Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

Заканчэнне табліца 23

Драўняная

Узнаўленчая спеласць, гадоў

Натуральная спеласць, гадоў

парода

 

 

 

 

насенная

парасткавая

для цэлага

для асобнага

(паходжанне)

дрэвастоя

дрэвастоя

 

 

Ясень

40–50

70–80

200

 

 

 

 

 

Клён

100

 

 

 

 

 

Бяроза

25–35

50–60

110–120

150–200

 

 

 

 

 

Асіна

20–30

50–70

70–100

100–120

 

 

 

 

 

Вольха шэрая

70

 

 

 

 

 

Вольха чорная

30–40

50–60

80–90

 

 

 

 

 

Ліпа

25–35

60–80

130–150

200–250

 

 

 

 

 

Ясакар

60–80

 

 

 

 

 

Спажывецкая спеласць уключае колькасную, тэхнічную, гаспадарчую, экалагічную і комплексную спеласці лесу. Ёсць прапановы аб выдзяленні эканамічнай, фінансавай, эстэтычнай, радыяцыйнай спеласцей.

Колькасная спеласць абумоўліваецца ўзростам, у якім дрэва або дрэвастой мае максімальны сярэдні запас ствалавой драўніны без уліку яе якасці.

Мал. 145. Графічнае вызначэнне моманту колькаснай спеласці

201

Табліца 24

Прыкладныя ўзросты колькаснай спеласцi лесаўтваральных дрэвавых вiдаў

Драўняная

 

 

Клас банітэту

 

 

парода

 

 

 

 

 

 

a

I

II

III

IV

V

 

I

Сасна

60

60

65

65

70

80

 

 

 

 

 

 

 

Елка

70

80

85

90

90

95

 

 

 

 

 

 

 

Дуб

60

60

70

70

80

 

 

 

 

 

 

 

Бяроза

40

40

50

55

60

65

 

 

 

 

 

 

 

Вольха

35

35

35

40

40

45

чорная

 

 

 

 

 

 

Асіна

45

50

50

55

55

 

 

 

 

 

 

 

За тэхнічную спеласць прымаецца ўзрост, для якога характэрна максімальны сярэдні прырост мэтавага сартыменту.

Гаспадарчая спеласць лесу – гэта ўзрост дрэва або дрэвастою, калі цана сярэдняга прыросту (г.зн. здабытак сярэдняга прыросту драўніны і цаны яе кубаметра) аказваецца максімальнай.

Экалагічная спеласць – узрост насаджэння, калі дасягаецца максімальная экалагічная эфектыўнасць пастаяннага лесакарыстання. Пакуль не склалася адзінай думкі, па якому крытэрыю вызначаюць экалагічную спеласць. У апошні час многія вучоныя схіляюцца лічыць дэпаніраванне дыяксіду вуглярода СО2 ацэначным паказчыкам экалагічнай спеласці лесу.

Комплексная спеласць характарызуе узрост ляснога ннасаджэння, у якім сярэдні прырост усіх яго каштоўнасцей дасягае максімума.

26.4. Абарот высечкі, узрост высечкі, абарот гаспадаркі

Правільна арганізаваная, фінансава самастойная, лясная гаспа-

дарка павінна быць бесперапыннай.

Для гэтага ў гаспадарцы трэба мець шэраг узроста-пераемных дрэвастояў (пры лесасечнай форме гаспадаркі) або дрэваў (пры выбарковай форме).

Тады замест высечаных дрэвастояў (ці дрэў) на наступны год з’яўляліся (пераходзілі ў спелыя) новыя, гатовыя да высечкі аб’екты, а высечанае ўзнаўлялася.

Відавочна, што новы спелы лес у наступным годзе будзе ўжо на іншым месцы. Гэта значыць, што высечка пераходзіць (абарочва-

202

ецца) па ўчастках, каб некалі вярнуцца туды, дзе аднойчы пачалася. Тым самым забяспечваецца непарыўнасць працэсу лесакарыстання.

Для кантролю ўзгодненасці высечкі, узнаўлення і спялення лесу і было сфармавана для лесасечнай формы гаспадаркі паняцце пра

абарот высечкі.

Абарот высечкі – гэта перыяд часу, які забяспечвае высечку, узнаўленне і дасягненне дрэвастоямі ўзросту новай высечкі.

Разліковая формула абароту

И=А±в

дзе А – узрост спеласці (фактычнай высечкі) дрэва гадоў; в – перыяд узнаўлення, гадоў.

Абарот высечкі можа быць вышэй за узрост спеласці (калі лесаўзнаўленне зацягваецца на некаторы перыяд), быць роўным узросту спеласці (калі лесаўзнаўленне адбываецца ў год высечкі), ці меньшым за ўзрост высечкі (калі пад полагам спелага лесу да высечкі быў падрост ці ярус мэтавых парод, якія былі захаваны ў час высечкі).

Узрост высечкі – узрост спелых дрэвастояў, які ўстаноўлен для назначэння іх у высечку галоўнага карыстання.

Уадной з папярэдніх лекцый (№20) мы ўжо прыводзілі прынятыя

ўБеларусі ўзросты галоўнай высечкі для лесаўтваральных парод па групах лясоў.

Падчас выбарковых высечак спелая частка дрэвастояў рэалізуецца паступова-перыядычна з дапамогай шэрагу прыёмаў высечкі кожнага наступнага ўзроставага пакалення дрэвастою, дасягаемага спеласці.

Таму абарот высечкі тут выступае пад назвай перыяд паўтаральнасці, або абарот гаспадаркі (и)

И=(Дmax– Дmin)×n , дзе

Дmax, Дmin – адпаведна мінімальны і максімальны дыяметры прыдатных для нарыхтоўкі дрэваў, см;

n – лік гадавых кольцаў у 1 см дыяметра, шт (вызначаецца па звестках пробных плошчаў).

26.5. Тэорыя нармальнага лесу

203

Паняцце «нармальны лес» або «аптымальны лес» з’яўляецца адлюстраваннем жадаемай канструкцыі ўзроставай будовы дрэвастояў кожнай гаспадарчай секцыі (сасновай, яловай, бярозавай і г.д.).

З тэорыі «нармальнага лесу» вынікае: пры адноснай раўнамернасці ў размеркаванні дрэвастояў па класах узросту і прызначэнні ў высечку толькі спелых лясоў памер гадавога лесакары-

стання можа быць набліжаны (ці роўны) гадавому сярэдняму прыро-

сту гаспадарчай секцыі лесу.

Абсалютна «нармальнай» узроставай будовы ў гаспадарчай секцыі дасягнуць немагчыма. Але набліжэнне да ідэалу створыць падставы для стабільнасці ў забеспячэнні драўніннай сыравінай па колькасці і якасці.

Зыходзячы з папярэдняга, можна такім чынам сфармуляваць тэрмін «нармальны лес».

Нармальны лес – гэта тэарэтычная мадэль дасканалага лесу,

які мае адносную паўнату, роўную 1, найвышэйшы сярэдні прырост

драўніны, раўнамерную ўзроставую структуру і максімальны запас

драўніны.

Калі гадавая лесасека па масе высекаемай драўніны не перавышае гадавы прырост драўніны, ці гэтыя велічыні ненамнога адрозніваюцца адна ад другой, то ўзнікае тэарэтычная магчымасць бясконцага карыстання данай плошчай лесу.

Але гэта магчыма толькі пры ўмове паспяховага і без спазнення ўзнаўлення лесу на высечаных участках.

Менавіта ў гэтым сутнасць вучэння аб нармальным лесе і

правільнай лясной гаспадарцы.

204

27. ПРАЕКТАВАННЕ ЛЕСАГАСПАДАРЧЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

27.1. Арганізацыя гаспадарчых частак

Да задачаў лесаўпарадкавання належыць унутрыгаспадарчая арганізацыя ляснога фонду аб’екта з пункту гледжання спецыялізацыі асобных яго частак.

Рознае мэтавае прызначэнне лясоў і неаднолькавыя прыродныя і эканамічныя ўмовы ажыццяўлення ляснымі масівамі сваіх функцый знаходзяць сваё адлюстраванне ў падзеле тэрыторыі ляснога прадпрыемства на самастойныя арганізацыйна-гаспадарчыя адзінкі, якія атрымалі назву гаспадарчых частак.

Гаспадарчая частка – гэта тэрытарыяльна згрупаваная (кампактная) плошча (сукупнасць лясных і нелясных земляў) ляснога

фонду, аднародная па мэтах і рэжыме лясной гаспадаркі і лесаэксп-

луатацыі.

Лесаўпарадкавальны праект арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі фактычна складаецца з праектаў для асобных гаспадар-

чых частак.

Гаспадарчыя часткі ўтвараюцца толькі з лясоў адной групы.

Усучаснай Беларусі падзел на гаспадарчыя часткі цалкам супадае

зпадзелам лясоў на катэгорыі ахоўнасці лясоў.

Межы гаспадарчых частак падаюцца на картаграфічных матэрыялах устаноўленымі ўмоўнымі знакамі. На мясцовасці межамі гаспадарчых частак звычайна з’яўляюцца межы адпаведных катэгорый лясоў.

Тэрытарыяльны падзел лесу на гаспадарчыя часткі дазваляе абагульнена адзначыць прызначэнне і рэжым вялікіх плошчаў ляснога фонду, аднак не дазваляе непасрэдна перайсці да разлікаў карыстання і праектавання гаспадарчых мерапрыемстваў.

Для больш дакладнага вызначэння рэжыму і канкрэтызацыі мэтаў лесаводства, разліковага ўзгаднення лесакарыстання і ўзнаўлення лясных рэсурсаў у часе і прасторы робіцца падзел лясоў на больш дробныя і больш аднародныя класіфікацыйныя адзінкі – гаспадарчыя

секцыі.

205

Табліца 25

Некаторыя катэгорыі засцерагальнасці і гаспадарчыя часткі ў лясах Беларусі

Катэгорыя засцерагальнасці

Гаспадарчая частка

Тэхнічнае

 

 

 

 

Бел. мова

Рус. мова

Бел. мова

Рус. мова

ўвасабленне

 

 

 

 

 

 

1. Лясы леса-

Леса лесопар-

Зялёная зона

Зеленая зона

Палосы квар-

паркавых

ковых частей

лесапаркавая

лесопарковая

талаў радыяльна

частак зялё-

зелёных зон

 

 

ад гарадской

ных зонаў

 

 

 

рысы

 

 

 

 

 

2. Засцера-

Защитные по-

Ахоўная чы-

Защитная

Тое ж ад паласы

гальныя па-

лосы лесов

гуначная

железнодо-

адводу чыгункі

лосы лясоў

вдоль желез-

 

рожная

1 км

абапал чыгу-

ных дорог

 

 

 

нак

 

 

 

 

3. Засцера-

Защитные по-

Ахоўная

Защитная

Выдзелы паласой

гальныя па-

лосы лесов

аўтадарожная

автодорож-

250 м ад лініі ад-

лосы лясоў

вдоль авто-

 

ная

воду (трасы)

абапал

мобильных

 

 

дарогі з цвёрдым

аўтамабільны

дорог

 

 

пакрыццём

х дарог

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. Лясы леса-

Леса лесохо-

Зялёная зона

Зеленая зона

Палосы кварта-

гаспадарчых

зяйственных

лесагаспа-

лесохозяйст-

лаў радыяльна ад

частак зялё-

частей зеле-

дарчая

венная

гарадской рысы

ных зонаў

ных зон

 

 

 

 

 

 

 

 

5. Водаахоўн

Водоохранные

Водаахоўная

Водоохран-

Палосы квар-

ыя палосы

полосы лесов

 

ная

талаў ці часткі

лясоў па

вдоль берегов

 

 

кварталаў (па-

берагах рэк,

рек, озер и

 

 

лосы выдзелаў)

азёраў і ін-

других водо-

 

 

устаноўленай

шых вада-

емов

 

 

шырыні ад урэзу

ёмаў

 

 

 

вады

 

 

 

 

 

6. Эксплуата-

Эксплуата-

Экплуатацый-

Эксплуатаци

Кварталы і іхнія

цыйныя лясы

ционные леса

ная

онная

часткі, акрамя

 

 

 

 

лясоў 1 групы і

 

 

 

 

памежных

 

 

 

 

 

27.2. Утварэнне гаспадарчых секцый

Гаспадарчыя секцыі ствараюцца ў межах усіх вылучаных гас-

падарчых частак. Як правіла, ужываецца уніфікаваная (аднатыпная) сістэма арганізацыі гаспсекцый для ўсіх лясных прадпрыемстваў буй-

206

нога рэгіёну ці краіны, якая абгрунтоўваецца і фіксуецца ў адпаведных нарматыўных дакументах.

Гаспадарчая секцыя – гэта сукупнасць участкаў толькі лясных земляў, тэрытарыяльна разгрупаваных (некампактных, цераспалосных з іншымі секцыямі і неляснымі землямі), але аб’яднаных адной мэтай, рэжымам лесавырошчвання і сістэмай лесаводча-тэхнічных разлікаў.

Гаспадарчыя секцыі па прыкмеце пераважных пародаў для справаздачнасці, узбуйненага аналізу і ўліку аб’ядноўваюцца ў гаспадаркі – хваёвую, цвердалісцевую і мяккалісцевую.

Як правіла, гаспадарчыя секцыі ўтвараюцца па кожнай пераважнай пародзе. Такі падыход у асноўным і ўжыты для лясоў Беларусі, што зручна з пункту гледжання уніфікацыі з агульнадзяржаўным улікам ляснога фонду.

У секцыі могуць аб’ядноўвацца лясныя плошчы розных пераважных пародаў, якія належаць да адной гаспадаркі, напрыклад саснякі і ельнікі.

Бярозавая секцыя ў беларускіх лясах таксама прадстаўленая двума дрэвавымі відамі: бярозай бародаўкавай (павіслай) і бярозай пухнатай (пушыстай).

Апошнім часам сярод практыкаў беларускага лесаўпарадкавання мае падтрымку думка пра адмову ў праектнай дакументацыі ад тэрмінаў «гаспчастка» і «гаспсекцыя», бо першая ўтвараецца па катэгорыях ахоўнасці і выкарыстання лясоў, а другая па пераважных пародах, дык няма патрэбы ў падвойнай назве фактычна аднолькавых класіфікацыйных адзінак, а варта выкарыстоўваць падзел толькі на прынятыя ў дзяржаўным уліку ляснога фонду катэгорыі лясоў і пераважныя пароды.

27.3. Памер карыстання лесам

Раней (тэма лекцыі №19) мы разгледзілі пытанне аб відах лясных карыстанняў. Лясы з’яўляюцца крыніцай драўніны, іншых таварных дабротаў, а яшчэ маюць неацэннае значэнне для адпачынку, паляпшэння жыццёвага асяроддзя чалавека, абароны яго ад неспрыяльнага ўздзеяння знешніх фактараў.

Найбольшы таварна-грашовы гаспадарчы эфект зараз

атрымліваецца ад карыстання драўнінай. Гэты від карыстання лесам падлягае рэгуляванню на аснове замацаваных законам прынцыпаў лесакарыстання (бесперапыннасці, невычарпальнасці, рацыянальнасці і г. д.).

207

Драўнінакарыстанне ажыццяўляецца ў выглядзе галоўнага

парадку галоўных высечак спелых дрэвастояў у лясах другой групы і ўзнаўленчых высечак – у лясах першай групы) і прамежкавага карыстанняў (у няспелых дрэвастоях і несамкнёных культурах высякаюць чаканы адпад і непажаданыя экзэмпляры, а там, дзе лесаўзнаўленчыя высечкі забароненыя, – і ў спелых дрэвастоях з мэтай іхняга абнаўлення).

Дзяржаўнае рэгуляванне памеру карыстання драўнінай па відах карыстання дасягаецца ўстанаўленнем па асобным лясным прадпрыемстве (лясгасе) нарматываў высечкі драўніны – разліковых лесасек, якія з’яўляюцца вымяральнікамі вытворчай магутнасці дадзенага аб’екта лесаўпарадкавання і ўяўляюць сабой дырэктыўна

зацверджаны максімальна магчымы гадавы памер карыстання драўнінай у аб’ёмных адзінках (тыс. або млн. м3) стваловага запасу.

Разлік галоўнага карыстання з’яўляецца вузлавым момантам лесаўпарадкавальнага праектавання. Гэты разлік выконваецца ў адпаведнасці з «Порядком определения, рассмотрения и утверждения

расчетной лесосеки по рубкам главного пользования в лесах Респуб-

лики Беларусь» (пастанова Камітэта лясной гаспадаркі пры СМ РБ

13.06.2002 № 9).

Для разліку памеру галоўнага карыстання прапанаваны шэраг формулаў.

Каб разліковая лесасека адлюстроўвала фактычныя магчымасці лесакарыстання па аб’екту лясной гаспадаркі, неабходна правесці шэраг разлікаў аб’ёма лесакарыстання, аналіз і абгрунтаванне

разліковай лесасекі.

Прыняты аб’ём лесакарыстання (разліковая лесасека) павінен задавальняць наступным умовам:

1)быць не меньшым за разлічаную лесасеку па санітарным стане;

2)быць не больш лесасекі па сярэднім прыросце;

3)на працягу рэвізійнага перыяду (10 гадоў) не весці да высечкі прыспелых дрэвастояў;

4)не весці да накаплення спелых і перастойных дрэвастояў;

5)у максімальна магчымай ступені задавальняць патрэбы народнай гаспадаркі рэспублікі ў драўніне.

Гадавы памер прамежкавага карыстання леса з’яўляецца вынікам догляду дрэвастояў як лесагаспадарчага мерапрыемства, накіраванага на вырошчванне лясоў павышанай устойлівасці, якасці і прадуктыўнасці.

208

Участкі, дзе маецца неабходнасць ажыццяўлення высечак прамежкавага карыстання і іншых высечак, выяўляюцца падчас палявых работаў таксатарам. З улікам стану выдзела, таксатар на мясцовасці прызначае від высечкі і працэнт выбаркі сырарослага лесу і (або) запасу сухастою, захламленасці.

Гадавы памер прамежкавага карыстання (лесасека) вызначаецца па кожным відзе высечак у межах гаспадарчай секцыі. Па плошчы Lf ён атрымліваецца як дзель плошчы дрэвастояў F, якiя маюць патрэбу ў доглядзе, і перыяду паўтаральнасцi (тэрмін выканання) k:

L = Fk.

F

Прапанаваны лесаўпарадкаваннем памер прамежкавага карыстання і іншых высечак разглядаецца і зацвярджаецца або змяняецца на другой лесаўпарадкавальнай нарадзе. У выпадку зменаў неабходныя праектныя дакументы перарабляюцца.

Параўнанне запраектаваных паказчыкаў карыстання драў- нінай звычайна робіцца адносна тэарэтычнай мадэлі нармальнага лесу па характэрных для яе суадносінах запасу, прыросту і карыстання з улікам ступені адрозненняў рэальнага лесу ад тэарэтычнага ідэала.

Для забеспячэння невычарпальнасці, паказчыкам якой з’яў-

ляецца дынаміка запасу, запраектаваны памер высечкі параўноўваецца з велічынёй прыросту, бо менавіта прырост фармуе запас, і наколькі прырост перавысіць карыстанне ці не дасягне апошняга, настолькі зменіцца (павялічыцца ці зменшыцца) запас.

Прамежкавае карыстанне ў нармальным лесе роўнае адпаду

(розніца поўнага бягучага і бягучага прыросту).

Тое ж можна было б казаць і пра рэальныя дрэвастоі.

З-за немагчымасці дакладна загадзя вызначыць верагодныя экзэмпляры дрэў, што адамруць, і часта прыходзіць у выдзел для іхняй уборкі, лічыцца, што нельга планаваць прамежкавае карыстанне велічынёй больш за 50 % ад нарматыву адпаду.

27.4. Праектаванне лесагаспадарчых і арганізацыйнагаспадарчых мерапрыемстваў

Важнымі задачамі, якія стаяць перад лясной галіной,

з’яўляюцца рацыянальнае выкарыстанне лясных земляў, укараненне занальна-тыпалагічнай сістэмы гаспадаркі, паляпшэнне ўзнаўлення і

209

выкарыстання лясных рэсурсаў, укараненне дасягненняў лясной генетыкі, інтэнсіўных тэхналогій лесавырошчвання.

Праектуючы лесагаспадарчыя ды іншыя мерапрыемствы, лесаўпарадкаванне павінна ўлічваць найноўшыя дасягненні ў тэхніцы і тэхналогіі работаў, канкрэтныя прыродныя і эканамічныя ўмовы, значэнне лясоў у эканоміцы раёна, узрастанне ролі нетаварных сацыяльных функцый лясоў.

Да лесагаспадарчых мерапрыемстваў адносяць: догляд лесу;

лесаўзнаўленне, лесаразвядзенне і рэканструкцыю малакаштоўных дрэвастояў; ахову i абарону лесу; падвышэнне прадуктыўнасцi лясоў; мелiярацыйныя работы.

Праектаваныя лесагаспадарчыя мерапрыемствы з’яўляюцца вынікам і ўмовай лесакарыстання ў розных ягоных формах.

Практычная рэалізацыя лесагаспадарчых мерапрыемстваў дазваляе захаваць лясны фонд як магутны асяроддзеўтваральны фактар, крыніцу драўнянай сыравіны і недраўнянай прадукцыі лесу.

Выкананне запраектаваных лесагаспадарчых мерапрыемстваў вядзе да пэўных колькасных і якасных зменаў у складзе і структуры ляснога фонду.

Поспех рэалiзацыi лесагаспадарчых работаў звязаны з забяспечанасцю аб’екта лясной гаспадаркi абсталяваннем, тэхнікай, матэрыяламi i з вырашэннем сацыяльных пытанняў.

У сувязі з гэтым лесаўпарадкаванне праектуе і арганізацыйнагаспадарчыя мерапрыемствы: набыццё лесагаспадарчых машынаў, будаўнiцтва дарог, жылля, адмiнiстрацыйных i дапаможных будынкаў, развіццё тэлефоннай, радыйнай, спадарожнікавай сувязі, сродкаў тэлекамунікацыі ды інш.

Праектаванне неабходных лесагаспадарчых мерапрыемстваў

адбываецца па ўчасткавым метадзе: у адпаведнасці са станам канкрэтнага ляснога ўчастка, дзейнымі інструкцыйна-нарматыўнымі дакументамі і мясцовым досведам вядзення гаспадаркі прызначаецца від і чарговасць мерапрыемства.

Далей складаюцца ведамасці, дзе ў разрэзе прынятых праектнаразліковых адзінак (групаў лясоў, катэгорый ахоўнасці, кварталаў, выдзлаў, пераважных пародаў) участкі з мерапрыемствамі аднаго кірунку (напрыклад, па доглядзе лесу) могуць размяркоўвацца па асаблівасцях іхняга ажыццяўлення (па відах, чарговасці, групах, саставе і да т. п.).

210

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]