Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Правасвядомасць і прававая культура

1. Паняцце і структура правасвядомасці

2. Паняцце і структура прававой культуры

3. Прававое выхаванне і адукацыя

Правасвядомасць – складаны рэгулятыйны феномен, які праз сферу свядомасці рэгламентуе грамадскія адносіны ў публічнай сферы.

Правасвядомасць – форма псіхічнага і ментальнага адлюстравання прававых феноменаў.

Правасвядомасць – форма грамадскай свядомасці, форма асэнсавання знешніх праяў права.

Праз правасвядомасць пэная норма звязваецца з паводзінамі пэнага суб’екта.

Чалавек рацыянальна збіраецца выконваць або невыконваць норму.

Прававая свядомасць звязвае норму з паводзінамі і адлюстроўвае ўнутраныя матывы і мэты індывіда, на якія ўплывае ўвесь комплекс сацыяльнага рэгулявання.

У праве існуе фенамен злоўжывання правам, калі індывід выкарыстоўвае права з мэтай нанясення шкоды іншым суб’ектам.

Правасвядомасць фактычна выступае самастойным рэгулятыйным элементам, які існуе адначасова з сістэмай норм і фактычна вызначае належныя або неналежныя спосабы рэалізацыі права.

Правасвядомасць з аднаго боку ўзнікае на падставе адзнакі дзеючай прававой сістэмы ( кваліфікуе права як адпаведнае або неадпаведнае); з другога боку – гэта сапраўдны самастойны сацыяльны рэгулятар, які трансфармуе ці аб’ядноўвае праявы ўсіх сацыяльных рэгулятараў ва ўсіх публічных сферах. Правасвядомасць мае фактары:

  • агульнасацыяльныя

  • нацыянальныя

  • рэлігійныя

  • класавыя

  • геграфічныя

  • прафесійныя

Структура правасвядомасці, якая падзяляецца на віды і ўзроўні.

Па ўзроўню тэарэтычнага асэнсавання падзяляюць:

  • навукова-тэрэтычная (дактрынальная)

  • прафесійная

  • звычайная (эмперычная)

Па колькасці носьбітаў:

  • індывідуальная

  • калектыўная

  • сацыяльная

Таксама выдзяляюць высокі, сярэдні і нізкі ўзроўні правасвядомасці.

Выдзяляюць прававую дакртыну, ідэалогію і псіхалогію.

Вельмі часта правасвядомасць звязваюць з сумленным выкарыстаннем права ў знешняй жызні, з прызнаннем яго сацыяльнай каштоўнасці і значнасці.

Прафесійная правасвядомасць звязана з 2 аспектамі:

  1. актыўнае або пасіўнае карыстанне правам

  2. адпаведнасць ідэалам дабра і справядлівасці

Прававая псіхалогія – сукупнасць сітуатыўных, імперычных уяўленняў аб праве, якія ўзнікаюць у працэсе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Прававая псіхалогія вельмі цесна звязана з маральна-рэлігійнымі якасцямі.

Прававая ідэалогія - сукупнасць тэарэтычных, рацыянальных поглядаў на права, на яго месца ў грамадстве і г.д.

Прафесійная правасвядомасць – правасвядомасць людзей, якія прафесійна выкарыстоўваюць права. Гэта правасвядомасць залежыць ад пэўнай прафесіі і мае свае супярэчлівыя накірункі.

Прававая свядомасць – катэгорыя,адлюстроўваючая стаўленне чалавека да права. Правасвядомасць уключае прызнанне годнасці, праў і свабод чалавека; прызнанне права на ўласнасць і вынікі працы, сацыяльную адказнасць чалавека за жыццё грамадства.

Ільін атаесамляе правасвядомасць з сумленнем і лічыць, што правасвядомасць звязвае духоўныя каштоўнасці і сацыяльныя паводзіны індывіда.

Аўтаномнасць чалавека ад грамадства патрабуе паэных гарантый на ўласнасць чалавека і на вынікі сваёй працы.

Правасвядомасць можа быць станоўчай і хворай (дэфармаванае ўяшленне аб праве).

Правасвядомасць як сацыяльны фенамен мае пэўнае месца і пэўную ролю ў соцыуме, правасвядомасць павінна адлюстроўваць гэту ролю, не перавышаючы і не зніжаючы яе.

Дэфармацыя правасвядомасці бывае 2-х відаў: прававы нігілізм і прававы ідэалізм. Прававы нігілізм выступае ў 2-х формах:

А) адмаўленне станоўчай ролі права, яго станоўчых каштоўнасцей у сацыяльным рэгуляванні

Б) сумленнае парушэнне норм права, ігнараванне любога прымуса.

Прававы ідэалізм – наданне праву той ролі, якую яно не можа выканаць. Адбываецца перавышэнне ролі права ў сацыяльным рэгуляванні.

Правасвядомасць выконвае функцыі:

  • рэгулятыўная

  • азначальная

  • інфармацыйная

  • пазнавальная

  • выхаваўчая

Прававая культура. Прававая культура – шматбаковы тэрмін, які выражае:

  • форму культуры ў прававой сферы

  • належныя стэрэатыпы па выкарыстанню права

  • якасць выкарыстання права

Культура – пэўныя знешнія і ўнутраныя мадэлі паводзінаў, адпавядаючыя або неадпавядаючыя пэўным эталонам.

Прававая культура вызначае тыя пазіцыі, праз якія вызначаюць месца права ў сістэме сацыяльнага рэгулявання, само стаўленне да права. Прававая культура – псіхалагічнае стаўленне людзей да права, тыя мадэлі паводзінаў, якія псіхалагічна прызнаюцца належнымі.

Правая культура можа быць высокай і нізкай. Нізкая характарэзуецца адмаўленнем ролі права ў сацыяльным рэгуляванні, або выкарыстанне права толькі ў выгадных для асобы выпадках. Высокі – прызнанне належнага за правам месца ў сацыяльным рэгуляванні, прызнанне права як сродка вырашэння сацыяльных канфліктаў.

Соседние файлы в предмете Конституционное право