Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

25660-1

.pdf
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Іх увалілася многа. Адзін за адным... адзін за адным... У бліскучых чобатах. Я бачыў гэтыя чобаты, ад іх пахла па-чужому, незнаема. Я ўсё жыццё чую той гуталін. Неяк я пачуў яго ў цягніку, калі ехаў у Мінск, і мяне ажно закалаціла. Яны прынеслі святло з сабой. Многа святла. З цёмнага падпечча відно было святло. І чобаты. Адны чобаты бліскучыя. Многа пар іх спынілася напроціў падпечча. Гаварылі па-нямецку, здалося мне, упачатку нязлосна. Але я пачуў голас маткі, яна сказала некаму сярдзіта: «Не хапай! Дай дзіця адзець, ірад! Не панясу ж яе во так, голую».

Ёй адказаў знаёмы мне голас па-руску, адказаў быдта са смехам: «Можаш не спяшыць. Адзенуць без цябе. Афіцэр пытае, дзе твой муж». Лапай так гаварыў. «А то ты не знаеш, дзе мой муж. На фронце, адкуль ты ўцёк!» — «Пагавары! Пагавары болей! Дагаворышся, сучка партызанская!» — «Ад сабакі паганага чую».

Тады пачуўся голас Шышкі, ён мацюкнуўся, закрычаў на матку, папракаючы, быдта яна была ва ўсім вінаватая, у тым, што яны так уварваліся:

«Алёна! Што ты сабе думаеш! Упадзі пану афіцэру ў ногі. Папрасі! За дзяцей папрасі».

Не пачуў я, што адказала матка, бо вельмі ж злосна закрычаў Лапай:

«А сын дзе? Сын дзе? Куды сына дзявала, шлюха?» «У радні хлопец»,— ціха сказала матка.

«У якой радні? У якой радні? Дзе?» — ажно шалеў Лапай, і немцы лапаталі ўсе адразу, і чобаты іх пайшлі міма печы, заскрыпелі, засмярдзелі гуталінам.

«Ды ў старой Батрачыхі, канечне. Знойдзем. Нікуды не дзенецца».

«Пад печчу паглядзі! Пад печчу! Шышка! Не лаві варон!» Сцяміўшы, што яны будуць свяціць ліхтаром пад печ, я апу-

сціўся ў тую ямку, што выкапала матка, з якой вяла нара пад сенцы, ямка тая была злева ля сцяны, прыкрытая лёгкімі шалёўкамі, да іх матка прыклеіла якіясь лахманы; калі б хто заглянуў пад печ, то ўбачыў бы толькі тыя лахманы пыльныя, матка попелам іх пасыпала, курыным памётам запэцкала, быдта пад печчу трымалі курэй ды так і не падмялі пасля таго. Мне трэба было насунуць гэты шчыток з лахманамі, як вучыла матка, каб закрыць ямку. Не помню, ці то я з пераляку не закрыўся, ці неакуратна закрыўся. Ды Шышка не стаў свяціць ліхтаром, ён сунуў пад печ дула аўтамата і... пачаў страляць. Доўгімі чэргамі...

— О божа!

Ты знаеш, я не помню, ці было страшна. Можа, ад таго, што пасля было страшней, той страх не застаўся ў памяці. Адно і цяпер стаіць у вачах: яркія-яркія, як маланкі, успышкі выстралаў перад вачамі, аўтамат біў перад самым тварам, во так, ля самых вачэй. Я глядзеў угору. Яны асляпілі, тыя маланкі, аглушыў грукат, пад печчу біла, што з пушкі. Ён, канечне, вадзіў аўтаматам ва ўсе бакі, кулі крышылі цэглу. Мне здалося, што абвалілася ўся печ. На спіну балюча сыпаўся град камення, таму я, відаць, прыгнуўся, галаву схаваў у нару. Калі стрэлы пад печчу сціхлі, я, можа, не адразу падняў галаву ці, можа, вельмі аглушаны быў. Чуў, што страляюць недзе далёка, як бы ўсё роўна на вуліцы. А потым стала ціха-ціха. Ні галасоў. Ні скрыпу чобатаў. І тады я пачуў Аньчын голас... І ў іх не адразу паднялася рука на дзіця. Анька не плакала. Яна прасіла. Як маленькая. І не як маленькая. Які гэта быў голас, Тася! Яна прасіла: «Дзядзечка, не страляй у мяне, мне будзе больна». Не глядзі на мяне. Я памаўчу. Не, ты не ўхадзі...

Я прынясу табе вады.

Дзякую, Тася.

Не трэба больш расказваць, Ваня.

Не бойся, цяпер ужо ўсё. Самае страшнае было пабыць у падпеччы і пачуць... яшчэ раз пачуць яе голас... Аньчын. Малому, мне здавалася, што каб я выскачыў у той міг, кінуўся на іх, грыз зубамі, то мог бы ратаваць сястрычку. Я лічыў сябе трусам, паганым баязліўцам.

Ідоўга нікому ні ў партызанах, ні ў дзетдоме, ды і тут, у Добрынцы...

нікому не мог сказаць, што я ўсё чуў. Толькі бацьку сказаў. Цётцы Хвядоры гаварыў, што вылез праз нару і ўцёк адразу.

Толькі калі пачалі падрастаць свае дзеці, калі я паглядзеў на іх, сямігадовых, то, можа, тады толькі зразумеў, які я быў наіўны ў гэтых сваіх дзіцячых мучэннях. Што я мог зрабіць, хлапчанятка няшчаснае?

Я хацеў вылезці, калі яны пайшлі, калі прагрукалі міма печы іх чобаты. Але ўжо там, у падпеччы, мне ўдарыў у нос смурод керасіну і дыму. А калі я высунуў з падпечча галаву, то ўбачыў: ад стала коціцца клубок агню. Я не адразу сцяміў, адкуль, нашто такі агонь, і зноў злякаўся. Тады я ўспомніў матчын наказ і быстра палез у нару. Пад сенцамі было ўжо дымна, я чуць не задыхнуўся, чуць знайшоў той завал у дрывотню. Дровы не гарэлі яшчэ. Гарэла страха хлява. Яны падпалілі ў розных месцах, каб хутчэй загарэлася. Яны, мабыць, вельмі спяшаліся, бо нікога не пакінулі... не, відаць, упэўнены былі, што нікога жывога не засталося, што калі я хаваўся пад печчу, то ад такой страляніны... І з падполля не вылезу — яны аблілі газай і якраз запалілі тыя масніцы, што адчыняліся. Некаторы час я стаяў на

гародзе і глядзеў, як гарыць хата, помню, бачыў, як выскоквалі суседзі, каб ратаваць свае хаты. Я схаваўся ад суседзяў. І да настаўніка не пайшоў. Я пайшоў шукаць бацьку. Мне трэба было скарэй знайсці бацьку. Як можна скарэй. Расказаць яму пра матку і Аньку. Мне здавалася, што трэба бегчы ў Падказінае, на тое месца, дзе мы стрэліся. Знайсці б толькі ўначы тое месца! Што ты хочаш — дзіця! У такім няшчасці старыя трацяць розум, не тое што хлапчанятка сямігадовае.

У тую ноч яны забілі сястру Казарскіх, Маню, і траіх яе дзяцей. Сяргей і Пятро, ідучы ў партызаны, матку паслалі ажно на Украіну, а сястра асобна жыла, удава, яе Андрэй на чыгунцы работаў качагарам, там і пры немцах застаўся, і паравоз іх падарваўся на партызанскай міне. Дык Казарскія палічылі, што такую сям'ю гітлераўцы не зачэпяць. Іх таксама спалілі. А яшчэ старых Атроха і Марыну Кулажанкаў забілі, за што іх — так і дасюль ніхто не знае, бо сыноў у іх не было, з блізкай радні нікога не было ні ў партызанах, ні ў арміі. Але ж, відна, зналі душагубы прычыну, памыліцца Шышка не мог, каб не ў тую хату патрапіць. І бабу пашу застрэлілі ў тую ноч. Хвядора кажа, што страляў немец, яна на судзе была, калі судзілі Лапая і Шышку... Лапая

да расстрэлу. Чаму яны не зачапілі Хвядору? Цётка да канца жызні наракала на бога, што не даў ёй смерці разам з маткай, братавай, з пляменніцай. Яна раздзірала мне душу, калі малілася за Аньку. Я не мог слухаць. Ты знаеш, я вельмі жалеў яе, цётку, а другім разам ненавідзеў... за малітвы гэтыя, за святасць... Па сяле тады хадзіла, сярод баб... ды і ў другіх сёлах... што Хвядора ўцалела таму, што святая, бог адвёў ад яе руку зладзеяў. У сорак другім яны яшчэ часам каралі так

толькі партызанскія сем'і знішчалі па выбару. Потым пачалі паліць цэлыя сёлы, як Хатынь, Боркі, Беразнякі. Я збіраўся ўсё звазіць вас у Хатынь. Але калі я пабыў там, тыдзень сам не свой хадзіў. Я баяўся. За дзяцей. За сябе. Я памяці сваёй баяўся. Хацеў уцячы ад яе... ад памяці, схавацца ў шчасці... Во яна і адплаціла! Не ўцякай! Не хавайся! Помні! А то заплывеш салам. На ўсё забудзеш, акрамя жывата свайго...

Не трэба, Ваня. Ты ніколі не забываўся.

А як я расказваў табе пра смерць маці, Анькі? Штоб не забалела ні мне, ні табе, штоб не патрывожыць шчасця нашага.

Гэта не ты, гэта я не ўмела слухаць.

Перад вяселлем цётцы Хвядоры наказаў, штоб пры табе не аплаквала іх. Яна тайна ад нас малілася... Яна малілася... да самай смерці сваёй...

Не карай ты сябе, калі ласка... Яна малілася... А ты рабіў... Як ты рабіў!.. Як апантаны. Для дзяцей. Хіба твой бацька, твая маці не

стараліся так? Ты зрабіў за іх і за сябе. Ты знаеш, спачатку я паддалася твайму настрою. А цяпер не падабаецца мне, што ты такі. Нельга, Ваня, так. Не хапала яшчэ, каб той жа гад, Шышка, і цяпер паламаў наша жыццё. Можа, усё ж пойдзем да Каржова? Табе трэба развеяцца.

Тася!

Добра, не пойдзем. Гэта я так. Думаю, як лепш. Калі не пойдзем, то хавайся: Хведзька ідзе. Прыліпне што смала.

Іван падняўся з крэсла, зрабіў крок да дзвярэй у спальню, але спыніўся ў задуме.

Не хаваўся я ад людзей.

10

Кажуць, пад старасць людзі робяцца кансерватыўнымі — баяцца ўсялякіх змен, любой навізны. Няпраўда. У наш час філасофская выснова гэтая страціла сваю ўсеагульнасць. Па-першае, змясцілася само разуменне старасці. Хто ў паш час стары? Хто не робіць, хто сам сябе абвясціў старым. Таго ж, хто працуе, хто кіруе, само жыццё вымушае быць маладым, бо доўгі вопыт навучыў: не адставай! Адстанеш — спіхнуць. Худзей, скідай штаны, чаравікі, заставайся ў адных трусах, але ганіся за НТР. Па-другое, кансерватыўнасць стала шматаблічнай. Хто цяпер кансерватар? Хто не адразу надзяе вузкія ці шырокія штаны, не хоча слухаць поп-музыку, не прымае ў паэзіі верлібра? Ці той, хто не хоча ўводзіць новую тэхніку, ЭВМ, АСК і г. д.? Людзі, якія любяць Пушкіна і не любяць Вазнясенскага, ёсць, і такія старыя нават не крыўдуюць, калі іх называюць кансерватарамі, ціха пасміхаюцца сабе ў пасівелыя вусы: маўляў, вы пагаварыце, а мы паслухаем. Але скажы такому, што ён супраць НТР, супраць кібернетыкі, электронікі,— на сцяну палезе. Не, такіх кансерватараў можам выдумаць толькі мы, пісьменнікі. У жыцці іх амаль няма. Дзе вы бачылі сёння кіраўніка, якому давалі б ЭВМ, а ён адмовіўся б ад яе? Ніколі, нізавошта! Нават калі чалавек не ведае, з якога боку падступіцца да гэтай ЭВМ, а падлікі ў яго гаспадарцы лёгка і проста ўкладваюцца ў чатыры дзеянні арыфметыкі і yа звычайных дзедаўскіх лічыльніках рэдка даходзяць да пятага раду костачак.

Ды размова не пра кіраўнікоў, якім yяма чаго лічыць,— у такіх кансерватызм асобага тыпу, яны — што племя канадскіх эскімосаў, якое вымірае, бо ў іх не засталося ніводнай жанчыны; такіх варта пашкадаваць.

Сённяшні кіраўнік, у якога ёсць што лічыць, у першую чаргу дбае пра навукова-тэхнічны прагрэс. І чым большыя ў кіруючай

асобы маштабы дзейнасці, чым гучнейшая ў яго вядомасць, чым большы вопыт, а ён, вопыт, прыходзіць з гадамі, тым смялей такі кіраўнік падхоплівае самыя перадавыя ідэі часу, стараецца ўвесці ў сваёй галіне, у сваёй гаспадарцы самыя-самыя... адным словам, найнавейшыя дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, метады кіравання. АСК — аўтаматычная сістэма кіравання — вось мара кіраўніка апошняй чвэрці дваццатага стагоддзя. Часам здаецца, што людзі пачынаюць верыць: даволі ўвесці АСК — і самі яны памаладзеюць, бо пасівелыя галовы перастануць балець ад напружаных думак — што, як, адкуль, куды? У гэтым усёабдымным руху за АСК, у самым дзейсным спаборніцтве часу, здараецца, што не старыя, а, наадварот, маладыя робяцца кансерватарамі. Парадокс? Не. Старыя даюць ідэі,

амаладыя павінны іх ажыццяўляць. А пры вялікім попыце на новы тавар яго заўсёды не хапае. Паспрабуй дастаць тое, чаго на ўсіх не хапае! Толькі па знаёмству, толькі з-пад прылаўка. А ў маладых знаёмствы не такія шырокія яшчэ, ды часам і ўстарэлыя прынцыпы, выхаваныя бацькамі, не дазваляюць даставаць такім спосабам. Дык вось такі малады напэўна трапіць у кансерватары.

Нешта падобнае адбылося ў саўгасе «Добрынскі». Хведар Цімафеевіч Астаповіч, па агульным прызнанні нізоў і вярхоў — рабочых і начальства,— быў добрым гаспадаром, недарэмна дырэктарстваваў чвэрць стагоддзя, гэтую самую чвэрць, калі НТР дасягала свайго апагея, і недарэмна на пінжаку ў яго высокі ордэн і дэпутацкі значок. Але раней Астаповіч быў гаспадаром дбайным, разумным, аднак «сярэднеўмераным» — не адставаў ад усяго новага, што ўводзілася ў сельскай гаспадарцы, ва ўсялякім разе, у іх вобласці, але і не вельмі стараўся апярэдзіць час, не гнаўся апынуцца на белым кані наперадзе прагрэсу. Увогуле, часцей жыў па старой сялянскай філасофіі: лепш прыбядняцца трохі, чым выхваляцца, выстаўляць свае здабыткі і новаўвядзенні. І — дзіўная рэч — праз гэта часам саўгас недабіраў прэмій і ўзнагарод, але рабочыя шчыра падтрымлівалі такую тактыку свайго дырэктара. Жывучая старая філасофія!

Іраптам гэты памяркоўны чалавек — Астаповіч — як бы намерыўся сапраўды перагнаць усіх лепшых «бегуноў» — сваіх калег, чэмпіёнаў НТР. Здарылася гэта пасля таго, як Хведар Цімафеевіч пераступіў пенсійную мяжу. Усё, здаецца, чалавек атрымаў за сваю сумленную доўгую працу. А спакою, задаволенасці не меў. Ці то адчуў, што цяперашняе яго становішча дазваляе зрабіць больш, чым мог раней? Ці сапраўды, як часта казаў публічна, збіраўся на адпачынак,

атаму, пакуль ёсць сілы, спяшаўся залажыць цвёрдую аснову для новага ўздыму гаспадаркі, каб той, хто зменіць яго, не папракнуў, што

Астаповіч перад пенсіяй «спачываў на лаўрах»? Ці, можа, лічыў, што ўзнагародзілі яго ў пэўнай ступені авансам, і стараўся апраўдаць узнагароду? Ці з вышэйшым становішчам яшчэ вышэй паднялася адказнасць? Ці ўсё разам? Відаць, найбольш верагодна, што ў такім узросце і ў такіх абставінах дзейнічае комплекс, мноства прычын, самых разнастайных, нечаканых, часам супярэчлівых, што пацвярджае старую ісціну, якая, відаць, доўга яшчэ будзе новай: чалавек — загадка.

Цяпер галоўная функцыя дырэктара заключалася ў тым, што ён «выдаваў на-гара» новыя ідэі. Аднак не проста па-манілаўску выказваў іх, а тут жа пачынаў энергічна ажыццяўляць, абы толькі пераконваўся, што яна дасць карысць.

Само сабой зразумела, што галоўны цяжар па выкананні клаўся на плечы памочнікаў дырэктара па розных службах. Таму Астаповіч, напэўна, і падабраў сабе ў памочнікі маладых — галоўнага агранома, заатэхніка, інжынера, эканаміста. Усе галоўныя і ўсе маладыя. І парторг малады. Што гэта — хітрасць ці мудрасць старога Астаповіча? Зноў-такі, як усё ў свеце, так і амаладжэнне кіруючых кадраў — з'ява супярэчлівая, са сваімі плюсамі і мінусамі. Маладыя — што маладыя коні: бяруць з месца порстка, шпарка, шчыра, але хутка выдыхаюцца і часам спатыкаюцца. Спецыялісты спатыкаліся часцей за ўсё на «матэрыяльным забеспячэнні ідэй» усё з-за таго ж злашчаснага разрыву паміж попытам і прапановай. Ідэй у наш час перавытворчасць, а машын, прыбораў, інструменту, металу, цэменту, дрэва не хапае. Але Астаповіч як бы перастаў разумець, што такое не хапае і што такое планавыя ліміты. Што ёсць у краіне і што прызначана для сельскай гаспадаркі (не цацкі робім — кормім народ!) — усё павінна быць здабыта!

Ідэя комплексу па адкорму жывёлы супала з агульнай ідэяй канцэнтрацыі і спецыялізацыі, таму параўнаўча лёгка была матэрыялізавана ў сэнсе ўключэння ў план, хоць само будаўніцтва штодня ставіла перад кіраўніцтвам саўгаса задачы, якія маладым часам здаваліся непераадольнымі. (Во дзе яшчэ выяўляўся кансерватызм маладых — у разгубленасці перад цяжкасцямі!) Але два чалавекі не адступалі ні перад якімі перашкодамі — сам Астаповіч і яго верны «збраяносец» Яша Качанок, з якога Хведар Цімафеевіч часта кпіў, часам балюча пстрыкаў па носе, але трымаў пры сабе — за аптымізм, за веру, што няма такіх крэпасцей, якіх нельга ўзяць, за пастаянную гатоўнасць узваліць на сябе любую работу, часта вельмі далёкую ад яго абавязкаў прафсаюзнага арганізатара.

Чаго не маглі выбіць маладыя ўладальнікі высокіх дыпломаў, тое даручалася Качанку, які некалі, будучы ўжо старшынёй сельсавета, скончыў вячэрнюю дзесяцігодку і ў трыццаць тры гады атрымаў атэстат сталасці (аб тым, як ён здаваў экзамены, добрынцы расказвалі анекдоты) і які меў паўтузіна дыпломаў аб сканчэнні розных кароткіх курсаў — па лініі Саветаў, кааперацыі, прафсаюзаў; дарэчы, на курсах гэтых ён вучыўся заўсёды на «выдатна», прывозіў пахвальныя граматы і тыцкаў імі ў нос настаўнікам сваёй школы, якія вучылі яго ў вячэрніх дзевятым і дзесятым класах, ставілі чацвёркі, а пасля, лайдакі, распускалі анекдоты, што ён Індыю шукаў у Паўднёвай Амерыцы.

Астаповіч смела кідаў Яшу ў любы прарыў і не баяўся, што той скампраметуе яго, кавалера ордэнаў, дэпутата. Качанок цвёрда трымаўся дэвізу: «Не крадзі, не хабарнічай, не пі, не хадзі да чужой жонкі

і не бойся Абкома». Безумоўна, без прынцыпу «паслуга за паслугу», «ты мне — я табе» — не абыходзілася. Але калі ўжо без гэтага нельга было, то Яша Качанок заўсёды раіўся са сваім дырэктарам, і разам, абодва вопытныя, разумныя, хітрыя, асцярожныя, яны знаходзілі такую форму аплаты, матэрыяльнага заахвочвання, падзякі, да якой не мог прычапіцца ніводзін кантралёр ці рэвізор.

Галоўны талент Качанка — «арганізатара матэрыяльнага забеспячэння дырэктаравых ідэй» — праяўляўся ва ўменні ў патрэбны час знайсці патрэбнага чалавека. Чалавекі такія часта не мелі ніякага дачынення да той машыны, матэрыялу, насення, гербіцыду, якія тэрмінова належала дастаць, але мелі подступы да тых, хто размяркоўваў гэтыя дэфіцытныя каштоўнасці ў аблплане, валодаў імі на заводах, на базах, складах.

«Іўняк» — так Качанок ахрысціў гарачых і няўмелых маладых спецыялістаў; слова з'явілася проста — ад скарачэння Кузевага любімага «наіўняк», але ў Качанка яно набыло нечаканую вобразнасць

адразу прыгадваліся маладыя вербачкі,— дык вось гэты «іўняк» Кузя некалі гучна рагатнуў, калі Якаў Мацвеевіч сказаў, што прыстаўкі да камбайнаў — для ўборкі палеглага збожжа, навінку, якую вынайшаў нейкі ўмелец і якую тады рабіў толькі адзін украінскі завод, можа дастаць галоўны ўрач Хамоўніцкай сельскай бальніцы. Але Астаповіч не засмяяўся. Астаповіч дзелавіта спытаў:

Што хоча?

Сантэхніку.

Якую?

Трубы, радыятары.

Астаповіч узлаваўся:

Ты што, Якаў, таго? — пастукаў сабе па лбе.— У нас што — свой трубны завод? Мы саўгас мяснога профілю.

Ёсць у нас трубы, Цімафеевіч,— даводзіў Качанок.

А самім пасля? Вылятаць у трубу?

Каб мы не дасталі труб?!— хітра націскаў на дырэктараў

гонар.

Трышкаў кафтан! Хітруга твой урач.

А мы што, хіба лыкам шытыя? Не з прыватных рук купім. На заводзе. Усё па закону, Цімафеевіч. І бальніцы паможам. Людзі дзякуй скажуць.

Але як ён, урач твой, дапяў ажно ў Бярдзічаў?

Гомель і Бярдзічаў здаўна параднёныя гарады.

Так было часта. «Іўнякі» Кузя і Астравец — галоўны інжынер — не толькі перасталі рагатаць, але нават ухмыляцца з неверагодных Качанковых камбінацый. Цяпер часта самі хадзілі на паклон да «рабачкома». У Качанка быў добры характар: ён нікому не адмаўляў у дапамозе, калі гэта ішло на карысць саўгасу. Прыватнаўласніцкія просьбы Якаў Мацвеевіч ігнараваў і ўвесь свой прапагандысцкі пафас скіроўваў супраць «сучаснага акулачвання». На свой дом і на сваю гаспадарку забываўся, хоць не сказаць, што ў двары яго было запусценне, але дабрабыт і парадак у доме, пераконана лічыў ён сам і даводзіў іншым,— не яго заслуга, Клавіна. Сапраўды, Клава — жанчына руплівая, гаспадарлівая; і на саўгасным гародзе, дзе яна кіравала звяном, расла найлепшая ў раёне монакультура — цыбуля, і яе ўласны гарод з рознай гароднінай быў лепшы ў Добрынцы, і карова лепшая, індычак — поўны двор... Між іншым, індыкоў Качанок не любіў, называў іх «гібрыдам страуса з барсуком». Чаму з барсуком? — ніхто дапяць не мог. Але на кожным сходзе ці нарадзе «рабачком» «праязджаўся» па гэтых індыках. Рабочыя ў задніх радах пасміхаліся: «Цішэй, Яшка індзюшак пачынае кляваць». І ён кляваў. Яго «каньком» было: раней добрынцы вырошчвалі гусей — любіў гусей (высакародная прыгожая птушка!),— а цяпер, маўляў, настолькі акулачыліся, зажырэлі, што гусяціну і есці не хочуць, індычаціну ім падавай. Але асабліва яго абурала, што самі ўсё з'ядаюць; закупшчыкі райспажыўсаюза як прыязджаюць з пустым фургонам, так і ад'язджаюць з пустым, рэдка калі якога старога кныра купяць, таму ў сельпоўскай чайной беф-строганаў — адно сухажылле. З чаго ты яго настругаеш, бефа таго?

Астаповіч ужо гады тры на кожнай нарадзе даводзіць, што кіраваць па-старому нельга, не той час, не тыя маштабы. Усе стараліся кіраваць па-новаму. Але чамусьці лічылі, што без АСК усё

новае — не новае, толькі па форме падноўленае старое. З набліжэннем уводу буйнейшага комплексу ідэя АСК завалодала розумам не аднаго Астаповіча. Дырэктар, які раней рэдка прыспешваў час і падзеі, цяпер як бы баяўся спазніцца, адстаць. Але калі комплекс быў унесены ў дзяржаўны план і меў поўнае матэрыяльнае забеспячэнне, будаўніцтва яго вёў магутны па сваіх тэхнічных сродках трэст, то тое, што пакуль што ў дакументах не называлася гучнай абрэвіятурай АСК, а сціпла — «рэканструкцыя вузла cyвязi» (ёсць тут хітрасць, вядомая як гаспадарнікам, так і фінансавым кантралёрам),— запісана было хіба толькі ў абавязацельствах па спаборніцтву, пад што не даюць фондаў і лімітаў; узяў — выконвай, як умееш. Але раз ідэя не была пустой фантазіяй (нават у Астаповіча з'яўляліся ідэі, якія, як кажуць, павісалі ў паветры, і ён у такім разе стараўся хутчэй забыцца на іх), яна аб'ядноўвала і вяла людзей. Не ўсе, безумоўна, добра ўяўлялі, што такое АСК увогуле і ў прыватнасці — у гаспадарцы, якая будзе даваць мяса. Не толькі інжынеры і аграномы, але і рабочыя разумелі, што мець добрую сувязь — заўсёды добра. Як на вайне. Ды і асноўная работа была зроблена, самыя дэфіцытныя матэрыялы выбіў сам Астаповіч. Але была ў яго адна слабасць: калі справа набліжалася да канца, ён як бы астываў да яе, відаць, пачынаў жыць новай ідэяй. Завяршэнне ж старой цалкам ускладваў на памочнікаў.

Вузлом сувязі займаўся Якаў Качанок, жыў ім так, быццам ад таго, якая будзе тая АСК, залежалі яго лёс, кар'ера. Аб тым, што сапраўдная аўтаматычная сістэма можа зрабіць непатрэбнай значную частку той яго дзейнасці, якая напаўняла жыццё радасцю ад адчування сябе вельмі патрэбным, незаменным,— ён не думаў. Між іншым, пра гэта мала хто задумваецца — кім яны могуць стаць, калі іх заменяць ЭВМ, АСК, кібернетыка, аўтаматыка. У гэтым шчасце людзей!

— Праўдамі — толькі праўдамі! — хоць і без лімітаў, быў зроблены праект, здабыта ўсё, што каштавала немалыя грошы. Затрымка выйшла з-за «дробязі» (па разуменні недасведчаных, хто вартасць апаратуры вымярае яе цаной) — з-за нейкіх рэле, назва якіх вызначалася дзвюма літарамі і ажно пяццю лічбамі, таму запомніць яе не маглі нават спецыялісты. Яша Качанок пакляўся, што ён будзе не ён і пойдзе з высокай сваёй пасады ў пастухі «быкам хвасты круціць», калі не дастане гэтыя злашчасныя рэле.

У звычайныя дні, калі не было няўпраўкі, як у жніво, дыспетчар пакідаў адну машыну пры сабе, на ўсялякі выпадак: у вялікай гаспадарцы такія непрадбачаныя, неспланаваныя перавозкі бывалі бадай штогадзіны. То трэба перавезці людзей, а аўтобус у дальнім

рэйсе, то нечакана прыйшоў груз на станцыю і вагоны трэба хутчэй разгружаць, каб не плаціць за прастой, то аварыя на лініі электраперадач, то ў некага асабістая тэрміновая патрэба ў машыне. Ды ці мала што бывае! Сем тысяч гектараў зямлі. Дзве тысячы людзей!

Іван не любіў гэтых дзяжурстваў: безуліковая праца, а яшчэ горш, што, здараецца, гадзінамі нудзішся на машынным двары, чакаючы нейкай патрэбнай, але мізэрнай перавозкі — са склада на ферму, рэйса ў два кіламетры. А то бывае такіх рэйсаў дзесяткі, тузаюць бясконца, а пад вечар вяртаешся дадому з нярадасным адчуваннем, што нібыта нічога карыснага і не зрабіў за дзень. Іншая рэч — паездкі дальнія ці перавозкі грунтоўныя,— дзесяткі, сотні тон збожжа, угнаення, травы на сянаж, тут ёсць дзе разгарнуцца, а ўсім уменнем папрацаваць не толькі рукамі і нагамі, але і галавой.

Не любіў Іван «кабатажнага плавання» — так, помнячы юнацкую мару, ён называў гэтыя ўнутрысаўгасныя паездкі. А дыспетчар якраз любіла, каб заставаўся ён. Дыспетчарам рабіла жонка Віктара Кузі — Ліяна, жанчына, як знарок дзеля канстрасту са сваім мужам, маленькая, прыгожая, як лялька, далікатная, дзіва хіба — дачка прафесара Горыцкай акадэміі. Кузя сарваў яе з Мінска, з радыётэхнічнага інстытута, і яна паехала за ім у сяло. За гэта яе любілі, хоць мужчыны трохі пасміхаліся: нехта бачыў, што волат-аграном насіў жонку на руках.

Ды, урэшце, гэта іх асабістая справа.

Пэўны час і сам Кузя, і Астаповіч не маглі падабраць працу для завочніцы факультэта радыёсувязі. У клуб яна не захацела, планавіком паспрабавала — не атрымалася, радыёсувязь не мела штатнай адзінкі. На дыспетчара папрасілася сама, калі ў Астаповіча кончылася цярпенне і ён звольніў інваліда вайны Дзяніса Батрака, па-вулічнаму Кружаля, за яго «неразліўнае» сяброўства са Шчэрбам. Тады, пры Кружалю, Хведзька выпрошваў гэтыя дзяжурствы, бо часта можна было працаваць на палявых дарогах і не выязджаць на магістралі, дзе, «не проціў ночы кажучы», хрысціўся Шчэрба, можна напаткаць «страшнейшых ворагаў роду чалавечага» (шафёры, у Шчэрбавым разуменні, увасаблялі ўвесь род чалавечы) — інспектараў ДАІ.

Ліяна стала такім дыспетчарам, пра якога, звыкшыся з Кружалём, і не марылі. Нават шматвопытны Астаповіч не ўяўляў, што саўгасны дыспетчар можа ператварыцца ў такую значную фігуру — у арганізатара працы ўсяго калектыву, нават саміх кіраўнікоў у пэўным сэнсе.

— Ды гэта ж «залатая галоўка!» — цэлая ЭВМ! — не пераставаў захапляцца жанчынай Астаповіч і чамусьці часцей хваліў яе пры Качанку.— За паўгода яна вывучыла гаспадарку і людзей лепей, чым

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]