Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебный план 2008-2009.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
172.54 Кб
Скачать

Глава 4

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Ў ШКОЛАХ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ЦЯЖКІМІ ПАРУШЭННЯМІ МАЎЛЕННЯ

53. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення прадугледжвае пяцігадовы тэрмін навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

54. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі з ліку вучэбных гадзін, якія адведзены на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў школах з рускай мовай навучання або ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ ў школах з беларускай мовай навучання, можа выдзяляцца адна вучэбная гадзіна на вывучэнне асобнага прадмета ”Развіццё маўлення“.

55. У першым класе адводзіцца 6 вучэбных гадзін на навучанне грамаце. Спачатку праводзяцца інтэграваныя ўрокі навучання грамаце (чытанне і пісьмо). У далейшым па меры павелічэння колькасці вывучаных літар праводзяцца асобныя ўрокі чытання і пісьма. Настаўнік самастойна вызначае тэрмін, калі інтэграваныя ўрокі навучання грамаце можна падзяліць на асобныя ўрокі чытання і пісьма.

56. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Беларуская мова і літаратура“ ў школах з рускай мовай навучання і ”Руский язык и литература“ ў школах з беларускай мовай навучання пачынаецца з 5 класа.

57. З улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў вывучаць вучэбны прадмет ”Замежная мова“ па рашэнні педагагічнага савета школы з ліку вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў школах з рускай мовай навучання або ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ ў школах з беларускай мовай навучання, выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“ ў адпаведнасці з Тыпавым вучэбным планам.

58. З улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў вывучаць у поўным аб’ёме вучэбныя прадметы ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў школах з беларускай мовай навучання або ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ ў школах з рускай мовай навучання, а таксама вучэбны прадмет ”Замежная мова“ па рашэнні педагагічнага савета школы вучэбныя гадзіны Вучэбнага плана, адведзеныя на вывучэнне названых вучэбных прадметаў, пераразмяркоўваюцца ў адпаведнасці з вучэбнымі гадзінамі Тыпавога вучэбнага плана.

59. Карэкцыйныя заняткі Вучэбнага плана ўключаюць лагапедычныя заняткі, якія накіраваны на выпраўленне ці кампенсацыю парушэнняў маўленчага развіцця, развіццё пазнавальнай дзейнасці, агульнай маторыкі. Карэкцыйныя заняткі праводзяцца на аснове індывідуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улікам стану сфарміраванасці вуснага і пісьмовага маўлення, узроўню пазнавальнай дзейнасці і асобасных асаблівасцей кожнага вучня.

60. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях адну чвэрць і больш ажыццяўляецца згодна з адпаведным Вучэбным планам школы. Калі вучні знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях (у тым ліку на аздараўленні за мяжой) менш як чвэрць, то арганізацыя адукацыйнага працэсу можа ажыццяўляцца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 3 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 3 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

61. Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 7 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

62. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома ажыццяўляецца згодна з дадаткам 11 да дадзенай Тлумачальнай запіскі і можа быць зніжана са згоды бацькоў.

Карэкцыйныя заняткі (акрамя заняткаў па рытміцы і танцы) праводзяцца настаўнікам-дэфектолагам (настаўнікам-лагапедам).

63. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення V-ІХ класаў з чатырохгадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 22, 23 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

64. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія маюць інтэлектуальную недастатковасць, ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 20, 21 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.