Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

Мал. 153.

Мал. 154.

221

Мал. 155.

Мал. 156.

222

Мал. 157.

План лясоў зафарбоўваецца па пераважных дрэвавых відах і ўзроставых групах у чатыры тоны, якія паступова згушчаюцца: маладнякі, сярэднеўзроставыя, перадспелыя, спелыя і перастойныя (IV тон) у адпаведнасці са шкалой фарбаў, што зацверджаная для друку і афарбоўкі лесаўпарадкавальных картаграфічных вырабаў.

Планы лесагаспадарчых майстарскіх (тэхнічных) участкаў і абходаў атрымліваюць шляхам механічнага падзелу афарбаванага плана лясоў.

На падставе копіі незафарбаванага плана лясоў вырабляюць таксама аглядны план праектаваных мерапрыемстваў, аглядны план ягаднікаў, лекавай і тэхнічнай сыравіны.

На аглядным плане мерапрыемстваў адрозна зафарбоўваюць участкі, прызначаныя: а) у высечку галоўнага лесакарыстання з падзелам па відах высечак і спосабах; б) да догляду лесу з падзелам па відах высечак; в) да суцэльных і выбарковых санвысечак, да ліквідавання захламленасці.

На аглядных планах ягаднікаў, лекавай і тэхнічнай сыравіны

ўмоўнымі знакамі вылучаюць выдзелы з наяўнасцю траваў, кустоўнікаў і дрэваў, якія маюць харчовае, лекавае і прамысловае значэнне. Ступень іхняй канцэнтрацыі (праекцыйнае пакрыццё ў працэнтах, колькасць раслінаў на 1 га) падаецца танальнасцю фарбы.

Па аб’екце лесаўпарадкавання абавязкова складаюць таксама

картасхему ў маштабе 1:100 000.

223

Картасхема лясоў афарбоўваецца згодна з пераважнымі дрэвавымі відамі і групамі ўзросту па генералізаваных выдзелах у тых жа колерах і тонах, што і планы лясоў, колерам даюцца таксама балоты, азёры і паказаныя дзвюма лініямі рэкі.

Картасхема супрацьпажарных мерапрыемстваў зафарбоў-

ваецца па пажарных выдзелах, мінімальная плошча апошніх прымаецца ў залежнасці ад класа пажарнай небяспекі: I – 10, II – 25, III–IV – 100 мм2. Размяшчаюцца таксама ўмоўныя знакі аб’ектаў падвышанай пажарнай небяспекі і супрацьпажарнага значэння: мінералізаваных палосаў, супрацьпажарных заслонаў, канаваў, вадаёмаў, пажараўстойлівых узлескаў, ПХС і абслугоўванай імі тэрыторыі, пажарных назіральных пунктаў, межаў раёнаў наземнай і авіяцыйнай аховы лясоў, пунктаў прыёму авіязвестак, радыёстанцый, пасадкавых пляцовак верталётаў, абсталяваных месцаў адпачынку, турысцкіх маршрутаў і маршрутаў патрулявання лясоў ды інш.

Запраектаваныя мерапрыемствы наносяцца тымі ж знакамі,

што і наяўныя, але тушшу чырвонага колеру.

Пры неабходнасці аналагічна вырабляецца картасхема прыродаахоўных аб’ектаў ды іншыя.

Мал. 158.

224

Мал. 159.

Мал. 160.

225

Мал. 161.

Мал. 162.

226

Мал. 163.

Мал. 164.

227

28.3.Разгляданне і зацвярджэнне лесаўпарадкавальнага праекта

Уадпаведнасцi з лесаўпарадкавальнай iнструкцыяй праект арганiзацыi i вядзення лясной гаспадаркi лясгаса павiнен быць раз-

гледжаны на Тэхнiчнай радзе вышэйшага дзяржаўнага органа кіравання лясной гаспадаркай.

Складзены лесаўпарадкавальны праект падпiсваюць кіраўнік лесаўпарадкавальнага прадпрыемства, экспедыцыi i лесаўпарадкавальнай партыi. Па адным экзэмпляры праектнай дакументацыі перадаюць у абласное вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне не пазней за 1 кастрычнiка года правядзення камеральных работаў, яшчэ адзiн камплект – у вышэйшы дзяржаўны орган кіравання лясной гаспадаркай (МЛГ).

МЛГ прызначае эксперта праекта, якому перадаюцца для экспертызы ўсе неабходныя матэрыялы. Эксперт правярае выкананне праектантам пастановаў тэхнiчных i лесаўпарадкавальных нарадаў, патрабаванняў лесаводча-тэхнічных нарматываў і інструкцый, ацэньвае якасць палявых, камеральных работаў i выніковай прадукцыі.

З праектам да яго разгляду павiнны азнаёмiцца таксама начальнiкi аддзелаў Міністэрства лясной гаспадаркi, iнжынернатэхнiчныя работнiкi лясгаса i ляснiцтваў. Заўвагi работнiкаў лясгаса i Мінлясгаса афармляюцца адпаведным чынам i выносяцца на Тэхнiчную раду. Свае высновы перадае ў мiнiстэрства i эксперт. Адзiн экзэмпляр высноваў эксперта і заўваг спецыялістаў загадзя перадаецца начальнiку лесаўпарадкавальнай партыi для азнаямлення перад абаронай праекта.

Пры разгляданнi праекта на Тэхнiчнай радзе прысутнiчаюць

яе члены, прадстаўнiкi лесаўпарадкавання і лясгаса, начальнiкi аддзелаў Мінлясгаса, пры неабходнасцi – супрацоўнікі праектных і даследчых iнстытутаў або іншыя зацікаўленыя.

Начальнiк лесаўпарадкавальнай партыi, што праводзiла ўпарадкаванне лясгаса, характарызуе аналіз гаспадарчай дзейнасцi ў лясгасе за мiнулае дзесяцiгоддзе, дае аб’ём і дакладнасць выкананых натурных мерапрыемстваў, абгрунтоўвае прапанаваныя паказчыкi лесаўпарадкавальнага праектавання, якасныя змены, якiя плануюцца ў складзе i структуры ляснога фонду ў вынiку рэалiзацыi праекта, адказвае на заўвагі экспертызы. Эксперт і іншыя ўдзельнікі пасяджэння

ўсваiх выступах абгрунтоўваюць уласныя ацэнкі адносна выкананых лесаўпарадкаваннем работаў.

228

Пры абмеркаваннi могуць быць выказаныя заўвагi наконт якасцi або аб’ёмных паказчыках праекта, якiя патрабуюць ягонай дапрацоўкi або перараблення. Неабходнасць правак фіксуецца ў пратаколе Тэхнічнай рады з указаннем тэрмiнаў іхняга выканання.

Пасля выпраўлення і дадатковага разгляду (калi гэта было патрэбна) праект зацвярджаецца Міністрам лясной гаспадаркі i ўводзiцца ў дзеянне як асноўны дакумент, што выкарыстоўваецца ў планаваннi лясной гаспадаркi i штодзённай лесагаспадарчай дзейнасцi лясгасаў.

28.4. Аўтарскі нагляд

Важнасць базавага лесаўпарадкаванння ў тым, што ў выніку вызначаюць асновы, кірункі і кантрольныя лічбы гаспадарчай дзейнасці ляснога прадпрыемства на чарговую досыць працяглую (10

ібольш гадоў), перспектыву.

Змэтай кантролю рэалізацыі праектаў арганізацыі і вядзення лясной гаспадаркі на лесаўпарадкавальныя структуры ускладаецца спецыяльнае мерапрыемства – аўтарскі нагляд.

Асноўны ягоны аспект – праверка выканання ўладальнікамі ляснога фонду дадзеных рэкамендацый, аднак маецца на ўвазе яшчэ і кантроль якасці самога праекта і дзейных нарматываў лясной гаспадаркі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што з-за перспектыўнага характару лесаўпарадкавальнага праектавання не заўсёды магчыма дакладна спрагназаваць змены эканамічных умоў у раёне размяшчэння, а тым больш уплыў на лясы прыродных ўздзеянняў стыхійнага характару.

Аўтарскі нагляд праводзіцца лесаўпарадкаваннем выбаркова па некаторых лясных прадпрыемствах 1–2 разы на працягу рэвізійнага перыяду праз 3–5 гадоў.

Падчас аўтарскага нагляду ўжывалюцца два метады:

1) камеральны прагляд і аналіз праектнай дакументацыі лесаўпарадкавання ў параўнанні з уліковымі і справаздачнымі матэрыяламі ляснога прадпрыемства;

2) натурны агляд участкаў ляснога фонда, дзе былі прызначаныя

і(або) мелі месца гаспадарчыя ўздзеянні.

У выніку складаецца справаздача аб аўтарскім наглядзе, дзе асаблівая ўвага надаецца адхіленням ад рэкамендацый лесаўпарадкавання і іхняй абгрунтаванасці, даюцца ацэнкі вядзення гаспадаркі і якасці праектавання, прапановы наконт ухілення недахопаў гаспадарання і па карэкцыі дзейнага праекта.

229

Справаздачу належыць разгледзець на Тэхнічнай радзе дзяржаўнага органа кіравання лясной гаспадаркай, а ягоныя матэрыялы абавязкова выкарыстоўваць пры чарговых лесаўпарадкавальных работах і планаванні гаспадарання.

Апошнім часам частка кантрольна-аналітычных функцый аўтарскага нагляду больш аператыўна рэалізуецца пры пераходзе на тэхналогію бесперапыннага лесаўпарадкавання.

230

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]