Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
425701_01068_referat_etika_zhurnalista_s_primer...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
11.09.2019
Размер:
141.82 Кб
Скачать

02 Кастрычнiка 2007 года № 187 (26052) рэпарцёр Рэпарцёр атрымаў заданне... Трапіць у выцвярэзнік

Вось які выпадак адбыўся ў Гомелі з адным мужчынам. Вярнуўшыся аднекуль з заробкаў з добрай сумай грошай, ён адразу ж "замачыў" сваю ўдачу з сябрамі. Ды так, што калі ноччу ехаў дадому ў тралейбусе, заснуў там і, як кажуць, зрабіў два кругі па восьмым маршруце. Вадзіцелю патрэбна было ўжо гнаць транспарт у парк, ды што рабіць з чалавекам, сумка якога прыадкрыта і, здаецца, там відаць грошы? Не пакідаць жа яго ў тралейбусе і не папрасіць пакінуць яго: на вуліцы дзе-небудзь мужыка могуць абрабаваць, бо вельмі ж ужо ён п’яны.

 

Таму вадзіцель прыняў рашэнне патэлефанаваць у медвыцвярэзнік. Да прыпынку "Завод вымяральных прыбораў" пад’ехалі міліцыянеры і даставілі таго чалавека куды належыць. Калі там афармлялі адпаведныя паперы, у яго сумцы было выяўлена каля 800 долараў, іншыя рэчы. І вось раніца. Працверажэнне. Разлік за "гасцініцу". Выпіска дадому. У мужыка памяць нехта нібы адбіў: нічога ў галаве не зачапілася, як апынуўся тут. Акрамя аднаго: у яго былі грошы. Дзе яны, дзе? Праз 10—15 хвілін ён папрасіў аркуш паперы...

 

У гэту ўстанову, што знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай у Гомелі, я прыйшоў у панядзелак а семнаццатай гадзіны. І ўжо адразу адчуў рытм яго работы. Дзяжурны, яго памочнік, урач-нарколаг выслухоўвалі аднаго дзядулю, які, як мне падалося, гаварыў аб нечым усхвалявана. Па ім было відаць, што ён абсалютна цвярозы. Але вось пытанне: што цвярозаму грамадзяніну рабіць у выцвярэзніку? Таму, грэшная справа, мне падумалася: "замялі" чалавека ні пра што, ні за што. Напэўна, для статыстыкі, як гаварыў мне па тэлефоне адзін мужык, які, аднак, адмовіўся назваць сваё прозвішча і які сцвярджаў, што там, у выцвярэзніку, у п’янага вышкрабаюць усе грошы з кішэняў, і назаўтра ты ўжо нічога нікому не дакажаш. Вось, напрыклад, быў такі выпадак...

 

Да таго дзядзька і мужыка мы яшчэ вернемся, а зараз пагутарым з намеснікам начальніка выцвярэзніка Віктарам Антонавым. За восем месяцаў, гаворыць ён, сюды было дастаўлена 5794 чалавекі, а ў палаты змешчаны 4381 чалавек. Сярод іх (такая вось градацыя існуе) 4185 мужчын, 196 жанчын, 31 пенсіянер і 2 падлеткі.

 

Атрымліваецца, што за гэты час 1413 чалавек вашы работнікі і супрацоўнікі патрульна-паставой службы даставілі ў выцвярэзнік без дастаткова абгрунтаваных прычын?

 

— Гэта зусім не так, — адказаў Віктар Юр’евіч. — Згодна з інструкцыяй у выцвярэзнік дастаўляюцца ўсе, хто знаходзіцца ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, і гэта зневажае чалавечую годнасць, а паводзіны выпівохі могуць прынесці шкоду як яму самому, так і іншым людзям. А там ужо слова за ўрачом-нарколагам, што з кім рабіць.

 

У выніку аказалася, што ў лёгкай ступені алкагольнага ап’янення было 1224 чалавекі і іх адпусцілі. Тое ж самае было зроблена з тымі, хто быў фізічна нездаровы, цяжарнымі жанчынамі, хто меў такія захворванні, як кароста і туберкулёз. 66 чалавек, якія былі ў моцнай ступені ап’янення, мы пера- далі брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі. Патлумачу пры гэтым, што ў выцвярэзнік змяшчаюцца толькі асобы, якія знаходзяцца ў сярэдняй ступені ап’янення, і што рашаючае слова тут за ўрачом-нарколагам, якому ніхто нічога ўказаць не можа.

 

Парадак потым тут такі. Мужыкоў распранаюць, прабачце, да ніжняй бялізны і адпраўляюць у палаты. Спаць, адпачываць, адыходзіць ад ачмурэння. Жанчын — таксама ў асобную палату, але без распранання. Адначасова ў палатах могуць знаходзіцца 24 чалавекі, і за тым, што робіцца там, сочаць дзяжурны па палатах і ўрач праз спецыяльныя акенцы. Акрамя таго, праз сістэму відэанагляду інфармацыя з палат перадаецца на спецыяльны экран, што ўстаноўлены на рабочым месцы дзяжурнага па выцвярэзніку. У выніку атрымліваецца, што за ўсім тым, што адбываецца тут і каля ўваходу ў будынак, устаноўлены жорсткі кантроль, і гэта нярэдка пагашае канфлікты, якія спрабуюць распачаць наведвальнікі выцвярэзніка.

 

Напрыклад, адзін настаўнік прад’явіў прэтэнзію такога кшталту і дайшоў з ёй нават да пракуратуры: яго ва ўказанай установе адлупцавалі. Вось доказы пабояў, зафіксаваныя належным чынам. Прыміце меры, разбярыцеся, якое там самавольства... Педагог супакоіўся толькі тады, калі яму паказалі відэазапіс, і там добра было відаць, як ён бразнуўся вобзем (а дакладней, аб асфальт) перад цэнтральным уваходам у выцвярэзнік.

 

А вось з адной кабетай-урачом адбылася зацягнутая гісторыя. Гэта жанчына прызвычаілася хадзіць па барах ды рэстаранах і, падвыпіўшы, "забывала" разлічвацца за паслугі, а то і зусім адмаўлялася рабіць гэта, за што трапляла ў райаддзелы міліцыі. А аднойчы яе даставілі ў выцвярэзнік, дык яна ўчыніла там такі скандал, што аб ім супрацоўнікі яго і зараз памятаюць. Праз некаторы час зноў тое ж самае. А потым яшчэ і яшчэ. Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях матэрыялы на яе былі перададзены ў судовыя органы, дык яна пачала зневажаць суддзю і ў выніку была аштрафавана на 50 базавых велічынь.

 

Я ведаю, што вашымі паслугамі "карыстаўся" і намеснік генеральнага дырэктара аднаго з прадпрыемстваў Гомеля. А як ён паводзіў сябе?

 

— Ні ў яго, ні ў нас прэтэнзій адзін да аднаго не было. Дарэчы, гэтай пасады ён пазбаўлены, — адказаў Віктар Юр’евіч.

 

Шмат гадоў таму я рабіў рэпартаж з вашай установы. Было гэта яшчэ ў савецкія часы, і памятаю, што асобныя наведвальнікі яе ў выніку перабору спіртнога пакутавалі маніяй вялікасці і называліся напалеонамі, кашпіроўскімі, брэжневымі, унукамі Будзённага і Машэрава. У памяці застаўся і ложак, на якім утаймоўвалі так званых "буйных". Як з гэтым цяпер?

 

— Першых апошнім часам заўважана не было. Больш за ўсё выпівохі называюць сябе беспрацоўнымі, і такіх з пачатку года 93,7 працэнта ад агульнай колькасці дастаўленых. Хто-ніхто з нашых кліентаў спрабуе "пракаціцца" на сваіх знаёмых ці сябрах, называючы іх прозвішчы. У першым выпадку ўстанавіць праўдзівасць слоў апытаных немагчыма, бо няма абноўленых даных аб іх занятку, а ў другім "халява" не праходзіць, бо мы для высвятлення асобы задзейнічаем такія службы, як адраснае бюро і камп’ютарызаваную сістэму "база—пашпарт". Дарэчы, такім чынам, апроч усяго, мы затрымалі 11 чалавек, якія ўчынілі злачынствы і знаходзіліся ў вышуку. Быў выяўлены таксама і адзін наркаман. Усіх іх мы перадалі адпаведным праваахоўным органам.

 

А як наконт "буйных", якія лаюцца, грукаюць у дзверы, не даюць спаць іншым?

 

Віктар Юр’евіч павёў мяне ў асобную палату, дзе ўстаноўлена так званае крэсла сцяснення. Дзейнічае яно такім чынам, што на ім цяжка нават паварушыцца. Штрафніка трымаюць тут не больш за гадзіну (такое патрабаванне медыкаў), і калі пасля гэтага ён супакоіцца, яго пераводзяць у агульную палату. Калі ж не, то праз пэўны тэрмін зноў адпраўляюць туды.

 

Па калідоры накіроўваемся ў кабінет Антонава, сустрэўшы на сваім шляху дзяжурнага па палатах і ўрача-нарколага. Праз акенца яны назіралі за трыма мужыкамі, першымі кліентамі выцвярэзніка ў той дзень. Аказваецца, яны такую дозу спіртнога прынялі каля могілак аднаго з жылых масіваў горада, што заснулі там, і дзядуля, аб якім я вёў размову ў пачатку артыкула, спецыяльна прыйшоў у выцвярэзнік, каб іх забралі адтуль.

Колькі ж ім давядзецца заплаціць за паслугі выцвярэзніка?

Дзве з паловай базавыя велічыні. На сёння ні больш, ні менш. Сярэднясутачны "прыём" кліентаў — 18 чалавек. Такая вось статыстыка. Найбольшы ж "наплыў" іх сюды — у выхадныя дні, перадсвяточныя і святочныя. А таксама ў пятніцу, калі заканчваецца рабочы тыдзень, і ахвотнікі расслабіцца страчваюць пачуццё меры. Ну а калі яны атрымліваюць зарплату, дык аб чым тады гаварыць: запаўненне ўсіх 24 месцаў выцвярэзніка — стопрацэнтнае.

 

За гэты год на яго работнікаў было восем скаргаў наведвальнікаў: ім, маўляў, ставілі гузакі, іх абіралі і гэтак далей. Гэта проста немагчыма, тлумачыць Віктар Юр’евіч. Па-першае, падбор кадраў тут такі, што людзі сумленныя, і кожны чалавек даражыць сваёй работай. Па-другое, калі хто з іх, уявім сабе, і можа дапусціць думку аб негатыве, дык памятае: "відэавока" (відэасістэма, значыць) ніколі не дрэмле.

Праглядваю кнігу скаргаў і прапаноў. "Чаму майго сына забралі ў выцвярэзнік у дзень яго нараджэння", піша маці аднаго юнака. "Мяне зневажалі: самавольства, беспарадкі",— скардзіцца тая жанчына-ўрач, аб якой мы апавядалі вышэй. Тут жа і падзякі. Ад цёткі непаўналетняга пляменніка, якога работнікі медвыцвярэзніка не пакінулі ў халоднае надвор’е, ляжаць на зямлі. Ад пажылога чалавека, які ўдзячны за тое, што аб ім паклапаціліся менавіта ў выцвярэзніку, а не нейкія хуліганы-зладзеі на вуліцы, калі ён знаходзіўся ў бездапаможным стане. Ад таго мужыка, які ў думках ужо развітаўся са сваімі доларамі. Іх ён атрымаў, як кажуць у такіх выпадках, да цэнта. Таму бязмежна ўдзячны быў работнікам выцвярэзніка.

Каментарый 

начальніка ўпраўлення аховы правапарадку УУС Гомельскага аблвыканкама Юрыя Селіванава

 

Скажу адразу, што без дзейнасці медыцынскага выцвярэзніка ў Гомелі зараз не абысціся, і ў пацвярджэнне сваіх слоў прывяду наступныя лічбы і факты.

 

У стане алкагольнага ап’янення за 8 месяцаў было ўчынена 3480 злачынстваў, якія падпадаюць пад Крымінальны кодэкс. Кожны трэці пацярпелы знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Ад выпадковага атручэння алкаголем памёр 221 чалавек, летась — больш як 300.

 

Гэты год быў аб’яўлены годам бяспекі дарожнага руху і, безумоўна, жыцці многіх аматараў чаркі былі выратаваныя, калі іх, п’яных, што засыналі на праезных частках дарогі, своечасова ўбіралі адтуль. Упэўнены, што дзейнасць выцвярэзніка, як і іншых органаў аховы правапарадку, дапамагае выконваць рэспубліканскую праграму Міністэрства ўнутраных спраў "Мінус сто".

 

У выцвярэзнік наведваўся Уладзімір ПЕРНІКАЎ.

«Комсомольская правда»

Путин предложил «Рено-Нисан» половину «АвтоВАЗа»

Иномарки будут производить на платформе «Лада Калина»

Валерий БУТАЕВ — 02.11.2010

Рыночная стоимость «АвтоВАЗа» за год значительно выросла, платформа «Лада Калина» будет использоваться для производства моделей «Рено» и «Нисан», а российское правительство приветствует расширение доли западного альянса в капитале тольяттинского автозавода. Обо всем этом во вторник, 2 ноября, премьер-министр России Владимир Путин говорил с главой концерна «Рено-Нисан» Карлосом Гоном.

- Мне приятно отметить, что «Рено-Ниссан» вложила в российский автопром уже свыше 2 миллиардов долларов, - сказал Владимир Путин, приветствуя главу западного автоконцерна. - На «АвтоВАЗе»  тоже дела идут сейчас всё лучше. Правительство России вложило в «АвтоВАЗ» приличные деньги - 75 миллиардов рублей.

Кроме того, Путин напомнил, что на поддержку социальной сферы предприятия было направлено 4 млрд. рублей, а в стране продолжается программа утилизации старых машин, в рамках которой значительные деньги тоже достаются «АвтоВАЗу».

- Если в прошлом году капитализация компании была на уровне 670 миллионов долларов, то в этом году, сегодня, это уже 1 миллиард 700 миллионов, - заявил премьер.

- Самое главное, что предприятие получилось при вашем непосредственном участии в программе развития и реструктуризации.

Гон в свою очередь рассказал Путину о технологических планах: платформа «Калины» будет использоваться не только для самой модели «Калина», но и для производства «Рено» и «Ниссана». И, наоборот, платформы «Логана» и «Ниссана» будут использоваться для производства «Лады».

Еще в конце октября Карлос Гон заявлял, что «Рено-Нисан» ведет переговоры о покупке доли у инвесткомпании «Тройка Диалог», которой также принадлежит 25% акций тольяттинского автогиганта. И вчера Владимир Путин высказал свое мнение:

- Мы приветствуем возможное расширение вашего участия в капитале компании, если мы договоримся об этом, - сказал российский премьер.

После переговоров с глазу на глаз к журналистам вышел глава западного автоконцерна.

- Премьер-министр сообщил нам, что он согласен, чтобы доля «Рено-Ниссан» в капитале «АвтоВАЗа» могла увеличиться вплоть до 50%, - сказал он.

Правда, конкретных сроков, когда может быть принято решение о покупке, Карлос Гон не назвал. Мол, тут нужно все хорошенько взвесить и обсудить с другими акционерами «АвтоВАЗа». Вообще же по мнению Гона, кризис для российского автопрома уже позади, о чем он сообщил во время встречи Владимиру Путину:

- Мне даже сказали, что после того как вы совершили пробег на автомобиле «Калина», спрос на этот автомобиль возрос, и теперь людям приходится ждать в очереди. И господин Комаров (президент «АвтоВАЗа». – Ред.) говорит, что не справляется со спросом на этот автомобиль.

КСТАТИ Владимир Путин также провел совещание по работе межправительственных комиссий. Как отметил премьер, это важный инструмент выстраивания отношений с нашими основными иностранными партнерами. Путин напомнил, что товарооборот внешней торговли на сегодня составил 400 млрд. долларов, это на 40% больше, чем за тот же период прошлого года.

28