Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

18. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у 14-17 стст

У канцы XIII- XVI ст. пачынаецца фарміраванне беларускай народнасці - гістарычна склаўшайся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і суседніх усходніх і паўночных землях устойлівай супольнасці людзей, якая характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення у пакаленне. Працэс фарміравання гэтых этнічных прыкмет працягваўся амаль чатыры стагоддзі і праходзіў пад розных фактараў.

Умовы для фарміравання беларускай народнасці склаліся з сярэдзіны XIII ст: аб’днанне у ВКЛ, гандлёвыя сувязі ў межах Княства, рост гарадоў.

Палітычны і эканамічны фактары з'яўляліся "фонам", на якім адбывалася фарміраванне і развіццё беларускага этнасу.

Этнічная тэрыторыя Беларусі ахапіла пераважна ўсход-неславянскія землі, на якіх жылі нашчадкі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Гэтыя блізкія этнічныя аб'яднанні, якія ўвабралі шэраг балцкіх элементаў, але ў якіх пераважалі славянскія рысы, з'яўляюцца нашымі продкамі. Этнічная тэрыторыя кожнага народа вызначаецца ўстойлівасцю на працягу стагоддзяў. Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы насялялі Смаленшчыну, сумежжа Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Пскоўшчыны, Латгаліі, Падляшша і Віленскі край. У выніку наступных штучных падзелаў гэтыя землі апынуліся паза палітычнымі межамі Беларусі.

Існаваўшая гістарычная перспектыва спалучэння беларусаў у адзіны этнас з украінцамі, з якімі іх аб'дноўвала агульная назва "Русь", агульная мова і вера, блізкая культура, не была рэалізавана.

У XIII - XVI стст. на этнічнай тэрыторыі Беларусі фарміруецца новая самастойная мова са сваімі асаблівасцямі, якая карэнным чынам адрозніваецца ад старажыт-наўсходнеславянскай, рускай і ўкраінскай моў. Характэрныя рысы старабеларускай мовы замацоўваюцца ў помніках пісьменнасці XV - XVI стст.

Развіццю беларускай мовы спрыяла тое, што ў XIV - XVII стст. яна была дзяржаўнай мовай ВКЛ. Яе ўжыванне ў афіцыйным справаводстве оыло заканадаўча замацавана Статутам 1588 г. Пранікненню беларускай мовы ў канфесійную літаратуру спрыяла Рэфармацыя. Яе ўнармаванню садзейнічала ўніяцкая царква.

У перыяд фарміравання беларускай народнасці развіліся і замацаваліся уласцівыя для яе этнічнай тэрыторыі спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Распаўсюджваюцца аднолькавыя тыпы прылад працы, праяўляюцца асаблівасці ў гаспадарчых занятках. Устанаўліваецца характэрнае толькі для беларускай тэрыторыі народнае адзенне, складваецца своеасаблівая народная кухня.

Такім чынам, на працягу другой паловы XIII - XVI ст. на акрэсленай этнічнай тэрыторыі сфарміраваўся своеасаблівы агульнабеларускі комплекс традыцыйнай культуры і сісгэмы мовы, якія сведчылі пра нараджэнне новага этнасу.

Адным з галоўных вынікаў выступае этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у далейшым падвяргалася дэфармацыі пад уздзеяннем спачатку паланізатарскіх, а потым русіфікатарскіх тэндэнцый.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]