тэматычны кантроль
.docxТэматычны кантроль па раздзеле “ Паэзія ў прозе і проза ў паэзіі “
-
Адзін з асноўных відаў (побач з прозай) мастацтва слова, эмацыянальна-вобразная вершаваная творчасць – гэта…….
-
Адзін з двух асноўных відаў (побач з паэзіяй) слоўна-мастацкай творчасці, заснаваны на празаічнай мове – гэта……..
-
Якія ўласцівасці свабоднага верша вы можаце пералічыць?
-
Ці лічыце вы натуральным, што ў літаратуры з’яўляюцца творы, якія спалучаюць у сабе адзнакі паэзіі і прозы? Абгрунтуйце сваю думку.
-
Вызначце жанр і тэму твора Якуба Коласа “Думкі ў дарозе”.
-
Вызначце, ці ёсць у творы Якуба Коласа “Думкі ў дарозе” сюжэт, вобразы-персанажы.
-
Ці можна назваць твор “Шчасце не ў золаце” вершам у прозе? Абгрунтуйце свой адказ.
-
Якому віду мастацкай творчасці ўласцівы паэтычныя выразы: бялізну кужэльную, валасы русыя, песні дзявочыя, стады багатыя, коні дарагія, наяўнасць рыфмы і рытмічнае гучанне?
-
Якія характэрныя адзнакі паэзіі, акрамя вершаванай формы твораў, вы можаце назваць?