Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Раб.пр.Бел.мова (праф.лекс.) для завочнікаў.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
204.8 Кб
Скачать

4.3. Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў і рэфератаў

  1. Мова. Асоба. Радзіма.

  2. Мова – адзенне душы чалавека.

  3. Моўная сітуацыя ў сучаснай Беларусі.

  4. “Залаты век” у гісторыі беларускай дзяржавы.

  5. Кастусь Астрожскi – славуты гетман Вялiкага княства Лiтоўскага.

  6. Казiмiр Лышчынскi – выдатны беларускі гуманiст.

  7. Тадэвуш Касцюшка – выдатны палiтычны i ваенны дзеяч Рэчы Паспалiтай.

  8. Вацлаў Ластоўскі – выдатны палiтычны i культурны дзеяч.

  9. Зыгмунт Мінейка – сын Беларусi i нацыянальны герой Грэцыі.

  10. Славутыя жанчыны Беларусi.

  11. Старажытны Менск.

  12. Замкі на зямлі Беларусі.

  13. Iгнат Дамейка – сын Беларусi i народны герой Чылi.

  14. Мая будучая прафесія і яе перспектывы.

  15. Што вы ведаеце пра свой факультэт і сваю будучую спецыяльнасць?

  16. Якім павінен быць сучасны палітолаг/эканаміст.

  17. Рэклама – рухавік прагрэсу.

  18. Як прывабіць спажыўца?

  19. Гандляр – не махляр.

  20. Этыкет гандлёва-эканамічных зносін.

  21. Гісторыя ўзнікнення грошай.

  22. Тэхнічны прагрэс і экалогія.

  23. Маркетынг – філасофія бізнесу.

  24. XXI стагоддзе павінна быць стагоддзем гуманітарнай культуры.

  25. Праблемы, што хвалююць сучасную моладзь.

4.4. Пытанні і тэсты для самаправеркі

4.4.1. Пытанні па курсе “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

  1. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай літаратурнай мовы.

  3. Функцыі мовы ў грамадстве.

  4. Нацыянальная мова, яе формы і значэнне.

  5. Арфаграфічная норма (правапіс галосных о, э, а і е, ё, я; прыстаўных галосных; і, ы, й пасля прыставак; правапіс галосных у складаных словах; правапіс прыстаўных зычных; правапіс мяккага знака і апострафа; правапіс спалучэнняў зычных; правапіс падоўжаных зычных; у і ў).

  6. Беларуская арфаграфія і пунктуацыя (асн. змены ў сістэме бел.правапісу).

  7. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Лексічнае значэнне слова.

  8. Безэквівалентная лексіка беларускай мовы (у дачыненні да рускай).

  9. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

  10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання.

  11. Актыўная і пасіўная лексіка.

  12. Паняцці “тэрмін”, “тэрміналогія”. Паходжанне і структура тэрмінаў.

  13. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.

  14. Фарміраванне беларускай тэрміналогіі. Галіновыя тэрміналагічныя слоўнікі.

  15. Паняцце білінгвізму.

  16. Моўная інтэрферэнцыя, яе віды.

  17. Марфалагічная і сінтаксічная інтэрферэнцыя.

  18. Функцыянальна-стылявая дыферэнцыяцыя беларускай мовы.

  19. Навуковы стыль і яго характарыстыка. Сістэма жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат, рэзюмэ, тэзісы).

  20. Афіцыйна-дзелавы стыль. Класіфікацыя афіцыйна-справавых дакументаў паводле функцыянальнага прызначэння (асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя і інш.)

      1. Тэсты для самакантролю

  1. Камунікатыўная функцыя мовы – гэта: а) перадача інфармацыі; б) перадача эмоцый; в) называнне прадметаў і з’яў; г) красамоўства.

  2. Усходнеславянскай мовай з'яўляецца: а) балгарская; б) македонская; в) украінская; г) польская.

  3. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ы: а) стр…каза; б) бр…зент; в) лод...р; г) лат…рэя.

  4. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца і: а) пра...снаваць; б) за...сці; в) без...ніцыятыўны; г) за…граць.

  5. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ЙО: а) ма…р; б) Нью-…рк; в) ра…н; г) …тавы.

  6. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску не пішацца прыстаўная В: а) на...огул; б) Радзі...он; в) ...устрыца; г) па...ук.

  7. У якім слове не пішацца Ў: а) па...за; б) дыназа...р; в) еса...л; г) баво...на.

  8. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца апостраф: а) міл...ён; б) В...етнам; в) іў...еўскі; г) Вен...ямін.

  9. Адзначце слова, напісанне якога ў рускай і беларускай мовах супадае: а) Мекка; б) баллон; в) тонна; г) Алла.

  10. Адзначце назоўнік, няправільна ўжыты ў творным склоне адз.ліку: а) узнёсласцю; б) моладзю; в) верф’ю; г) паралеллю.

  11. Адзначце назоўнік, лік якога ў рускай і беларускай мовах не супадае: а) черника; б) консервы; в) лекарства; г) дрова.

  12. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца е: а) с...ржант; б) кал...ндар; в) м...ханік; г) м…чэць.

  13. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца прыстаўная і: а) за ...льнозаводам; б) заворанае ...ржышча; в) пад ...льдом; г) за…мглёны.

  14. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца мяккі знак: а) ледз...ве; б) ін...шы; в) жыц...цё; г) ц...вік.

  15. Адзначце слова, у якім пры перакладзе на беларускую мову не ўзнікае дз: а) студия; б) депутат; в) командировка; г) директор.

  16. Адзначце слова, напісанае з памылкай: а) рошчына; б) расчыніць дзверы; в) расада; г) пясчота.

  17. Знайдзіце памылку ва ўжыванні зборных лічэбнікаў: а) пяцёра студэнтак; б) трое качанят; в) іх было шасцёра; г) няма правільнага адказу.

  18. Адзначце слова, якое няправільна перакладзена з беларускай мовы на рускую (вялікая літара - націскная): а) абАбак - подберезовик; б) адкАз - отказ; в) ялавічына - говядина; г) цырАта - клеенка.

  19. Адзначце словазлучэнне з памылкай у кіраванні: а) паехаць па брата; б) ажаніцца з Верай; в) ісці ў суніцы; г) захварэць грыпам.

  20. Падстылем афіцыйна-справавога стылю не з'яўляецца: а) уласна заканадаўчы; б) масава-палітычны; в) дыпламатычны; г) адміністрацыйна-канцылярскі.

  21. Афіцыйна-справавому стылю не ўласціва: а) высокая ступень стандартызацыі; б) словы-канцылярызмы; в) словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі; г) стылістычная аднароднасць і строгасць.

  22. Тэрмін – гэта: а) індывідуальнае слова, прыдуманае асобай; б) устарэлая назва рэчаў і з’яў; в) слова, распаўсюджанае пераважна ў пэўнай прафесіі, спецыяльнасці; г) спецыяльна створанае для дакладнага выражэння паняццяў слова.

  23. Адзначце тэрмін, утвораны прэфіксальным спосабам: а) дзяржплан; б) звышпрыбытак; в) надлом; г) усе адказы.

  24. Адзначце сінонім да слова фундатар: а) спонсар; б) інвестар; в) крэдытор; г) адказы а, б.

  25. Інтэрферэнцыя – гэта: а) узаемаўплыў дзвюх моў, у выніку чаго ўзнікаюць разнастайныя памылкі; б) блытанае двухмоўе; в) дыялектная з’ява; г) адхіленне ад літаратурнай нормы.

  26. Знайдзіце памылку ва ўжыванні лічэбніка: а) сем гадоў; б) тры стала; в) чацвёра мужчын; г) паўтара літра.

  27. Адзначце дзеепрыметнік, не ўласцівы беларускай мове: а) абвіты; б) рухаючаяся; в) зачынены; г) абмялелы.

  28. Адзначце слова, якое адносіцца да пасіўнай лексікі: а) касманаўт; б) дызель; в) янычар; г) гімназія.

  29. Асноўнай прыкметай тэрміна не з’яўляецца: а) наяўнасць дэфініцыі; б) экспрэсіўнасць; в) сістэмнасць; г) адназначнасць.

  30. Адзначце тэрмін, утвораны сінтаксічным спосабам: а) інвентарная кніга; б) кіраўніцкі апарат; в) сабекошт; г) адказы а, б.

  31. Адзначце тэрмін уласнага паходжання: а) талака; б) капітал; в) ноу-хау; г) буцік.

  32. Сярод прыведзеных слоў адзначце прафесіяналізм: а) аўдытар; б) бонус; в) фальцоўка; г) эмітэнт.

  33. Адзначце самы непранікальны для іншастылявых элементаў стыль мовы: а) афіцыйна-справавы; б) публіцыстычны; в) размоўна-бытавы; г) мастацкі.

  34. Адзначце стыль мовы, які выконвае эстэтычную функцыю: а) публіцыстычны; б) навуковы; в) мастацкі; г) афіцыйна-справавы.

  35. Адзначце мову, якая не адносіцца да паўднёваславянскай падгрупы: а) польская; б) балгарская; в) сербская; г) македонская.

  36. Трасянка - гэта: а) сумесь беларускай і рускай моў; б) сумесь украінскай і рускай моў; в) сумесь украінскай, беларускай і рускай моў; г) сумесь украінскай і беларускай моў.

  37. Адзначце прыналежны прыметнік, напісаны з памылкай: а) дзядулін дом; б) Дзімаў падручнік; в) Наташына сяброўка; г) вавёрчын хвост.

  38. Адзначце лічэбнік, пры скланенні якога дапушчана памылка: а) пяццю; б) трыма; в) шасцістамі; г) двухсот.

  39. Адзначце дзеяслоў, ад якога можна ўтварыць дзеепрыметнік, ужывальны ў беларускай мове: а) смяяцца; б) навучыцца; в) дрыжаць; г) вырасці.

  40. Адзначце займеннік, напісаны правільна: а) такі-сякі; б) абы-з-кім; в) ні хто; г) як небудзь.

  41. Адзначце дзеяслоў, да якога пададзена адпаведная форма дзеепрыслоўя: а) шукаць - шукаўшы; б) зрабіць - зрабіўшы; в) смяяцца - засмяяўшыся; г) малоць - малоўшы.

  42. Да лексікі абмежаванага ўжывання не адносяцца: а) неалагізмы; б) дыялектызмы; в) жарганізмы; г) актыўная лексіка.

  43. Адзначце тэрмін, утвораны бяссуфіксным спосабам: а) рахункаводства; б) вытворчы працэс; в) абмер; г) антыцыклон.

  44. Адзначце слова, што не з’яўляецца тэрмінам: а) эканоміка; б) эканамічны; в) эканаміст; г) эканомнічаць.

  45. Іпатэка – гэта: а) укладанні сродкаў; б) прапанова адной асобы другой заключыць здзелку; в) цэнтр сумеснага прадпрымальніцтва; г) пазыка, што выдаецца пад заклад нерухомай маёмасці.