Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
пыщ-пыщ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
07.09.2019
Размер:
278.87 Кб
Скачать

Глава 10 пытальнік

§ 43. Правілы пастаноўкі пытальніка

1. Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытанне.

Напрыклад:

Дзе вы, песні жніўныя? Хто вас адвячоркамі панясе над ніваю? (П. Броўка).

Адкуль тут музыка нясецца? Чыя тут песня ў душу льецца? (Я. Колас).

–– Няўжо дачакаліся? Няўжо праўда? –– бы дзіця, радавалася дзяўчына (В. Быкаў).

–– Га? –– не зразумеў пытанне дзед (Я. Колас).

2. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай.

Напрыклад:

Ці ты, бабка, не ведаеш, хто гэта прынёс сюды красак? (Я. Колас).

Хто згадае, чаго сэрца плача? (П. Трус).

Край мой родны! Дзе ж у свеце край другі такі знайсці, дзе б магла так, поруч з смеццем, гожасць пышная ўзрасці? (Я. Колас).

Што можа быць даражэйшае сэрцу чалавека, як у сталых гадах пачуць цябе, роднае слова, у чужой старане? (К. Крапіва).

Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа і тады, калі прамое пытанне заключаецца ў даданай частцы.

Напрыклад:

І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць? (Я. Колас).

3. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага і бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытанне.

Напрыклад:

Ці гэта казку лес складае, ці даль ачнулася нямая і немасць песняй парушала? (Я. Колас).

Яго пакрыўдзілі, зняважылі, а ён будзе кланяцца ім? (Я. Колас).

Стаміўся ў дарозе, ды дзе спачываць? (П. Броўка).

Паслухай добра: чуеш песні? (Я. Колас).

4. У пытальных сказах з аднароднымі членамі сказа пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена з мэтай раздзялення пытання.

Напрыклад:

Вольна ішлі яны [калгаснікі] пушчай, прыцішыўшы крокі... Стрэл адзінокі рэхам трывожна глухім дакаціўся да іх. Што гэта? Стрэл паляўнічы? Ці знак таямнічы? (А. Куляшоў).

Глава 11 клічнік

§ 44. Правілы пастаноўкі клічніка

1. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй.

Напрыклад:

Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі! (І. Навуменка).

Што за дзяўчына! Што за натура! (Я. Колас).

Як хацеў бы я па палях прайсці і ўпіцца іх пахам, росамі, паглядзець, зірнуць, як жыты растуць, як калосікі наліваюцца! (Я. Колас).

Цыц! Не смець казаць мянушку, а то зніму на вас папружку! (Я. Колас).

«Рукі ўгору!» –– грымнуў тут дзядзька Мірон... (М. Лынькоў).

Ён не служка тут больш –– квіта! (Я. Колас).

Калі часткі складанага сказа з’яўляюцца клічнымі, то яны раздзяляюцца коскай або іншым знакам прыпынку, а ў канцы сказа ставіцца клічнік.

Напрыклад:

Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! (П. Панчанка).

Ты паслухай, Апанас, што за голас, што за бас! (Я. Колас).

Параўн.: Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх далях! Колькі новых малюнкаў, свежых матываў і таемных здарэнняў абяцаюць яны вачам і сэрцу падарожнага! (Я. Колас).

Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! (Я. Колас).

2. Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй.

Напрыклад:

Піліпчык! Нясі з істопкі, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць (М. Лынькоў).

Я помню летнія часіны і вас, грыбныя баравіны! (Я. Колас).

–– Гу-гу! –– штось гукне, садрыгнецца, бах-бах! –– на гук той адзавецца і аж па лесе пойдзе рэхам... (Я. Колас).

Там рыба –– ого-го! (Я. Маўр).

3. Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і інш.

Напрыклад:

–– Дзень добры!

–– Дзень добры! Сядай, чалавеча! (А. Куляшоў).

–– Добры дзень вам! –– сказала, усміхаючыся ад нечаканасці і здзіўлення, Вера Сымонаўна (Б. Сачанка).

Усім народам –– мір і шчасце! (А. Астрэйка).

Добрай ночы!

Слава працаўнікам-хлебаробам!

З Новым годам! З новым шчасцем!

Здароўя вам і поспехаў!

4. Клічнік можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення»).

Напрыклад:

Мурог! Ды што за травіца! І шоўк у ёй мяккі і лён, і вечная наша крыніца з гаючай жывіцай-вадзіцай ад бацькаўскіх, дзедаўскіх дзён! (Я. Колас).

Радзіма, Радзіма! Зямля маіх продкаў, гаворка пявучая, песня-душа! Сціскалася сэрца ад болю салодкага, ад горкай любові, пазнанай спярша (А. Звонак).

5. Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання.

Напрыклад:

Прыйшоў адтуль [з рэдакцыі] ліст. А ў ім, як звычайна, пісалася: «...відаць, вы (!) упершыню ўзяліся за пяро...» (В. Зуёнак).

Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала –– сорак пяць тон... (А. Васілевіч).