Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Ражкоў_Асновы вядзення

.pdf
Скачиваний:
11
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
18.93 Mб
Скачать

15.4. Хваробы ігліцы і лісця драўняных парод

Узбуджвальнікамі хвароб ігліцы часцей з’яўляюцца сумчатыя і іржаўчынныя грыбы. На ігліцы драўняных парод найбольш часта сустракаюцца хваробы тыпу шутэ і іржа.

Шутэ. У пашкоджаных раслін ігліца жаўцее, потым бурэе або робіцца шэрай, засыхае і ападае. На Беларусі найбольш шкаданосныя Шутэ звычайнае і Шутэ снежнае сасны; месцамі адзначаецца Шутэ елкі, лістоўніцы.

Шутэ снежнае пашкоджвае ігліцу на вышыню тоўшчы снегу. Вясной хворыя расліны выходзяць з-пад снегу пакрытымі белай, павуціністай грыбніцай. Шкодзіць сасонкам ва ўзросце ад 2 да 10 гадоў. Гібель сеянцаў можа дасягнуць 60% і больш.

Мал. 70. Звычайнае шутэ сасны:

1. – заражоны сеянец; 2 – ігліца з пікнідамі і апатэнцыямі ўзбуджальніка; 3 – павялічаны кавалачак заражонай гіглічкі

101

Мал. 71. Снежнае шутэ сасны

Іржа ігліцы (узбуджальнік у сасны ржаўныя грыбы роду

Coleosporium, у елкі – Chrysomyxa ledi i Ch. abietis. Характарызуецца ўтварэннем жаўтавата-аранжавых пухірападобных эцыдыяў на ігліцы, якая жаўцее і засыхае. Прамежкавыя расліны-гаспадары ў іржаўчыннікаў сасны – пустазелле (віды асоту, старасценю, падбел звычайны), у ржаўчыннікаў елкі – багун балотны.

Мал. 72. Іржа ігліцы

102

Мал. 73. Іржа ігліцы

Узбуджальнікамі хвароб лісця з’яўляюцца сумчатыя, іржаўчынныя і некаторыя іншыя грыбы. Найбольш шкоднымі хваробамі з’яўляюцца мучністая раса, парша, іржа, плямістасць.

Мучністая раса характэрна ўтварэннем на лісцях белаваташэрага попельнага налёту (грыбніцы праяўляюцца ў пачатку або сярэдзіне лета). Найбольшую шкоду лясной гаспадарцы прычыняе мучністая раса дуба.

Парша лісцяў выклікае паражэнне і адміранне лісцяў і маладых парасткаў. Узбуджвальнік – грыбы роду Venturia. Сустракаецца на многіх ліставых пародах (таполі, асіна, бяроза, вярба і інш.).

Іржа лісцяў выклікаецца грыбамі з роду Melampsora. На лісцях фарміруюцца жаўтаватыя ці жаўтавата-карычневыя каросцінкі (скапленні грыба).

103

Ланцужок канідый і пладовыя целы ўзбуджальніка мучністай расы дуба

Мал. 74. Мучністая раса

Мал. 75. Парша лісцяў

104

Мал. 76. Іржа лісцяў

Плямістасць лісцяў характарызуецца з’яўленнем на ліставых пласцінках плям рознага колеру, памераў і канфігурацый. Выклікаюцца сумчатымі ці анаморфнымі грыбамі. Назіраецца дачасная дэфаліацыя, не выспяваюць маладыя парасткі і пабіваюцца раннеасеннімі замаразкамі. Пагаршаюцца дэкаратыўныя якасці (гарадскія зялёныя насаджэнні).

Мал. 77. Плямістасць лісцяў

105

15.5. Хваробы парасткаў, ветак і ствалоў

Гэта шматлікая група інфекцыйных захворванняў, узбуджальнікамі якіх з’яўляюцца фітапатагенныя грыбы і бактэрыі. Сярод захворванняў: некрозы кары, ракавыя і сасудзістыя захворванні.

Сасновы вяртун – хвароба ўсходаў, сеянцаў і маладняку, якая выклікаецца ржаўным грыбам Melampsora pinitorqua. Вельмі пашырана на Беларусі і найбольш небяспечная для сасны да 6- гадовага ўзросту. Праяўляецца на ігліцы і адначасова на галінках у выглядзе аранжавых падушачак; усходы жаўцеюць і засыхаюць. У сеянцаў і маладняку пашкоджваюцца парасткі.

Мал. 78. Сасновы вяртун

106

Некрозы кары дуба. Паражаюцца кара, камбій і перыферычныя слаі драўніны. Хваробы выклікаюць даволі хуткае адміранне асобных парасткаў, а ў некаторых выпадках – усяго дрэва. Узбуджальнікамі служаць пераважна аскаміцэты і анаморфныя грыбы.

Мал. 79. Некрозы кары дуба

Ракавыя хваробы паражаюць хваёвыя і ліставыя пароды і характарызуюцца адміраннем кары, камбія і драўніны ствалоў і тоўстых ветак, утварэннем адкрытай язвы, плоскіх ці ступенчатых ран, акаймаваных наплывамі драўніны.

Хваробы выклікаюцца фітапатагеннымі грыбамі, радзей – бактэрыямі.

Адрозніваюць парасткавы, смаляны, ступенчаты, ржаўчынны, бугорчаты, пухлінавы, чорны рак і інш.

107

Мал. 80. Ракавыя хваробы

108

Сасудзісты мікоз дуба выклікаецца сумчатымі грыбамі з роду

Ceratocystis, а также родаў Fusarium i Verticillium.

Выклікае ўсыханне асобных ветак ці ўсёй кроны дрэва. Грыбніца пранікае ў лубяную частку кары і драўніну ветак, распаўсюджваецца ў сасудах і парэнхіме.

Мал. 81. Сасудзісты мікоз

109

15.6. Гнілі драўніны

Гнілі драўніны – разбурэнне драўніны рознымі відамі грыбоў, пераважна губавымі, якое і суправаджаецца змяненнем яе колеру, структуры і трываласці.

На Беларусі гнілі драўніны найчасцей выклікаюць базідыяльныя грыбы. Грыбы разбураюць драўніну, дзейнічаючы на яе хімічна (ферментамі) і механічна (ціскам растучага міцэлію).

Гнілі драўніны пашкоджваюць жывыя і ссечаныя дрэвы, а таксама драўляныя будынкі, прычыняючы значныя старты. У дрэвы інфекцыя пранікае праз карані, раны, адламаныя сукі, потым пашыраецца ўнутры ствала.

Заражэнне грыбамі дрэў і мёртвай драўніны адбываецца пры дастаткова высокай вільготнасці (30–80%) субстрату. Развіццю гнілей спрыяе высокая вільготнасць (85–100%) паветра.

Гнілі драўніны – пашыраны ў лясах Беларусі, на складах лесанарыхтоўчых і дрэваперапрацоўчых прадпрыемстваў, у драўляных будынках.

Мал. 82.

110