
Ражкоў_Асновы вядзення
.pdf
Мал. 101. Сасновы шаўкапрад – Dendrolimus pini (L.):
a – яйкі на галінцы; b – стан кукалкі ў кокане; с – каляровае зліянне матыля і кары сасны; d – кокан на галінцы; е – пашкоджанні
Пядзенік сасновы, сямейства матылькоў. Вусеніцы харчуюцца, у асноўным, старай ігліцай.
Мал. 102. Сасновы пядзенік – Bupalus piniarius (L.):
a – дарослая асобіна, самец; b – дарослая асобіна, самка; с – яйка на ігліцы; d, e, f – гусеніцы розных узростаў (1, 2 і 5-га); g – кукалка; h – галінкі, суцэльна аб’едзеныя гусеніцамі
121

Сасновая соўка. Вусені ўкараняюцца ў тканкі яшчэ нераспусціўшайся ігліцы маладых парасткаў сасны і харчуюцца імі. Затым паядаюць маладую ігліцу, абгрызаюць парасткі, а ў больш старэйшым узросце харчуюцца ігліцай былых гадоў.
Мал. 103. Сасновая соўка – Panolis flammea SCHIFF:
a – дарослая асобіна, самка (тыпавая форма); b – дарослая асобіна, самец (матыль з больш цёмнай афарбоўкай); с – яйкі на ігліцы; d – гусеніца;
e – суцэльнае аб’яданне ігліцы гусеніцамі, f – пашкоджанні маладымі гусеніцамі; g – крэмастар кукалкі самкі
16.4. Насякомыя – шкоднікі елкі
Хермесы. Падатрад тлей. Жывуць толькі на хваёвых дрэвах. Самка хермеса адкладвае вялікую колькасць яек на ёлцы. З іх адраджаюцца лічынкі, якія смактуюць сок ігліцы ў галах. Галы ўзнікаюць ўляхам высмоктвання сокаў ігліцы самкай.
Мал. 103. Жоўты хермес – Sacchiphantes abietis (L.) ялова-ліставы хермес – Adelges laricis Vall.: смактальныя асновы на яловых пупышках:
a – аснова жоўтага хермеса ў пачатку пупышкі елкі;
b – аснова ялова-лістоўнічага хермеса на ніжняй траціне пупышкі елкі
122

Дрывасекі, або вусачы. Жывуць на хваёвых і ліставых дрэвах, у глебе, у драўляных будынках. Пашкоджваюць дрэвы і тэхнічную драўніну, некаторыя точаць драўляныя будынкі, мэблю.
Мал. 104. Бліскучы яловы дрывасек – Tetropium castaneum (L): a –d – дарослая асобіна розных форм
Мал. 105. Вялікагруды яловы дрывасек – Tetropium castaneum (L): a – лічынкі; b – пашкоджанні кары; с – пашкоджанні збалані;
d – пашкоджанні драўніны, падоўжны разрэз; е – пашкоджанні драўніны, папярочны разрэз
123

Караеды, атрад жукоў. Жывуць пад карой, радзей у кары, драўніне, каранях. Лічынкі бязногія, выгнутыя, мясістыя, белыя або жаўтавата-белыя з карычневай галавой. Кукалкі белыя. Пашкоджваюць пераважна аслабленыя дрэвы, пры масавым размнажэнні таксама здаровыя.
Мал. 106. Звычайны гравёр – Pityogenes chalcographus (L.):
a – дарослая асобіна; b – прыкметы палавога дымарфізма (заканчэнне надкрылаў, злева у самца, справа у самкі); с – лічынка; d – кукалка;
е – першаснае пашкоджанне; f – працяг пашкоджанняў; g – канчатковае пашкоджанне, добра прыкметнае на забалані
Мал. 107. Тыпограф, вялікі яловы караед – Ips typographus (L.):
a – дарослая асобіна; b – заканчэнне надкрылаў; с – лічынка; d – кукалка; е – пашкоджанні; f – вусікі
124

16.5. Насякомыя – шкоднікі дуба
Хрушчы, атрад жукоў, сямейства пласцініставусых. Жывуць у глебе, падгрызаюць карані раслін. Жукі пашкоджваюць лісце дрэў і кустоў.
Мал. 108. Усходні майскі хрушч – Мelolontha hippocastani F.
Мал. 109. Заходні майскі хрушч – Мelolontha melolontha (L
Даўганосік дубовы (жалудовы). Жукі паядаюць маладыя лісты дуба, маладыя парасткі, суквецці і насенне. Калі жалуды вырастаюць з плюскі, жукі збіраюцца ў кроне дуба і пераходзяць на харчаванне жалудамі, выгрызваючы ў іх глыбокія адтуліны.
125

Мал. 110. Дубовы доўганосік – Curculio glandium (MARSCH.):
a – дарослая асобіна, самка; b – галава самкі; с – галава самца; d – пашкоджаны жолуд з адтулінай пасля выхаду лічынкі; е – пашкоджаны жолуд
з лічынкай у разрэзе
Няпарны шаўкапрад – матыль сямейства ваўнянак. Небяспечны шкоднік многіх відаў дрэў, асабліва дубу і таполі. Вусені вельмі пражэрлівыя, пры масавым размнажэнні аб’ядаюць лісце на дрэвах.
Мал. 111. Няпарны шаўкапрад – Lymantria dispar (L.):
a – самка адкладвае яйкі; b – дарослая асобіна, самка; с – яйкакладка на кары («губка»); d – дарослая асобіна, самец
126

Мал. 112. Няпарны шаўкапрад – Lymantria dispar (L.):
a – пашкоджанні на дубе; b – |
дарослая гусеніца; с – кукалка самца; |
d – |
кукалка самкі |
Пядзенік зімовы. Вусені адраджаюцца адначасова з распусканнем пупышак. Спачатку харчуюцца пупышкамі, затым лісцямі, якія скручваюць павуціннем і хаваюцца ў павуцінні. Пры масавым размнажэнні паядаюць лісце поўнасцю.
Тое ж, прыкладна, падобнае ў пядзеніцы-абдзірала.
Мал. 113. Пядзенік зімовы – Operophthera brumata (L.):
a – дарослая асобіна, самец; b – пашкоджанні гусеніцамі; с, d – дзве фазы характэрнага руху гусеніц; е – яйкі у аснове пупышак;
f – дарослая асобіна, самка
127

Мал. 114. Падзянік-абдзірала – Erannis defoliaria GL.:
a – дарослая асобіна, самец; b – гусеніца; с – дарослая асобіна, самка, d – пашкоджанні гусеніц
16.6. Абарона лесу ад шкоднікаў
Лесапаталагічны надзор – сістэма пастаянных ці перыядычных назіранняў і ўлікаў, якія ажыццяўляюцца ў мэтах кантроля за з’яўленнем, распаўсюджваннем і развіццём ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу, планавання і правядзення лесаахоўных мерапрыемстваў.
Адрозніваюць агульны лесапаталагічны надзор, спецыяльны, а
таксама лесапаталагічны маніторынг.
Лясны каранцін – праверка лясной прадукцыі (насення і пладоў, пасадачнага матэрыялу, драўніны і вырабаў з яе) на заселенасць шкоднымі арганізмамі.
Асноўная задача знешняга ляснога каранціну – папярэдзіць увоз каранцінных аб’ектаў на тэрыторыю краіны і вываз такіх з экспартуемымі таварамі.
Лесагаспадарчыя метады – комплекс мерапрыемстваў па павышэнні ўстойлівасці лясных насаджэнняў да шкодных арганізмаў і стварэннем для іх існавання неспрыяльных умоў:
– стварэнне лясных культур з выкарыстаннем насення з высокімі пасяўнымі якасцямі;
128
–падбор саставу культур;
–правядзенне высечак догляду з высечкай у першую чаргу заселеных шкоднікамі і хворых дрэў;
–шэраг іншых мераппрыемстваў.
Біялагічны метад абароны лясоў – выкарыстанне здольнасці адных арганізмаў падаўляць развіццё іншых (арганізмы антаганісты):
– выкарыстанне паразітычных насякомых-энтамафагаў
(перапончатакрылыя з сямейства трыхаграмматыды, яйкаеды з роду
тэляномус, наезнікі-браканіды;
–драпежныя энтамафагі, як жужалі, вярблюдкі, мураўі;
–энтамагенныя мікраарганізмы, якія выкарыстоўваюць для вы-
рабу біялагічных прэпаратаў (БІП – бактэрыяльны інсектацыдны прэпарат, бітоксібацылін, гомелін, дэндрабацылін і інш.)
–вірусныя прэпараты ці вірыны;
–энтамалагічныя грыбы (боверын);
–ферамоны – прывабліваюць насякомых-шкоднікаў
Хімічны метад:
–неарганічныя інсектыцыды (злучэнні фтору, барыю, мыш’яку, іртуці і інш.);
–раслінныя інсектыцыды;
–сінтэтычныя арганічныя інсектыцыды.
129

17. АХОВА ЛЯСОЎ АД ПАЖАРАЎ
17.1. Прырода лесу і лясныя пажары
Гарэннем называюць акісляльныя рэакцыі, якія суправаджаюцца ўтварэннем новых рэчываў і выдзяленнем цяпла.
Верагоднасць узнікнення і распаўсюджвання лясных пажараў у значнай меры вызначаецца наяўнасцю гаручага матэрыялу, яго структурай і характарыстыкай. Лес як аб’ект гарэння ўяўляе сабой неаднародны слой арганічнага рэчыва (жывыя расліны, адмерлыя, рознай вільготнасці і г.д.), з рознай здольнасцю да ўзгарання.
Лясны пажар – гэта некіруемае гарэнне, якое стыхійна распаўсюджваецца па лясной плошчы. Гаручымі кампанентамі з’яўляюцца ўсе кампаненты ляснога насаджэння.
Схематычныя часткі ляснога пажару прадстаўлены на мал. 115.
Мал. 115.
Лясныя пажары дзеляць на нізавыя, верхавыя і тарфяныя
(падземныя).
130