Ражкоў_Асновы вядзення
.pdf
Прыяравыя лясныя палосы размяшчаюцца на ніжніх частках схілаў прысеткавага фонду. Іх ствараюць уздоўж броўкі яру, а для развітых буйных яраў – не бліжэй 10–15 м ад броўкі.
Шырыня паласы – 12,5–21 м, канструкцыя – шчыльная ці ажурнашчыльная.
Мал. 43. Размяшчэнне водарэгулюючых палос
Мал. 44. Лесасадовая водарэгулюючая паласа
Прыруславымі ляснымі палосамі ўмацоўваюць берагі рэк, абараняюць іх ад размыву.
Палосы ствараюць хмызняковага ці драўняна-хмызняковага тыпу. Ад урэзу вады – кустарнікавыя віды вярбы, вышэй па схілу – шчыльны пояс з драўняна-хмызняковых парод.
Шырыня залежыць ад велічыні ракі і інтэнсіўнасці вясенняй паводкі.
91
14.4. Аблясенне пяскоў
Пяскамі называюць адкладанні горных парод, якія ўтварыліся пад уздзеяннем выветрывання і вады. Пяскі складаюцца з мінеральных часцінак памерамі 0,01–3 мм.
Пяскі сустракаюцца ў Беларусі. Пяскі могуць быць:
–голыя, ці сыпучыя – пакрытыя расліннасцю да 10% плошчы;
–слабазаросшыя – пакрытасць расліннасцю ад 11 да 30%
–сярэднезаросшыя – пакрытасць расліннасцю на 31–50%
–і заросшыя пяскі – пакрыты расліннасцю >50%.
14.4.1. Замацаванне пяскоў кустамі (хмызняком)
Найбольш распаўсюджаны метад – ракітаванне, г.зн. пасадка куставых відаў вярбы – ракіты чырвонай, жоўтай і каспійскай.
Мал. 45.
Пасадку ракіты хлыстамі робяць у плужныя барозны глыбінёй – 20–25 см. Хлысты ўкладваюць на дно баразны такім чынам, каб камель аднаго хлыста заходзіў за вяршыню другога хлыста на 10–15 см. Хлысты закрываюць пяском зваротным ходам плуга.
92
Пасадку ракіты чаранкамі робяць вертыкальна на ўсю іх даўжыню (30–40 см) з пакіданнем адной пупышкі над паверхняй.
Для ўзмацнення і паскарэння кушчэння пасля прыжывання восенню ці ранняй вясной наступнага года ракіту саджаюць «на пень», г.зн. зразаюць праз рад сцябло на нізкі (2–3 см) пень.
14.4.2. Лясныя насаджэнні на пясчаных землях
Пясчаныя землі непрыдатныя для сельскагаспадарчага выкарыстання, адводзяць пад лесаразвядзенне.
З улікам лесараслінных умоў пясчаных зямель ствараюць
масіўныя, кулісныя і курцінныя насаджэнні, а таксама культуры спецыяльнага назначэння (плантацыі з вярбы і інш.
Масіўныя лесанасаджэнні вырошчваюць на слаба- і
сярэднезаросшых пясчаных землях у зонах, дзе сума гадавых ападкаў перавышае 300–350 мм.
Такія насаджэнні выконваюць ахоўна-эксплуатацыйныя функцыі. Запасы сасновых дрэвастояў у культурах 30–40- гадовага ўзросту тут дасягаюць 180–240 м3/га.
Кулісныя насаджэнні ствараюць на заросшых бугрыстых і барханных пясках з блізкім узроўнем грунтавых вод.
Шырыня такіх палос 25–50 м. Палосы закладваюць праз 100–150 м. Міжкулісныя прасторы выкарыстоўваюць пад пашы ці сенажаці.
Курцінныя насаджэнні вырошчваюць на пясчаных землях з гадавой колькасцю ападкаў <250 мм.
Лепшай пародай для аблясення пясчаных зямель з’яўляецца сасна. Гушчыня культур – 6,5–8 тыс. шт/га. Пасадачны матэрыял – сеянцы сасны 1–2 гадоў. Пасадка глыбокая, стволік заладжваюць да пачатку ігліцы.
93
15. АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ ХВАРОБАХ ЛЯСНЫХ НАСАДЖЭННЯЎ
15.1. Паняцце аб хваробах дрэў і іх прычынах
Лес уяўляе складаную экасістэму, якая адносна ўстойлівая на працягу доўгага часу, здольна процістаяць зменам навакольнага асяроддзя і ў цэлым лічыцца самарэгулюемай сістэмай.
У выніку канкурэнцыі і іншых узаемаадносін паміж растучымі дрэвамі ў лесе можна сустрэць аслабленыя, усыхаючыя і ўсохлыя дрэвы. Адзінкавыя дрэвы могуць быць паражоны фітапатагеннымі грыбамі ці шкоднымі насякомымі. Ці можна лічыць гэта хваробамі лесу?
Хворым насаджэнне лічыцца ў тым выпадку, калі ў ім колькасць адмерлых і заражаных дрэў перавышае ў 2–3 разы велічыню натуральнага адпаду.
Натуральны адпад, або «самазрэджванне», – неад’емны працэс росту і развіцця здаровай лясной экасістэмы.
Хвароба дрэў – складаны паталагічны працэс, які праяўляецца ў парушэннях фізіялагічных працэсаў ці анатама-марфалагічных змяненнях дрэва і вядзе да адмірання асобных яго частак, аслаблення, паніжэнення прадуктыўнасці або гібелі ўсяго дрэва.
Лесаводам прыходзіцца мець справу не з асобнымі дрэвамі, а з вялікай іх сукупнасцю, што складае паняцце «хваробы лясных насаджэнняў».
Прычынамі хвароб лясных дрэў з’яўляюцца патагенныя арганізмы (інфекцыйныя хваробы) або неспрыяльныя абіятычныя фактары знешняга асяроддзя (неінфекцыйныя хваробы).
Інфекцыйныя (паразітныя) хваробы лясных парод па прычыне іх узнікнення падзяляюцца на грыбныя хваробы, бактэрыяльныя,
вірусныя хваробы.
Найбольшае распаўсюджванне атрымалі грыбныя хваробы; яны складаюць ≈90% інфекцыйных хвароб лясных насаджэнняў.
Неінфекцыйныя (непаразітныя) хваробы лясных парод па прычыне іх узнікнення падзяляюцца на 1) выкліканыя неспрыяльнымі глебавымі ўмовамі; 2) выкліканыя ўздзеяннем неспрыяльных метэаралагічных фактараў; 3) выкліканыя шкоднымі прымешкамі ў паветры (прамысловыя эмісіі).
94
Разнастайнасць фактараў, якія выклікаюць неінфекцыйныя хваробы, масавасць іх праяўлення ў лясах Беларусі, ставяць інфекцыйныя хваробы па сваёй значнасці ў адны шэрагі з інфекцыйнымі.
Неінфекцыйныя хваробы значна аслабляюць растучыя дрэвы і тым самым ствараюць спрыяльныя ўмовы для пранікнення ў дрэвы патагенных мікраарганізмаў ці нападу шкодных насякомых. У выніку ўтвараюцца спалучаныя хваробы, шкоднасць якіх істотна ўзрастае.
Хваробы лясных парод таксама класіфікуюць:
–па ўзроставых групах паражаемых раслін (напр., хваробы ўсходаў, сеянцаў, маладнякоў і г.д.)
–па паражаемых органах (напр., хваробы лісцяў, каранёў, ствалоў і г.д.)
–па тыпах хвароб (сасудзістыя, ракавыя, гнілевыя хваробы, хваробы тыпу шуттэ, парша, муміфікацыя і інш.)
15.2. Хваробы пладоў і насення
Чаромухавая іржа шышак елкі. Узбуджальнікам з’яўляецца іржаўчынны грыб. У заражаных шышках фарміруецца слаба развітае насенне з нізкай усхожасцю. Пры моцным паражэнні ў заражаных шышках утварэнне зрэлага насення не адбываецца.
Грыб можа развівацца і без удзелу чаромхі.
Грыб можа паражаць таксама маладыя парасткі, выклікаючы іх скрыўленне.
Мал. 46. Іржа шышак елкі
95
Муміфікацыя насення назіраецца ў бярозы, вольхі, дуба і некаторых іншых парод. Узбуджальнікамі гэтага тыпу з’ яўляюцца прадстаўнікі родаў Stromatinia i Sclerotinia з аддзелу сумчатых грыбоў.
Заражанае насенне страчвае ўсхожасць і адрозніваецца ад здаровага больш цёмным колерам і меншай масай.
а) |
б) |
в) |
Мал. 47. а) Сямянка бярозы, заражоная грыбам Sclerotinia betulae;
б) грыб Sclerotinia alni на вольхах;
в) пладовыя целы грыба Sclerotinia betulae
Плесень насення і пладоў выклікаецца грыбамі родаў
Penicillium, Trichoderma, Fusarium і інш. Хвароба праяўляецца пры парушэнні ўмоў зімняга захоўвання насення і пладоў.
Пры паражэнні пакроўных тканак насення, плесневыя грыбы не аказваюць істотнага ўплыву на пасяўныя якасці. Аднак пры працяглым развіцці грыбы паступова разбураюць абалонку насення. Пранікаюць унутр і выклікаюць частковую або поўную страту энергіі прарастання насення.
Гніль насення і пладоў часцей назіраецца ў жалудоў дуба (грыбы
Gloеosporium, Phomopsis, Cytospora і інш.). Адрозніваюць гнілі жолудаў дуба: сухую, або антрактоз, белую, чорную, жоўтую і цытаспароз.
На заражаных жолудах (семядолях) з’яўляюцца плямы шэрага, бурага, чорнага ці жоўтага колеру. Паверхня семядолей прымае бугрысты выгляд, жалуды абвугліваюцца і засыхаюць.
Да ўсяго, грыб з жалудоў пераходзіць на маладыя сенцы і выклікае ў іх бурую плямістасць лісцяў.
96
Мал. 48. Гніль насення і пладоў
15.3. Хваробы сеянцаў драўняных парод
Сярод шматлікіх хвароб, якія сустракаюцца на сеянцах драўняных парод у лясных гадавальніках, найбольш шкоднымі і небяспечнымі з’яўляюцца: паляганне ўсходаў і сеянцаў, шэрая і цёмнааліўкавая
плесені, выправанне сеянцаў і іншыя.
Паляганне характарызуецца загніваннем насення і праросткаў у глебе, паражэннем маладых карэньчыкаў і адміраннем неадраўнеўшых сеянцаў.
Узбуджальнікамі хваробы з’яўляюцца грыбы з роду Fusarium,
Alternaria, Rhizoctonia, Pythium.
Хвароба паражае, у асноўным, пасевы хваёвых парод, у меншай ступені – ліставых.
97
Мал. 49. Паляганне ўсходаў і сеянцаў
98
Выправанне выклікаюць глебавыя грыбы Sclerotinia graminearum і Typhula graminearum. Паражаюцца пераважна 1–2 гадовыя сеянцы сасны і елкі, што выражаецца праз засыханне вяршынек з наступным утварэннем шматвяршыннасці або поўнае іх адміранне. Пры гэтым на заражаных экземплярах развіваецца паветраны павуцінны міцэлій, які абвалоквае верхнія часткі сеянцаў.
Мал. 50. Выправанне сеянцаў :А – заражоныя сеянцы;
Б– склероцыі з апатэцыямі грыба;
В– склероцыі з пладовымі целамі грыба
Гніль каранёў сеянцаў дуба выклікае глебавы грыб Rosellinia
quercina.
Спачатку ў заражаных дубкоў пачынаюць завядаць верхняе лісце, потым іншыя і расліна засыхае. Прычынай адмірання сеянцаў з’яўляецца загніванне цэнтральнага кораня. Потым грыб пераходзіць на корні суседніх здаровых раслін.
Шэрая плесень сеянцаў хвойных парод выклікаецца грыбам Botrytis cinerea. Пры захворванні на ігліцы і сцебяльках утвараецца светла-шэрая павуцінная грыбніца.
Спрыяльныя ўмовы для плесені складваюцца ў загушчаных пасевах ў гады, багатыя снегам і павышанай колькасцю ападкаў вясной.
Пры моцным развіцці хваробы сеянцы адміраюць.
99
Мал. 50. Гніль каранёў сеянцаў дуба
А– заражоны сеянец; Б – канідыяльная стадыя грыба;
В– пладовыя целы грыба; Г – папярочны зрэз перытэцыя;
Д– праросшыя канідыі і склероцыі;
Е– спелая сумка са спорамі
Мал. 60. Шэрая плесень
А– заражоныя сеянцы;
Б– гігліца з канідыяльным споранашэннем грыба;
В– канідыяносьбіт з канідыямі грыба
100
