Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Механізм прававога рэгулявання

  1. Сацыяльнае дзеянне права

  2. Прававое рэгуляванне

  3. Прававое ўздзеянне

  4. Структура механізма прававога рэгулявання

Права – складаны фенамен, які накіраваны на сацыяльнае дзеянне суб’ектаў, на іх паводзіны ў прававой сферы. Права – інстумент сацыяльнага рэгулявання і кантролю. Яно вызначае межы, у якіх суб’ект можа рэалізовываць свае інтарэсы, вызначае механізмы стымулявання належных мэтаў.

Прававое рэгуляванне – працэс мэтанакіраванаг а ўплыва права на соцыум. Права як сацыяльны фенамен мае самастойнае сацыяльнае дзеянне і з’яўляецца самаарганізованнай сістэмай. Сацыяльнае лзеянне права кваліфікуецца катэгорыямі:

  • Эфектыўна/неэфектыўна

  • Адэкватна/неадэкватна

  • Глыбіня ўплыву і рэгулявання

  • Ступень рэгулявання, маральнай абумоўленнасці

  • Связь з іншымі сацыяльнымі рэгулятарамі

Характарыстыка механізму прымусу. Сацыяльнае дзеянне права – нарміраванне ўсіх элементаў сацыяльнага дзеяння суб’ектаў і фарміраванне належнай сістэмы права і грамадскага кантроля. Права ажыццяўляе прававую сацыялізацыю суб’екта, надае яму пэўныя юрыдычныя прыкметы. Сацыяльнае дзеянне:

  1. Суб’екты, якія ўступаюць ва ўзаемадзеянні паміж сабой

  2. Мэта, якую імкнецца дасягнуць суб’ект

  3. Унутраныя матывы, якімі кіруецца суб’ект, рацыяналізіруючы свае паводзіны

  4. Комплекс знешніх жзеяў суб’екта, еакіраваны на дасягненне мэтаў

  5. Нарматыўная сістэма, якая нарміруе ўсе вышэйпазначанныя элементы

Сацыяльнае дзеянне права ўплывае на ўвесь комплекс грамадскіх адносін і дзейнічае ў сукупнасці з іншымі грамадскімі рэгулятарамі. Права можа стымуляваць грамадства да пэўных сацыяльных вынікаў. Гэтыя вынікі адбіваюцца на ўсіх сацыяльных сферах на працягу розных тэрмінаў. Грамадства само адваротна ўплывае на права, стварае яго больш зручным для сябе. Наступствы могуць быць:

  • Відавочныя ці невідавочныя

  • Ускосныя ці прамыя

Прававы акт ніколі не дасцягае тых мэтаў, дзеля якіх ён прымаецца. Права можа ўплываць на соцыум прама ці ўскосна. Прамое рэгуляванне – вызначэнне сацыяльных мэтаў і ўмоў іх дасягнення. Ускоснае - стварэнне ўмоў, у якіх суб’ект будзе выбіраць неабходныя сацыяльныя паводзіны: стымуляванне патрэбных грамадскіх змен або стану. Права можа адлюстроўваць як інтарэсы дзяржавы, так і інтарэсы соцыума. Права павінна ўзгадняць інтарэсы, забяспечваць іх іерархію, падтрымліваць элітарнасць і эгалітарнасць.

Прадмет права – знешнія праявы найбольш значных адносін у публічнай сферы. Прававое рэгуляванне мае абмежаванні (унутранае жыццё чалавека, яго матывацыя, маральнае афарбаванне і асабістыя адносіны); права абараняе свабоду выбару чалавека. Права рэгулюе іншыя сферы субсідыарным чынам (выкарыстанне пры жаданні суб’екта, пры немагчымасці суб’екта самаму знайсці рашэнне праблемы). Права мае метады і спосабы ўплыву на грамадскія адносіны.

Метад – накіраванасць сродкаў і пералік гэтых сродкаў, праз які права дасягае пэўнага сацыяльнага выніку. У навуцы 2 ідыальныя метады:

  • Імператыўны (прамое прадпісанне)

  • Дыспазітыўны (метад аўтаноміі бакоў, метад роўнасці прававых статусаў)

Гэтыя метады выкарыстоўваюцца ў комплексе, пры чым ступень узаемаўплыву залежыць ад віда грамадскіх адномінаў, выклікаў, якія стаяць перад грамадствам.

Да спосабу прававога рэгулявання адносяць:

  1. Стымуляванне і заахвочванне

  2. Прадпісанне

  3. Наданне адпаведных прававых статусаў

Стадыі прававога рэгулявання:

  1. Вывучэнне грамадскіх адносінаў на прадмет неабходнасці іх рэгулявання

  2. Вывучэнне грамадскіх патрэб і інтарэсаў (соцыум і дзяржава не ўяўляюць сабой адзіны маналітны арганізм. Заўсёды існуюць структуры, якія не ў праве рэалізовываць свае інтарэсы.

  3. Распрацоўка нарматыўнага акта і яго прыняцце

  4. Стварэнне належных працэдур, структур, належнае матэрыяльнае і іншае забяспечанне

  5. Рэгуляванне грамадскіх адносінаў

  6. Вырашэнне канфліктаў і спрэчак

  7. Перагляд існуючай практыкі і змена прававога рэгулявання

Вынікі могуць дасягацца як прамымі, так і ўскоснымі метадамі

Прававое рэгуляванне – складаны працэс публчінага ўплыва і грамадскай рэакцыі.

Механізм прававога рэгулявання – сукупнасць элементаў, якая мае рысы самаарганізацыі і забяспечвае дзяржаўны ўплыў на пэўныя адносіны. Механізм прававога рэгулявання складаецца з:

  • Прававыя адносіны

  • Суб’екты праваадносін

  • Мэты прававога рэгулявання, якія вызначаюцца як дзяржавай, так і асобнымі суб’ектамі

Дзяржава можа пэўнымі сродкамі стымуляваць людзей да пэўных учынкаў. Дзеючая норма права і працэдура яе рэалізацыі: норма можа быць выражана ў шматлікіх крыніцах:

Праватворчыя органы

Правапрымяняльныя органы

Судовыя органы

Прававая культура і прававыя паводзіны

Права рэгламентуе знешнія паводзіны чалавека, якія ўзнікаюць на падставе ўнутраных матываў і мэтаў. Паводзіны кожнага чалавека маюць унутранную рацыянальнасць, якая выцякае з унутранай матывацыі каштоўнасцяў і інтарэсаў. Законнасць і правапардак як характарыстыка рэалізацыі і выканання права.

Соседние файлы в предмете Конституционное право