Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебный план 2008-2009.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
172.54 Кб
Скачать

Глава 7

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Ў ШКОЛАХ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЯМІ

ФУНКЦЫЙ АПОРНА-РУХАЛЬНАГА АПАРАТУ

82. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату прадугледжвае чатырохгадовы або пяцігадовы тэрміны навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

83. На навучанне грамаце ў І класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін, з іх 3 вучэбныя гадзіны – на чытанне і 3 вучэбныя гадзіны – на пісьмо.

84. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Беларуская мова“ ў школах з рускай мовай навучання і вучэбнага прадмета ”Руская мова“ ў школах з беларускай мовай навучання ў школах з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пачынаецца з І класа, а ў школах з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі – з ІІ класа.

85. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“ ў школах з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пачынаецца з ІІІ класа, а ў школах з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі – з IV класа.

86. Карэкцыйныя заняткі накіраваны на пераадоленне магчымых адхіленняў у фізічным і псіхічным развіцці вучняў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату. Карэкцыйныя заняткі праводзяцца на аснове індывідуальнай карэкцыйнай праграмы, якая ўключае ў сябе псіхолага-педагагічнае абгрунтаванне кірунку, зместу, метадаў і формаў карэкцыйна-развіваючай дапамогі вучню.

Карэкцыйныя заняткі «Сучасныя сродкі камунікацыі» прадугледжаюць вывучэнне і выкарыстанне сучаснай камп’ютэрнай тэхнікі (электронных запісных кніжак, мабільных тэлефонаў, смартфонаў, спецыялізаванага праграмна-апаратнага забеспячэння і інш.), магчымасцей электроннай пошты, Internet. Асноўная мэта гэтых заняткаў – навучыць вучняў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату найбольш лёгкім і камфортным для іх спосабам прымянення сучаснай камп’ютэрнай тэхнікі ў розных сферах дзейнасці.

Карэкцыйныя заняткі “Сацыяльнае арыенціраванне” складаюцца з дзвюх частак: у I-VІ (І-V) класах праводзяцца заняткі па сацыяльна-бытавой арыенціроўцы, накіраваныя на практычную падрыхтоўку вучняў да самастойнага незалежнага жыцця і працы, фарміраванне ведаў і ўменняў, якія садзейнічаюць сацыяльнай адаптацыі. Паглыбляюцца і ўдасканальваюцца навыкі і ўменні, неабходныя для вядзення хатняй гаспадаркі, даюцца асновы эканамічнай адукацыі. У VII-XII (VI-XI) класах праводзяцца заняткі па сацыяльнай арыенціроўцы, накіраваныя на фарміраванне навыкаў зносін і сацыяльных паводзін. Вучні ўключаюцца ў сацыяльнае ўзаемадзеянне, у іх паглыбляюцца ўменні карыстацца паслугамі розных арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, службаў быту, гандлю, транспарту, медыцынскай дапамогі.

87. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях ажыццяўляецца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 1 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 1 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях ажыццяўляецца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 2 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 2 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

88. Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі класаў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені АСА, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 5 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі класаў з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені АСА, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 6 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

89. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома для вучняў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на І ступені АСА ажыццяўляецца згодна з дадаткам 9, а для вучняў з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені АСА згодна з дадаткам 10 да дадзенай Тлумачальнай запіскі і можа быць зніжана са згоды бацькоў.

Карэкцыйныя заняткі (акрамя музычна-рытмічных заняткаў) праводзяцца настаўнікам–дэфектолагам.

90. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучняў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, якія маюць інтэлектуальную недастатковасць, ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 18, 19 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

1 У дужках даецца нумарацыя класаў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені АСА