Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Крыніцы права

Да прававога звычыя блізкі нормы прававога абыкнавенія.

Юрыдычная сіла крыніц права ў РБ прыроўнена да юрыдычнай сілы адпаведных нарматыўных актаў. Юрыдычная сіла міжнародных дамоў вызначаецца статусам органа, які яго ратыфікаваў.

Юрыдычная практыка ў Беларусі выражаецца ў форме актаў Канстытуцыйнага суда і пастаноў пленума Вышэйшага гаспадарчага і Вярхоўнага судоў, а таксама ў актах генеральнага пракурора. У гэтым выпадку НПА вызначае форму выражэння нормы.

Юрыдычная практыка ўплывае на праватворчасць і з’яўляецца субсідыарнай крыніцай права. Юрыдычная сіла і статус актаў Канстытуцыйнага суда мае свае асаблівасці. Юрыдычная дактрына выкарыстоўваецца ў якасці субсідыарнай крыніцы і актыўна выкарыстоўваецца ў працэсе праватворчасці. Кожная крыніца мае свае межы і формы ўплыва.

Нарматыўныя прававыя акты – афіцыйная форма рашэння адпаведнага дзяржаўнага органа. Прававыя акты: нарматыўныя і ненарматыўныя (індывідуальныя).

Нарматыўныя ўтрымліваюць абстрактную норму права і распаўсюджваюцца на неабмежаваную колькасць асоб. Індывідуальныя акты тычацца пэўных асоб ў пэўных сітуацыях.

Мэтай прававога рэгулявання з’яўляецца або належныя паводзіны з боку нарматыўнага акта, або замацаванне за пэўнай асобай пэўных праў і абавязкаў, якія ўзнікаюць на падставе НПА.

У Рб выкарыстоўваюцца наступныя віды НПА:

  1. Канстытуцыя. Мае палітыка-ідэалагічнае значэнне, яна замацоўвае асновы палітычнай, эканамічнай і іншага жыцця Беларусі. Нормы Канстытуцыі адлюстроўваюць палітычныя ўяўленні і з’яўляюцца вектарам развіцця прававой сістэмы.

  2. Рашэнне рэферэндума. Рэферэндум можа мець сілу Канстытуцыі, або іншага акта, які змяняецца праз рэферэндум.

  3. Закон. НПА, які прымаецца Парламентам па пэўнай складанай працэдуры і рэгулюе найбольш значныя грамадскія адносіны. Закон павінен адпавядаць якасцям эфектыўнасці і стабільнасці. Законы прымаюцца 2/3 галасоў ад складу палат парламента і маюць больш высокую юрыдычную сілу, чым іншыя НА, яны маюць больш палітычны характар. Выдзеляюць віды законаў:

  • Канстытуцыйны

  • Праграмны

  • Арганічны

  • Кодэкс – закон, які поўна і сітэмна рэгулюе адпаведную сферу грамадскіх адносін. Звычайна наяўнасць яго сведчыць аб фарміраванні адпаведнай галіны права. Згодна дактрыне кодэкс павінен мець больш высокую сілу, чым іншыя ў галіне. На практыцы гэта не заўсёды выконваецца. З аднаго боку, месца кодэкса вызначаецца адпаведнай галіной права, у некаторых галінах палажэнне кодэкса дэталізуецца іншымі НПА. У пэных галінах кодэкс не можа быць прыняты. У Рб прымаецца асобы статус толькі за грамадзянскім кодэксам, які мае больш высокую юрыдычную сілу ў адносінах да актаў і кодэксаў, якія ўтрымліваюць нормы грамадзянскага права. Кадыфікаваны акт можа існаваць у наступных відах:

  • Палажэнне

  • Правілы

  • Рэгламент

  • Інструкцыя

  • Статут

Кодэксы могуць выдавацца па дыгестнай і пандэктнай сістэмах. Дыгестны прынцып прадугледжвае наяўнасць Агульнай і Асаблівай частак. Пандэктны сведчыць аб больш навуковай распрацоўке.

  1. Бягучы закон прымаецца для рэгулявання адпаведных грамадскіх адносін

  2. Закон аб дэлегіраванні Презідэнту паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў

Указ прэзідэнта – гэта НПА, які выдаецца Прэзідэнтам у межах яго кампітэнцыі. Віды:

  1. Дэрыктыва (указ Прэзідэнта, які носіць палітычна-праграмны характар)

  2. Указ, які выдаецца на падставе закона

  3. Указ, які выдаецца на падставе Канстытуцыі

Дэкрэт Прэзідэнта РБ – гэта экстраардынарны НА, які мае сілу закона і прымаецца Прэзідэнтам у выпадку асобай неабходнасці. Бываюць дэлегіраванымі на падставе закона, часовыя.

Распараджэнне прэзідэнта РБ

Пастанова Урада РБ

Пастановы і загады рэспубліканскіх органаў дзряржаўнага кіравання, Нацыянальнаг банка, Канстытуцыйнага суда, пленумаў Вярхоўнага, Вышэйшага гаспадарчага судоў і генеральнага пракурора, акты органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

Да ненарматыўных актаў адносяцца:

  • судовыя пастановы

  • акты пракуратуры

  • акты органаў ЗАГС

  • распараджэнне Прэм’ер-міністра

  • распараджэнне Прэзідэнта, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам

Пэўныя акты носяць як нарматыўны, так і ненарматыўны характар (указ Прэзідэнта, пастанаўленні Урада, пастановы і загады рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, акты мясцовых органаў улады і кіравання). У некаторых выпадках у адном акце мы ўтрымліваем як нарматыўныя, так і ненарматыўныя прадпісанні.

Выключна нарматыўныя акты:

  1. Канстытуцыя

  2. Заключэнні Канстытуцыйнага суда

  3. Рашэнні рэферэндумаў

  4. Законы і дэкрэты Прэзідэнта

  5. Кадіфікацыйныя акты – пэўныя нарматыўныя акты, якія сістэмна і поўна ўтрымліваюць нормы, якія рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносінаў. Іх віды:

  • Кодэкс

  • Палажэнне

  • Правілы

  • Інструкцыі

  • Рэгламент (дакумент, які вызначае працэсы дзейнасці пэўнага органа)

  • Статут (зацверджаны іншымі відамі НПА)

Заканадаўчыя акты:

Канстытуцыя, законы, дэкрэты і некаторыя ўказы. Ч. 3 арт. 137 Канстытуцыі: Закон мае прыярытэт над дэкрэтам і ўказам, калі паўнамоцтвы на выданне іх дадзены законам. Тлумачэне гэтай нормы можа прывесці да 2 вывадаў: 1) на выданне дэкрэта ці ўказа трэба заўсёды выдаваць санкцыю закона, ці дэкрэт будзе мець надзаконны характар 2) Канстытуцыя і Закон “Аб Прызідэнце” даюць агульнае дэлігіраванне Прэзідэнту права на выданне законаў

У РБ законы прымаюцца для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносінаў. Пры гэтым гэтыя адносіны могуць рэгулявацца толькі законам, яны павінны быць стабільнымі і аб’ектыўнымі.

Адносіны, якія ўваходзяць у сферу закона, могуць рэгулявацца дэкрэтамі як актамі, якія маюць сілу закона за пэўнымі выключэннямі. Дэкрэт мае 2 віда:

  1. Дэкрэт, які выдаецца на падставе закона, мае падзаконны характар. Канстытуцыя вызначае адносіны, якія не могуць рэгулявацца гэтымі дэкрэтамі

  2. Часовы дэкрэт, які ўяўляе сабой закадаўчы працэс наабарот. Прыняты па ініцыятыве Прэзідэнта акт накіроўваецца ў Парламент, які выказвае сваё меркаванне аб гэтым дэкрэце.

Праблемы пры выкарыстанні дэкрэтнага рэгулявання:

Дэкрэт – экстраардынарны прававы акт, які выдаецца ў выпадку асобай неабходнасці (іх не павінна быць шмат). Не вызначана працэдура рэагавання Парламента на часовыя дэкрэты. Не вызначаны тэрмін, калі Парламент павінен разглядаць іх. Не вызначаецца тэрмін, калі Прэзідэнт павінен прымаць дэкрэты, не вызначаны тэрмін, які патрэбен на распрацоўку дэкрэтаў. Памылкова вызначана мадэль адмены і змены дэкрэтаў.

Дэкрэт мае больш высокую юрыдычную сілу ў дачыненні да актаў, якія былі прыняты раней за яго. Часовыя дэкрэты магчыма разглядаць у якасці асобай формы нарматыўнай ініцыятывы – ініцыятывы прыняцця новага НПА.

Часовы дэкрэт мае комплексны характар, які дазваляе рэгуляваць яму пэўную сферу. Нормы дэкрэтаў павінны ўпісвацца ў існуючую сістэму права.

Часовыя дэкрэты могуць быць адменены:

  1. Прэзідэнтам праз выданне сваіх актаў

  2. Пры прызнанні неканстытуцыйнымі

  3. 2/3 членаў ад поўнага складу кожнай з палат Парламента

  4. Прыняццем тоеснага закона

У РБ не вызначаны суадносіны дэкрэта і кодэкса. У Беларусі недастаткова выпрацаван механізм экстраардынарнай нарматворчай дзейнасці.

У РБ указы могуць быць падзаконныя (выдавацца на падставе закона або прымацца ў сферы дзейнасці закона). Для рэгулявання неабходна наяўнасць комплекса суаднасімых з сабой нарматыўных актаў, якія ўлічваюць кампітэнцыю органаў, стабільнасць або нестабільнасць грамадскіх адносінаў, іх неабходнасць аператыўнай змены і г.д. Складаныя праблемы патрабуюць складаных рашэнняў. Указы маюць падзаконны характар, яны выдаюцца на падставе Канстытуцы. Гэтыя ўказы не могуць параўновацца з законам.

Нарматыўна-прававы дагавор. Адна з найбольш старажытных крыніц права, якая ўяўляе сабой пісьмовыя пагадненні, накіраваныя на вызначэнне агульнаабавязковых нормаў у публічнай сферы.

Індывідуалшьны дагавор – адносіцца да выключна пазначанага суб’екта.

Нарматыўны дагавор – абстрактныя нормы, якія распаўсюджваюць на неабмежаваную колькасць людзей. Віды нарматыўных дагавораў:

  • Дамова з Богам

  • Грамадзянскі дагавор або сацыяльны кантракт

  • Федэрытыўны дагавор

  • Дагавор аб грамадскай згодзе

  • Дагавор аб размеры кампітэнцыі

  • Пагадненні з царквой

  • Тарыфнае пагадненне

  • Калектыўны дагавор

  • Міжнародныя дамовы

Адным з бакоў нарматыўнага дагавора звычайна выступае дзяржава. Дагавор дазваляе ўзгадняць пазіцыі дзяржавы і іншых публічных суб’ектаў.

Грамадская дамова – юрыдычная канструкцыя, дзякуючы якой ажыццяўляюцца выбары і змена ўлады. Г.зн., што грамадзяне дамаўляюцца паміж сабой аб формах і сродках рэалізацыі ўлады.

Федыратыўны дагавор – дагавор аб аб’яднанні дзяржавы ў федырацыю, або аб размеркванні паўнамоцтваў паміж федыратыўнымі цэнтрамі.

Пагадненне з царквой – спосап самаабмежавання улады дзяржавы на падставе базавых каштоўнасцяў, якіх прытрымліваецца большасць насельніцтва.

Пагадненне з царквой трэба адрозніваць ад кантардата – віда міжнароднай дамовы, якая заключаецца паміж Ватыканам і пэўнай дзяржавай аб статусе каталіцкай царквы.

  1. Ватыкан – цэнтр каталіцкай царквы

  2. Ватыкан – дзяржава

Каталіцкая царква зацікаўлена ў карэктным рэгуляванні каштоўнасна афарбаваных адносінаў (адукацыя, ахова здароўя, грамадская мараль, статус рэлігійных арганізацый як юрыдычных асоб, адносіны да помнікаў культуры, да сацыяльнай абароны насельніцтва і г.д.) У Беларусі 11 чэрвеня 2003 г. было падпісана пагадненне паміж Урадам і праваслаўнай царквой.

Пагадненне замацоўвае ўзаемныя правы і абавязкі дзяржавы і грамадства, іх накіраункі сумеснай дзейнасці.

Тарыфнае пагадненне - гэта дамова паміж Урадам, прафсаюзамі і арганізацыямі наймальнікаў аб памеры стаўкі першага тарыфнага разрада і ўмовах працы.

Калектыўны дагавор – разнавіднасць тарыфнага пагаднення, але ў межах пэўнай арганізацыі.

Юрыдычны прэцэдэнт і юрыдычная практыка. Юрыдычны прэцэдэнт – крыніца права, якая зараз больш выкарыстоўваецца ў англасаксонскай прававой сям’і і ўяўляе з сябе агульнаабавязковую норму, якая фарміруецца судом па абсалютна новай справе на падставе справядлівасці.

Юрыдычная практыка – дзейнасць кампетэнтных органаў па ўдасканаленню зместу норм, вырашэнні прабелаў і калізій. Нормы юрыдычнай практыкі ўдакладняюць і тлумачаць змест норм і пэўных азначальных катэгорый. Прэцэдэнт можа быць судовым и адміністратыўным.

Прэцэдэнт з’ўяляецца крыніцай права пры ўмовах: калі прэцэдэнт дапускаецца пэўнай прававой сітэмай (калі ён не дапускаецца, можна весці гаворку аб іншых фенаменах фарміравання нормы); адсутнасць рэгулявання пэўных спрэчных адносін; публікацыя прэцэдэнта пэўным спосабам; вынясенне рашэнняў на падставе агульных прынцыпаў права і справядлівасці.

Прэцэдэнт складаецца з 2-х частак:

  1. Нарматыўная (тая норма, якую фарміруе суддзя ў якасці агульнаабавязковага правіла)

  2. Рэзалютыўная частка (фарміруецца форма, а потым прынімаецца норма)

У РБ прэцэдэнт не існуе, але нормы, якія выпрацаваны практыкай маюць пэўную ступень агульнаабавязковасці і носяць субсідыарны характар. Правапрымяняльная практыка ў Беларусі прадстаўлена пастановамі пленума Вярхоўнага і Высшага гаспадарчага суда. Асобую ролю ў практыцы маюць акты Канстытуцыйнага суда, якія з аднаго боку выступаюць асобым відам нарматыўнага акта, з другога – формай выражэння юрыдычнай дактрыны.

Соседние файлы в предмете Конституционное право