Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Праватворчасць

  1. Паняцце прававой творчасці

  2. Суб’екты праватворчасці

  3. Стадыі праватворчасці

  4. Стадыі заканадаўчай творчасці

  5. Удасканаленне заканадаўства. Сістэматызацыя

Праватворчасць –працэс, у межах якога кампетэнтныя суб’екты праз

Сутнасць праватворчасці залежыць ад формы праваразумення, што адлюстроўваецца ў:

Праватворчасць – актыўная дзейнасць дзяржавы па фарміраванню агульнабавязковых норм (канцэпцыя пазітывізма).

Праваўтварэнне – пашырэнне суб’ектаў стварэння права і адлюстроўвае іншых зацікаўленых суб’ектаў, якія ўплываюць на працэс прыняцця норм. Праваўтварэнне адлюстроўвае сацыялагічны падыход да праваразумення, права – тое, што прызнае грамадства.

Праваўтварэнне пачынае працэс складання права з самых ранніх стадый.

Праваўсталяванне – кампітэнтная дзейнасць органаў па вынаходжанні неабходнай нормы, найбольш адпавядаючай прынцыпам права (філасофскі падыход) і яё распрацоўку ў краінах, дзе дамінуе юрыдычны прэцэдэнт. Для характарыстыкі працэса стварэння права выкарыстоўваецца працэс норматворчасці, які мае 2 значэнні:

  • Сінонім праватворчасці, які выкарыстоўваецца ў практычнай дзейнасці

  • Акцэнт на форму і працэдуру ў супрацьвазе да зместа прававой творчасці

У некаторых выпадках праватворчасць і норматворчасць разглядаюцца як сінонімы.

Праватворчасць ахоплівае дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў, якія ствараюць нормы на падставе Канстытуцыі. Норматворчасць ахоплівае дзейнасць Урада і ніжэйшых органаў, якія прымаюць нормы, удакладняюць нормы права.

Спецяльным відам праватворчасці з’яшляецца законатворчасць – складаная дзейнасць па прыняццю законаў.

Фактары, уплываючыя на праватворчасць:

  1. Юрыдычныя традыцыі

  2. Эканамічныя

  3. Палітычныя (недастатковае развіццё інстытутаў грамадскай супольнасці)

  4. Культурныя

  5. Прафесійныя і г.д.

Праватворчасць бывае наступных відаў:

  1. Нормаўсталяванне – кампітэнтная дзейнасць дзяржавы па прыняццю НПА

  2. Санкцыянаванне – зацвярджэнне дзяржавай нормаў, якія распрацаваны іншымі суб’ектамі.

  3. Дэлегіраванне – пісьмовае даручэнне ніжэйшаму органу прыняць нарматыўны акт. Паўторнае дэлегіраванне не дапускаецца. Было б пажадана, каб вышэйшы орган контрасігнаваў тэкст акта, выражаючы сваю згоду або незгоду.

  4. Эксперымент – прыняцце нарматыўнага акта з пэўным абмежаваннем па суб’ектах, аб’ектах, часу і тэрыторыі. Эксперыментальны акт накіраваны на вывучэнне прававога рэгулявання ў пэўнай сферы. Пасля заканчэння тэрміна акта адбываецца праверка сутнасці эксперымента і прынімаюцца змяненні прававога рэгулявання.

  5. Стварэнне прававых прынцыпаў (адбываецца ліквідацыя прававых прабелаў і калізій у межах правыпрымяняльнай дзейнасці).

  6. Заключэнне юрыдычных дагавораў. Праватворчасць залежыць ад дамінуючай у грамадстве сістэмы права і характэрэзуе працэсы фарміравання зместа і вызначэння юрыдычных прыкмет.

Праватворчы працэс рэгламентуецца канстытуцыяй РБ, законам Рб “Аб НПА”, указам Прэзідэнта “Аб мерах па ўдасканаленню нарматворчай дзейнасці”, законамі РБ, якія рэгламентуюць статус і дзейнасць дзяржаўнага апарату, рэгламенты і правілы, указ “Аб нацыянальным рэестре прававыых актаў”.

Суб’еты праватворчай дзейнасці – асобы калектыўныя і індывідуальныя, якія непасрэдна ініцыіруют, распрацоўваюць і прымаюць нормы права.

Віды суб’ектаў:

  • Дзяржава ў асобе шматлікіх органаў

  • Народ

  • Кампітэнтныя дзяржаўныя органы

  • Удзельнікі дагаварных адносін

Дзейнасць суб’ектаў праватворчасці забяспечваецца шматлікімі органамі, якія не прымаюць нарматыных актаў, але выконваюць асобныя стадыі норматворчага працэсу. Гэта: Адміністрацыя Прэзідэнта РБ (забяспечвае нарматворчую дзейнасць Прэзідэнта, каардынацыю норматворчага працэса, узаемадзеянне ад імя Прэзідэнта з іншымі дзяржаўнымі органамі), Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў (распрацоўка праектаў законаў і актаў главы дзяржавы, метадалагічнае і метадычнае забяспечанне дзейнасці, забеспячэнне планавай праватворчай дзейнасці, правядзенне даследванняў у галіне права, правядзенне юрыдычнай экспертызы), Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (вядзенне Нацыянальнага рэестра НПА, вядзенне эталоннага банка данныхі прававой інфармацыі, афіцыйнае апублікаванне НПА, вядзенне адзінага прававога класіфікатара), Міністэрства юсціцыі РБ (забеспячэнне норматворчай дзейнасці Урада, ажыццяўленне метадалагічнага кіраўніцтва норматворчай дзейнасці дзяржаўнага кіравання, праводзіць наступную экспертізу НПА, распрацоўвае канцэпцыі і планы норматворчай дзейнасці), Навукова-практычны цэнтр праблем даследвання злачыннасці пры Генеральнай пракуратуры РБ (аналіз судзебнай і следчай практыкі, правядзенне крыміналістычнай экспертызы праектаў законаў РБ).

Праватворчая дзейнасць выражаецца ў пэўных закончаных стадыях, у межах якіх дасягаецца пэўны прамежкавы вынік. Стадыйнасць дазваляе арганізаваць праватворчую дзейнасць належным чынам, ураўняць кампітэнцыю дзяржавы і іншых органаў. Стадыі могуць рэалізоўваюцца або паслядоўна, або адначасова. Стадыі могуць дзяліцца на больш дробныя элементы. Стадыі:

  1. Норматворчая ініцыятыва – матэваваная прапанова аб прыняцці пэўнага НПА. Прапанова цягне абавязковае разгледжанне праекта акта ў нарматворчай дзейнасці. Відам норматворчай ініцыятывы з’яшляецца заканадаўчая ініцыятыва, якая належыць:

  1. Прэзідэнту

  2. Дэпутатам Парламента

  3. Савет Міністраў

  4. Народ

Нарматворчую ініцыятыву трэба адрозніваць ад норматворчай прапановы – прапановы любога суб’екта аб прыняцці або змены НПА.

  1. Планаванне норматворчай дзейнасці – вызначэнне тэрмінаў і актаў, якія павінны быць распрацаваны. Выдзеляецца планаванне па відах Нпа, каротка і доўгатэрміновае. У РБ распаўсюджана планаванне законаў і актаў Урада і органаў дзяржаўнага кіравання на 1 год. Доўгатэрміновае планаванне ў РБ не рэалізуецца. У прадмет планавання можа ўваходзіць распрацоўка не толькі праекта акта, але і канцэпцыя найбольш значных законаў. Указ аб плане законапраектных работ выдаецца Прэзідэнтам і рыхтуецца НЦПД па прапановах зацікаўленых суб’ектаў. На яго падставе Урад выдае пастанову. У РБ планаванне законатворчай дзейнасці і заканадаўчая ініцыятыва звязаны. Распрацоўка законапраектаў, не ўключаных у план, як правіла, не дапускаецца.

  2. Складанне праекта НПА. Ажыццяўляецца як нарматворчым органам, так і спецыяльным органам. Распрацоўка праекта ўключае:

  1. Вывучэнне сутнасці праблем, адносін, прыцягненне практыкі і адпаведных даследванняў.

  2. Вывучэнне ўсяго масіва нарматыўнага рэгулявання і складанне канцэпцыі нарматыўнага акта – дактрынальных палажэнняў і прынцыпаў, якія будуць рэгламентаваць пэўныя адносіны.

  3. Вызначэнне адпаведнага віда акта і вызначэнне яго структуры і асноўнага зместа

  4. Падрыхтоўка пераліку актаў, якія страцяць сваё значэнне або ў якія з іх трэба ўнесці змены і дапаўненні.

  5. Узгадненне праекта акта з зацікаўленымі органамі

  6. Экспертыза праектаў НПА – кваліфікаваная прафесійная дзейнасць па вывучэнні тэкста праекта. У РБ існуюць:

  • Юрыдычная (Канстытуцыйная) экспертыза – праверка тэкста акта на адпаведнасць заканадаўству (абавязковая працэдура ў РБ)

  • Фінансавая экспертыза – колькасць выдаткаў, якіх патрабуе рэалізацыя пэўнага закона.

  • Эканамічная

  • Экалагічная

  • Лінгвістычная – праверка праекта як тэкста на адпаведнасць граматычным і лексічным правілам (з’яўляецца агульнаабавязковай пры разглядзе праектаў законаў у Парламенце)

  • Крыміналагічная – з’яўляецца абавязковай у дачыненні да законаў, якія рэгламентуюць фінансавую сферу. Вылучаюць фактары крыміналагічнай рызыкі. Экспертыза падзяляецца на папярэднюю і наступную і праводзіцца ў межах розных стадый. Экспертыза – кваліфікаваная адзнака, якая прэтэндуе на аб’ектыўнасць. Узгадненне – узгадненне інтарэсаў. Падрыхтаваны праект акта разам з дакументамі ўносіцца ў адпаведны орган, дзе разглядаецца па аднолькавай працэдуры. Нарматворчы орган можа:

  • Прыняць

  • Змяніць і дапрацаваць

  • Вярнуць на дапрацоўку

  • Адмовіць аб прыняцці, у тым ліку па прычыне немэтазгоднасці

Законатворчы працэс мае наступныя асаблівасці:

  • Праект закона ўносіцца ў Палату Прадстаўнікоў

  • Рыхтуецца адпаведнай камісіяй да чытання

  • Праводзяцца адпаведныя экспертызы

  • Узгадняецца тэкст праекта

  • Прызначаецца дакладчык па праекту

У межах першага чытання ідзе галасаванне па канцэпцыі праекта. Пасля гэтага праект накіроўваецца на дапрацоўку або ў камісію Парламента або распрацоўку або адхіляецца. У межах другога чытання ідзе галасаванне па артыкулах і акт прымаецца цалкам. Прыняты заканадаўчы праект накіроўваецца ў Савет Рэспублікі, дзе ў адпаведнай камісіі рыхтуецца да чытання. Савет Рэспублікі адабрае або адхіляе законапраект. Пры адхіленні законапраекта ён вяртаецца ў Палату Прадстаўнікоў з заўвагамі. Палата Прадстаўнікоў можа згадзіцца з заўвагамі, а можа стварыць узгадняльную камісію.

Прэзідэнт мае права абвясціць законапраект тэрміновым, і ён будзе разгледжаны ў тэрмін 10 дзён. Прэзідэнт дае згоду на ўнясенне закона, калі той змяняе структуру дзяржаўных выдаткаў. Прэзідэнт інфармуееца аб усіх этапах прахаджэння закона.

Адобраны законапраект накіроўваецца Прэзідэнту на подпіс праз папярэдні канстытуцыйны кантроль, які ажыццяўляецца Канстытуцыйным судом. Прэзідэнт мае права падпісаць закон, падпісаць часткова, звярнуцца з заўвагамі.

  1. Унясенне ў Нацыянальны рыестр прававых актаў

  2. Уступленне ў сілу

  3. Афіцыйнае апублікаванне

Прынцыпы праватворчай дзейнасці – асноўныя накірункі праватворчай дзейнасці. Бываюць навуковыя, легальныя (вызначаюцца ў законе “Аб НПА”):

  1. Канстытуцыйнасць (адпаведнасць Канстытуцыі РБ, вышэйшым актам і рашэнням главы дзяржавы)

  2. Абарона правоў чалавека і сацыяльная справядлівасць

  3. Голаснасць

  4. Навуковасць

  5. Кампітэнтнасць

Заканадаўства – сукупнасць нарматыўных актаў і іншых крыніц права, прынятых у розны час для рэгулявання розных адносінаў.

Заканадаўства – сітэма актаў, якія накіраваны на рэгуляванне грамадскіх адносінаў і знаходзяцца ў пэўнай сувязі паміж сабой. Заканадаўства адлюстроўвае складаныя знешнія і ўнутраныя супярэчнасці сацыяльнага развіцця. Заканадаўства мае пэўныя якасці, якім яно павінна адпавядаць. Удасканаленне заканадаўства можна ажыццяўляць наступнымі шляхамі:

  1. Належная і зручная структура заканадаўства, аптымальны баланс нарматыўных актаў розных відаў і нормы прамога спасылачнага дзеяння

  2. Рацыянальнае выкарыстанне правіл юрыдычнай тэхнікі

  3. Належная прававая тэрміналогія. Адсутнасць полісеміі. Улік галіновых асаблівасцей

  4. Дасканалы тэкст выкладання нормы

  5. Сваечасовасць унясення зменаў і дадаткаў

Удасканаленне заканадаўства ажыццяўляецца 2 шляхамі:

  1. Тэхнічнае (інструментальнае) удасканаленне – праз юрыдычную тэхніку, належную мову, адсутнасць і мінімізацыю калізій і прабелаў

  2. Сістэматызацыя

Мэта ўдасканаленяя – дасягненне належнай якасці заканадаўства.

У сучаснасці ва ўдасканаленні заканадаўства выкарыстоўваюць тнфармацыйныя тэхналогіі, бо заканадаўства павінна быць зручным і даступным.

Сістэматызацыя – мэтанакіраваная дзяржаўная дзейнасць па ўдасканаленню сістэмы якасцяў нарматыўнага масіва. Нарматыўны масіў існуе ў 2 формах, якія дыялектычна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой:

  1. Сістэма крыніц права, выдадзеных рознымі органамі

  2. Сістэма права – навуковае асэнсаванне дзеючых крыніц

Заканадаўства – поліструктурны фенамен:

  1. Прадметны – у РБ адлюстраваны ў першым прававым класіфікатары (класіфікатар – аснова эталоннага банка данных)

  2. Храналагічны

  3. Іерархічны

  4. Тэрытарыяльны

  5. Суб’ектны

Сістэматызацыю можна ажыццяўляць як шляхам праватворчай дзейнасці, так і шляхам звычайных неправатворчых метадаў.

Віды сістэматызацыі:

  1. Улік – у РБ ажыццяўляецца Нацыянальным рэестрам прававых актаў. Улікі могуць быць пабудаваны і на іншых крытэрыях (суб. і г.д.)

  2. Класіфікацыя – адзіны прававы класіфікатар

  3. Рэвізія – перагляд нарматыўнага масіва, накіраваны на выяўленне яго недахопаў (калізій, прабелаў, несканалая рэдакцыя). У выніку рэвізіі ўносяцца змены ў НПА.

  4. Інкарпарацыя (складанне тэматычных сборнікаў). Сборнікі могуць існаваць у эклектычным выглядзе. Рэвізія і інкарпарацыя – інструменты сістэматызацыі заканадаўства.

  5. Кансалідацыя – перагляд структуры і формы актаў, якія маюць аднолькавую юрыдычную сілу, рэгулююць падобныя грамадскія адносіны. Выданне новага акта пры незначнай перапрацоўцы зместа (або захаванні яго)

  6. Кадыфікацыя – выданне адзінага нарматыўнага акта, які комплексна і сістэмна рэгламентуе пэўную сферу грамадскіх адносін. Пры стварэнні кодэкса перапрацоўваецца значная колькасць актаў рознай юрыдычнай сілы. Раней наяўнасць кодэкса лічылась завершэннем галігы права. Але кадыфікацыя залежыць ад віда галіны права. Некаторыя галіны не кадыфікуюцца прынцыпова. Ёсць галіны, якія патрабуюць выключнай кадыфікацыі, ёсць галіны, якія ў цяжкіх адносінах з іншымі галінамі права. Кансалідацыя і кадыфікацыя страчваюць свае аб’ектыўныя рысы. Пэўныя кодэксы – вынік кансалідацыі. Кансалідацыя выкарыстоўвае пэўныя метады кадыфікацыі па перапрацоўцы зместу. Кодэкс структурна можа будавацца па дыгестнай або пандэктнай сістэмах. Дыгестная – выкладанне асобных інстытутаў пэўнай галіны. Пандэктная – больш дасканалая, будуецца на наяўнасці агульнай і асабістай часткі. У сучаснасці выкарыстоўваецца спецыфічны від кадыфікацыі – рэкадыфікацыя (прыняцце кодэкса з існуючымі істотнымі недахопамі з прычыны актуальнай грамадскай патрэбы і адначасовая распрацоўка іншага кодэкса.

  7. Асобая форма сістэматызацыі – свод законаў, які залежыць ад розныхі падыходаў да яго сутнасі. Зараз у РБ існуе звод законаў у эксперыментальным выглядзе. Часам за 1 прымаюць эталон банка данных прававой інфармацыі. Складанне звода зараз неактуальна, але праца над зводам патрэбна, бо яна забяспечвае ўдасканаленне заканадаўства.

Публікацыя і ўступленне ў сілу НПА. НПА заўсёды накіраваны на перспектыўнае рэгуляванне грамадскіх адносінаў. Рэтраспектыўна могуць іспользавацца нормы, якія змяншаюць адказнасць. Кожны НПА мае момант пачатку дзеяння і момант яго скасавання. Уступленне акта ў сілу цесна звязана з афіцыйным публікаваннем. Уступленне ў сілу можа быць:

  1. З пэўнага вызначанага моманту (закон і дэкрэт праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання)

  2. З моманту падпісання

  3. З моманту ўключэння ў Нацыянальный рыестар прававых актаў

  4. З моманту афіцыйнага апублікавання

Уступленне ў сілу ідзе ў 0.00 наступнага дня. У Нацыянальным рыестры яго друкаванай і электроннай версіі знаходзяцца прынятыя НПА і іншых спецыяльна вызначыных крыніцах. Акт страчвае сілу:

  1. Праз прамую адмену

  2. Праз прыняцце акта вышэйшай юрыдычнай сілы, які інакш рэгулюе іншыя адносіны

  3. Выданне акта такой жа юрыдычнай сілы, які рэгулюе гэтыя адносіны

  4. Праз адмену вышэйшым кампітэнтным органам

  5. Праз фактычную страту сілы

  6. Прызнане акта неканстытуцыйным

Кожны НПА распаўсюджвае дзеянне на фармальна вызначаных суб’ектаў, якія пазначаюцца ў 1х пунктах адпаведнага НПА.

Асобы падзяляюцца:

  1. Грамадзяне

  2. Грамадзяне замежных краін

  3. Асоб без грамадзянства

  4. Асобы спецыяльнага статусу (сірата)

Любы НПА дзейнічае на пэўнай тэрэторыі. У тэрэторыю дзяржавы ўключаецца:

А) фізічная тэрэторыя, абмежаваная перпендыкулярнай лініяй па яе мяжы, на вышыню да 200 км да азонавага слою і на глыбіню тэхналагічнай распрацоўкі

Б) тэрэторыя прадставіцельств і консульств за мяжой

В) ваенныя караблі і самалёты пад дзяржаўным сцягам

Г) усе грамадзяне, другія самалёты ў межах вадзяной прасторы або пад сцягам Беларуі ў межах нейтральнай вадзяной прасторы

Д) платформы і збудаванні ў адкрытым акеане

С) касмічныя станцыі

На тэржторыі дзяржавы могуць вызначацца тэрэторыі са спецыяльным статусам (памежная тэрэторыя, свабодная эканамічная зона, абараняемая прыродная зона, тэрэторыя, якая пацярпела ад взрыву на Чарнобыльскай АС); зоны розных мытных рэжымаў.

Соседние файлы в предмете Конституционное право