Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Тэма

.docx
Скачиваний:
29
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
23.7 Кб
Скачать

Тэма: Стужка часу.

Мэта: Фарміраванне ў вучняў першапачатковых уяўленняў аб гістарычным часе; азнакамленне вучняў са стужкай часу і правілам лічэння гадоў у гісторыі; прывіванне цікавасці да вывучэння гісторыі.

Тып урока: Камбінаваны.

Абсталяванне: Падручнік “Мая радзіма — Беларусь” 4 клас.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

- Добры дзень. Пачынаем наш урок. Сядайце.

Праверка дамашняга задання. Актуалізацыя ведаў.

- Над якой тэмай вы працавалі дома? Ці ўсё зразумела? Якія пытанні выклікалі цяжкасці?

- Наша Радзіма на гістарычнай карце.

- Для чаго патрэбна гістарычная карта?

- Гістарычная карта патрэбна, каб уявіць тэрыторыю, на якой жылі нашы продкі, і дзе адбываліся гістарычныя падзеі.

- Якія правіла трэба ведаць, каб “прачытаць” гістарычную карту?

- Трэба ведаць назву карты, умоўныя абазначэнні.

Пераказ параграфу вучнямі.

Практычная работа.

1. Прачытаць гістарычную карту ў атласе.

2. Адзначыць на контурнай карце месца жыхарства.

Паведамленне тэмы ўрока. Уступная гутарка.

- Пры вывучэнні гістарычных падзей і мінулага нашай Радзімы, да і ўсяго свету, не дастаткова володаць уменнем чытаць гістарычныя карты. Калі вас спытаюць пра пэўную гістарычную падзею, трэба будзе адзначыць дату і стагодзе, калі яна адбылася. Ну, дата – гэта зразумела. А ці ведаеце вы што такое стагодзе?

- Стагоддзе – гэта сто гадоў.

- Добра. А якія яшчэ адзінкі вымярэння часу, якія ўжываюцца ў гісторыі, вы ведаеце?

- Год, дзесяцігоддзе, стагоддзе, тысячагоддзе.

- Год за годам, стагоддзе за стагоддзем існаванне нашага свету складаецца ў стужку часу, у якой кожная дата, кожная падзея мае сваё пэўнае месца. Сёння на ўроку мы з вамі даведаемся, што ж такое стужка часу, якім чынам размяшчаюцца на ёй падзеі, навучымся знаходзіць і самастойна пазначаць той ці іншы час.

Работа з падручнікам.

- У гісторыі часта сустракаецца паняцце эра. Як вы лічыце, што гэта значыць? (Меркаванні вучняў.) Каб болей дакладней адказаць на гэта пытанне, я прапаную звярнуцца да падручніка. Старонка 23 — 24.

Каменціраваннае чытанне тэксту параграфа. Для вызначэння осноўных паняццяў выкарыстоўваецца слоўнік на староке 153 падручніка. Асноўныя гістарычныя даты старонка 155 – 156.

- Пазнаёміўшыся з асноўнымі гістарычнымі паняццямі і датамі, пяройдзем непасрэдна да стужкі часу.

Практычная работа.

Работа вучняў ля дошкі і ў сшытках.

- Як будзе выглядаць наша стужка часу? На якія дзве вялікія часткі яна падзяляецца?

- Прамая лінія. Падяляецца на нашу эру і да нашай эры.

- Падзяліце, адзначце зыходную кропку. Такім чынам, зправа будуць размяшчацца падзеі…? А злева…?

- Нашай эры. Да нашай эры.

- Пералік часу нашай эры вядзецца з лева на права па ўзрастанні. Час да нашай эры – ў зваротным напрамку. Вось у нас і атрымалася сваеасаблівая стужка часу. Зараз давайце паспрабуем адзначыць на ёй асноўныя гістарычныя падзеі, аб якіх мы даведаемся на старонках 155 – 156.

- Ці ўсё ўсім зразумела, як карыстацца стужкай часу? Калі не, запытвайцеся.

Вынікі ўроку.

- Што такое стужка часу?

- Гістарычныя падзеі, якія размяшчаюцца ў адпаведным парадку.

- Калі пачалася наша эра? Колькі часу яна існуе? З якой падзеяй гэта звязана?

- Наша эра існуе ўжо два тысячагоддзі. Яе пачатак звязан з нараджэннем Ісуса Хрыста.

- Дата якой падзеі з’яўляецца першай дакладна вядомай у гісторыі нашай краіны? З чым яна звязана?

- 862 год, упершыню на старонках рукапісных кніг называецца старажытны горад Полацк.

Дамашняе заданне.

- Дома вы павінны будзеце намаляваць стужку часу і абазначыць на ёй: гады нараджэння сваіх бацькоў, бабуль, дзядуль; год свайго нараджэння; год, калі вы пайшлі ў школу; год, у якім мы жывем; год, у якім вы скончыце школу.

Стужка часу.

1. Напішыце на стужцы часу гады гістарычных падзей.

а) _______ б) ______ год в) ______ год г) _____ год

а) З’яўленне стаянак найстаражытнейшых жыхароў на тэрыторыі Беларусі

б) Нараджэнне Хрыста

в) Першая дата ў гісторыі нашай краіны

г) Год, у якім мы жывем

2. Напішыце на стужцы часу стагоддзі, калі адбываліся гістарычныя падзеі:

а) _____стагоддзе б) ______стагоддзе в) ______ стагоддзе

а) Згадванне ў летапісу Полацка

б) Згадванне ў летапісу Мінска

в) Стагоддзе, ў якім мы жывем

3. Напішыце на стужцы часу гады падзей.

а)_______ год, ______год б)______ год в)_______ год г)______ год

а) Нараджэнне бацькоў

б) Сваё нараджэнне

в) Калі пайшоў у школу

г) Калі скончыш школу

Стужка часу.

Закончыце сказы:

а) Сто гадоў складаюць ____________.

б) Тысяча гадоу складаюць ______________.

в) Месца гістарычнай падзеі на стужцы часу называецца ___________.

г) Першы год жыцця Ісуса Хрыста з’яуляецца першым годам _________ _____.

д) Калі падзея адбывалася да нараджэння Хрыста, то гэта значыць _______ __________ ______.

е) Наша эра існуе ________ тысячагоддзі, або _________ стагоддзяў.

Стужка часу.

1. Напішыце абазначэнні стагоддзяў на стужцы часу ў правільнай паслядоўнасці: ХХІ, І, VІІІ, ХІ, ІХ, ХХ

2. Напішыце да якого стогоддзя адносяцца наступныя даты:

а) 852 год

б) 1065 год

в) 2000 год

3. Напішыце на стужцы часу абазначэнні стагоддзяў рымскімі лічбамі.

а) 9 стогоддзе

б) 11стагоддзе

в) 13 стагоддзе

г) 16 стагоддзе

д) 18 стагоддзе

Па гарызанталі:

2. Старыжытная жывёла, якая намалёвана на старажытнай карце, змешчанай у падручніку, побач з Мінском.

5. Від карты, якая нагадвае аб старажытных падзеях.

6. Колер, якім на карце абазначаюцца лясы..

Па вертыкалі:

1. Абазначэнніе на карце, якія паказваюць напрамкі падарожжаў, ваенных паходаў, месцы бітваў і будаўніцва замкаў, сталіцы дзяржаў і межы паміж імі.

3. Горад, які абазначаны на старажытнай карце, змешчанай у падручніку .

4. Колер, якім на карце абазначаюцца рэкі.

Геаграфія нашай краіны.

1. Напішыце назвы сваіх:

а) вобласці _____________.

б) раена ____________.

в) населенага пункта _____________.

г) вуліцы _________________.

2. Напішіце колькосць жыхароў у Беларусі:

__________ мільенаў чалавек.

3. Напішыте памер плошчы нанай краіны:

____________ тысяч квадратных кіламетраў.

Наша Радзіма на гістарычнай карце.

1. Адзначце правілы, якія трэба выконваць, каб правільна «чытаць» гістарычную карту.

а) Прачытаць назву карты, каб ведаць, якія падзеі яна адлюстроўвае.

б) Даведацца, што абазначаюць умоуные знакі.

в) Разумець, што гістарычныя назвы краін і гарадоў адпавядаюць свайму часу.

г) Не звяртаць увагу на колеры – яны ўпрыгожваюць карту.

2. Адзначце, што адлюстравана на старажытнай карце на 15 старонцы падручніка.

а) Паляванне

б) Рэкі

в) Гарады

г) Дзяржавы

д) Межы

е) Балоты