- •1.Предмет, значение и цели курса «Истории Белоруссии». Периодизация истории Белоруссии. Источники изучения курса.
- •2. Первобытное общество - общий этап в истории человечества. Заселение территории Белоруссии. Основные занятия первобытных людей, их общ строй.
- •3. Великое переселение народов. Расселение индоевропейцев. Балты и славяне на территории современной Белоруссии.
- •21. Вайна 1654-1667гг
- •4. Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •6. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у іх-хііі стст.
- •60. Распад ссср.Независимость бсср. Создание снг.
- •8. Рэлігія і культура ў 9-13 ст.
- •9. Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў
- •10. Утварэнне вкл
- •11. Дзяржаўны і саслоўны лад вкл
- •12. Знешняя палітыка вкл ў 13-16 стст
- •13. Становішча вкл у палітычнай сістэме рп
- •61. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы
- •16. Развіццё феад.Адносін на Беларусі.
- •18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 стст
- •62. Грамадска-палітычнае становішча і перспектывы развіцця Рэспублікі Беларусь
- •20. Казацка-сялянская вайна 1648-1667гг
- •22. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •17. Беларуская культура ў 13-17 стст
- •40. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •25. Беларуская культура ў 17-18 стст
- •26. Политика царизма в Белоруссии в конце 18-19 ст.
- •28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Рэформы Кісялёва.
- •29. Общественно-политическое движение на б в 18-19. Восстания 1794 и 1830-31 гг.
- •41. Культура Беларусi пачатку XX ст.
- •30. Искусство Белоруси в 18-19ст.
- •31, 33. Отмена крепостного права.Буржуазные реформы 1860-1880г.
- •32. Восстание 1863-1864гг на б, его итоги и значение.
- •46. Создание бсср и л-бсср.
- •34. Культура Беларусi другой паловы XIX – пачатку XX ст.
- •35. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.
- •36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-1890гг
- •37. Сацыял-дэмакратычныя, народніцкія партыі і арганізацыі на Беларусі ў пачатку хХст.
- •38. Фарміраванне беларускай нацыі
- •43. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •39. Беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст.
- •45. Абвяшчэнне бнр. Дзейнасць Рады бнр
- •47. Беларусь ў гады савецка-польскай вайны.
- •48. Беларусь у гады нэПа.
- •49. Нацыянальнае і дзяржаўнае будаўніцтва ў 1919–1920 гг.
- •50. Беларусь ў перыяд усталявання таталітарнага рэжыму.
- •51, 53.. Западная б в составе Польши.Воссоединение Зап б и бсср.
- •52. Развитие образования ,науки и литературы на б в 1917-1941гг.
- •54. Нападение фашистской Германии на ссср и оборонит бои на терр б.
- •55. Освобождение б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.
- •56. Обновление и развитие нар хоз-ва бсср в 1945-1950гг
- •59. Развитие образования и науки б в послевоенное время.
- •42. Першая сусветная вайна.
5. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
На пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.
Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войска ў феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. На самой справе, развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 гадоў татара-мангольскага іга на рускіх землях. І, нарэшце, трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. А безгранічны сепаратызм заўсёды і непазбежна вядзе да гібелі адзінай дзяржавы. Так здарылася і з Кіеўскай Руссю.
У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што раз’яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з’явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель.
Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. І хоць на тэрыторыі гэтых зямель узнік шэраг удзельных княстваў, іх князі часта дзейнічалі згуртавана. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.
Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М. Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой “выпала гістарычная роля стаць у другой палове ХІІІ ст. ядром аб’яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву”. Вывад М. Ермаловіча аб тым, што “у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак”, а апошні “стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці” з’яўляецца спрэчным, дыскусійным.