Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

планіроўку паверхні ўчастка, меліярацыю яго тэрыторыі, нарэзку тэрасаў на схілах;

папярэднюю барацьбу з шкоднымі глебавымі насякомымі.

6.Апрацоўка глебы можа быць суцэльная ці частковая. Да частковай апрацоўкі адносяць: палоснае ўзворванне і фрэзераванне, нарэзка плужных барознаў, стварэнне мікрапавышэнняў (пластоў, валоў, узгоркаў), стварэнне пляцовак, выкапка ямаў.

7.Віды пасадачнага матэрыялу: сеянцы, саджанцы, чаранкі,

адводкі, каранёвыя атожылкі і інш.

Лепшым тэрмінам для стварэння л/к з’яўляецца вясна (да распускання пупышак).

8.Да догляду за л/к адносіцца:

ручная апрацоўка раслін ад завалаў травой і глебай, заносу пяском, размыву, выдзімання глебы, выціскання марозам;

рыхленне глебы з адначасовым знішчэннем пустазелля ў радках культур і міжрадоўях;

знішчэнне непажаданай расліннасці вакол культывуемых

раслін;

скошванне ці прыкатванне непажаданай расліннасці ў міжрадоўях.

Лесаахоўныя (9) і супрацьпажарныя (10) мерапрыемствы выконваюцца на падставе адпаведных нарматываў.

71

12.МЕЛІЯРАЦЫЯ ЛЯСОЎ

12.1.Меліярацыя лясоў, віды лясной меліярацыі

Меліярацыя (ад. лац. melioratio – паляпшэнне) ў лясной гаспадарцы – сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне лясных зямель, павышэнне прадуктыўнасці лясоў.

Лесараслінныя ўмовы Беларусі характарызуюцца нізкай урадлівасцю і неспрыяльным водным рэжымам зямель ляснога фонду.

45% плошчы лясных глебаў на сухадолах з’яўляюцца лёгкімі па механічным складзе пяскамі і супескамі. Характарызуюцца недастатковым вільгацеўтрыманнем, нізкім зместам гумусу і азоту. Тут фарміруюцца дрэвастоі ІІ– ІІІ банітэтаў.

Павышэнне іх прадуктыўнасці – актуальная задача.

44,5% плошчы лясоў размешчаны на пераўвільготненых і ба-

лотных глебах. Сярод іх 501 тыс. га дробных балот, 240 тыс. га верхавых балот, 150,5 тыс. га рэзервовых тарфянікаў, 37,6 тыс. га ахоўных балот. Гідратэхнічная меліярацыя магчыма на 460 тыс. га лясных зямель, з іх ужо меліяравана 270 тыс. га.

Аптымізацыя воднага рэжыму ў гэтых умовах вельмі неабходная, што прывядзе да павышэння прадуктыўнасці насаджэнняў.

У мэтах павышэння прадуктыўнасці лясоў па вышэйазначаных напрамках найбольшае распаўсюджванне атрымалі асушальныя,

біялагічныя і хімічныя лясныя меліярацыі.

Хімічная меліярацыя – унясенне ў глебу арганічных і неарганічных рэчываў для жыўлення раслін і паляпшэння ўласцівасцей глебы.

Мэта прымянення ўдабрэнняў у лясах:

скарачэнне тэрмінаў вырошчвання лясоў

павышэнне выхаду стандартнага пасадачнага матэрыяла

паляпшэнне пладанашэння дрэвавых парод

павышэнне прыжывальнасці лясных культур

атрыманне дадатковага прыросту драўніны з адзінкі плошчы Магчымыя для прымянення ў лясной гаспадарцы ўдабрэнні:

арганічныя

мінеральныя

аргана-мінеральныя

бактэрыяльныя

сідэральныя

мікраўдабрэнні

72

Чатыры групы аб’ектаў, дзе магчыма прымяненне ўдабрэнняў у

лясной гаспадарцы:

лясныя гадавальнікі

лесанасенныя ўчасткі і плантацыі

маладыя лясныя культуры ў бедных умовах узрастання

спелыя і прыспелыя насаджэнні найбольш каштоўных драўняных парод

У сучасны момант хімічная меліярацыя, у асноўным, прымяняецца ў лясных гадавальніках

Біялагічная меліярацыя – карэннае паляпшэнне ляснога асяроддзя пад уплывам розных біямеліярантаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў).

Біямеліяранты:

дрэвы: бяроза павіслая, вольхі чорная і шэрая. Таксама акацыя белая, ільмавыя, лістоўніца, граб

кустарнікі: акацыя жоўтая, аморфа, дрок (жаўтазель) фарбавальны і германскі, ракітнік (зяновец) рускі, жарнавец мяцельчаты

травяністыя: усе віды з сямейства бабовых, у першую чаргу шматгадовы лубін

Шматгадовы лубін можа нарошчваць штогодна на 1 га 50–70 ц зялёнай масы, назапашваць 100–150 кг азоту. Працягласць жыцця куста да 10–15 гадоў. Травастой лубіну можа аднаўляцца праз 50 гадоў.

Асноўныя напрамкі біямеліярацыі:

Фарміраванне састава насаджэнняў з удзелам біямеліярантаў

пры высечках догляду

Лесааднаўленчыя мерапрыемствы з адначасовым увядзеннем штучным шляхам біямеліярантаў у якасці прымешку да карэнных дрэвавых парод

Міжрадовая культура шматгадовага лубіну

Лясная біямеліярацыя культурай лубіну ў Беларусі вядзецца па рэкамендацыях кафедры лесаводства (Б.Д. Жылкін)

Лесаасушальная меліярацыя складаецца з комплекса гідратэхнічных, агратэхнічных і гаспадарчых мерапрыемстваў па выдаленні з глебы (галоўным чынам з корнезаселенага слою) залішняй вільгаці. Выконваецца шляхам стварэння сістэмы адкрытых і закрытых каналаў (дрэнажу).

Агульная плошча асушаных зямель рэспублікі складае 3,4 млн. га (16,4% усёй тэрыторыі), ці 75% асваення мэтазгоднага меліярацыйнага фонду краіны. Найбольшая удзельная вага асушаных зямель прыпадае на беларускае Палессе.

73

Агульная плошча меліяраваных балотных лясоў у Беларусі складае 43,3 тыс. га. Сярод іх заняты сасной 10,3 тыс. га, елкай – 1,3, бярозай – 21,3 і вольхай чорнай – 10,4 тыс. га.

Па тыпах балот асушаныя лясныя землі размеркаваны такім чынам: нізінныя балоты – 70,0%, пераходныя – 19,9%, верхавыя – 10,1% ад агульнай плошчы асушаных балотных лясоў.

12.2. Экалагічныя вынікі лясных меліярацый

Біялагічная меліярацыя аказвае станоўчы ўплыў як на лясы, так і на прыроднае асяроддзе ў цэлым

Хімічныя меліярацыі (удабрэнне лясоў) даюць адчувальны эфект пры выкарыстанні даволі высокіх доз. Пры гэтым дрэвы паглынаюць не болей за 30–40% унесенага ўдабрэння. Астатняе вымываецца ў ніжэйляжачыя гарызонты, забруджвае грунтовыя воды.

Высокі кошт мінеральных удабрэнняў таксама стрымлівае магчымасці іх шырокага выкарыстання ў лясной гаспадарцы.

Лесаасушальныя меліярацыі (гідратэхнічныя) у экалагічным плане з’яўляюцца празмерна хуткім і глыбокім па сіле ўздзеяння на глебу мерапрыемствам.

Да таго ж, асушэнне не можа быць вузка лакальным, яго ўплыў распаўсюджваецца на значныя прылеглыя тэрыторыі.

Рэзкае і хуткае паніжэнне ўзроўня грунтавых вод часта адмоўна

сказваецца на ўстойлівасці лясных насаджэнняў да ветравалу

(асабліва ельнікаў), хвароб і пажараў.

Правядзенне гідратэхнічнай меліярацыі патрабуе энергаёмкай тэхнікі.

Найбольшы эфект гідратэхнічнай меліярацыі мае месца пры спалучэнні яе з высечкамі догляду, хімічнымі і біялагічнымі меліярацыямі.

Вынікам асушэння тарфяных глебаў сельскагаспадарчага выкарыстання (яны складаюць 86% ад усіх асушаных) з’явілася назі-

раемая дэградацыя меліяраваных тарфянікаў.

Прычынай дэградацыі з’яўляецца выкарыстанне асушаных сельскагаспадарчых зямель у асноўным (71,3%) у якасці ралля з вырошчваннем прапашных культур (бульба, збожжавыя і інш.)

Узворванне тарфяной глебы спрыяе паляпшэнню яе аэрацыі і цеплавога рэжыму, інтэнсіфікуе мікрабіялагічную дзейнасць, вядзе да паскарэння мінералізацыі арганічнага рэчыва (торфу).

74

Скорасць мінералізацыі торфу складае 7,6 т/га·год. Іншымі словамі, магутнасць тарфянога слою асушаных тарфянікаў

памяншаецца на 1,1 см/год.

Да 2020 года чакаецца на месцы сучасных тарфяніста-глеевых утварэнне 200 тыс. га грубагумусных пясчаных глеевых глеб.

Іншыя праблемы: узрастанне верагоднасці засухі, ветравая эрозія, усыханне лясоў (дуб, ясень, елка), затапленне і паводка.

12.3. Прадуктыўнасць лясоў і шляхі яе павышэння

Прадуктыўнасць лясоў – колькасць спажываемай чалавекам лясной прадукцыі з адзінкі плошчы за пэўны перыяд часу.

Адрозніваюць прадуктыўнасць насаджэння, дрэвастоя, фактычную, патэнцыяльную, агульную, комплексную і інш.

Прадуктыўнасць насаджэння – запас ствалавой драўніны,

кары, сучча, ветак, лісця і каранёў дрэвастоя, а таксама падроста, падлеска і жывога наглебавага покрыва на адзінцы плошчы (часцей 1 га), звычайна ва ўзросце спеласці.

Прадуктыўнасць дрэвастоя – колькасць ствалавой драўніны, кары, сучча, ветак і каранёў дрэвастоя на адзінцы плошчы ва ўзросце спеласці.

Прадуктыўнасць выражаюць у абсалютных адзінках (куб. м, т) на адзінку плошчы (га) за адзінку часу (год, абарот высечкі), або адносных велічынях.

Адноснымі паказчыкамі прадуктыўнасці з’яўляюцца, напрыклад, працэнт бягучага прыроста, банітэт насаджэння, сярэдні запас і інш.

І. С. Мелехаў (1970) асноўныя мерапрыемствы па павышэнні ПЛ уключыў у 4 групы:

1. Рацыянальнае выкарыстанне лясоў і барацьба са стратамі драўніны

своечасовае комплекснае выкарыстанне лясоў

перавод дровавай драўніны ў тэхналагічную сыравіну

выкарыстанне адыходаў лесанарыхтовак

памяньшэнне страт пры транспарціроўцы і перапрацоўцы драўніны;

актыўная ахова лясоў ад пажараў

барацьба са стратамі ад насякомых, грыбных захворванняў і пашкоджанняў ветрам

75

забарона лесанарыхтовак, якія выклікаюць эрозію глебы і забалачванне

зніжэнне прамысловых выкідаў

рэгуляванне колькасці дзікіх жывёл і пасьбы скаціны.

2. Уздзеянне на прыродныя ўмовы лесаўзрастання

– лесаасушальныя меліярацыі

– удабрэнне глебы

– увядзенне біямеліярантаў

– змена парод

– выкарыстанне высечак для паляпшэння мікраклімату насаджэнняў і глебавых умоў.

3. Паскарэнне ўзнаўлення і фармавання лясоў

– захаванне падроста і танкамера пры лесанарыхтоўках

– прымяненне спосабаў высечак, што забяспечваюць больш хуткае ўзнаўленне галоўных парод

– своечасовае аблясенне высечак, пажарышчаў

– догляд за маладнякамі

– увядзенне другога яруса дрэвавых парод.

4. Абнаўленне і паляпшэнне саставу лясоў:

інтрадукцыя дрэвавых відаў

развядзенне мясцовых хуткарастучых, устойлівых, з высокімі механічнымі ўласцівасцямі парод

селекцыя перспектыўных форм, догляд за імі і развядзенне

рэканструкцыя састава і гушчыні дрэвастояў

Н. М. Гаршэнін і А. І. Швідэнка (1977) выдзяляюць 3 групы мерапрыемстваў:

1)арганізацыйныя

2)якія ўздзейнічаюць на дрэвастой

3)якія ўздзейнічаюць на ўмовы лесаўзрастання

Прадуктыўнасць лясоў Беларусі па стане 01.01.2011 г.

Агульная плошча ляснога фонду – 9,43 млн. га, у тым ліку

пакрытыя лесам землі – 8,05 млн. га.

Агульны запас насаджэнняў – 1 598 млн. м3.

Агульны прырост –30,9 млн. м3, натуральны адпад – 11,5 млн. м3/год.

Сярэдні запас насаджэнняў – 199 м3/га, сярэдні запас спелых насаджэнняў – 248 м3/га.

Сярэднія паказчыкі насаджэнняў наступныя: узрост – 52 гадоў; паўната – 0,70; банітэт – II, 2.

76

– Сярэдні прырост складае 3,8 м3/га·год, бягучы прырост – 5,3 м3/га·год.

У агульным аб’ёме лесакарыстання галоўнае карыстанне складае 44%, прамежкавае – 32%, іншыя высечкі – 24%. Сярэднегадавы аб’ём лесакарыстання драўнінай – 1,93 м3/га. Выкарыстанне прыросту – 50,2%

Перспектыўнымі шляхамі павышэння прадуктыўнасці лясоў

Беларусі лічацца наступныя.

мерапрыемствы па аптымізацыі фармацыйнай і ўзроставай структуры лясоў – магчымая прыбаўка да 4%

выкарыстанне пасадачнага матэрыяла з палеп-шанымі селекцыйнымі якасцямі – магчымая прыбаўка да 5%

гідрлесамеліярацыя – магчымая прыбаўка да 1,5%

біямеліярацыя лясоў – магчымая прыбаўка да 2,0%

догляд за лесам, лесаахоўныя мерапрыемствы – магчымая прыбаўка да 5%.

77

13. РЭКУЛЬТЫВАЦЫЯ ЛЯСНЫХ ЗЯМЕЛЬ

13.1. Паняцце рэкультывацыі зямель

Рэкультывацыя зямель – комплекс горна-тэхнічных, інжы- нерна-будаўнічых, меліярацыйных і іншых мерапрыемстваў па аднаўленню гаспадарчай каштоўнасці і прадуктыўнасці парушаных зямель.

Парушаныя землі – землі, якія страцілі гаспадарчую каштоўнасць ці з’яўляюцца крыніцай адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў сувязі з парушэннем глебавага і расліннага покрыва, гідралагічнага рэжыму і ўтварэннем тэхнагеннага рэльефу.

Да парушаных зямель адносяцца:

кар’еры мінеральнай сыравіны;

дэфармаваная паверхня зямлі, якая ўтварылася ў выніку здабычы карысных выкапняў;

пародныя адвалы;

землі, забруджаныя адыходамі прамысловых прадпрыемстваў;

кавальеры ўздоўж каналаў і калектараў і інш.

У Беларусі агульная плошча парушаных зямель звыш 250 тыс.га, з якіх 95% – выпрацаваныя тарфяныя радовішчы.

Рэкультывацыя зямель – абавязковае мерапрыемства для ўсіх гаспадарчых устаноў, якія выконваюць работы, звязаныя з парушэннем глебавага покрыва, састаўная частка мерапрыемстваў у сістэме аховы прыроды і рацыянальнага прыродакарыстання. Заканадаўча зацверджана «Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі»

(1999 г.).

Асноўныя напрамкі рэкультывацыі:

сельскагаспадарчы (стварэнне ворных зямель, сенажацей, пашаў, садоў, ягаднікаў);

лесагаспадарчы (лесапасадкі, эксплуатацыйнага азеляняльнага, глебаахоўнага, водаахоўнага і іншых прызначэнняў);

водагаспадарчы (стварэнне сажалак, вадасховішчаў, воднаспартыўных комплексаў);

жыллёвае і прамысловае будаўніцтва на парушаных землях.

13.2. Этапы рэкультывацыі

Адрозніваюць 3 этапы рэкультывацыі зямель:

78

падрыхтоўчы

тэхнічны

біялагічны

Падрыхтоўчы этап уключае праектна-даследчыя работы:

абследванне і тыпізацыя парушаных тэрыторый

вывучэнне умоў, якія склаліся на тэхнагенных землях

вызначэнне накірункаў мэтазгоднага выкарыстання аднаўляемых плошчаў

устанаўленне патрабаванняў да наступных этапаў

выбар метадаў рэкультывацыі

складанне тэхніка-эканамічнага абгрунтавання і тэхнарабочых праектаў па рэкультывацыі

Тэхнічны этап – уключае падрыхтоўку плошчаў да наступнага мэтавага іх выкарыстання ў народнай гаспадарцы.

Да этапа адносяцца:

планіровачныя работы;

фармаванне адхонаў, выемак і адвалаў;

зняцце, захаванне і далейшае нанясенне на парушаныя ўчасткі ўрадлівых глеб;

будаўніцтва дарог, гідратэхнічных, меліярацыйных і іншых збудаванняў

Біялагічны этап прадугледжвае мерапрыемствы па аднаўленню ўрадлівасці і біялагічнай прадуктыўнасці глебы, стварэнню сельскагаспадарчых, лясных і іншых угоддзяў, фарміраванню спрыяльных ландшафтаў для жыццядзейнасці чалавека.

13.3. Тэхналогія лясной рэкультывацыі зямель

Лясная рэкультывацыя праводзіцца на землях з неспрыяльнымі для сельскагаспадарчага выкарыстання глебава-грунтавымі ўмовамі.

Асноўнымі аб’ектамі лясной рэкультывацыі з’яўляюцца тарфяныя распрацоўкі і кар’еры рудных выкапняў.

Тут могуць вырошчвацца лясныя насаджэнні розных мэтавых функцый.

Малапрыгодныя для лесаразвядзення кіслыя, засоленыя, з наяўнасцю таксічных рэчываў тэхнагенныя субстраты. Яны патрабуюць спачатку папярэдняй меліярацыі (вапнавання, гіпсавання, пескавання, глінавання або прамыўкі).

Драўняныя віды растуць больш-меньш паспяхова, калі таўшчыня торфу складае не болей 20–30 см.

79

13.3.1. Вырабаткі пасля нарыхтоўкі торфу

Тарфяныя вырабаткі падзяляюцца на 4 катэгорыі

Затапляемыя палі – для аблясення непрыгодны

Нізкія палі – тэрыторыі з узроўнем грунтовых вод ад +10 да –60 см. Звычайна затапляюцца толькі ў красавіку. Прыгодны для залясення і лугаводства.

Сярэднія палі – тэрыторыі з узроўнем грунтовых вод ад –50 да – 150 см. Часта торф тут выбіраецца да мінеральнага грунта. Для лесаразвядзення рэкамендуюцца толькі плошчы з магутнасцю астатковага слоя глебы не меньш за 30 см.

Высокія палі – займаюць павышаныя месцапалажэнні, узровень грунтовых вод ад –1,0 да –2,5 м. На гэтых участках летам торф моцна перасыхае, утвараюцца трэшчыны і пустата. Гэтыя плошчы падлягаюць абавязковаму аблясенню.

На нізкіх палях утвараюць мікраўзвышшы. Пасадку сеянцаў або саджанцаў робяць у грэбень.

На сярэдніх і высокіх палях мэтазгодна глыбокае суцэльнае ўзворванне з наступным дыскаваннем дзярніны і торфа. На участках з добра расклаўшымся торфам дапускаецца механізаваная пасадка без папярэдняй апрацоўкі глебы.

Для аблясення тарфянікаў выкарыстоўваюць сасну, елку, а з другарадных парод – вольху чорную і бярозу пушыстую. Высокія палі культывуюць толькі сасной і бярозай.

Гушчыня пасадкі саджанцаў – 2,5–3,5 тыс. шт/га, сеянцаў – ³7 тыс. шт/га. Шырыня міжрадоўяў – 1,8–3,0 м, шаг пасадкі ў радах – 0,75–1,0 м.

13.3.2. Пясчаныя кар’еры Апрацоўку глебы лепш правадзіць безадвальным рыхленнем, на

свежых кар’ерах магчыма пасадка без апрацоўкі глебы.

Звычайна ствараюць чыстыя культуры сасны сеянцамі з адкрытай каранёвай сістэмай гушчынёй 10 тыс. шт/га (2,5×0,5 м ці 1×1 м), або саджанцамі з закрытай каранёвай сістэмай гушчынёй 5 тыс. шт/га (2×1 м).

13.3.3. Гравійныя кар’еры

Мэтазгодна ствараць змешаныя культуры сасны з бярозай пры ўдзеле абляпіхі.

Гушчыня пасадкі сеянцаў 7–8 тыс. шт/га. Абляпіху саджаюць паміж радамі сасны і бярозы.

Апрацоўка глебы – глыбокае безадвальнае рыхленне.

80

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]