Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ekzamen_po_ist.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.04.2019
Размер:
410.11 Кб
Скачать

57 Грамадска палитычнае развиццё в рб

. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусветных арганізацый і, паводле міжнародных правіл, павінна ўносіць сродкі у іх бюджэт. У 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя орга­ны — 4 млн дол., на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганіза­цый — 11,8» на адкрыццё і ўтрыманне пасольстваў, розных замеж­ных устаноў - 10,1 млн дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД. Беларусь ажыццяўляе навукова-тэхнічныя і культурныя сувязі з замежнымі краінамі. У 1993 г. вучоныя Акадэміі навук Беларусі ра­зам з замежнымі супрацоўнікамі ажыццяўлялі даследаванні больш як па 150 праблемах і асобных тэмах. У іх распрацоўцы прынялі ўдзел 36 акадэмічных інстытутаў і каля 160 навукова-даследчых ар­ганізацый з 24 замежных краін, у тым ліку з ЗША, Германіі, Фран-цыі, Англіі, Польшчы, Італіі, Кітая, Японіі і інш. Важным накірункам на шляху ўзаемаразумення і збліжэння наро-даў з'яўляюцца кантакты і ўзаемаабмен дасягненнямі у галіне літа-ратуры, мастацтва, фізкультуры і спорту. Важную ролю у павышэнні аўтарытэту рэспублікі на міжнароднай арэне адыграла ратыфікацыя ею у 1993 г. Пратакола да Міжнародна­га пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Тэта дае магчымасць кожнаму грамадзяніну прасіць абароны у міжнароднага супольніцтва праз Камітэт ААН па правах чалавека. Раней такога юрыдычнага права не існавала. У 1994 г. Рэспубліка Беларусь выбрана у Праўленне Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ), які праводзіць рознабаковую дзейнасць у падтрымку правоў дзяцей і маці ва ўсіх краінах свету. Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі з'яўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі. Асаблівую небяспеку выклікала трагедыя, звязаная з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забрудж-вання. Гэтая зона ахапіла 1/3 шюшчы рэспублікі, на якой пражыва-ла пятая частка насельніцтва — болып за 2 млн 200 тыс. чалавек. У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі і інш. Знаходзячыся на скрыжаванні шляхоў паміж Усходам і Захадам, Поўначчу і Поўднем, Беларусь удзяляе ўвагу развіццю аўтамабільных, чыгуначных, водных, паветраных шляхоў зносін. Урад Рэспублікі Беларусь падпісаў крэдытнае пагадненне з Еўрапейскім банкам рэ-канструкцыі і развіцця аб правядзенні доўгатэрміновай праграмы

58 Сац-эк і палітычнае становішча Б ў сучасны перыяд. Міжнародныя сувязі РБ.

У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.

Першы з іх - праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з'яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.

Другі накірунак у палітычным спектры - леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з'яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.

Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.

Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта - элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.

Здабыткі сацыялізму - элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа - права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д.

Ідэя трэцяга шляху развіцця грамадства, пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці, адсутнічае ў праграмах цэнтрысцкіх партый і рухаў Беларусі. У апошніх ёсць фразеалогія і правых і левых партый і рухаў. Яны хітруюць, лаўчацца, хаваюць свае сапраўдныя палітычныя мэты. Людзі бачаць гэта і не хочуць звязваць з імі свае надзеі на будучыню.

Якім шляхам пойдзе развіццё беларускага грамадства - пакажа будучае, дзень заўтрашні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]