Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_lit_redu_voprosy_1-20.docx
Скачиваний:
19
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
88.18 Кб
Скачать
  1. Сутнасць рэдактарскага аналізу тэксту. Прадмет рэдактарскага аналізу.

Рэдактарскі аналіз уяўляе сабой разгляд рукапісу і яго ўсебаковую характарыстыку з мэтай удасканалення зместу і формы твора. Яго задача – вызначыць рэальную каштоўнасць рукапісу і садзейнічаць найлепшай рэалізацыі аўтарскай ідэі.

Предметом редакторского анализа является целостное произведение, взятое в единстве всех его сторон: информационной, логической, психологической, лингвистической, педагогической и др. И хотя в процессе анализа рукописи редактор мысленно расчленяет ее на отдельные элементы, содержание и форма рассматриваются в диалектическом единстве и каждый фрагмент текста — во взаимосвязи с целым.

Рэдактарскі аналіз – гэта таксама сінтэз спецыяльна-прадметнага, лагічнага і лінгвастылістычнага аналізу. Дапаможным метадам можа быць кантэнт-аналіз (якасна-колькасны аналіз). Можна адзначыць пяць аспектаў аналізу тэксту: ідэйна-тэматычны, аналіз зместу, кампазіцыйны, моўна-стылістычны, рэдакцыйна-тэхнічны.

Методыка рэдактарскага аналізу ўключае паслядоўнае вывучэнне распрацоўкі тэмы, ідэйнай значнасці, зместу, кампазіцыі, мовы і стыля твораў. Рэдактарскі аналіз скіраваны на вывучэнне, ацэнку, удасканаленне твора і падрыхтоўку чарговага нумара выдання.

Рэдактарскі аналіз адбываецца падчас чытання тэксту і мае наступныя асаблівасці:

  1. Рэдактар успрымае тэкст не як інфармацыю, а як рэальнасць і ўвесь час падвяргае яго крытыцы.

  2. Рэдактарскае чытанне прымушае яго дзяліць тэкст на ўмоўныя часткі, так як аб’ём даступнага глыбокаму разуменню і крытычнаму разгляду матэрыялу абмежаваны псіхалогіяй успрымання. Тэкст артыкула аўтар паддзяляе на сэнсавыя часткі, часткі – на абзацы, абзацы – на асобныя фразы і гэтак далей.

  3. Рэдактарскі аналіз мае непасрэдную сувязь з чытаннем твора. Рэдактарскае чытанне суправаджаецца няспынным асэнсаваннем зместу ўсіх паняццяў, усіх слоў тэксту, а не толькі, напрыклад, ідэі артыкула. Нават недакладнае словаўжыванне можа прывесці да стылістычных і нават канцэптуальных памылак.

  4. Крытычныя адносіны да матэрыяла.

  5. Крытычныя адносіны да ўласных меркаванняў, вывадаў і ацэнак. Крытычныя адносіны да сваёй працы выключаюць магчымасць паспешных катэгарычных вывадаў.

  6. Асэнсаванне матэрыяла ў поўным аб’ёме і ўсіх яго элементаў таксама.

  7. Ацэнка ўласнай рэакцыі на тэкст.

  1. Схема рэдактарскай ацэнкі тэксту.

Рэдактарскі аналіз тэксту можа быць умоўна падзелены на тры этапы:

  • ацэнка выбару тэмы.

  • ацэнка яе распрацоўкі, аналіз фактычнага матэрыялу.

  • ацэнка мовы і стылістыкі твора.

Вядома, кожны з гэтых трох этапаў арганічна звязаны з іншымі, таму што аналіз тэксту – працэс цэласны.

Цяпер разгледзім усе этапы больш падрабязна:

  1. Ацэнка выбару тэмы. Крытэрыі – актуальнасць, арыгінальнасць і адпаведнасць характару выдання. Тэма і спосаб яе раскрыцця ні ў якім разе не павінны быць стандартнымі, не павінны паўтараць многа разоў сказанае іншымі, бо матэрыял-паўтарэнне не выклікае ў чытачоў нічога, акрамя незадавальнення.

  2. Ацэнка распрацоўкі тэмы, аналіз фактычнага матэрыялу. У рэдактыйна-выдавецкай практыцы паняцце “фактычны матэрыял” уключае ў сябе: уласныя імёны, даты, колькасныя паказчыкі і гэтак далей. Да фактычнага матэрыялу прынята адносіць таксама цытаты (вытрымкі з якога-небудь тэксту, узятыя без змяненняў).

Рэдактарскі аналіз фактычнага матэрыялу выконвае дзве асноўныя задачы. Па-першае, гэта вызначэнне якасці матэрыялу. Ці ўдала прыведзеныя факты, ці тыповыя яны для дадзенай з’явы; ці выражаюць яны галоўнае, сутнаснае ці другаснае; ці не робіць аўтар вывадаў на падставе выпадковых прыкладаў, мінаючы галоўнае. Па-другое, гэта ўстанаўленне праўдзівасці прыведзеных фактаў. Бывае і так, што аўтар, замест выкладу факта, прапаноўвае чытачу толькі свае адносіны да яго.

Яшчэ адзін паказчык таго, як распрацаваная тэма – лагічнасць будовы матэрыяла. Каб выконваць сваю задачу, тэкст мусіць адпавядаць такім патрабаванням логікі, як дакладнасць, пэўнасць, несупярэчлівасць, абгрунтаванасць. Ён павінен утрымліваць правільныя і дзейсныя, з пункту гледжання логікі, высновы, доказы, азначэнні. Вядома, узровень лагічнай строгасці неаднолькавы ў дачыненні да розных відаў артыкулаў. Найбольшае значэнне яна набывае ў працэсе рэдагавання навуковых і навукова-папулярных твораў, а таксама тэкстаў з дакладнай фактычнай або дакументальнай асновай.

Істотнай з’яўляецца таксама задача ацэнкі кампазіцыі (будова твора, якая аб’ядноўвае ўсе яго элементы ў адзінае цэлае). Рэдактару патрэбна ўсталяваць прадуманыя суадносіны аб'ёмаў розных частак рукапісу. Рэдактар ​​падлічвае памер кожнай часткі, супастаўляе розныя часткі і вызначае, ці адпавядае менавіта такі аб'ём значнасці кожнай з іх.

  1. Ацэнка мовы і стылістыкі твора. Гэты этап аналізу тэксту можна падзяліць на дзве часткі. Па-першае, гэта аналіз і ацэнка аўтарскага стыля. Тут нельга падыходзіць з агульнымі патрабаваннямі і трэба мець тонкі моўны густ, каб даць стылю аўтара адэкватную ацэнку. І па-другое, аналіз і ацэнка адпаведнасці граматычным і стылістычным нормам. На гэтым этапе аналізу тэксту трэба мець на ўвазе таксама інфармацыйна-структурныя якасці тэксту (лагічнасць, звязнасць, цэльнасць, яснасць, зразумеласць і даступнасць) і якасці танальныя (правільнасць, чыстату і культуру маўлення).

Асноўныя патрабаванні да аналізу мовы і стыля тэксту:

  • пачынаць аналіз з вызначэння агульных і спецыфічных асаблівасцяў мовы і стыля. Не вызначыўшы функцыянальны стыль працы, нельга ўбачыць адхіленні ад яго. Акрамя таго, калі аўтар разумее асаблівасці мовы і стыля твора, ён лепш асэнсоўвае задачы моўна-стылістычнай крытыкі тэксту – з чым змагацца, што ўхваляць, што рэкамендаваць аўтару.

  • пазбягаць суб’ектыўнасці ў стылістычных ацэнках, папраўках, заўвагах.

  • асцярожна, абачліва карыстацца правіламі нарматыўнай граматычный стылістыкі. Шаблонныя рашэнні пры працы з тэкстам проціпаказаныя. Адно і тое ж правіла нарматыўнай стылістыкі ў адных выпадках, пры адных умовах можна прымяніць, а ў іншых – нельга. Рэдактар кожны раз павінен аналізаваць тэкст, перш чым вырашаць, парушана ў ім правіла стылістыкі ці не.

  • асцярожна прытрымлівацца рэкамендацый аб неабходнасці стылістычнай аднароднасці тэксту і перавагі аднаго прыёма выкладу перад іншымі. У імкненні дасягнуць стылістычнай аднароднасці рэдактары могуць абядніць тэкст, паколькі нярэдка аўтар выкарыстоўвае словы іншага стылю для большай выразнасці тэксту.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]