Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ekzamen_po_ist.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
410.11 Кб
Скачать

15 Аграрная рэформа. Валочная памера.

у 1557 Жыгемонт абвясціу а валочнай памеры = 21.3 га застаецца раздзеленне на надзелы. лепшыя землі да княжацкіх фальваркау. (асадныя) Чыншч саставіу ад 66 да 106 грошау.(цяглыя сяляне) Так для кожнай валокі селянін адпрацовывал падва тыдні у нядзелю. і плаціть натуральны аброк аусом.

пасля ввядзення валокі прырабаткі феядалау значна выраслі.

у канцы 15 ст асноуная павіннасць --даніна прадуктамі.

галоуныя этапы запрыгоневання

-- Судзебнік 1468 Казіміра. -- кадыфікавау феадальнае права

-- стату 1526

--стату 1566 У ём сцвярджалася аб 10 а потым аб 20 гадовых пошуакх беглых сялян і вяртання іх гаспадарам.Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі І ВКЛ. Сялян стала можнаа прадавать, менять, аддавать у якасті закладу як усю сямью.

16 Эканмічнае зазвіццё гарадоу і мястэчак мАгдэнбургскае права і сістэма самакіравання.

Пачынают расці паселішча гарадского тыпу-- мястэчкі. Яны узнікают як на дзяржауных так і прыватнаулсных землях. 40 працентов гарадоу належать феядалам. Жыхары несли павиннасть на карысть свайго гаспадара. Жыхары гарадоу личылися асабиста вольными. Аднака у 16 ст зъяуляюцца"юрыдыкі"- уладанні вельможных і духоуных фіядалау. Гарады з'яуляліся цэнтрам культурнага жыцця і рамесла. Большую частку жыхароу складал і рамеслінікі і гандляры -- іх называлі мяшчанамі.

с некаторага часу літоускія князі сталі давать гарадам МАгдэнбурскае права. Яно давала гораду свободу от феодальных повінносте, ад суда і уласті ваявод стараст і др. По праву создавался выборочный орган самакіравання -- магістрат. Магістрат састаял з рады і лавы (суда), яны заседалі у ратушы. Магдэнбургское право -- Вільня 1387 брест 1390

17 Знешняя палітыка ВКЛ у XIII-першай палове XVI ст.Знешняя палітыка ВКЛ не была свабоднай ад развіцця ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.Унія з Польшчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, умацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла аб’яднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.У XIV – першай палове ХV ст. галоўнымі ворагамі, з якімі ВКЛ даводзілася весці напружаную барацьбу, былі немцы Тэўтонскага і Лівонскага Ордэнаў. У 1409 г. пачалася так званая “вялікая вайна” паміж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму Ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Польшча) 15 ліпеня 1410 г.У сярэдзіне XIV і пачатку ХV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю ВКЛ. З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай.К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага.Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва.Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам прывяла спачатку да неабвешчанай прымежавай вайны працягласцю з 1487 па 1494 гг.У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі.Ваенная кампанія 1501–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны.

. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1507 г.Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г.Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў.У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі ВКЛ у ХІV–ХVІ стст.

Лівонская Вайна 1558 - 1583

Лівонская вайна(15581583), вайна, якая вялася паміж Рускай (Маскоўскай) дзяржавай, з аднаго боку, і Лівонскім ордэнам, потым Рэччу Паспалітай, Швецыяй за кантроль над Лівоніяй.

У студзені 1558 рускія войскі пачалі вайну супраць Лівонскага ордэна і хутка занялі шэраг гарадоў і замкаў (Нарва, Дэрпт, Нейгауз і інш.) у ўсходняй частцы Лівоніі. Кіраўніцтва ордэна заключыла перамір'е (1559) з Масквой, і звярнулася па дапамогу да еўрапейскіх манархаў, але згоду на вайсковую дапамогу даў толькі вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст.

У 1562 маскоўскія войскі, карыстаючыся тым, што войска ВКЛ было ў Інфлянтах, здзейснілі рад нападаў на усходнія землі ВКЛ 4-тысячнае войска ВКЛ білася з 15-тысячным войскам Масквы на чале з Андрэем Курбскім1563 вялікае маскоўскае войска на чале з самім Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў, і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі адкрываючы шлях углыб ВКЛ, да Вільні (200 км). Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбітае пад Глыбокім.

1567 ізноў пачаліся актыўныя ваенныя дзеянні. Вялікае войска Масквы сабралася каля Вялікіх Лукаў і пайшло на Інфлянты, але вярнулася да Вялікіх Лукаў і Тарапца, даведаўшыся пра збор паспалітага рушэння ВКЛ.Новаабраны кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый ажыццявіў у 1577—1579 энергічную падрыхтоўку да ўзнаўлення вайны за Полаччыну. 41-тысячнае войска выйшла з Дзісны на Полацк у ліпені 1579, і абклала горад 11 жніўня 1579. 30 жніўня горад здаўся. Пры ўступленні ў горад войскаў РП была спаленая бібліятэка Сафійскага сабору.\

На працягу 1580 у час паходу войска Рэчы Паспалітай на Маскву былі вернутыя і тыя землі Полаччыны, якія пасля 1579 заставаліся пад уладай Масквы, 26 жніўня 1581 войска РП пачало 5-месячную няўдалую аблогу Пскова.Незадаволенасць вайной у Рэчы Паспалітай і няўдача аблогі Пскова вымусілі Баторыя пачаць перагаворы, і 15.1.1582 быў заключаны Ям-Запольскі 10-гадовы мір.

18 Фарміраванне беларускай народнасці.

Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Гэтаму садзейнічала мноства фактараў.Першая група – палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы са знешняй агрэсіяй.Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явілася далейшае развіццё сельскай гаспадаркі, замена двухполля парнай зерневай сістэмай трохполля, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю.Паступова ў ВКЛ усталёўвалася адзіная грашовая сістэма гандлёва-вымяральных стандартаў.З папярэднімі фактарамі цесна звязаны і сацыяльныя ўмовы.Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі пэўную ролю адыгрываў і канфесійны фактар. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба народа з’яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэрыяльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.У XV–XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленяў: мястэчка, фальварак, засценак, ваколіца.Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць беларусаў. У ВКЛ жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў.Беларуская культура другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйскай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых умоў.У другой палове XIII – першай палове XVI ст. паралельна з працэсамі стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё старабеларускай літаратурнай мовы.З усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення найбольш дынамічна развіваліся летапісы.У другой палове XVI ст. летапісы сталі паволі адміраць, уступаючы месца іншым гістарычным жанрам.

19 Рэнесанса на Беларусі. Францыск Скарына У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.). У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі. Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.На працэс станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін.Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збудаваннямі – замкамі, якія адначасова з’яўляліся адмістрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XVI ст.У сувязі з пашырэннем каталіцызму на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва касцёлаў.У культавай архітэктуры канца XV – першай паловы XVI ст. з’яўляецца новы тып пабудоў – інкастэляваныя храмы, прыстасаваныя да абароны.У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст. вылучаюцца іконапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура.У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на Беларусі ў другой палове XIII – першай палове XVI ст. развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]