Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Узнікнене кнігадрук. на Беларусі.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
60.93 Кб
Скачать

Узнікненне кнігадрукавання на беларусі і яго значэнне для развіцця старабеларускай літаратурнай мовы

Друкаванне тэкстаў шляхам адбіткаў з гравіраваных дошак узнікла ў ХІ ст. у Кітаі. Але такое кнігадрукаванне не спрыяла развіццю кнігавыдання, бо было цэнтралізавана і абмяжоўвалася выданнем афіцыйных паведамленняў і календароў-альманахаў. Ніхто не меў права што-небудзь друкаваць у прыватным парадку.

У 1285 г. Марка Пола прывёз у Венецыю некалькі кітайскі друкаваных выданняў, аднак паўтарастагоддзя вынаходства заставалася незапатрабаваным. Гэта сведчыць пра тое, што з’яўленне кнігадрукавання трэба расцэньваць не як тэхнічны, а як гуманітарны прарыў.

У 1445 г. немцам Іаганам Гутэнбергам была надрукавана першая кніга – зборнік выказванняў і прадказанняў на нямецкай мове з папулярнай у сярэднявечнай Еўропе назвай “Сівіліна кніга” (Сівілы – легендарныя прадказальніцы, якія ўпаміналіся ў антычнасці. Самае знакамітае выданне І. Гутэнберга, вядомае ў гісторыі кнігі, – 42-радковая (па колькасці радкоў на кожнай з 1284 старонак) Біблія Гутэнберга, частка якой друкавалася яшчэ на пергаменце. Тыраж – па адных крыніцах – 200 асобнікаў, па другіх – 315.

Пачатак еўрапейскага кнігадрукавання знаходзіцца ў адным радзе з такімі выдатнымі дасягненнямі чалавецтва, як:

  • Вялікія геаграфічныя адкрыцці,

  • стварэнне М. Капернікам геліяцэнтрычнай мадэлі свету,

  • творчасць мастакоў Леанарда да Вінчы, Рафаэля, Мікеланджэла, А. Дзюрэра;

  • літаратурныя творы Дантэ, Ф. Рабле, У. Шэкспіра, М. Сервантэса, Эразма Ратэрдамскага.

Развіццё кнігадрукавання ішло шпаркімі тэмпамі. Да канца ХV ст. у гарадах Еўропы дзейнічалі друкарні ў 260 гарадах. Агульная колькасць выпушчаных імі экзэмпляраў падлічвалася больш за 10 мільёнаў. Такія кнігі, выдадзеныя ў Еўропе да 1501 г. прынята называць інкунабуламі – з лац. Ранняе дзяцінства, калыска, пачатак. Першапачаткова па свайму знешняму выгляду яны нагадвалі рукапісныя кнігі – адсутнічаў тытульны ліст, выхадныя звесткі размяшчаліся ў канцы тэксту, загалоўныя літары – ініцыялы – афармляліся ад рукі.

Першыя славянскія кнігі глагалічнага шрыфту былі надрукаваны ў 1483 г. Першыя славянскія (царкоўныя) кірылаўскія кнігі надрукаваў Швайпольт Фіёль у Кракаве ў 1491 г. Іх асаблівасці звязаны з тым, што Фіёль як мага імкнуўся пераймаць знешні выгляд рукапісных кніг, да якіх быў прызвычаены тагачасны чытач:

  1. Надрукаваны на царкоўнаславянскай мове, зрэдку трапляюцца беларусізмы і ўкраінізмы.

  2. Прызначаліся для збыту сярод беларускага і ўкраінскага насельніцтва.

  3. Нядрэннае тэхнічнае афармленне, хаця і меліся некаторыя хібы:

  • сказы не разбіваюцца на словы, а калі словы ставяцца асобна, то заўсёды адзяляюцца кропкай;

  • краі набору часта няроўныя;

  • радкі крывыя, літары не на сваім месцы.

  1. Вялікі кошт (каштавалі дорага).

Выдавецкая дзейнасць Фіёля была нядоўгай: яго абвінавацілі ў гусісцкай ерасі, кнігі спалілі, а сам вымушаны быў пакінуць Кракаў).

Еўрапейскія друкаваныя выданні былі вядомы ў Беларусі і ў Літве ўжо ў канцы 15 – пач. 16 ст. дзякуючы шырокім культурыным, эканамічным, палітычным сувязям з Польшчай, іншымі краінамі.

На мяжы 15 – пач. 16 стст. друкаваная кніга стала важным элементам у грамадскім жыцці княства. Царква як духоўны манапаліст сярэдневяковага грамадства выкарыстоўвала кнігі літургічнага, тэалагічнага, палемічнага зместу ва ўнутрыцаркоўнай дзейнасці, у барацьбе з ерасямі, вальнадумствам, для ўмацавання сацыяльных пазіцый духавенства.

Але патрэбу ў друкаванай кнізе мелі і феадалы, і кіруючыя колы, і гарадское насельніцтва, зацікаўленае ў развіцці свецкай пісьменнасці, школьнай справы, адукацыі.

Менавіта на грошы беларускіх купцоў заснаваў Францыск Скарына ў Празе ў 1517 г. тыпаграфію, наняў гравёраў, словалітчыкаў, друкароў і выдаў за 2 гады 23 кнігі “Старога Запавета”. Першая кніга – на царкоўнаславянскай мове “Псалтыр”, прызначаны, паводле слоў выдаўца, для патрэб школьнага навучання “детем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помноженіе в науцэ”.

У 1522 г. Ф. Скарына таксама на грошы грамадзян, якія займаліся гандлёва-прадпрымальніцкай і грамадскай дзейнасцю, адкрыў першую на (тэрыторыі ўсходніх славян друкарню, дзе больш чым на 40 гадоў да першых маскоўскіх датаваных выданняў І. Фёдарава, надрукаваў “Малую падарожную кніжыцу”, у якую ўвайшлі “Псалтыр”, “Часаслоў”, “Шестодневец”, “Пасхалія”, а таксама некалькі складзеных ім царкоўных песнапенняў. У 1525 г. быў выдадзены “Апостал” (“Деянія і посланія апостольская”). Віленскія выданні па складу тэкстаў больш традыцыйныя (у царкоўных адносінах), аднак сама задума “Малой падарожнай кніжыцы” была наватарская. Гэтае мініяцюрнае выданне прызначалася для індывідуальнага чытання, так бы мовіць для “прыватнага” звароту да вечных ісцін хрысціянства.

Асаблівасці кнігавыдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны.

  1. Мэта выдання ўсіх кніг не багаслоўская – асветніцкая: дзеля пашырэння асветы сярод народа.

  2. Даказаў усяму свету, што на яго радзіме, у ВКЛ, прызнаецца і пашыраецца культ ведаў.

  3. З тэхнічнага боку кнігі Скарыны не толькі не ўступалі, а нават пераўзыходзілі лепшыя ўзоры еўрапейскага кнігадрукавання. Нездарма іх называлі “славянскімі эльзевірамі”, параўноўваючы іх з выданнямі славутых друкароў Эльзевіраў у Лейдэне і Амстэрдаме. Дасканалае, простае і даходлівае афармленне кніг, паколькі яны былі разлічаны на просты люд:

  • у выданнях Скарыны кірыліца ўпершыню атрымлівае выгляд, блізкі да сучаснага “грамадзянскага” алфавіта: пад уплывам рэнесанснага шрыфта антыква і ў адпаведнасці са славянскімі почыркамі 14-15 стст. літары сталі акруглымі і лёгкімі, добрачытэльнымі. Выключыў лішнія літары – юсы. Такім чынам, можна сцвярджаць, што Скарына прадвызначыў выявы будучай рускай “грамадзянскай” азбукі, амаль на 2 стагоддзі апярэдзіўшы рэформу графікі і алфавіта Пятра І (1708-1710).

  • пачаў выкарыстоўваць прабел для аддзяляння слоў (злітна друкуюцца толькі прыназоўнікі з назоўнікамі);

  • увёў многія знакі прыпынку, каб абазначыць заканчэнне сказаў і асобныя паўзы ўнутры сказаў;

  • нумараваў лісты прынятымі ў той час для перадачы лікаў кірылаўскімі літарамі;

  • прыкладаў да сваіх выданняў загалоўныя лісты, дзе ў адрозненне ад кніг Фіёля і розных ананімных выданняў указваецца назва твора, звесткі аб выдаўцу і часе выдання;

  • наяўнасць гравюр, выкананых на высокім мастацкім узроўні, іх мэта – дапамагчы лепш зразумець біблійны тэкст;

  1. І хоць мова, на якой друкаваў кнігі Скарына, была царкоўнаславянская, аднак ён імкнуўся патлумачыць на народнай мове многія часткі тэксту, якія, на яго думку, маглі быць незразумелымі чытачу-беларусу. Тым самым ён падрываў манаполію царкоўнаславянскай мовы на рэлігійна-богаслужэбныя кнігі, якія ў свій час з’яўляліся важным сродкам пашырэння пісьменнасці.

Значэнне кнігадрукавання, пачатага Скарынам для беларускай культуры.

  1. Ліквідавала манаполія на асвету і вытворчасць кнігі. (Раней кнігі перапісваліся ў манастырах, штучны тавар, каштавалі дорага, пісаліся для царкоўнага карыстання і пад наглядам царквы).

  2. Кнігадрукаванне забяспечыла культурны прыярытэт народнай (старабеларускай) мовы перад латынню, царкоўнаславянскай мовай.

  3. Менавіта тыражы кнігадрукавання ўмацоўвалі пазіцыі мовы, спрыялі выпрацоўцы адзіных арфаграфічных, графічных, пунктуацыйных і іншых нормаў. Кнігі давалі чытачу ўзоры правільнага валодання мовай, узмацнялі ролю літаратурнай мовы ў грамадска-культурным жыцці народа.

  4. Кнігадрукаванне дэмакратызавала ўніверсітэт і школу. Тыражная вучэбная літаратура скараціла камунікатыўныя дыстанцыі паміж настаўнікам і вучнем. У сярэднявеччы, як і ў антычнасці, элементарнае навучанне было наступным: настаўнік дыктаваў, вучні паўтаралі хорам, затым запісвалі, запісвалі. Асноўнай крыніцай ведаў былі вусныя лекцыі прафесараў, якія валодалі манаполіяй на веды.

«Демонополизация» образования и «конкуренция» наставника и книги пошли на пользу образовательному процессу — с тех пор постоянно росли сроки обучения и количество школьников и студентов. Благодаря книге коммуникативное расстояние между учителем и учениками сокращалось, что способствовало развитию плюрализма и либерализма в университетской и школьной среде.