Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
раб-СИД-нумизматика-док-2-курс-зао.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
175.62 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан гістарычнага факультэта

________________ С.М. Ходзін

__________________

Рэгістрацыйны нумар № УД-______/р.

Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны (нумізматыка)

Вучэбная праграма для спецыяльнасці:

1-26 02 04 дакументазнаўства і інфармацыйнае забеспячэнне кіравання

Факультэт гістарычны

Кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

Курс 2

Семестр __2-3___

Лекцыі 12 Экзамен 3 семестр

Практычныя (семінарскія)

заняткі 4 Залік

Лабараторныя

заняткі – Курсавы праект (работа) _________

Усяго аудыторных

гадзін па дысцыпліне 16

Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне 32 вышэйшай адукацыі – завочная

2009 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы “Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны (нумізматыка)”

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

31.08.2009 г., пратакол № 1

Загадчык кафедры

_______________ А.А. Егарэйчанка

Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння Саветам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

«24» червеня 2008 г., пратакол № 8.

Старшыня

________________ С.М. Ходзін

_____________________________

Тлумачальная запіска

Актуальнасць курса вызначаецца яго значнай роляй у працэсе падрыхтоўкi сучасных высокакваліфікаваных спецыялicтаў.

Мэтай выкладання курса з’яўляецца ўзбагачэнне інтэлектуальнага патэнцыялу студэнтаў шляхам засваення імі здабыткаў і тэарэтычных дасягненняў айчыннай і замежнай навукі ў сферы нумiзматыкі, усведамленне студэнтамі унікальнасці і багацця матэрыяльнай культуры Беларусі як сведчання яе самабытнай гісторыі.

Мэтавая скiраванасць курса акрэслiвае шэраг задач, вырашэнне якiх забяспечвае засваенне неабходных ведаў, уменняў i навыкаў.

Задачамі выкладання курса з’яўляецца засваенне студэнтамі навуковых паняццяў і тэрмінаў па названай дысцыпліне; асноўных звестах па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

Студэнты павiнны ведаць:

–асноўныя этапы гiсторыi грашовага абарачэння на тэрыторыi Беларусi;

–метадалагiчныя асновы вывучэння гісторыі грашовых сістэм і грашовага абарачэння.

–сутнастныя характарыстыкi асобных перыядаў у гiсторыi грашовага абарачэння на тэрыторыi Беларусi;

–асноўныя навуковыя дасягненнi ў сферы нумiзматыкi;

–месца i ролю нумiзматыкi ў рэчышчы гiстарычнай навукi.

–агульнатэарэтычныя пытаннi беларускай нумізматыкі;

Студэнты павiнны умець:

–выкарыстоўваць фармацыйны i цывiлiзацыйны падыход да характарыстыкi заканамернасцяў i асаблiвасцяў асобных этапаў у гiсторыi грашовага абарачэння на тэрыторыi Беларусi

–тлумачыць уплыў культурна-цывiлiзацыйных фактараў на фармiраванне грашовых сiстэм;

–здзейсняць параўнаўчы аналiз сутнасцi грашовых рэформ;

–ацэньваць асноўныя дасягненнi развiцця навуковай нумiзматыкі ў кантэксце гiстарычнага развiцця i выкарыстоўваць культурна-гiстарычную спадчыну Беларусi ў сваёй прафесiйнай дзейнасцi;

–аналiзаваць працэс фармiравання асобных грашовых сiстэм на тэрыторыi Беларусi.

–працаваць з рэчавым матэрыялам, аналізаваць яго этымалогію, відаваю прыналежнасць і структуру;

–праводзіць навуковую апрацоўку музейных калекцый;

–карыстацца навуковай і даведкавай літаратурай па пытаннях нумiзматыкі.

Курс «Нумiзматыка» непасрэдна звязаны з такімі навукамі, як археалогiя, этналогiя, гiсторыя і мовазнаўства, а таксама з шэрагам спецыяльных гiстарычных дысцыплiн (геральдыкай, метралогіяй, палеаграфiяй, сфрагістыкай, храналогіяй).

Асноўныя формы навучання: лекцыi, семiнарскiя i практычныя заняткi, самастойная работа. Замацаванне атрыманых ведаў мае працяг пры праходжаннi вучэбнай i вытворчай практыкi.

Форма кантролю ведаў – залiк.

Змест вывучаемага матэрыяла Раздзел 1. Агульная нумізматыка Вызначэнне, прадмет і задачы нумізматыкі

Этымалогія тэрміна нумізматыка. Вызначэнне нумізматыкі як навуковай дысцыпліны. Прадмет, задачы, крынiцы нумізматыкі. Гістарыяграфічны агляд развіцця нумізматыкі. Яе станаўленне і развіццё ў Беларусі.

Сувязь нумізматыкі з іншымі гістарычнымі дысцыплінамі (гісторыя, археалогія, музеязнаўства, этнаграфія, сфрагістыка, фалерыстыка і інш.).

Буйнейшыя нумізматычныя зборы ў музеях замежжа і на тэрыторыі Беларусі.

Тэма грошай у літаратуры, мастацтве, фальклоры.

Тут вы можете оставить комментарий к выбранному абзацу или сообщить об ошибке.

Оставленные комментарии видны всем.