Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебный план 2008-2009.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
172.54 Кб
Скачать

Глава 2

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Ў ШКОЛАХ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЕМ СЛЫХУ

(1-АЕ АДДЗЯЛЕННЕ)

30. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з парушэннем слыху на 1-ым аддзяленні прадугледжвае чатырохгадовы тэрмін навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

31. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Беларуская мова“ (вусны моўны курс) у школах з рускай мовай навучання і вучэбнага прадмета ”Руская мова“ (вусны моўны курс) у школах з беларускай мовай навучання пачынаецца з І класа.

32. У ІІІ класе пачынаецца вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“.

33. Карэкцыйныя заняткі (заняткі па карэкцыі вымаўлення, развіцці слыхавога ўспрымання) Вучэбнага плана праводзяцца на аснове індывідуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улікам стану развіцця слыхавой функцыі, вымаўлення, зрокавага ўспрымання (чытання з вуснаў), вуснага маўлення, узроўню пазнавальнай дзейнасці і асобасных асаблівасцей кожнага вучня.

34. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах у вячэрняй (зменнай) школе (класе) ажыццяўляецца па вучэбным плане згодна з дадаткам 13 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спецыяльнай вячэрняй (зменнай) школе (класе) неабходна кіравацца Тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58.

35. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях адну чвэрць і больш ажыццяўляецца згодна з адпаведным Вучэбным планам школы. Калі вучні знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях (у тым ліку на аздараўленні за мяжой) менш як чвэрць, то арганізацыя адукацыйнага працэсу можа ажыццяўляцца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 1 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 1 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

36. Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 5 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

37. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома ажыццяўляецца згодна з дадаткам 9 да дадзенай Тлумачальнай запіскі і можа быць зніжана са згоды бацькоў.

Карэкцыйныя заняткі (акрамя заняткаў па рытміцы і танцы) праводзяцца настаўнікам –дэфектолагам (сурдапедагогам).

38. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучняў з парушэннем слыху, якія маюць інтэлектуальную недастатковасць, ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 14 і 15 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Глава 3

АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ШКОЛАХ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З ПАРУШЭННЕМ СЛЫХУ

(2-ОЕ АДДЗЯЛЕННЕ)

39. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з парушэннем слыху на 2-ім аддзяленні прадугледжвае пяцігадовы тэрмін навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

40. Адукацыйны працэс у школах ажыццяўляецца на беларускай або рускай і жэставай мовах.

41. Па рашэнні педагагічнага савета школы з вучэбных гадзін, якія адведзены на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў школах з рускай мовай навучання або вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ ў школах з беларускай мовай навучання, можа выдзяляцца адна вучэбная гадзіна на вывучэнне асобнага прадмета ”Развіццё маўлення“.

42. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Беларуская мова і літаратура“ ў школах з рускай мовай навучання і ”Русский язык и литература“ ў школах з беларускай мовай навучання пачынаецца з 6 класа.

43. Вучэбныя гадзіны, якія прапанаваны для вывучэння вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“ ў школах з рускай мовай навучання, а таксама ”Музыка“ і ”Замежная мова“ Тыпавога вучэбнага плана пераразмеркаваны на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Русский язык“, ”Русская литература“ і ”Чалавек і свет“.

44. Вучэбныя гадзіны, адведзеныя на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Музыка“ і ”Працоўнае навучанне“, на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пераразмеркаваны на вывучэнне вучэбнага прадмета ”Прадметна-практычнае навучанне“.

45. З улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў вывучаць вучэбны прадмет ”Замежная мова“ па рашэнні педагагічнага савета школы з вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў школах з рускай мовай навучання або ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ ў школах з беларускай мовай навучання, выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на вывучэнне вучэбнага прадмета ”Замежная мова“ ў адпаведнасці з Тыпавым вучэбным планам.

46. З улікам пажаданняў вучняў і іх законных прадстаўнікоў вывучаць у поўным аб’ёме вучэбныя прадметы ”Русский язык“, ”Русская литература“ ў школах з беларускай мовай навучання або ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“ ў школах з рускай мовай навучання, а таксама вучэбны прадмет ”Замежная мова“, па рашэнні педагагічнага савета школы вучэбныя гадзіны Вучэбнага плана пераразмяркоўваюцца ў адпаведнасці з вучэбнымі гадзінамі, адведзенымі на вывучэнне названых прадметаў у Тыпавым вучэбным плане. Пры гэтым вучэбныя гадзіны вучэбнага прадмета ”Музыка“ перадаюцца на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Русский язык“ і ”Русская литература“ ў школах з беларускай мовай навучання або ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“ ў школах з рускай мовай навучання.

47. Заняткі па развіцці жэставага маўлення Вучэбнага плана прадугледжваюць стварэнне спрыяльных умоў для свядомага засваення вучэбных праграмм, карэкцыйна-педагагічнай работы па актуалізацыі і ўзбагачэнні вопыту дзяцей, выхаванні культуры і пачуццяў, канструявання сітуацый асобасна-арыентаванага развіцця вучняў, сацыялізацыі вучняў.

Заняткі па карэкцыі вымаўлення, развіцці слыхавага ўспрымання праводзяцца на аснове індывідуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улікам стану слыхавай функцыі, вымаўлення, зрокавага ўспрымання (чытання з вуснаў), вуснага маўлення, узроўню пазнавальнай дзейнасці і асобасных асаблівасцей кожнага вучня.

48. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах у вячэрняй (зменнай) школе (класе) ажыццяўляецца па вучэбным плане згодна з дадаткам 13 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

Па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спецыяльнай вячэрняй (зменнай) школе (класе) неабходна кіравацца Тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58.

49. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў час знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях адну чвэрць і больш ажыццяўляецца згодна з адпаведным Вучэбным планам школы. Калі вучні знаходзяцца ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях (у тым ліку на аздараўленні за мяжой) менш як чвэрць, то арганізацыя адукацыйнага працэсу можа ажыццяўляцца згодна з варыянтамі 1 або 2 дадатку 4 да дадзенай Тлумачальнай запіскі. Арганізацыя індывідуальнага навучання ажыццяўляецца згодна з варыянтам 3 дадатку 4 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

50. Размеркаванне вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў вучнямі, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў арганізацыях аховы здароўя, ажыццяўляецца згодна з дадаткам 8 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.

51. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбных прадметах пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома ажыццяўляецца згодна з дадаткам 13 да дадзенай Тлумачальнай запіскі і можа быць зніжана са згоды бацькоў.

Карэкцыйныя заняткі (акрамя заняткаў па рытміцы і танцы) праводзяцца настаўнікам –дэфектолагам (сурдапедагогам).

52. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучняў з парушэннем слыху, якія маюць інтэлектуальную недастатковасць, ажыццяўляецца згодна з дадаткамі 14, 15 да дадзенай Тлумачальнай запіскі.