Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

Мал. 83. Пярэстая сітная гніль

Мал. 84. Белая забалоная гніль

Пры адсутнасці мер барацьбы на асобных участках спелых і перастойных насаджэнняў заражанасць дрэў стваловымі і камлёвымі гнілямі можа дасягаць 60–80%. Выхад дзелавой драўніны з пашкоджаных ствалоў зніжаецца да 50–80%.

111

Мал. 85. Бурая трэшчынаватая гніль

Мал. 86. Пярэстая ядровая гніль

112

Мал. 87. Белая паласатая ядровая гніль

Найбольш пашыраная і небяспечная хвароба хвойных парод на Беларусі – гніль каранёў і драўніны, якая выклікаецца каранёвай губкай. Яна прыводзіць да адмірання цэлых участкаў у насаджэннях ІІ– ІІІ класаў банітэту, асабліва пашкоджвае (да 25%) чыстыя сасновыя культуры на стараворных землях і пустках.

113

16. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ШКОДНЫХ НАСЯКОМЫХ

16.1. Агульная характарыстыка класа насякомых

Клас насякомых аб’ядноўвае самую багатую групу жывёл – апісана каля 1 млн відаў насякомых. Гэта значна больш, чым іншых відаў жывёл, разам узятых. На Беларусі – 30 тыс. відаў з 26 атрадаў.

Найбольшыя атрады: жукі, або цвердакрылыя, матылі, або лускакрылыя, перапончатакрылыя, двухкрылыя.

Затрада жукоў найбольш даследаваны сямействы жужаляў, плывунцоў, стафілінід, пласцініставусых, шчаўкуноў, божых каровак, вусачоў, лістаедаў, даўганосікаў, трубкакрутаў, караедаў.

Сярод лускакрылых найбольш трапляюцца блакітніцы, бялянкі, соўкі, ліставёрткі, німфаліды, пядзенікі, агнёўкі, выемчатакрылыя молі.

Затраду перапончатакрылых лепш за іншых вывучаны пілільшчыкі, іхнеўманіды, наезнікі-браканіды, хальцыды, мурашкі, чмялі.

Найбольш пашыраныя з двухкрылых: даўганожкі, камары, мошкі, макрацы, званцы, галіцы, журчалкі, злакавыя мушкі, тахіны.

16.2.Насякомыя – шкоднікі ў гадавальніках і культурах

Мядзведка звычайная адносіцца да прамакрылых насякомых, даўжыня яе 33–48 мм. Жыве ў вільготных мясцінах, робіць у глебе норы. Пад’ядае і аб’ядае корні сеянцаў, часта пашкоджвае і наземныя часткі сеянцаў.

а –

взрослая особь;

b –

личинка 2-го

возроста;

c –

яйцо;

d –

гнездо с яйцами;

е –

повреждения

сеянцев.

Мал. 88. Мядзведка звычайная – Gryllotalpa gryllotalpa (L.)

114

Пілільшчык-ткач з атраду перапончатакрылых. Лічынкі робяць («ткуць», адсюль назва) павуцінныя гнёзды, дзе жывуць супольна, або трубкі, дзе жывуць адзіночна. Аб’ядае ігліцу.

а – дарослая асобіна; b – ілжегусеніца;

c – сасноы саджанец з павучінымі гнёздамі дарослых гусеніц;

d – павуцінае гняздо маладой гусеніцы

Мал. 89. Адзіночны пілільшчык-ткач – Acantholyda hieroglyphica (CHRIST.)

Шчаўкуны з сямейства жукоў. Лічынкі пашкоджваюць падземныя часткі, жукі пашкоджваюць маладыя парасткі і галінкі хваёвых і ліставых парод.

Мал. 90. Шчаўкуны (Elateridae) і іх лічынкі:

а – дарослая асобіна, шчаўкун шэры – Adelocera murina(L.); b – лічынка;

c – дарослая асобіна, акаймаваны шчаўкун – Dolopius marginatus(L.); d – лічынка – заканчэнне цела; e – дарослая асобіна, бліскучы шчаўкун – Corymbites aeneus (L); f – лічынка; g – пашкоджанні на 2-гадовым яловым саджанцы

115

16.3. Насякомыя – шкоднікі сасны

Клоп сасновы (клоп падкорны) з атраду паўцвердакрылых. Пашкоджвае сасновыя маладнякі (3–30 гадоў). Яго лічынкі сядзяць шматлікімі калоніямі пад чашуйкамі кары ці ў трэшчынах. Шчацінкі лічынак пранікаюць у луб, камбій, а нярэдку ў драўніну, высосваюць сокі. У дрэў адстае кара, жаўцее ігліца, утвараюцца язвы. Гібнуць асобныя дрэвы ці групы.

Мал. 91. Сасновы клоп:

a – крылатая самка; b – лічинка; с – самец; d – самка з зачаткамі крылаў

Мал. 92. Сасновы клоп – Aradus cinnamomeus Panz.:

a – адставанне кары пры пашкоджанні сасновым клапом;

b – страта ігліцы ў больш старых дрэў у выніку смактання клапоў; с – папярочнае растрэскаванне кары

116

Пілільшчыкі з атраду перапончатакрылых. Лічынкі іх кормяцца ігліцай сасны, елкі, лістоўніцы; паядаюць яе да асновы.

Мал. 93. Рыжы сасновы пілільшчык – Neodiprion sertifer (GEOFF.):

a – дарослая асобіна, самец; b – дарослая асобіна, самка; с – яйкі на ігліцы; d – ілжэгусеніца; е – кокан; f – группа коканаў на сасновым парастку

Мал. 94. Звычайны сасновы пілільшчык – Diprion pini (L.): a – масавыч пашкоджанні звычайнага сасновага пілільшчыка

[Diprion pini (L.)] на сасновым парастку; b – дарослая асабіна, самка

[Neodiprion sertifer (GEOFF.)]

117

Даўганосікі, слонікі – з атраду жукоў. Кормяцца рознымі часткамі раслін, некаторыя развіваюцца ў мёртвай і гнілой драўніне ліставых і хваёвых парод.

Мал. 95. Даўганосік на сасне: кроплевая змалёўка, малы сасновы даўганосік –

Pissodes notatus (Fabr.): a – дарослая асобіна, сасновая змалёўка – Pissodes pini (L.); b – дарослая асобіна; жардняковы даўганосік, сасновая жардняковая смалёўка –

Pissodes piniphilus (HRBST.): с – дарослая асобіна

Мал. 96. Вялікі сасновы даўганосік – Hylobius abietis (L): a, b, c – пашкоджанні гусеніцамі на каранях; d – саджанцы, загінуўшыя ад пашкоджанняў жукамі; e, f – саджанцы, якія аднаўляюцца пасля пашкоджанняў

118

Лубаеды, атрад жукоў, сямейства караедаў. Засяляюць ніжнія часткі ствалоў сасны, аслабленыя пажарамі або каранёвай губкай. Пракладвае адзіночныя матачныя хады ў кары дрэў. Маладыя жукі дадаткова кормяцца ў кронах дрэў, дзе выгрызаюць стрыжні маладых парасткаў. Пашкоджаныя дрэвы аслабляюцца, кроны робяцца нібыта падстрыжаныя, таму гэтых шкоднікаў яшчэ называюць «стрыгунамі», або «садоўнікамі».

Мал. 97. Малы сасновы лубаед – Blastophagus minor (HART.): a – крона, якая зрэджана ў выніку дадатковага харчавання; b – дарослая асобіна;

c – заканчэнне надкрылаў; d – пашкоджанне, добра прыкметная на забалані

Парасткаўюны, група ліставёртак. Вусені іх пашкоджваюць парасткі і пупышкі сасны. Выклікаюць скрыўленне ствалоў, масавую шматверхавінкасць, сукаватасць, што вядзе да нізкаросласці, памяншэння прадуктыўнасці і таварнасці сасновых дрэвастояў.

Мал. 98. Парасткаўюн смалёўшчык – Petrova resinella (L.): a – смалаяга гала; b – дарослая асабіна, самка; c – кукалка; d – гусеніца; е – пакінутая гала

119

Мал. 99. Зімуючы парасткаўюн – Rhyacionia buoliana (DENIS, SCHIFF.):

a – дэфармацыя росту сасны пасля знішчэння парасткавай пупышкі зімуючым парасткаўюном; b – ліраподобны рост у выніку страты вярхушачнай пупышкі

Шаўкапрады, сямейства матылёў. Вусені аб’ядаюць старую ігліцу, потым паступова паядаюць і маладыя парасткі. Пры масавым размнажэнні паядаюць таксама пупышкі і кару маладых парасткаў. Вельмі небяспечны шкоднік сасновых дрэвастояў.

Мал. 100. Сасновы шаўкапрад – Dendrolimus pini (L.):

a – дарослая асобіна, самец; b – дарослая асобіна, самка; с – дарослая гусеніца

120

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]