Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Храналогія

15171519 гг. Ф. Скарына надрукаваў у Празе «Псалтыр» і 22 кнігі Бібліі на старабеларускай мове.

1522 г. – пачатак кнігадрукавання на тэрыторыі ВКЛ. Ф. Скарына выдаў у Вільні «Малую падарожную кніжку».

1562 г. – стварэнне Несвіжскай друкарні, дзе быў надрукаваны «Катэхізіс» С. Буднага.

1570 г. – заснаванне ў Вільні езуіцкай калегіі, якая ў 1579 г. была рэарганізавана ў акадэмію.

1596 г. – царкоўны сабор з прадстаўнікоў вышэйшага духавенства праваслаўнай і каталіцкай царквы ў Берасці зацвердзіў акт уніі, заснавана новая хрысціянская царква – грэка-рымская, або уніяцкая.

Рукапісныя кнігі і летапісы

Традыцыі рукапіснай кнігі:

  • курсіўны шрыфт

  • шматколернасць

  • размяшчэнне тэксту пірамідай.

Назва твора

Дата

Характарыстыка

1

2

3

Лаўрышаўскае евангелле

XIV ст.

Выдатныя ўзоры беларускай рукапіс-най кнігі. Вокладкі рукапісных кніг рабілі з дошак, якія абцягваліся ску-рай, упрыгожваліся выявамі, пласцін-камі з металаў і каштоўнымі камяня-мі і прымацоўвалі зашчэпкі

Друцкае евангелле

Жыровіцкае

евангелле

XV ст.

«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»

XV ст.

Напісаны невядомым аўтарам у Сма-ленску. Выкладзена гісторыя ВКЛ ад смерці Гедыміна да канца XIV ст. у форме суцэльнага апавядання без вы-карыстання дат

Заканчэнне

1

2

3

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

XV ст.

Першы агульнадзяржаўны летапісны звод ВКЛ. Апісвае гістарычныя падзеі з IХ ст. да 1446 г. (адсюль назва). У яго аснове ляжыць летапіс, складзены ў 20 – 30-я гг. ХIV ст. у Смаленску. Звод абгрунтоўваў заканамернасць па-літычнага аб'яднання літоўскіх, бела-рускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарскую палітыку вялікіх князёў літоўскіх

Радзівілаўскі летапіс

Канец

XV ст.

Летапісны звод пачатку ХIII ст. Скла-даецца з «Аповесці мінулых гадоў» і летапісу за 1112 – 1206 гг. Назва – ад імя віленскага ваяводы Януша Радзі-віла, які валодаў першым спісам лета-пісу. Вядомы адзіны ілюстраваны спіс канца XV ст. Асаблівую ўвагу пры-цягваюць яго каляровыя мініяцюры (618), якія даюць каштоўныя звесткі аб Кіеўскай Русі і Полацкім княстве (паходы на Царград, будаўніцтва Са-фійскага сабора, бітва на Нямізе, пала-ненне і вызваленне Усяслава Полацка-га, міжусобная барацьба князёў і г.д.)