Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Kopia_shpory исторя.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
440.32 Кб
Скачать

10. Утварэнне вкл

Для таго каб зразумець, як ішоў працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), трэба пачаць з аналізу прычын.

Па-першае, ХІІ–ХІІІ стагоддзі для Кіеўскай Русі былі перыядам феадальнай рздробленасці. А таму і Полацкага княства, знясіленае міжусобіцамі ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі. Аслабіла гэтыя землі і Тэўтонскі ордэн і татара-мангольскае нашэсце. Такім чынам, адной з прын была знешнепалітычная.

Але самая важная прычына– унутрыпалітычная. ХІІІ стагоддзе вучоныя характарызуюць як новы этап інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін , развіваецца земляробства, растуць гарады, пашыраюцца гандаль, рамёствы. Адчуваюцца змяненні ў інстытуце феадальнай уласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі ўцягваюцца новыя катэгорыі вольнага (з ліку вольных абшчыннікаў) і несвабоднага (з ліку халопаў) насельніцтва. Расце сіла і моц баярства за кошт князёў. Паказчыкам гэтага з’яўляецца ўзнікненне вечавога кіравання ў шэрагу гарадоў.

Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.

У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай. Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга.

Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў, і ў палітычным плане літоўскія землі набылі моцную дзяржаўнасць і мелі сур’ёзную перавагу перад раздробленымі землямі Русі.

Велізарную ролю ў працэсе аб’яднання літоўскіх і заходнерускіх зямель у адзіную дзяржаву адыграў фактар узаемнага імкнення. Улада вялікіх князёў літоўскіх, якая ўмацавалася ў барацьбе за аб’яднанне літоўскіх зямель, стала своеасаблівым фундаментам у гэтым працэсе. Велізарную ролю ў аб’яднанні літоўскіх і заходнерускіх княстваў адыграў фактар знешняй небяспекі.

Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.

Поспеху спрыяла і тое, што спачатку літоўскія князі давалі абяцанне “не рухаць старыны” і не ўводзіць “навіны” на заходнерускіх землях. Больш таго, яны актыўна запазычвалі эканамічны, палітычны, прававы, рэлігійны фундамент, пісьменнасць (якой самі не мелі) больш развітога народа. Уваходжанне ў склад ВКЛ не ўспрымалася заходнерускімі княствамі як вынік літоўскай агрэсіі.

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]