Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Дзяржава. Сутнасць і паходжанне

  1. Улада і яе сутнасць

  2. Сутнасць дзяржавы

  3. Асноўныя падыходы да сутнасці дзяржавы

  4. Паняцце і прыкметы дзяржавы

  5. Паходжанні дзяржавы

Дзяржава – фенамен, які ўзнікае ў гістарычным часе, але потым не знікае, трансфармуючы сваю сутнасць і формы. Дзяржава ўяўляе сабой форму арганізацыі публічнай улады, якая выступае відам сацыяльнай улады. Любая ўлада мае некалькі аспектаў:

  • Арганізацыя індывідаў і інстытутаў на дасягненне нейкай знешняй мэты або падтрыманне належнага безканфліктнага сацыяльнага становішча

  • Магчымасць прымусу, у тым ліку фізічнага і асабістага

  • Магчымасць прымаць і навязваць пэўныя агульнаабавязковыя нормы

  • Псіхалагічнае адчуванне неабходнасці падпарадкавання

Улада гэта заўсёды пэўны канцэнсус паміж уладай і падначаленнымі. Дзяржаўная ўлада як форма публічнай улады адлюстроўвае адначасова і сацыяльны, і палітычны бок жыцця. Імкненне да ўлады, яе набыццё і страта з’яўляецца палітычным працэсам, з іншага боку - ўлада як сацыяльны фенамен. Дзяржава займае асобую ролю ў палітычнай сістэме грамадства. З аднаго боку дзяржава з’яўляецца палітычным бокам сістэмы, вызначае нормы функцыянавання палітычнай сістэмы, з іншага боку дзяржава з’яўляецца аб’ектам палітычнай сістэмы. Элементамі палітычнай сістэмы з’яўляюцца палітычныя партыі – грамадскія аб’яднанні, якія маюць сваёй мэтай барацьбу і набыццё ўлады. Таксама існуюць грамадскія аб’яднанні. Гэта:

  • Прафесійныя саюзы

  • Рэлігійныя арганізацыі

  • Грамадскія рухі

Кожны з суб’ектаў мае сваю функцыю і адыгрывае пэўную ролю ў палітычнай сістэме. Кожная палітычная партыя імкнецца дасягнуць дзяржаўнай улады каб рэалізаваць сваю палітычную прапаганду. Дзяржава павінна стрымліваць палітычную ініцыятыву. Кіраванне соцыумам адбываецца праз уладу і праз права. Улада – дынамічны бок кіравання, бо яна вызначае мэты, сродкі і дасягненні. Статычны бок – гэта права, якое вызначае межы і ўмовы рэалізацыі ўлады. Улада патрабуе права:

  1. Для сваёй легатымізацыі

  2. Для вызначэння сваіх межаў і формаў уплыву

Права фактычна абмяжоўвае ўладу, надае ёй сілу і магчымасць законнага прымусу. Дзяржаўная ўлада адлюстроўвае вышэйшую сувярэнную ўладу ў грамадстве, якая потым трансфармуецца ва ўсе сацыяльныя сферы. Вельмі важным з’яўляецца аўтарэтэт дзяржавы. Аўтарэтэт улады фарміруецца праз:

  • Паспяховасць або непаспяховасць у варэшэнні сацыяльных праблем

  • Адпавяданне сацыяльным чаканням, каштоўнасцям, інтарэсам

  • Магчымасць дзяржаўнага прымусу

Дзяржаўная ўлада адлюстроўвае сутнасць дзяржавы, якая змяняецца з цягам гістарычнага часу. Сутнасць дзяржавы адлюстроўвае яго ўнутранныя найбольш значныя праявы. Сутнасць дзяржавы мае зменны і нязменны кампаненты. Нязменны – валоданне абсолютным правам публічнага прымусу, збора падаткаў і прыняцця норм права для вырашэння найбольш значных сацыяльных праблем і арганізацыі сацыяльнага жыцця. Зменныя кампаненты адлюстроўваюць суадносіны дзяржавы і іншых сацыяльных суб’ектаў, светапоглядныя і каштоўнасныя падставы існавання дзяржавы.

Сутнасць дзяржавы. Падыходы да сутнасці дзяржавы змяняліся з цягам гістарычнага часу. Спачатку дзяржава разглядалася як праява боскіх адносінаў, але на Зямлі. Дзяржава павінна змагацца за дабро і супрацьстаяць злу. Асноўнай мэтай дзяржавы з’яўляецца выкананне рэлігійных функцый.

3 падыходы да сутнасці цывілізацыі, якія адбіваюцца на сутнасці дзяржавы:

  • Ідэцыянальны (ідэя)

  • Аскетычны. Акцэнт існавання дзяржавы робіцца на рэальныя інтарэсы і патрэбы насельніцтва

  • Пачуццёвы (гедынестычны)

  • Ідэалістычны

Падыходы да сутнасці дзяржавы заўсёды змяняюцца: спачатку гэта служэнне пэўнай высокай ідэі, потым гэта паступовая рацыяналізацыя жыцця і адмаўленне ад гэтай ідэі.

На Старажытным Усходзе дзяржава разглядаецца як праява Боскага парадка, якая павінна арганізаваць належнае выкананне рэлігійнай функцыі.

Сутнасць ў антычнасці з’яўлялася рацыянальнай. Дзяржава – сродак арганізацыі палітычнага жыцця. У Старажытным Рыме дзяржава – агульная справа народа, аб’яднаная агульнымі мэтамі і правам. Асаблівыя падыходы да сутнасці дзяржавы існавалі ў Ветхім Запавеце. У Ветхім Запавеце дзяржава – другасны, але неабходны элемент існавання грамадства. Дзяржава ствараецца для вырашэння агульнасацыяльных задач, якія ўзнікаюць па меры ўскладнення і рацыяналізацыі сацыяльнага жыцця. Ветхі Запавет упершыню не злівае рэлігійную абшчыну і дзяржаву. Рэлігійная абшчына знаходзіцца пад прамым суверэнітэтам Бога, дзяржава з’яўляецца хоць неабходным, але другасным уладным суб’ектам. Дзяржава павінна арганізаваць сацыяльнае жыццё так, каб людзі выконвалі боскія запаветы. Ветхі Запавет мае двайныя адносіны да дзяржавы. З аднаго боку дзяржава – гэта неабходны і належны інстэтут. У Ветхім Запавеце дзяржава ўзнікае як чарговае грэхападзенне Ізраіля з прычыны недасканаласці асабістых якасцяў носьбітаў улады.

Падыходы да сутнасці дзяржавы залежаць ад аксіяматычнага азначэння дзяржавы, пазітыўнага але негатыўнага стаўлення да яе.

Хрысціянства разглядае дзяржаву як неабходны, але другасны элемент, неабходны для арганізацыі сацыяльнага жыцця. Хрысціянства супрацьпастаўляе царства Зямное і царства Нябеснае (царква Божая, царква Ізраіля). Царства Нябеснае знаходзіцца “внутрь вас есть”. Чалавек спачатку павінен дасягнуць у сябе царства Нябеснае, а астатняе прыйдзе да яго. Хрысціянства разглядае сакральную і свецкую сферы існавання чалавека. За чалавекам прызнаецца пэўная аўтаномная сфера, дзе дзяржава не мае сваёй кампетэнцыі. Усе іншыя дзяржавы, акрамя іудзейскіх і ісламскіх, маюць татальны характар. Хрысціянства дазваляе звяртацца да дзяржавы ў тым выніку, калі трэба абараніць справядлівасць, або дасягнуць правасуддзя. Хрысціяне не павінны выносіць свае спрэчкі на розгляд дзяржаўных органаў і ім наогул даецца парада ўнінаць спрэчак паміж сабою. Хрысціянства выводзіць чалавека з-пад улады любога калектыва, і пры гэтым падкрэслівае, што чалавек з’яўляецца часткай гэтага калектыва. Хрысціянства прыдае любой уладзе стан маральнай каштоўнасці, бо кіраўнік разглядаецца як Божы слуга, якому трэба падпарадкоўвацца не на страх, а на сумленне. Улада разглядаецца як неабходны Боскі элемент арганізацыі жыцця. Хрысціянства разглядае тры крыніцы існавння ўлады:

  1. З прычыны абсалютнасці Бога

  2. З натуральных патрэб

  3. Выпадковыя падставы

Мэтай улады з’яўляецца:

  • Служэнне ўсяму грамадству

  • Абарона сацыяльна неабароненых слаёў

Хрысціянства разглядае дзяржаву і працэс сацыяльнага кіравання як падтраманне належнага баланса паміж рознымі нераўнапраўнымі слаямі. Хрысціянства патрабуе большай абароны для слабых і большай адказнасці для сільных. Хрысціянства патрабуе ад улады выканання сваіх функцый у арганізацыі сацыяльнага жыцця, пры гэтым улада павінна караць злых і супрацьстаяць развіццю зла. Дзяржава не можа забяспечыць пабудову царства Нябеснага. У хрысціянстве дзяржава – гістарычная з’ява, якая знікне ў гістарычным працэссе. Хрысціянства супрацьстаіць хіліястычным вучэнням, якія лічаць,т што дзякуючы дзяржаве можна вырашыць усе сацыяльныя праблемы. Хрысціянін павінен падпарадкоўвацца любой дзяржаве ў любых пытаннях, прычым сумленна выконваць усе свае сацыяльныя абавязкі. Але ён павінен адмовіць у падпарадкаванні ў выніку прымуса адступлення ад Бога. Праблема суадносінаў дзяржавы і царквы ўзнікае ў Візантыі, калі дзяржава становіцца хрысціянскай. Хрысціянства заклікае маліцца за ўлады. У перыяд Візантыі і сярэдневечча дзяржава ставіць адной з галоўных функцый рэлігійную. Пачынаючы з эпохі Адраджэння (Макіявеллі), дзяржава перастае звязваць палітыку і мараль і пачынае мець пэўнае тэрэтарыяльнае абмежаванне. Рэфармацыя ўводзіць у сутнасць дзяржавы такі элемент, як суверэнітэт. Суверэнітэтам валодае галоўны кіруючы орган. Эпоха Рэфармацыі прыводзіць да ўзнікнення канцэпцыі паліцэйскай дзяржавы, абсалютнай і дэмакратычнай дзяржаў.

Дэмакратычная дзяржава – імкненне вярхушкі трэцяга саслоўя да магчымасці ўплыва на ўладу. Дзяржава разглядаецца як выключна зямны інстэтут, які павінен кіраваць сацыяльным жыццём, абараняць натуральныя правы чалавека, што патрабуе вызначэння межаў дзяржаўнай улады. Ліквідацыя манархіі прыводзіць да ўзнікнення антытрадыцыйнага, ліберальнага, камуністычнага, нацыяналістычнага падыходаў да сутнасці дзяржавы. Лібералізм прыводзіць да рэзкага ўзроста сацыяльнай несправядлівасці, да немагчымасці значнай колькасці людзей годна існаваць у соцыуме. У сучаснасці робяцца прапановы аб неабходнасці змяншэння дзяржаўнай прысутнасці ў соцыуме, аб неабходнасці абмежавання яе суверэнітэту. На сучасны момант дзяржава – адзіны інстытут, які можа забяспечыць справядлівае размеркаванне грамадскага дабрабыту.

Ліберальны падыход. Дзяржава павінна мінімальна прысутнічаць у кіраванні грамадствам, выстпаючы ў ролі “начнога вартаўніка”.

Этатістскі падыход. Дзяржава – асноўны інстытут кіравання грамадствам.

Сацыяльны падыход. Задача дзяржавы – арганізаваць належнае забеспячэнне жыццядзейнасці грамадства.

Марксістскі падыход. Дзяржава – сродак прымусу, сродак падтрамання належнага тыпу вытворчых адносінаў.

Гістарычны падыход. Сутнасць дзяржавы мяняецца з цягам часу.

Псіхалагічны. Мы псіхалагічна патрабуем для сябе легетымнай улады.

Сутнасць дзяржавы залежыць ад высвятлення першасці або другаснасці тых ці іншых з’яў, пакладзеных ў аснову класіфікацыі.

  1. Дзяржава – першансая ў дачыненні да права (этатыстычны) – акцэнт робіцца на прымусовасць права і яго выкананне сродкамі дзяржавы.

  2. Права з’яўляецца першасным у дачыненні да дзяржавы.

Натуральна-прававы+Дагаворна-прававы+Ліберальны.

  1. Дзяржава і права ўзнікаюць адначасова, узаемна ўплываюць адзін на аднога і вызначаюць узаемнае існаванне.

Дзяржава і права – гэта формы існавання публічнай улады і агульнаабавязковых нормаў у вялікіх грамадствах. Улада адлюстроўвае ўзаемаадносіны паміж сацыяльнымі ралямі. Права рэгламентуе належныя паводзіны.

Паяняцце і прыкметы дзяржавы. Дзяржава – суверэнная арганізацыя публічнай улады, якая распаўсюджваецца на пэўную тэрыторыю і насельніцтва, забяспечвае выкананне агульнасацыяльных функцый шляхам легальных функцый.

Дзяржава мае наступныя прыкметы:

  • Суверэнітэт. Магчымасць ажыццяўлення незалежнай самастойнасці вышэйшай улады. Як прыкмета дзяржавы з’яўляецца ў XVI-XVII ст., у XX яе значэнне зноў абмяжоўваецца. Сучасная дзяржава ўзнікае падчас рэфармацыі для мінімізацыі рэлігійных супярэчнасцей у грамадстве. У сярэднявеччы вярхояўны суверэнітэт – папа Рымскі і германскі імператар, іх улада адлюстроўвае ўладу Хрыста.

Гістарычна існуюць наступныя формы дзяржавы:

  • Прывадырства (не дзяржава, але ёсць правадыр)

  • Тэрытарыяльная імперыя

  • Поліс, горад-дзяржава. Поліс заўсёды падзяляўся на свабодных з вялікімі правамі і залежных без правоў.

  • Тэрытарыяльная праява рэлігійнай карпарацыі

  • Наяўнасць тэрыторыі, на якую распаўсюджваецца суверэнная ўлада дзяржавы.

  • Насельніцтва, якое знаходзіцца ў пэўнай палітыка-прававой сувязі з дзяржавай.

  • Грамадства, або падданства

  • Наяўнасць публічнага апарату, які прафесійна выконвае агульнасацыяльныя функцыі і функцыі кіравання грамадствам. Дзяржава ўзнікае тады, калі фарміруецца спецыялізаваны апарат кіравання, калі фарміруюцца людзі, якія займаюцца выключна кіраваннем.

  • Выкананне агульнасацыяльных функцый, якія забяспечваюць існаванне соцыума. Сучасны соцыум не здольны выжыць без дзяржавы, дзяржава зараз павінна з аднаго боку аптымальна кіраваць соцыумам, з другога – стымуляваць самакіраванне ў гэтым соцыуме.

  • Права легальнага прымусу

  • Права прыняцця агульнаабавязковых нормаў

  • Права і абавязак падтрымання правапарадку, вырашэння канфліктаў і ажыццяўлення правасуддзя

  • Права легальнага збору падаткаў і вызначэння ўмоў сацыяльнага жыцця

  • Наяўнасць дзяржаўных сімвалаў.

Узровень уплыва дзяржавы на грамадства залежыць ад пэўнай сферы грамадскіх адносінаў. Такі ўплыў павінен быць адэкватным.

Паходжанне дзяржавы. Трэба раздзеляць тэорыі паходжання дзяржавы і паходжанне дзяржавы як гістарычна абумоўлены працэс.

Тэорыі паходжання – навуковыя канцэпцыі і гіпотэзы, якія апісваюць паходжанне дзяржавы, мэты яе існавання і сутнасці.

Паходжанне дзяржавы – складаны працэс узнікнення пэўнай дзяржавы, на які ўплываюць геаграфічныя, культурныя, псіхалагічныя і іншыя фактары.

Да XIX ст. тэорыі паходжання дзяржавы былі метафізічнымі, гэта значыць яны не вельмі апіраліся на навуковыя факты. Разыіццё этнаграфіі, геаграфіі і іншых навук пачынае даваць навуковы матэрыял аб прымітыўных плямёнах і аб працэсах утварэння дзяржаўнасці. Кожная дзяржава мае пэўныя адметнасці свайго ўзнікнення. Дзяржава заўсёды ўзнікае на пэўнам гістарычным этапе падчас ускладнення грамадскіх адносінаў і павелячэння колькасці сацыяльных канфліктаў. Узнікненне дзяржавы звязваецца са з’яўленнем прыватнай уласнасці. Існуюць наступныя тэорыі ўзнікнення і паходжання дзяржавы:

  • Тэалагічная

  • Гісторыка-матэрыяльная

  • Гвалту

  • Дагаварная

  • Ірыгацыйная

  • Псіхалагічная

  • Спартыўная

Працэс узнікнення гістарычнай дзяржавы. Дзяржава ўзнікае па меры ўзбуйнення грамадства і фарміравання тых функцый, якія не могуць быць вырашаны грамадствам аднаасобна. Дзяржава ўзнікае на пэўнам узроўне эканамічнага развіцця, падчас пераходу эканомікі ад прысвайваючай да вытворчай. Першы падзел працы – гэта падзел на жывёлаводаў і земляробаў. Другі падзел ажыццяўляеца, калі пачынаюць выдзяляцца рамёслы. Трэці - выдзяленне гандлю. Забяспечваецца абмен прадуктамі гаспадаркі. Дзяржава пачынае ўзнікаць, калі калі пачынаюць узнікаць буйныя паселішчы і гарады. Першапачаткова быў матрыярхат. Пераход з матычнага на плужнае земляробства забяспечвае пераход з матрыярхата да патрыярхата. Развіццё эканомікі пераводзіць родавую абшчыну ў суседскую і пачынае павышаць статус асобнай сям’і. Значнай падставай узнікнення асобнай сям’і з’яўляецца магчымасць самастойнага існавання, незалежнага ад рода. Развіццё эканомікі дазваляе павялічваць дабавачны прадукт. Як толькі ён дазваляе мець пэўныя лішкі, пачынае ажыццяўляцца пэўнае сацыяльнае размеркаванне. Частка лішкаў пачынае пераходзіць да людзей, якія выконваюць сацыяльныя функцыі. Развіццё грамадства прыводзіць да фарміравання пэўнай группы людзей, якія забяспечваюць бяспеку грамадства і выкананне найбольш значных сацыяльных функцый.

На ўзнікненне дзяржавы ўплываюць геаграфічныя фактары. На фарміраванне дзяржавы можа ўплываць фактра наяўнасці агрэсіўных суседзяў або неабходнасці кіравання карыснымі тэрыторыямі.

Дзяржава існуе ў дынамічным і статычным станах.

Дынамічны стан – гэта публічная ўлада і прымус, статычны – органы і дзяржаўныя ўстановы, якія адлюстроўваюць структуру ўлады.

Улада заўсёды імкнецца да сваёй фармалізацыі а форма (нейкі орган) патрабуе для сябе пэўнай кампетэнцыі. Змена сутнасці, накіраванасці ўлады змяняе яе статычны выраз. Дзяржаву можна метадалагічна разглядаць як карпарацыю або як установу.

Карпарацыя ўяўляе сабой максімальны ўдзел насельніцтва ў кіраванні дзяржавай, шырокія правы грамадзянскай супольнасці і мясцовага самакіравання, прыняцце рашэнняў на падставе пошуку кампрамісу.

Установа – гэта жорсткая цэнтралізаваная дзяржава, мінімізацыя мясцовага самакіравання і амаль што абсалютнае падпарадкаванне цэнтральнай уладзе, акцэнт на абавязкі насельніцтва.

Дзяржаўная ўлада павінна быць адэкватнай да грамадскіх і сацыяльных патрэб.

Карпарацыя і ўстанова – гэта навуковыя канструкцыі, якія адлюстроўваюць ідэальныя мадэлі. У рэчаіснасці кожная дзяржава мае рысы і ўстановы, і карпарацыі. Змена знешніх выклікаў змяняе ўзровень суадносінаў.

Любая ўстанова заўсёды патрабуе пэўнай адваротнай сувязі з насельніцтвам і любая карпарацыя мае прымусовы характар сваёй улады.

Карпаратыўнасць адлюстроўвае працэсы фарміравання ўлады, яе сацыяльнай адказнасці, працэсы давядзення да ўлады сацыяльных інтарэсаў. Устаноўнасць акцэнтуе ўвагу на неабходнасці падпарадкавання дзяржаве, на неабходнасці падпарадкавання яе прадпісанням.

Соседние файлы в предмете Конституционное право