Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Каминский А. Я. Режиссура традиционного обряда.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
219.09 Кб
Скачать

3.4. Фальклорна-этнаграфічная распрацоўка абраду каляндарнага цыкла

Этапы фальклорна-этнаграфічнай распрацоўкі абра­ду наступныя:

а) гісторыка-рэтраспектыўны аналіз развіцця абраду на аснове вывучэння літаратурных, этнаграфічных і першакрыніц;

б) аналіз сцэнарнага фонду па вызначанай тэматы­цы;

в) раскрыццё агульнанацыянальных фрагментаў і рэгіянальна-лакальных асаблівасцей абраду;

г) аналіз трансфармацыі абрадава-рытуальных дзей на розных стадыяльных этапах развіцця традыцыйнай культуры (вызначэнне язычніцкай асновы, хрысціян­скіх і свецкіх напластаванняў).

На першы погляд можа ўзнікнуць пытанне аб бес­сэн­соўнасці рэжысуры абрадавай дзеі, якая ў вяско­вым асяроддзі пабудавана на вопыце многіх пакален­няў, мае свае лакальныя асаблівасці і знаходзіцца ў звыклым для яе выканаўцаў бытаванні. Усім удзель­ні­кам добра вядомы змест і вобразнасць асобных эпізо­даў, норма фрывольна-карнавальных паводзін і мера імправізацыі. Кожны з іх спачатку быў гледачом, за­тым удзельнікам, выканаўцам і ўжо потым арганіза­та­рам абраду. Тым не менш формай трансляцыі і заха­ван­ня абрадавых практык у сістэме святочнай куль­ту­ры новага часу адначасова могуць з’яўляцца працэсы рэстаўрацыі, рэканструкцыі або трансфармацыі ры­туаль­ных сегментаў свят «“сонечнага крыжа” – сімва­лаў, утрымліваючых сэнс цыклічнай прыроды сусве­ту» [48, с. 18].

Рэстаўрацыя (ад лац. restauratuo) – узнаўленне раней­шага першапачатковага зместу або формы частак традыцыйнай абрадавай дзеі на аснове захаваўшагася вуснапаэтычнага, музычнага, песеннага, харэаграфіч­на­га матэрыялу.

Рэканструкцыя (ад лац. re = нанава + construction = пабудова) – форма карэннай перабудовы, адраджэн­ня абрадава-рытуальнага комплексу на аснове рэшткаў захаваўшыхся фальклорных матэрыялаў і этнагра­фіч­на­га апісання.

Трансфармацыя (ад лац. transformatio) – пераўтва­рэн­не традыцыйнай формы, зместу, вербальных схем, мастацка-вобразных асаблівасцей, элементаў карнава­ліза­цыі і маскіравання абраду.

3.5.Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка абраду каляндарнага цыкла

Рэжысёр павінен дакладна вызначыць падзейны рад як непарыўны і паслядоўны ланцужок падзей, якія з’яўляюцца важным этапам развіцця асноўнага кан­флік­ту і скразнога дзеяння. Кожная падзея павінна быць сфармулявана “дзейсна” – яна дае штуршок да дзеяння кожнаму ўдзельніку, якое будзе цягнуцца да той пары, пакуль не пачнецца наступнае. Новая падзея здольна прыпыніць папярэдняе дзеянне. Па гэтым прынцыпе і трэба будаваць падзейны рад.

Адпраўная падзея – гэта здарэнне – першааснова ўсіх наступных падзей. Часцей за ўсё яна пачынаецца за межамі абрадавай дзеі і заканчваецца ўжо на пля­цоўцы, на вачах у гледачоў. Менавіта яна вызначае дзеянні персанажаў з першай хвіліны сцэнічнай дзеі.

Цэнтральная падзея – вышэйшая кропка барацьбы па скразным дзеянні.

У галоўнай падзеі бачна звышзадача – тое, да чаго імкнуўся рэжысёр пры ўвасабленні абраду.

Лінія скразнога дзеяння “завязваецца” ў адпраўной падзеі, праходзіць праз усе элементы кампазіцыйнай пабудовы, сродкі выразнасці і прыводзіць гледача і ўдзельнікаў абраду да звышзадачы.

Методыка стварэння

літаратурнага сцэнарыя абрадавай дзеі

Распрацоўка тэмы

– нараджэнне агульнай задумы, якая заўсёды мае канкрэтную мэту;

– вызначэнне ідэйна-тэматычнага кірунку будучага сцэнарыя (пошук кола пытанняў па вызначанай тэме, выбар галоўнай праблемы.Тэма заўсёды канкрэтная. Ідэя – абстрактная. Першапачаткова вызначаныя тэма і ідэя – гэта не догма, гэта рухомыя субстанцыі, гэта гіпотэзы, якія могуць змяніцца ў працэсе работы);

– вызначэнне прадмета барацьбы (унутраны ці знеш­ні канфлікт), тэмы і контртэмы, скразнога дзеяння.

Збор матэрыялу

– фальклорнага (казкі, легенды, паданні, песні, за­мо­вы, найгрышы, танцы, гульні);

– этнаграфічнага (навуковая, гістарычная літарату­ра, першакрыніцы, этнаграфічныя апісанні);

– архіўнага, дакументальнага, фота-, кіна-, відэама­тэ­рыялаў;

– прагляд спектакляў, наведванне выстаў, чытка мас­тацкіх твораў адпаведнай тэматыкі, назіранне за пэўнай сацыяльнай групай насельніцтва і інш.

Напісанне сцэнарыя

– першы накід сцэнарнага плана, аўтарскае бачанне драматургічнага твора;

– літаратурнае апісанне асобных сцэн, эпізодаў;

– першапачатковае вызначэнне архітэктонікі, сцэ­нарна-рэжысёрскага ходу, яго носьбітаў;

– карэкціроўка тэмы;

– сцэнарны план;

– літаратурнае афармленне эпізодаў у тэматычныя блокі;

– напісанне літаратурнага сцэнарыя абрадавай дзеі.