Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

35. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.

Рэформа 1861 г., праведзеная ў iнтарэсах памешчыкаў, абумовiла “прускi” варыянт развiцця аграрнага капiталiзму ў Расii. На Беларусi яго рысы былi яшчэ больш выразныя. Тут памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы складалi ў сярэднiм ад 2 да 5 дзесяцiн на мужчынскую душу.

Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўлялiся ў выглядзе адпрацовак. У Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях памешчыкi шырока выкарыстоўвалi працу наемных рабочых (гадавых, тэрмiновых, падзенных), якiя апрацоўвалi зямлю iнвентаром уладальнiка. Гэта была ўжо капiталiстычная форма гаспадарання. Аднак i тут адпрацоўкi займалi значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.

У вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на збожжа рэзка панiзiлiся (толькi за 80-я гг. больш чым у 2 разы). Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.

У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. Важным вiдам гандлёвага прадпрымальнiцтва ў памешчыцкiх гаспадарках Беларусi было вiнакурэнне. Інтэнсiўна развiвалася свiнагадоўля, танкарунная авечкагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi i павелiчэнне яе рыначных сувязей асаблiва ярка праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур: бульбы, ільну. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.

Разам з тым, да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркi Беларусi на капiталiстычны лад яшчэ далека не завершылася.

Характэрнай рысай прамысловага развiцця Беларусi ў другой палове ХIХ ст. разам з адносна хуткiм ростам фабрычнай iндустрыi было распаўсюджанне дробнай вытворчасцi i мануфактур, пераважна невялiкiх фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў. Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост i павялiчваецца аб’ем прадукцыi рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi. Рамеснiцкiя прадпрыемствы былi заснаваны на ручной працы. Мануфактуры ўзнiкалi з сялянскiх промыслаў i гарадскога рамяства. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але iснаваў яе падзел па спецыяльнасцях.

Нягледзчы на вялiкую долю рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi на працягу другой паловы ХIХ ст. у прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка.

Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Пераважнае значэнне атрымалi галiны вытворчасцi, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравiны: вiнакурэнне, лясная прам-сць.

Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай с/г сыравiны: мукамольна-крупяных, крухмальна-патачных, маслабойных, пiвавараных, тэкстыльных, iльно- i пенькаапрацоўчых, гарбарных. У другой палове ХIХ ст. хуткi рост гарадоў i развiцце прамысловага будаўнiцтва выклiкалi патрэбу ў вялiкай колькасцi будаўнiцых матэрыялаў. На Беларусi атрымала развiцце, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.

Прамысловасць Беларусi пасля рэформы 1861 г. развiвалася нераўнамерна. У 80–90-я гг. на Беларусi ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднiя 20 гадоў (у Расii толькi ў 2,6 раза).

Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог. Першай у 1862 г. праз тэрыторыю Беларусi прайшла Пецярбургска-Варшаўская чыгунка (праз Гродна). Затым пачала дзейнiчаць Рыга-Арлоўская чыгунка, Маскоўска-Брэсцкая, Лiбава-Роменская. У 80-я гг. былi пабудаваны Палескiя чыгункi. У 1902 г. адкрылася Пецярбургска-Адэская магiстраль . Увогуле даўжыня чыгуначнай сеткi на Беларусi вырасла ў 12 разоў. Чыгункi звязалi Беларусь з галоўнымi iндустрыяльнымi цэнтрамi краiны – Пецярбургам, Масквой, Кiевам, Варшавай, прыбалтыйскiмi партамi.

Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]