Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры б.я..docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
36.13 Кб
Скачать

5. Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання.Актыуная и пасиуная.

Сучасная беларуская літаратурная мова прайшла складаны і шматвяковы шлях развіцця. Адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага адзінства, другія належаць да агуль-наўсходнеславянскага перыяду, трэція (уласнабеларускія) узніклі у эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі. Усе яны складаюць аснову сучаснай лексікі і называюцца спрадвечна беларус, бо яны iснуюць у бел мове дауно, спрадведку, дасталiся па спадчыне. Ёсць у нашай лекс I словы, запазычаныя з іншых моў. У спрадвечна бел лексiку уваходзяць:

Агульнаславянскія словы існавалі у мове стараж славян да VI - VII ст., перайшлі у спадчыну да ўсходніх і паўднёвых славянскіх плямён і цяпер ужываюцца у большасці сучасных славянскіх моў, напрыклад: бор, лес, дуб, ліпа, клён, ліст.

Усходнеславянскія словы ўзніклі ужо у мове ўсход­ніх славян у VI - XIV ст. і з'яўляюцца агульнымі для беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, але не ужываюцца у мове заходніх і паўднёвых славян: пляменнік, галка, коршун, кошка.

Уласнабеларускія словы пачалі ўзнікаць зХШ-XIVст. у перыяд самастойнага існавання беларускай мовы на базе мясцовых гаворак, а таксама ад агульнаславянскіх і ўсходне-славянскіх каранёў: адвячорак, адкуль, адсюль, адтуль.

Запазычаныя словы

Акрамя спрадвечна беларускай лексікі, у нашай мове ёсць словы, запазычаныя з іншых моў. Яны праніклі у белар мову рознымі шляхамі і у розны час пры гандлева-эканамічных, палітычных, навуковых, культурных сувязях беларускага народа з суседнімі і несуседнімі народам. Запазычванне адбываецца у выніку цесных моўных узаемасувязей двума.шляхамі: вусным - пры непасрэдных моўных зносінах з іншымі народамі і пісьмовым - праз кнігі, афіцыйныя да-кументы, пры перакладах з чужых моў. Адны з запазычаных слоў трапші у беларускую мову непасрэдна з іншых моў, другія ж прыйшлі праз суседнія мовы - рускую, польскую або ўкраінскую.

Неабходна адрозніваць два тылы запазычанняў: 1) з блізкароднасных славянскіх моў і 2) з неславянскіх моу.Запазычаная лексіка ўзбагачае слоўнікавы склад мовы, выкарыстоўваецца у навуцы, культуры, публіцыстыцы, справаводстве. Сама па сабе з'ява запазычвання слоў непазбежная і неабходная. Да актыўнай лек-кі адносяцца усе суч.прывычныя і ужывальныя словы, якія не маюць ні адцення ўстарэласці ні адцення навізны.(дом, бераг, машына, высока і г.д.) Актыу.Лексикай з’яўл.тэрміналагіч.словы розных галін навукі тэхнікі, якія часта выкарыстоўваюцца усімі носбітамі мовы (алфавіт, квадрат, радыус,эпідэмія). Да Пасіўнай лекс-кі- адносяц.рэдкаужывальныя, зразумелыя, але непрывычныя з-за сваёй устарэласці ці навізны словы: павет, воласць,вярста,саха.

6. Назоўнік як часціна мовы

Наз-к – сам. Ч. мовы, якая аб'ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону.

Назоўнікі абазначаюць назвы асоб: чалавек, маці;канкрэтных прадметаў: сшытак, кніга, дзверы; жывых істот: ліса, рыба, конь, ; дрэў і раслін: клён, дуб, трава; з'яў прыроды: снег, мороз, дождж, вецер; рэчываў: мёд, цукар, нафта, золота; апрадмечаных прымет і якасцяў: мужнасць, смеласць; дзеянняў і стану: просьба, барацьба, бег, боль, сум; лікаў: адзінка, дзесятка, сотня і інш.

Назоўнікі належаць да аднаго з трох родаў (мужчынскага, жаночага, ніякага): луг, рака, поле; маюць форму адзіночнага або множнага ліку: аловак - алоўкі, знічка - знічкі, окно - вокны; змяняюцца па склонах. Катэгорыі роду, ліку, склону з'яўляюцца самастойнымі і асноўнымі катэгорыямі для назоўнікаў.

Асноўная сінтаксічная функцыя назоўніка - быць у сказе дзейнікам (у назоўным склоне) ці дапаўненнем (ва ўскосных склонах): Пахне спелой антонаўкай восенъскі сад. (Луж.) Назоўнік можа таксама выконваць ролю іншых членаў сказа.Лексіка-грамат.разрады: Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы шэрагу аднарод- ных прадметаў, жывых істот, з'яў, паняццяў: коўдра, сшытак, свята, шчырасцъ, спагада. Як правіла, агульныя назоўнікі маюць формы адзіночнага і множнага ліку: шнур - шнуры. Ўласныя назоўнікі з'яўляюцца індывідуальнымі назвамі жывых істот, прадметаў, вылучаючы іх з рада аднародных. Да уласных назоўнікаў адносяцца: імёны, імёны па бацьку, прозві шчы, псеўданімы і мянушкі: Андрэй, Кондрат Крапіва; міфалагічныя імёны і літаратурныя персанажы: Феміда (багіня права), Жыжапь (бог агню), Зюзя (бог холаду); геаграфічныя, астранамічныя назвы, назвы населеных пунктаў, вуліц, рэк, азёр: Беларусь, Еўропа, Зямля, Марс; назвы літаратурных твораў, газет, часопісаў, твораў мастацтва: поэма «Сымон-музыка», часопіс «Родное слова»; назвы арганізацый, таварыстваў, фабрык, калгасаў, свят, гістарычных эпох і падзей: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, таварыства «Веды», фабрыка «Камунарка», Да уласных назоўнікаў адносяцца таксама назвы гатункаў і марак вырабаў. Паміж агульнымі і ўласнымі назоўнікамі існуе пэўная ўзаемасувязь. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, уласцівасці, якасці, псіхічныя працэсы, дзеянні, стан і г. д.: жыццё, смерць, радасць, сум, боль, рух, здароўе, за-хапленне, нянавісць. Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы асоб і жывых істот: жанчына, доктар, настаўнік, страказа. Неадушаўлёныя назоўнікі - гэга назвы прадметаў рэчаіснасці, з'яў прыроды, раслін. Рэчыўныя назоўнікі называюць рэчывы аднароднага саставу. Да рэчыўных назоўнікаў адносяцца назвы хімічных элементаў, карысных выкапняў, прадуктаў харчавання, лекаў, тканін, розных матэрыялаў: вада, кісларод, вугаль, руда, смятана, бром, ёд, бязь, гліна, шкло. Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў, асоб, жывых істот як адно цэлае: сялянства, чала-вецтва, моладзъ, дзятва, прафесура, лісце, посуд, пер'е. Граматычныя катэгорыi назоўнікаў.

Усе назоўнікі у форме адзіночнага ліку адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага: ( на­зоўнікі, якія у назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а у род­ным - канчаткі -а(-я), -у(-ю): трактор - трактора, солдат -солдата, поспех - поспеху, край – краю.

Да мужчынскага роду адносяцца некаторыя асабовыя назоўнікі, якія у назоўным склоне маюць канчатак -а(-я), а у родным - -ы(-І): Крапіва - Крапівы, дзядзька - дзядзькі, старшыня – старшыні) алей, поспех; жаночага: (Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткам -а(-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне, а у родным - з канчаткам -ы(-і): забава - забавы, песня - песні, ноч – ночы.) кнігарня, сястра; ніякага: ( Да ніякага роду адносяцца назоўнікі, якія маюць у назоўным склоне канчаткі -а(-я), -о(-ё), -е, а у родным – канчатак -а(-я): неба - неба, імя — імя, пісьмо — пісьма, быццё — быцця,здароўе - здараўя) поле, шчасце, дрэва. Назоўнікі, якія ужываюцца толькі у множным ліку, катэгорыі роду не маюць: сані, вороты, дрожджы, дзверы. Агульнага роду (з граматычнага боку яны аформлены як назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я)). Яны могуць ужывацца або як назоўнікі мужчын­скага, або як назоўнікі жаночага роду сірата, плакса, соня, ціхоня, калека, заіка, забіяка, задавака, задзіра, выскочка. Да на­зоўнікаў агульнага роду адносяцца таксама некаторыя ўласныя назоўнікі: Саша, Жэня, Шура, Валя. У сучаснай беларускай мове адрозніваюць два лікі: адзіночны і множны. Адзіночны лік абазначае адзін прадмет: дзень, кніга, город, окно, вучань; а множны ўказвае на асобнае існаванне некалькіх аднолькавых прадметаў: дні, кнігі, гарады, вокны, вучні. Значэнне ліку выражаецца у асноўным марфалагічна - скло-навымі канчаткамі: кафедр-а, кафедр-ы, кафедр-у, кафедр-ай -адзіночны лік; кафедр-ы, кафедр-ау, кафедр-ы, кафедр-амі -множны лік; канчаткамі і суфіксамі: неба - няб-ёс-ы, племя - пля-м-ён-ы. Большасць назоўнікаў у беларускай мове маюць дзве формы ліку: лямпа - лямпы, город - гарады, лес - лясы. Некоторыя назоўнікі маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік. Форму толькі адзіночнага ліку маюць назоўнікі: а) абстрактныя:шчасце, чысціня, сум, рашучасць; б) зборныя: лістота,юнацтва, сучча, апаратура, бедната; в) рэчыўныя: соль, хлеб, пух, горох; г) назвы напрамкаў свету: поўнач,поўдзень, заход, усход; д) назвы грамадска-палітычных вучэнняў, формаў дзяржаўнага і грамадскага ладу, галін навукі: марксізм,камунізм, рэалізм, класіцызм, лінгвістыка; е) уласныя назвы: Мінск, Нарач, Якуб Колас, Пятроў. Форму толькі множнага ліку маюць назоўнікі, якія абазначаюць: а) прадметы, якія складаюцца з дзвюх і больш аднолькавых частак: нажніцы, жорны, граблі, гуслі; б) рэчывы, прадукты: лекі, духі, шпалеры, дрот,г) сукупнасць чаго-небудзь, якое ўспрымаецца як адно цэлае:грошы, боепрыпасы, вантробы г) народныя звычаі, абрады, гульні: агледзіны, дзяды, дажынкі,шахматы, шашкі; д) прамежкі часу: будні, суткі, канікулы, е) дзеянні, працэсы, стан: выбары, переговоры, пабоі, адносіны, роды, сухоты; ж) геаграфічныя і астранамічныя назвы:Калінкавічы, Смалявічы.

Лік назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае. Так, словы дзверы, грудзі, чарніцы, брусніцы у беларускай мове маюць форму множнага ліку, а у рускай мове - адзіночнага. . С к л о н - гэга граматычная форма, якая паказвае на адносіны назоўніка да іншых слоў у словазлучэннях і сказах.

У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны.

Назоўны склон - п р а м ы. Гэга пачатковая, незалежная фор­ма. Астатнія -ускосныя, залежаць ад іншых слоў у сказе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]