Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Рэформы Кісялёва.

Стан сельскай гаспадаркі ў першай палове XIX ст. ха-рактарызаваўся існаваннем фальваркова -паншчыннай сістэмы і поўнай асабістай залежнасці сялян ад памешчыкаў. Уся прыдатная для апрацоўкі памешчыцкая зямля знаходзілася ў карыстанні сялян, якія за гэта выплачвалі памешчы-ку грашовы (чынш) ці натуральны аброк (даніна прадуктамі). У адрозненне ад еўрапейскай часткі Расіі большая частка сялян Беларусі паступова пераводзілася з аброку на паншчы-ну — апрацоўку памешчыцкай зямлі. У сярэдзіне XIX ст. ся-лянскім гаспадаркам, якія мелі надзел у адну волоку (мера плошчы, роўная 21,36 га), прызначалася 12 дзён паншчыны на тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай). Такія ўмовы працы не стваралі ў сялян ніякай матэрыяльнай зацікаў-ленасці.

Пашыралася такая галіна, як вінакурэнне — перапрацоў-ка бульбы на гарэлку. Важнай крыніцай даходаў памешчыкаў стала лънаводства. 3 канца 30-х гг. XIX ст. у памешчыцкіх гас-падарках пачалі сеяць цукровыя буракі, якія перапрацоўваліся на цукар.

Такім чынам, абазначылася гаспадарчая спецыялізацыя, звязаная з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны. Перапрацоўчыя прадпрыемствы (вінакурныя, цукраварныя, льнопрадзільныя і інш.) размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, што набліжала іх да крыніц сельскагаспадарчай сыравіны. Аднак такіх прадпрымальніцкіх памешчыцкіх гаспадарак было няшмат.

Ва ўмовах разлажэння феадальна-прыгонніцкай сіс- тэмы царскі ўрад пайшоў на эканамічныя рэформы з мэтай прыстасавання існуючай сістэмы гаспадарчых адносін да патрэб рынку, а таксама павышэння дзяржаўных даходаў. Для гэтага прадугледжвалася спыніць працэс збяднення сялян-ства, павялічыць колькасць сялянскіх двароў, здольных вы-конваць павіннасці і плаціць падаткі на карысць дзяржавы, ліквідаваць самавольства памешчыкаў, якія арандавалі дзяр-жаўныя маёнткі. Ініцыятарам рэформы стаў прыхільнік абмежавання прыгоннага права, кіраўнік Міністэрства дзяр-жаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. Рэформа была праве-дзена толькі сярод дзяржаўных сялян, якія складалі пятую частку ад усяго беларускага сялянства. Яна прадугледжвала правядзенне падрабязнага апісання ўсіх дзяржаўных маёнт-каў і строгае вызначэнне павіннасцей дзяржаўных сялян у залежнасці ад іх гаспадарчага становішча; спыненне здачы дзяржаўных зямель у арэнду; ліквідацыю фальваркаў і па-ступовы перавод дзяржаўных сялян з паншчыны на чынш.

Рэформа П. Кісялёва прывяла да пэўнага павелічэння на-дзелаў дзяржаўных сялян і змяншэння іх павіннасцей. Аднак прыгоннае права існавала па-ранейшаму і з'яўлялася своеасаблівым небяспечным «парахавым склепам пад дзяржавай».

44. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.

24—25 кастрычнiка 1917 г. у Петраградзе перамагло ўзброенная паўстанне. Часовы ўрад быў звергнуты. II ?серасiйскi з’езд Саветаў прыняй Дэкрэты аб мiру i зямлi, стварыў новы ўрад – СНК, выбраў заканадаўчы орган – УЦВК. Уся ўлада перайшла да Саветаў рабочых, сялянскiх i салдацкiх дэпутатаў.

26 кастрычнiка 1917 г. узяў ўладу ў свае рукi i Мiнскi Савет. Былi створаны ўзброеныя сiлы новай улады, якiя ўстанавiлi кантроль над поштай, тэлеграфам, вакзаламi. Быў створаны ВРК. Супраць новай улады выступiў меншавiцка-эсэраўскi «камiтэт выратавання рэвалюцыi». У вынiку перагавораў было дасягнута кампрамiснае рашэнне: «Камiтэт...» абавязаўся не пасылаць войскi ў Петраград для падаўлення рэвалюцыi, а Савет пагадзiўся перадаць «Камiтэту» уладу. Затым бальшавiкi з дапамогай салдат Заходняга фронту ўзялi ўладу ў свае рукi. За Мiнскам савецкая ўлада ўсталявалася i ў iншых гарадах Беларусi. Быў ўтвораны адзiны абласны выканаўчы камiтэт i Савет Народных Камiсараў, праведзены першыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi: нацыяналiзацыя прамысловасцi, уводзiўся 8-гадзiнны рабочы дзень, канфiсковывалiся памешчыцкiя гаспадаркi, стваралiся першыя калектыўныя гаспадаркi сялян i iнш. Адбылiся кардынальныя змены ў галiне культуры. Пашыралася сетка школьных устаноў, шмат увагi ўдзялялася лiквiдацыi непiсьменнасцi сярод дарослага насельнiцтва. Пачалiся карэнныя пераўтварэннi ва ўсiх сферах жэцця беларускага народа.

Кастрычнiцкая рэвалюцыя – не выпадковая з`ява, а заканамерны працыс грамадзянскага развiцця Расii. Пры ўсiх неадназначных адносiнах да Кастрычнiцкай рэвалюцыi, трэба прызнать, што яна як нi адна iншая падзея, сказала глыбокае ўздзеянне не толькi на народы Расii, але на ход сусветная гiсторыi. За кароткi час краiна пераўтварылася ў магутную iндустрыяльную дзяржаву, з якой лiчыўся ўвесь свет. Дзякуючы Кастрычнiку беларускi народ здабыў сваю дзяржаўнасць, стварыў магутны эканамiчны i iнтэлектуальны патэнцыял. Чаму не ўдалося захаваць усе гэта? Кастрычнiцкая рэвалюцыя тут нi пры чым. Гэта тлумачыцца iншымi як аб`ектыўнымi, так i суб`ектыўнымi прычынамi.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]