Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Раб.пр.Бел.мова (праф.лекс.) для завочнікаў.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
204.8 Кб
Скачать

1) Ведаць:

– ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

– функцыі беларускай мовы як аднаго з асноўных кампанентаў нацыянальнай культуры;

– месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

– канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы;

– сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх камунікатыўныя крыніцы;

– поўны набор прафесійнай лексікі;

– тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці.

2) Умець характарызаваць:

– лексічныя групы;

– асаблівасці функцыянальных стыляў;

– тэксты розных жанраў, свядома карыстаючыся моўным матэрыялам у адпаведнасці са стылем, мэтай, сітуацыяй і тэмай выказвання;

– стылістычныя нормы адэкватна сітуацыі прафесійных або дзелавых зносін;

3) Умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:

– асаблівасці беларуска-рускага і руска-беларускага білінгвізму;

– моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце;

– моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

4) Набыць навыкі і ўменні:

  • граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

  • адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

  • перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

  • складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.;

  • выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

  1. Змест вучэбнага матэрыялу

Раздзел 1. Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць

Тэма 1.1 Мова і соцыум

Паняцце мовы. Функцыі мовы ў грамадстве.

Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Формы беларускай нацыянальнай мовы.

Месца беларускай мовы сярод iншых моў свету. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова XIX – пач. XX стст. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі пры адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пач. XXI стст.

Паняцце білінгвізму (двухмоўя). Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнталагічная, марфалагічная, лексічная, словаўтваральная, сінтаксічная).

Марфалагічная інтэрферэнцыя. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі (паняцце трасянкі).

Раздзел 2. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы: навуковая тэрміналогія

Тэма 2.1. Слоўнікавы склад беларускай літаратурнай мовы

Лексікалогія і прадмет яе вывучэння. Слова як адзінка мовы. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі (безэквівалентная лексіка).

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка).

Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка (устарэлыя словы і неалагізмы).

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, жарганізмы, тэрміналагічная лексіка). Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Паняцце тэрміна. Тэрмін і яго характэрныя прыкметы. Тэрміналогія. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі; тэрміналагічнай і наменклатурнай.

Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў розных галін навукі і вытворчасці.

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Слоўнікі эканамічнай і правазнаўчай тэрміналогіі.

Раздзел 3. Функцыянальныя стылі маўлення

Тэма 3.1. Класіфікацыя функцыянальных стыляў

Паняцце функцыянальнага стылю. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны, канфесіянальны). Сціслая характарыстыка кожнага з іх. Узаемапранікненне стыляў.

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналога, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.). Кампазіцыйна-структурная арганізацыя рэферата. Віды рэферата.

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.).

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі). Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Жанравая дыферэнцыяцыя афіцыйна-справавых папер: асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), распарадчыя дакументы (загад, пастанова, распараджэнне), адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы (план, справаздача, кантракт, дамова), інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладная і службовая запіскі).

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны).

Раздзел 4. Культура прафесійнага маўлення