Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
11
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

Мал. 19. Залежнасць распаўсюджвання елкі, граба, вольхі шэрай ад кліматычных фактараў: I – мяжа суцэльнага распаўсюджвання елкі (В); II – сума тэмператур больш 10°С;

III – працягласць перыяду з t > 5°С; IV – працягласць перыяду з t > 10°С

31

Мал. 20. Паўднёвая мяжа арэала вольхі шэрай у Беларусі:

I – участкі шэраальшаннікаў ўздоўж мяжы суцэльнага распаўсюджвання;

II – раён адсутнасці вольхі шэрай; III – астраўныя месцазнаходжанні вольхі шэрай

5.3. Класіфікацыя лясоў

Ёсць розныя падыходы да класіфікацыі лясоў: геабатанічны, кліматычны, народнагаспадарчы, функцыянальны, фармацыйны, па структуры лясоў (узроставай, паўнотнай).

Згодна з геабатанічным падыходам выдзяляюць: лясны тып расліннасці – клас фармацый – група фармацый – фармацыя – група асацыяцый – лясная асацыяцыя.

Асноўнай адзінкай расліннага покрыва яшчэ з Брусельскага Міжнароднага батанічнага кангрэса (1910 г.) прынята лічыць асацыя- цыю. Асацыяцыя – расліннае згуртаванне пэўнага фларыстычнага саставу, якое мае аднолькавую фізіяномію і расце ў аднолькавых умовах існавання.

Наступнай таксанамічнай адзінкай у іерархічнай сістэме з’яўляецца група асацыяцый. Да яе адносяць усе асацыяцыі, якія адрозніваюцца паміж сабой толькі адным з другарадных ярусаў.

32

Прыкладам з’яўляецца група асацыяцый, якая складаецца з елкі ў першым ярусе, хмызняковы ярус адсутнічае, а ў жывым наглебавым покрыве пераважаюць зялёныя імхі. Яўныя адрозненні ёсць толькі ў травяна-хмызнячковым ярусе. У адных асацыяцыях гэтай групы маюцца брусніцы, у другіх – мох Шрэбера, у трэціх – чарніцы, у чацвёртых – мох палітрыхум. Такім чынам, да групы асацыяцый ельнікаў зеленамошных адносяць наступныя асацыяцыі: ельнік бруснічны, ельнік імшысты, ельнік чарнічны, ельнік даўгамошны.

Больш высокага рангу адзінкі класіфікацыі расліннага покрыва ідуць у парадку ўзрастання: фармацыі, група фармацый, клас фармацый, тып расліннасці

Пры выдзяленні фармацый аб’ядноўваюць групы асацыяцый, якія маюць агульны дамінавальны эдыфікатар. Напрыклад, сасновая фармацыя – усе лясы, утвораныя сасной звычайнай, і г. д.

Клас фармацый уключае ўсе групы фармацый, якія складзены з эдыфікатараў з блізкімі жыццёвымі формамі. Напрыклад, ва ўмераным поясе выдзяляюць клас ліставых лясоў з перавагай дрэвавых відаў, у якіх на зіму ападае лісце.

У класе фармацый можна выдзеліць групы фармацый па прыкмеце іх адносін да ўмоў узрастання, анатамічнай будове і інш.

Да класа ліставых лясоў адносяць наступныя групы фармацый: шырыкалістых лясоў (дубовыя, грабавыя, ясянёвыя, кляновыя), у якіх пераважаюць дрэвы з шырокай ліставай пласцінкай; драбналіставых лясоў (павіслабярозавыя, шэраальховыя, асінавыя), у якіх пераважаюць дрэвы з невялікай ліставай пласцінкай; ліставых балотных лясоў (чорнаальховыя і пушыстабярозавыя), якія адносяцца да карэнных лясоў на нізінных і пераходных балотах.

Вышэйшая класіфікацыйная адзінка расліннага покрыва – тып расліннасці. Пад тыпам расліннасці ў шырокім сэнсе разумеюць сукупнасць фармацый, падобных як па будове і габітусу, так і па экалагічных прыкметах. Габітуальнае падабенства вызначаецца дамінаваннем адной і той жа жыццёвай формы.

Акрамя ляснога (ці дакладней, хмызнякова-ляснога) тыпу расліннасці, выдзяляюць яшчэ стэпавы, лугавы, пустынны, саванны і іншыя тыпы расліннасці, якія адрозніваюцца па жыццёвых формах, сезоннай рытміцы і іншых прыкметах.

Зыходзячы з размеркавання расліннасці і кламатычных зон, харчовая і сельскагаспадарчая камісія ААН (ФАО ААН) прапанавала падзяліць лясы свету на 6 тыпаў, што было ўзгоднена VI сусветным лясным кангрэсам (Мадрыд, 1966): хвойныя халоднай зоны

33

(барэальныя лясы), змешаныя ўмеранага пояса, вільготныя цёплага ўмеранага клімату, экватарыяльныя дажджавыя лясы, трапічныя вільготныя лісцёвыя, лясы сухіх абласцей.

Па народнагаспадарчым значэнні выдзяляюць групы лясоў (у Беларусі выдзелены першая і другая групы).

Па пераважных функцыях выдзяляюць катэгорыі ахоўнасці лясоў: лясы помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння, лясы запавед- нікаў, лясы нацыянальных паркаў, гарадскія лясы, лесапаркавыя часткі лясоў зялёных зон, лясы 1–2 паясоў зон санітарнай аховы крыніц водазабеспячэння, лясы 1–2 зон акругоў санітарнай аховы курортаў, ахоўныя палосы лясоў уздоўж чыгункі і аўтамабільных дарог, лясы заказнікаў рэспубліканскага значэння, лясы 3-й зоны акруг санітарнай аховы курортаў, лесагаспадарчыя часткі лясоў зялёных зон, палосы лясоў і лясы ў межах водаахоўных зон, эксплуатацыйныя лясы.

Па ўзроставай структуры лясы дзеляць на класы і групы, па паўнотнай – адрозніваюць нізка-, сярэдне- і высокапаўнотныя.

5.4. Лесарасліннае раянаванне

Асноўнымі кліматычнымі фактарамі, якія абмяжоўваюць распаўсюджванне лесу, з’яўляюцца недахоп цяпла і вільгаці. Беларусь ляжыць на стыку буйнейшых кангламерацый Еўропы: барэальных хваёвых і немаральных ліставых лясоў. Яловыя таежныя лясы дасягаюць тут паўднёвай мяжы свайго суцэльнага распаўсюджвання.

Расліннае покрыва Беларусі мае добрую занальную выяўленасць, якая характарызуецца наступнымі падзонамі:

Падзона шыракаліста-яловых (дубова-цемнахвойных) лясоў.

Займае паўночную частку Беларусі і абмяжоўваецца з поўдня мяжой арэала граба;

Падзона ялова-грабавых дуброў (грабава-ялова-цемнахвойных лясоў). Займае цэнтральную частку Беларусі паміж межамі арэалаў граба і елкі;

Падзона грабавых дубраў (шыракалістава-сасновых лясоў). Раз-

мяшчаецца на поўдзень ад мяжы суцэльнага распаўсюджвання елкі. Занальнасць расліннасці Беларусі добра спалучаецца з

кліматычнымі, глебавымі і араграфічнымі асаблівасцямі падзон. Падраздзяленні геабатанічнага раянавання Беларусі (зоны

(вобласці), правінцыі, падправінцыі, падзоны (палосы), акругі, раёны) прыведзены ў табліцы і на малюнку.

34

– – – –

• • • • •

Граніцы:

геабатанічных падзон

геабатанічных акруг комплексаў лясных масі- ваў

Мал. 21. Геабатанічнае раянаванне Беларусі (паводле В. С. Гельтману, 1982):

Геабатанічныя падзоны: I – дубова-цемнахвойных лясоў; II –

грабава-дубова-

цемнахвойных лясоў; III – шыракаліста-хвойных лясоў. Геабатанічныя акругі:

1 – Заходне-Дзвінская; 2 – Ашмянска-Мінская; 3 – Аршанска-Магілёўская;

4 –

Нёманска-Перадпалеская; 5 –

Бярэзінска-Перадпалеская; 6 –

Бугска-Палеская;

 

 

 

 

7 – Палеска-Прыдняпроўская

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Таблiца 4

 

 

Геабатанічнае раянаванне Беларусі

 

 

 

 

 

 

(пакрытыя лесам землі, тыс. га)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зона

Правін-

 

Падпра-

Падзона

 

Акруга

 

Раён

(вобласць)

цыя

 

вінцыя

 

(паласа)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Еўраазійс-

Паўноч-

 

Валдай-

 

I. Дубова-

1.

Заходне-

Полацкі

(1),

кая

тайго-

на-Еўра-

ска-

 

цемнах-

 

Дзвінская

Суражска-Лучоскі

вая

 

пейская

 

Анеж-

 

войных

 

1350,2

 

(2), Браслаўскі (3),

(хвойна-

тайговая

 

ская

лясоў

 

 

 

Дзісненскі (4)

лясная) –

– 5697,6

 

3394,3

 

3394,3

 

 

 

 

Нарачана-Вілейскі

5697,6

 

 

 

 

 

 

2.

Ашмянска-

(5),

Верхне-

 

 

 

 

 

 

 

 

Мінская

бярэзінскі

(6),

 

 

 

 

 

 

 

 

1046,5

 

Мінска-Барысаў-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

скі (7)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Аршанска-

Аршанска-Прыд-

 

 

 

 

 

 

 

 

Магілёўская

 

няпроўскі

(8),

 

 

 

 

 

 

 

 

– 997,6

 

Бярэзінска-Друй-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

скі (9),

Сожскі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

(10), Бяседскі (11)

35

Заканчэнне таблiца 4

Зона

Правін-

Падпра-

Падзона

Акруга

Раён

 

(вобласць)

цыя

вінцыя

(паласа)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Прыбал-

II. Гра-

 

4. Нёманска-

Нёманскі

(12),

 

 

тыйска-

бава-ду-

 

Перадпалес-

Налібоцкі

(13),

 

 

Белару-

бова-

 

кая

Ваўкавыска-На-

 

 

ская

цемна-

 

 

вагрудскі

(14),

 

 

 

хвойных

 

 

Белавежскі

(15),

 

 

 

лясоў

 

 

Заходне-Перад-

 

 

 

 

 

 

палескі (16)

 

 

 

 

 

 

5. Бярэзінска-

Цэнтральнабярэзі

 

 

 

 

 

Перадпалес-

нскі (17),

 

 

 

 

 

 

кая

Цэнтраль-

 

 

 

 

 

 

 

наперад-палескі

 

 

 

 

 

 

(18),

Чачэрска-

 

 

 

 

 

 

Прыдняпроўскі

 

 

 

 

 

 

(19)

 

 

Еўрапей-

Усходне-

Палеская

III. Шы-

 

6. Бугска-

Бугска-Прыпяцкі

ская шыра-

еўрапей-

– 2348,4

рака-

 

Палеская –

(20),

Пінска-

каліста-ляс-

ская шы-

 

ліста-сас-

 

811,7

Прыпяцкі (21)

ная – 2348,4

ракаліс-

 

новых

 

 

 

 

 

 

та-лясная

 

лясоў

7. Палеска-

Цэнтральнапалес

 

– 2348,4

 

2348,4

 

Прыдняпроў

кі (22),

Прыпяц-

 

 

 

 

 

ская – 1536,7

ка-Мазырскі (23),

 

 

 

 

 

 

Паўднёва-Па-

 

 

 

 

 

 

лескі

 

(24),

 

 

 

 

 

 

Гомельска-Прыд-

 

 

 

 

 

 

няпроўскі (25)

36

6.ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ ЛЕСУ І ЯГО АХОВА

6.1.Фаўна як састаўная частка лясной экасістэмы

Лясная фаўна – неад’емны кампанент лесу. Гэта сукупнасць відаў жывёл, якія насяляюць лясы. Лясная фаўна складае каля паловы агульнай колькасці наземных жывёл.

Багацце і разнастайнасць лясной фаўны абумоўлены складам і структурай лясной расліннасці, што ў сваю чаргу залежыць ад тыпу лесу.

Багацейшая фаўна склалася ў вільготных трапічных лясах Павелічэнню відавой і колькаснай разнастайнасці лясной фаўны

спрыяе рознаўзроставасць дрэвастояў, прысутнасць старых і ўсохлых дрэў, наяўнасць у лясным насаджэнні падлеску, падросту, ляснога подсцілу.

Мал. 22. Звяры і птушкі сібірскай тайгі (лета)

37

Мал. 23. Звяры і птушкі сібірскай тайгі (зіма)

6.2. Уплыў фаўны на працэсы і кампаненты лясной экасістэмы

Можна назваць наступныя працэсы ўплыву:

лес – прыстанішча для жывёл;

лясная расліннасць – прадукт харчавання для жывёл;

насякомыя, птушкі і млекакормячыя – як фактар эвалюцыі кветкавых раслін;

апыленне і распаўсюджванне насення жывёламі;

уплыў жывёл на прарастанне і прыжывальнасць насення;

садзейнічанне раскладанню арганічных рэчываў;

змяненне фізічных і хімічных уласцівасцей глебы;

шкода лясам (паяданне, псаванне дрэў і г. д.)

6.3. Рэгуляванне састава і колькасці дзікай фаўны

Прызнаньне факту магчымай страты лясной гаспадаркі ад пашкоджанняў лясоў дзікімі жывёламі

Найбольшую пагрозу з боку дзікіх жывёл адчуваюць маладнякі, асабліва лясныя культуры

38

Існуе аб’ектыўная неабходнасць рэгулявання шчыльнасці капытных жывёл, у першую чаргу дзікоў, казулі, аленя, лося. Фактычна гэта азначае не дазволіць жывёлам, якія празмерна размножыліся, з’есці расліны, іх часткі або насенне.

Існуюць наступныя метады абмежавання шкоднага ўплыву звяроў на лес: хімічны, механічны, біялагічны, арганізацыйна-гаспадарчы і камбінаваны.

Хімічны метад заснаваны на ўздзеянні на жывую істоту праз стрававальны тракт або органы нюху. Ужываючы атручаную страву, звяркі гінуць. У другім выпадку звер, абнюхаўшы расліну, не чапае яе, бо хімічнае рэчыва, якім апрацаваны фітацэноз, робіць яе непрыдатнай да ўжывання ў страву.

У якасці адпуджвальных сродкаў прымяняюць рэчывы натуральнага паходжання і некаторыя дазволеныя да прымянення, сінтэтычныя хімічныя злучэнні. Рэчывы з непрыемным для дзікіх жывёл пахам або іншымі ўласцівасцямі, якія адпуджваюць іх, наносяць на расліны або на кавалкі губкі, замацаваныя на слупках.

Біялагічны метад заснаваны на ўзаемадзеянні паміж відамі жывёл. Сюды адносіцца прыцягненне драпежных птушак, якія харчуюцца мышападобнымі грызунамі, з дапамогай штучных гняздоўяў. Стварэнне спрыяльных умоў для засялення лясных участкаў гарнастаем, ласкай, лісіцай. Гэтыя звяры таксама з’ядаюць шмат грызуноў.

Механічны метад мае некалькі кірункаў. Сюды аднесены розныя спосабы адлову шкодных звяркоў механічнымі лавушкамі разнастайных кантрукцый або стварэнне лоўчых канаў вакол абароненых участкаў (напрыклад, вакол засеянага поля на гадавальніку).

Агароджванне выкарыстоўваецца для аховы лясных гадавальнікаў і невялікіх учаcткаў асабліва каштоўных фітацэнозаў. Найбольшае пашырэнне маюць агароджы са стальнога дроту, нацягнутага на драўляныя слупы пры дапамозе цвікоў.

Існуе шмат спосабаў механічнай абароны асобных дрэў. Іх абвязваюць паперай, шкляной ватай, сінтэтычнай плёнкай, спіральнай дротавай сеткай і г. д. Для абвязкі выкарыстоўваюць раслінныя матэрыялы – сухі трыснёг, пухаўку, лапнік елкі, лыка і бяросты.

Арганізацыйна-гаспадарчы метад. Асноўная ўмова прадухілення страт, якія прыносяць фітацэнозам паляўнічыя жывёлы, дасягаецца праз рэгуляванне колькасці апошніх з мэтай падтрымання яе на аптымальным узроўні.

39

Асаблівае значэнне пры стварэнні лясных культур набывае пы- танне вызначэння колькасці пасадачных месцаў на 1 га, ад чаго зале- жыць іх гушчыня і ў выніку, зберажэнне ад пашкоджання капытнымі Спраўджвае сябе на практыцы спосаб абароны сасновых і дубовых культур з дапамогай ахоўнага бар’ера (шырынёй 4-6 м) з

культур елкі высокай самкнутасці.

Камбінаваны метад прадугледжвае спалучэнне апісаных вышэй метадаў (агароджванне і апрацоўка рэпелентамі, стварэнне штучных кармавых палёў, лесагаспадарчыя прыёмы).

6.4. Ахова лясной фаўны

Гэта дзейнасць рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету»

Асноўныя шляхі аховы лясной фауны:

устанаўленне правіл і норм па ахове, рацыянальным выкарыстанні і ўзнаўленні аб’ектаў жывёльнага свету;

устанаўленне абмежаванняў і забароны ў карыстанні жывёльным светам;

прадухіленне самавольнага карыстання (браканьерства) і іншых парушэнняў устаноўленых правіл;

арганізацыя аховы асяроддзя пражывання, умоў размнажэння і шляхоў міграцыі жывёл;

прадухіленне пагібелі жывёл пры лесагаспадарчай дзейнасці;

стварэнне асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый;

развядзенне ці акліматызацыя рэдкіх відаў;

аказанне дапамогі жывёлам у выпадку захворванняў, пагрозы пагібелі пры стыхійных бедствах (у т.л. біятэхнічныя мерапрыемствы

ўлясах);

прапаганда аховы і захавання жывёльнага свету;

выхаванне грамадзян у духу гуманных і беражлівых адносінаў да жывёльнага свету.

40