Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебный план 2008-2009.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
172.54 Кб
Скачать

19

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства

адукацыі Рэспублікі Беларусь

21.07.2008 № 59

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Вучэбнымі планамі для спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў)

Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Тлумачальная запіска па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Вучэбнымі планамі для спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) (далей – Тлумачальная запіска) вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах).

2. Вучэбныя планы спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) (далей – Вучэбныя планы) распрацаваны на падставе адзіных тыпавых вучэбных планаў для агульнаадукацыйных устаноў (далей – Тыпавы вучэбны план) з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця вучняў.

3. Для вучняў Х (ІХ)1 класаў, якія скончылі ў 2007/2008 навучальным годзе ІХ (VIII) класаў, распрацаваны пераходныя вучэбныя планы, у якіх прадугледжана завяршэнне навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі за адзін год.

4. Вучэбны план складаецца з пераліку абавязковых для вывучэння вучэбных прадметаў і карэкцыйных заняткаў, а таксама факультатыўных заняткаў.

4.1. Першая лічба ў лікавым ланцужку Вучэбнага плана, якая вызначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова і літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Беларуская мова і літаратура“, абазначае колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне пералічаных вучэбных прадметаў у школе з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) – у школе з рускай мовай навучання.

4.2. Карэкцыйныя заняткі Вучэбнага плана ўключаюць спецыяльныя прадметы, якія накіраваны на выпраўленне ці кампенсацыю парушэнняў псіхафізічнага развіцця вучняў. Арганізацыя карэкцыйных заняткаў можа ажыццяўляцца ў форме індывідуальных, групавых заняткаў. Карэкцыйныя заняткі праводзяцца па асобнаму раскладу. Вынікі карэкцыйна-развіваючай работы аналізуюцца і абмяркоўваюцца на педагагічным савеце школы. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне карэкцыйных заняткаў, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

4.3. У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-інтэрнатах) (далей – школах) могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.

Факультатыўныя заняткі – форма арганізацыі вучэбных заняткаў у пазаўрочны час, накіраваная на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах у адпаведнасці з іх патрэбамі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, а таксама павышэнне пазнавальнай дзейнасці.

Факультатыўныя заняткі могуць праводзіцца па прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці.

У вячэрніх школах (класах) за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзіцца кансультацыі.

Гадзіны, якія адводзяцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, уключаюцца ў агульны аб’ём педагагічнай нагрузкі настаўніка.

За кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, па рашэнні педагагічнага савета школы могуць праводзіцца стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі ў І-ХІІ (І-ХІ), а таксама ажыццяўляецца дзяленне класаў на групы пры недастатковай напаўняльнасці класса.

Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш як 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

5. Вучэбныя гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

Групы для правядзення факультатыўных заняткаў у школах, кансультацый для вучняў вячэрніх школ (класаў) камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці 3 чалавек.

У класах інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання камплектаванне груп для правядзення факультатыўных заняткаў, кансультацый для вучняў вячэрніх школ (класаў), стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў ажыццяўляецца з ліку вучняў усяго класа у адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58.

6. Колькасць гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў у адпаведным класе вызначаецца і размяркоўваецца педагагічным саветам школы. Пры правяденні факультатыўных заняткаў неабходна ўлічваць максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

Факультатыўныя заняткі арганізуюцца ў І-ХІІ (І-ХІ) класах пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў вучняў.

7. Вучэбныя заняткі ў навучальным годзе ажыццяўляюцца з 1 верасня да 1 чэрвеня. Калі ўказаныя даты прыходзяцца на нерабочы дзень, то вучэбныя заняткі ў навучальным годзе пачынаюцца ў наступны і завяршаюцца ў папярэдні дзень.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

восеньскія – 7 дзён з 27.10.2008  па 02.11.2008  уключна;

зімовыя –14 дзён з 25.12.2008  па 07.01.2009  уключна;

веснавыя – 9 дзён з 28.03.2009  па 05.04.2009  уключна;

летнія – 92 дні з 01.06.2009  па 31.08.2009  уключна.

Для вучняў I - II класаў у ІІІ чвэрці ў лютым (трэці тыдзень месяца) праводзяцца дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца па чвэрцях у наступныя тэрміны:

першая чвэрць – з 01.09 2008  па 25.10.2008 ;

другая – з 03.11.2008  па 24.12.2008 ;

трэцяя – з 08.01.2009  па 27.03.2009 ;

чацвёртая – з 06.04.2009  па 29.05.2009 .

8. Выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 чэрвеня па 12 чэрвеня 2009 года.

9. Адукацыйны працэс у школах ажыццяўляецца ў рэжыме 5-дзённага вучэбнага тыдня.

Для вучняў, якія навучаюцца па пераходных вучэбных планах, адукацыйны працэс можа быць арганізаваны ў рэжыме 6-дзеннай вучэбнай нядзелі.

10. На правядзенне гульнявых відаў спорта ў шосты школьны дзень можа быць выдзелена 1 вучэбная гадзіна з ліку гадзін, якія адведзены на факультатыўныя заняткі.

У шосты школьны дзень праводзіцца фізкультурна–аздараўленчая, спартыўна–масавая і іншая выхаваўчая работа, могуць праводзіцца карэкцыйныя заняткі, а таксама для вучняў Х-ХІІ (ІХ-ХІ) класаў дадаткова могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі.

11. На працягу навучальнага года з вучнямі IІІ-Х (IІ-ІХ) класаў за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне арганізацыйна-выхаваўчай работы, ці гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, праводзяцца заняткі па курсе ”Асновы бяспекі жыццядзейнасці“ ў наступным аб'ёме:

правілы дарожнага руху – 7 вучэбных гадзін у IІІ-Х (IІ-ІХ) класах;

правілы пажарнай бяспекі – 7 вучэбных гадзін у IІІ-Х (IІ-ІХ) класах;

абарона насельніцтва ад надзвычайных абставін – 2 вучэбныя гадзіны ў VІ-VІІІ (V-VІІ) класах, 8 вучэбных гадзін – у ІХ-Х (VІІІ-ІХ) класах;

бяспека жыцця і здароўя – 2 вучэбныя гадзіны ў IІІ- VІІІ (IІ- VІІ) класах і 4 вучэбныя гадзіны – у ІХ-Х (VІІІ–ІХ) класах.

У ІІ-Х (I-ІХ) класах школ, размешчаных на тэрыторыі радыяцыйнага забруджання, праводзяцца заняткі па радыяцыйнай бяспецы: IІ-V (I-ІV) класы – 4 вучэбныя гадзіны, VІ-Х (V-ІХ) класы – 8 вучэбных гадзін.

Усе гэтыя заняткі з'яўляюцца абавязковымі, праводзяцца ў пазаўрочны час і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

12. З вучнямі Х (ІХ) класаў за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзіцца заняткі па курсе ”Асновы выбара прафесіі“ ў аб'ёме 1 вучэбнай гадзіны на тыдзень. Гэтыя заняткі не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

13. Заняткі па бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры могуць праводзіцца ў ІІ-ХІ (І-Х) класах у адпаведнасці з праграмай ”Основы информационной культуры“.

У ІІ-ХІ (І-Х) класах заняткі па бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры па рашэнні кіраўніка школы праводзяцца настаўнікамі IІ-V (I-ІV) класаў, мовы і літаратуры або бібліятэчнымі работнікамі за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў, і не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

14. Урокі па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб'ёме 2 вучэбных гадзін на тыдзень.

Колькасць груп на пачатак навучальнага года вызначаецца на падставе паглыбленага медыцынскага агляду і зацвярджаецца загадам кіраўніка агульнаадукацыйнай установы. Напаўняльнасць спецыяльнай медыцынскай групы складае восем – дванаццаць вучняў (незалежна ад узросту, полу і дыягназу захворвання).

15. Пры арганізацыі урокаў па вучэбным прадмеце ”Працоўнае навучанне“ ў VI-XII (V-XI) класах, ”Фізічная культура і здароўе“ ў XІ – XIІ (X – XI) класах дазваляецца дзяленне класа на дзве групы (юнакі і дзяўчаты). Пры напаўняльнасці групы да 3 вучняў урокі па дадзеных вучэбных прадметах могуць правадзіцца адначасова з вучнямі сумежных (VI і VIІ, VIІ і VIІІ і г.д.) класаў. Размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбным прадмеце ”Працоўнае навучанне“ ажыццяўляецца па класе, у якім на яго вывучэнне прадугледжана вучэбным планам большая колькасць вучэбных гадзін.

16. З вучнямі ХІ-ХІІ (Х-ХІ) класаў у шосты школьны дзень можа ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка на базе міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі вучняў, школьных і міжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў, ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, майстэрнях іншых арганізацый.

Гадзіны на прафесійную падрыхтоўку выдзяляюцца з гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў.

17. З вучнямі ХІ (Х) класаў, якія праходзяць прафесійную падрыхтоўку, праводзіцца вытворчая практыка на працягу 20 дзён па 6 вучэбных гадзін на дзень (усяго 120 вучэбных гадзін ).

18. Грамадска карысная праца арганізуецца там, дзе створаны неабходныя ўмовы, з разліку 1 вучэбная гадзіна ў тыдзень у IV-IX (ІІІ-VІІІ) класах і 2 вучэбныя гадзіны ў тыдзень – у X-XII (ІХ-ХІ) класах. У спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і спецыяльных агульнаадукацыйных школах, дзе арганізаваны групы падоўжанага дня, грамадска карысная праца праводзіцца выхавацелямі груп у межах іх працоўнага часу, у спецыяльных агульнаадукацыйных школах, дзе не арганізаваны групы падоўжанага дня – за кошт гадзін, якія выдзяляюцца на правядзенне факультатыўных заняткаў. Пры правядзенні грамадска карыснай працы дзяленне на групы не ажыццяўляецца. Гадзіны, якія адведзены на правядзенне грамадска карыснай працы, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную нагрузку на аднаго вучня.

19. У VI-ІХ (V-VIII) класах школ, якія маюць зямельныя вучэбна-доследныя ўчасткі, у перыяд летніх канікул праводзіцца працоўная практыка. Працягласць яе не павінна перавышаць 5 дзён (15 вучэбных гадзін). Тэрміны, парадак арганізацыі практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае педагагічны савет школы.

Правядзенне працоўнай практыкі на зямельных участках у зонах радыяцыйнага забруджання звыш 1 Ки/кв.км забаронена.

20. Карэкцыйныя заняткі ”Рытміка і танец“ (”Музычна-рытмічныя заняткі“) накіраваны на павышэнне працаздольнасці арганізма, умацаванне і захаванне здароўя, карэкцыю рухальных парушэнняў і недахопаў фізічнага развіцця, фарміраванне ўмення дыферэнцыраваць рухі па ступені мускульных намаганняў, кіраваць тэмпам рухаў і падпарадкоўваць свае рухі музыцы.

Для правядзення заняткаў па рытміцы і танцы (музычна-рытмічных заняткаў) прадугледжаны дадатковыя канцэртмайстарскія (акампаніятарскія) гадзіны, якія фінансуюцца ў поўным аб’ёме вучэбных гадзін, вызначаных Вучэбным планам на правядзенне заняткаў па рытміцы і танцы (100% вучэбнага часу). Напрыклад, на рытміку ці танец у І класе выдзяляецца 1 вучэбная гадзіна на тыдзень настаўніку (харэографу) і канцэртмайстарскія (акампаніятарскія) гадзіны ў аб'ёме 100% вучэбнага часу – у дадзеным выпадку 1 вучэбная гадзіна. Такім чынам, агульная колькасць вучэбных гадзін для правядзення заняткаў па рытміцы і танцах складае ў І класе 2 вучэбныя гадзіны.

21. У школах могуць вывучацца спецыяльныя вучэбныя прадметы музычнай, мастацкай, тэатральнай і іншай накіраваннасці.

Вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў музычнай, мастацкай, харэаграфічнай, тэатральнай і іншай накіраваннасці пачынаецца ў першым класе з чатырохгодовым тэрмінам навучання на І ступені АСА, або ў другім класе з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені АСА згодна з дадаткам 4 да Тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58.

22. Курс ”Уводзіны ў школьнае жыццё“ ў школах для дзяцей з парушэннем слыху (1-ае аддзяленне), для дзяцей з парушэннямі зроку, для дзяцей з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату вывучаецца ў І класе ў верасні ў межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Вучэбным планам школ, акрамя вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбных прадметаў ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“. У гэты перыяд ўрокі па вучэбных прадметах ”Фізічная культура і здароўе“, ”Музыка“ праводзяцца асобна.

23. Вучэбныя гадзіны па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“ ў санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацыях могуць выкарыстоўвацца для заняткаў лячэбнай фізічнай культурай, якая праводзіцца з улікам медыцынскіх паказчыкаў па-за раскладам урокаў спецыялістам, які мае адпаведную падрыхтоўку.

Пры немагчымасці сфарміраваць клас з вучняў аднаго года навучання ў час іх знаходжання ў санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацыях дазваляецца ў склад аднаго класа ўключаць вучняў I-V (I-IV) класаў або вучняў сумежных класаў (VІ-VIІ, VIІ-VIIІ і г.д). У гэтым выпадку размеркаванне вучэбных гадзін па вучэбным прадмеце ажыццяўляецца па класе, у якім на вывучэнне дадзенага вучэбнага прадмета прадугледжана большая колькасць вучэбных гадзін.

Выбар варыянта размеркавання вучэбных гадзін ажыццяўляецца з улікам канкрэтных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу і стану здароўя вучняў.

24. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу дома гадзіны, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў, можна выкарыстоўваць на вывучэнне спецыяльных вучэбных прадметаў музычнай, мастацкай, харэаграфічнай, тэатральнай і іншай накіраваннасці.

У VIІ – ХIІ (VI – ХI) класах пры вывучэнні вучэбнага прадмета ”Інфарматыка“ выкарыстоўваецца 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у кожным класе за кошт гадзін, якія адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў.

25. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў спецыяльных класах для вучняў з парушэннем слыху, цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі зроку, парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні), парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Вучэбнымі планамі адпаведнага віду школ.

26. Арганізацыя адукацыйнага працэсу для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў классах інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання агульнаадукацыйных школ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, якія распрацоўваюцца сумесна са спецыялістамі дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі на падставе Вучэбных планаў. Колькасць вучэбных гадзін, якія адведзены на правядзенне карэкцыйных заняткаў, вызначаецца з улікам віду і ступені цяжкасці парушэнняў развіцця вучняў па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

27. Размеркаванне агульнай фінансуемай колькасці вучэбных гадзін вучэбнага плана па класах з’яўляецца прыкладным. Агульная колькасць вучэбных гадзін вучэбнага плана школ размяркоўваецца камісіяй, створанай і зацверджанай загадам кіраўніка школы.

28. Вызначэнне агульнай фінансуемай колькасці вучэбных гадзін на тыдзень ажыццяўляецца спалучэннем лічбавай часткі Вучэбнага плана і патрабаваннямі дадзенай Тлумачальнай запіскі. Аплата за правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў ажыццяўляецца за фактычна адпрацаваны час.

29. Па астатніх пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, якія не адзначаны ў дадзенай Тлумачальнай запісцы, неабходна кіравацца Тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якая зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2008 № 58.