Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект калинина.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
330.24 Кб
Скачать

§ Функцыі дзяржавы і дзяржаўны апарат

  1. Паняцце і віды дзяржаўных функцый

  2. Паняцце і стуктура дзяржаўнага апарата

  3. Канцэпцыі пабудовы дзяржаўнага апарата

  4. Структура дзяржаўнага апарата Рэспублікі Беларусь

Функцыі дзяржавы адлюстроўваюць дынаміку дзяржаўнасці дзяржавы і асноўныя накірункі існавання дзяржавы і яе кіравання ў соцыуме. Функцыі дзяржавы з’яўляюцца крытэрыем эфектыўнасці выканання дзяржаўнай улады і пабудовы дзяржаўнага апарату. Структура дзяржаўнага апарату і функцыі дзяржавы – гэта ўзаемасвязанныя катэгорыі.

Функцыі дзяржавы падзяляюць па наступных крытэрыях:

  1. Галіновыя функцыі – па галінах дзейнасці дзяржавы

  2. Па накіраванасці: знешнія і ўнутраныя

  3. Асноўныя і другасныя функцыі

  4. Пастаянныя і часовыя

Выдзяляюць наступныя асноўныя функцыі дзяржавы:

  1. Палітычная

  2. Эканамічная

  3. Інавацыйная

  4. Сацыяльная

  5. Экалагічная (ахова навакольнага асяроддзя)

  6. Падатковая

  7. Аховы правапарадка

  8. Абароны

  9. Заканадаўчая

  10. Выканаўчая. Дзяржава павінна кіраваць сацыяльнай сферай.

  11. Судовая

  12. Кантрольная

  13. Нагляда (у нас звычайна пракуратура)

  14. Ідэалагічная

  15. Адукацыйная

  16. Культурная

  17. Выхаваўчая

  18. Аховы здароўя

Функцыі залежаць ад наступных фактараў і могуць змяняцца з цягам часу:

А) знешнія і ўнутраныя выклікі

Б) памер дзяржавы і яе сучаснае становішча

В) сацыяльны, рэлігійны і іншы склад насельніцтва

Г) месца дзяржавы ў сусветным падзеле працы

Дзяржаўны апарат. Дзяржаўны апарат – гэта сукупнасць органаў, якія ажыццяўляюць выкананне дзяржаўных функцый і ўлады.

Дзяржаўны апарат трэба адрозніваць ад дзяржаўнага механізма. Апарат выконвае функцыі ўлады, амеханізм, як больш складаная катэгорыя, ўключае таксама прадпрыемствы і ўстановы, праз якія рэалізуюцца дзяржаўныя функцыі. У дзяржаўны механізм уключаюцца армія, разведка, спецслужбы. Гэта сістэма сувязі і электраэнэргіі, сістэма транспарту, адукацыі і аховы здароўя.

Дзяржаўны апарат і дзяржаўны механізм маюць аднолькавую структуру, якая залежыць і абумоўлена функцыямі дзяржавы. Дзяржаўны апарат складаецца з:

1. Дзяржаўны орган і спецыялізаваны суб’ект, які выконвае дзяржаўныя функцыі. Знешне дзяржаўны органт існуе ў выглядзе юрыдычнай асобы.

2. Службовая асоба - асоба, якая з’яўляецца часткай дзяржаўнага апарата і выконвае дзяржаўныя функцыі ад свайго імя.

3. Дзяржаўны служачы – любы супрацоўнік дзяржаўнага апарату.

4. Дзяржаўныя ўстановы

Адносіны па замяшчэнню пасад у апараце і выкананню дзяржаўнай службы ў якасці прафесіі рэгулююцца Законам “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцэ Беларусь”.

Дзяржаўная служба – прафесійная дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў межах рэалізаваных функцый.

Дзяржаўная служба ажыццяўляецца па наступных прынцыпах:

1) Абарона праў, свабод і законных інтарэсаў асобы, забеспячэнне сацыяльнай справядліасці

2) Законнасць

3) Прафесіяналізм

4) Свабода доступа да дзяржаўнай службы для грамадзян

5) Пэўныя прывілеі і абмежаванні (забарона займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, магчымасць ажыццяўлення толькі навуковай, выкладчыскай або мастацкай дзейнасцю).

6) Дзяржаўная кампетэнтнасць

Канцэпцыі пабудовы дзяржаўнага апарата. Існуюць 2 канцэпцыі:

1. Канцэпцыя адзінства ўлады

2. Канцэпцыя падзелу ўлады

Прыхільнікі першай канцэпцыі лічаць, што ўлада паходзіць з адзінай крыніцы, якой усе іншыя органы падсправаздачны.

Прыхільнікі другой канцэпцыі лічаць, што ўлада павінна быць падзелена паміж рознымі органамі, якія не павінны імкнуцца да дэспатызму.

Падзел можа быць як падзел дзяржаўных функцый, так і падзел дзяржаўных органаў.

Любы дзяржаўны апарат заўсёды будуецца па прынцыпу падзелу функцый і ўмяшанне органаў у кампітэнцую іншых органаў недапускальна.

Паралельна з падзелам улады иснуе прынцып стрымак и супрацьваг, які не столькі падзяляе органы, колькі ставіць іх у пэўную залежнасць. Зараз прынцып падзелу ўлады выступае:

1) Вектар пабудовы дзяржаўнага апарата

2) Палітычная катэгорыя

Упершыню прынцып падзелу ўлады быў апісан Дж. Локкам.

Дж. Локк выдзяляе заканадаўчую ўладу, якая выцякае з улады народа і належыць парламенту; выканаўчую ўладу, якая належыць каралю і выцякае з Боскай літасці ( сюды ж уключаюцца і суды); федэратыўная ўлада.

Класічны падыход да падзелу ўлады стварыл Мантэск’е, які падзяляе ўладу на заканадаўчую, судовую і выканаўчую. Гэты падзел ажыццяўляецца ў межах канстытуцыйнай манархіі.

Мантэск’е ўпершыню кажа пра незалежнасць судовай улады ад адміністрацыі, неабходнасці пажыццёвага прызначэння суддзяў і іх высокага матэр’яльнага забеспячэння.

Канцэпцыя стрымак і супрацьваг была створана ў ЗША, яна акцэнтуе ўвагу на формы ўзаемадзеяння і ўплыў розных органаў.

Канцэпцыя падзелу ўлады залежыць ад гістарычных умоў развіцця дзяржавы і не абмяжоўваецца толькі трыма галінамі.

Б. Канстан выдзяляе наступныя галіны ўлады:

1) Глава дзяржавы, асоба, якая адлюстроўвае адзінства дзяржавы, ажыццяўляе каардынацыю дзяржаўных органаў, ажыццяўляе канчатковае вырашэнне спрэчных пытанняў.

2) Заканадаўчая ўлада, якая падзяляецца на 2 палаты: ніжняя (выбіраецца на прамых падставах), верхняя (палата пэраў, сенат), якая прызначаецца па ўскосным выбарам або па прамому прызначэнню главы дзяржавы. Сенат мае кантралюючую функцыю ў дачыненні да ніжняй палаты.

3) Выканаўчая ўлада. Яна можа належыць як главе дзяржавы, так і асобнаму ўраду. Яна ажыццяўляе выкананне законаў і рэальнае кіраванне дзяржавай.

4) судовая ўлада

5) мясцовае кіраванне і самакіраванне

У РБ акрамя вышэй пералічаных галін выдзяляецца кантрольна-наглядная галіна ўлады (пракуратура і камітэт дзяржаўнага кантролю).

Структура дзяржаўнага апарата ў РБ. У Рб існуюць наступныя дзяржаўныя органы і службовыя асобы:

1. Прэзідэнт. Гарант канстытуцыі, глава дзяржавы, ажыццяўляе актыўную ролю ў кіраванні дзяржавай. Яму належаць пэўныя паўнамоцтвы ў галіне выканаўчай улады, заканадаўчай улады. Дзейнасць Прэзідэнта забяспечваецца яго адміністрацыяй, а таксама іншымі органамі: кіраванне справамі Прэзідэнта, нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў, нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, інстэтут сацыяльна-прававых даследванняў, пры Прэзіденце створаны Савет Бяспекі, Прэзідэнт – галоўнакамандуючы ўзброенымі вайскамі.

2. Парламент. Ажыццяўляе заканадаўчую ўладу і складаецца з двух палат:

Ніжняя фарміруецца праз прамыя выбары і прымае законы;

Верхняя праз ускосныя і яе роля – гэта ўдзел у закоадаўчай дзейнасці і прызначэнні вышэйшых службовых асоб.

3. Выканаўчая ўлада ў РБ ажыццяўляецца Прэзідэнтам і Урадам. Ураду падпарадкоўваюцца рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання (звычайна міністэрствы і дзяржаўныя камітэты).

4. Судовая ўлада. Кодэкс аб судовым уладкаванні і статусе суддзяў. 3 судовых сістэмы:

1) Канстытуцыйны суд.

А) праверка НПА на канстытуцыйнасць

Б) папярэдні канстытуцыйны кантроль праектаў законаў.

Ажыццяўленне правасуддзя па пэўных справах выконваюць агульныя і гаспадарчыя суды. Да кампетэнцыі агульных судоў адносіцца:

Разгляд усіх крымінальных, адміністратыўных спраў, іншых спраў, дзе адзін з бакоў з’яўляецца грамадзянінам.

Гаспадарчыя суды разглядаюць справы, якія выцякаюць з эканомікі і з звязаных з ёю адносінаў.

Структура агульных судоў: Вярхоўны суд, які складаецца з прэзідыума і судовых калегій (выдзяляюць калегію па грамадскіх справах, па крымінальных справах, патэнтную калегію, ваенную калегію).

Другі ўзровень: абласныя, Мінскі гарадскі суд. На правах абласнога суда існуе беларускі ваенны суд.

Суды раённыя, суды гарадскія, суды раёнаў у гарадах.

Гаспадарчыя суды маюць наступную сістэму:

Пленум, прэзідыум, калегіі суддзяў. Абласныя суды.

У Беларусі таксама існуе міжнародны арбітражны суд пры гандлёва-прамысловай палаце.

Кантрольна-наглядную функцыю ажыццяўляюць: Камітэт дзяржаўнага кантролю, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем фінансавай дысцыпліны, выкананнем бюджэта, за распараджэннем дзяржаўнай маёмасцю. Нагляд за выкананнем законаў у розных сферах выконвае пракуратура (вядзе папярэдняе следства па найбольш складаных справах, наглядае за выкананнем законаў у розных сферах, наглядае за законнасцю судовых рашэнняў, падтрыманне абвінавачвання ў судзе, нагляд за выкананнем законаў у месцах зняволення). Структура:

1. Генеральная пракуратура

2. Абласныя, Мінская гарадская і прыроўненыя да іх пракуратуры

3. Гарадоў і раёнаў у гарадах і прыроўненыя да іх пракуратуры

Мясцовае кіраванне і самакіраванне. Мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца саветамі абласнога, гарадскога, раённага, пасялковага і сельскага ўзройня.

Мясцовае кіраванне ажыццяўляецца выканаўчымі камітэтамі розных узроўняў і адміністрацыямі раёнаў у гарадах.

У Беларусі таксама могуць стварацца іншыя органы тэрэтарыяльнага самакіравання. Пры рэалізацыі функцый дзяржавы трэба ўлічваць узровень дзяржавы і грамадскіх інтарэсаў. Органы мясцовага кіравання і самакіравання адказваюць за развіццё пэўнай тэрэторыі і павінны ўзаемадзейнічаць з вышэйшымі дзяржаўнымі органамі.

Дзяржаўны апарат не з’яўляецца нязменнай структурай, яго трансфармацыя залежыць ад сацыяльных, эканамічных, палітычных і іншых зменаў.

Соседние файлы в предмете Конституционное право