- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у iх–хiii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у хiii–хviii стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец xvііі ст. – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – 30-я гг. Хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гг. Хх ст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Бсср: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945–1991 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Рэспубліка Беларусь у канцы хх – пачатку ххі стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 90 Прыкладныя пытанні да заліку 93
МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ»
Кафедра гісторыі і педагогікі
Гісторыя беларусі
Метадычныя парады
па падрыхтоўцы да семінараў
для студэнтаў усіх факультэтаў
2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае
Горкі
БДСГА
2016
УДК 94(476)+008(476)(072)
ББК 63.3(4Беи)я73
Г46
Рэкамендавана метадычнымі камісіямі
факультэта бізнесу і права 28.01.2016 (пратакол № 5)
і факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі 26.01.2016
(пратакол № 5)
Аўтары:
кандыдаты гістарычных навук, дацэнты
Г. А. Гусарава, Н. А. Глушакова;
старшыя выкладчыкі Ю. В. Кірчук, А. М. Куніцкая, А. В. Радзюк; выкладчык А. В. Кісялёў
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н. С. Шатраўка;
кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. А. Сідарава
Г46 |
Гісторыя Беларусі : метадычныя парады па падрыхтоўцы да семінараў / Г. А. Гусарава [і інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Горкі : БДСГА. – 2016. – 122 с.
Прыведзены парады па арганізацыі самастойнай працы, характарыстыка важнейшых падзей, знакамітых дзеячаў, асноўных характэрных тэрмінаў і паняццяў, вытрымкі з гістарычных дакументаў. Для студэнтаў усіх факультэтаў.
|
УДК 94(476)+008(476)(072)
ББК 63.3(4Беи)я73
© УА «Беларуская дзяржаўная
сельскагаспадарчая акадэмія», 2016
Прадмова
Гісторыя народа – гэта працяг мінулага, якое насычана рэальнымі справамі сучаснага, і пасланне грамадства ў будучыню. Толькі павага да сваёй гісторыі, да сваіх нацыянальных каштоўнасцей і традыцый з’яўляецца асновай росквіту краіны. Толькі гісторыя народа можа растлумачыць яго патрэбы і ідэалы.
Адукацыйны стандарт Рэспублікі Беларусь прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гума-нітарных і грамадазнаўчых ведаў. Асноўныя мэты сацыяльна-гума-нітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі –фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабістых кампетэнцый, прафе-сійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабістых задач і функцый. Састаўной часткай сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі з’яўляецца курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі».
Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне пра-фесійных і сацыяльна-асабістых кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцей, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Для рэалізацыі мэт, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:
– фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу зака-намернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-экана-мічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;
– засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;
– гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспуб-
лікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай ін-фармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.
У выніку вывучэння курса «Гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» студэнты павінны ведаць:
– асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі;
– асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гіста-рычныя перыяды;
– гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага гра-мадства;
– асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай куль-туры беларускага народа;
– асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
– месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;
умець:
– выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вы-вучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;
– характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;
– ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыя-навання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
– тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культур-на-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;
– аналізаваць працэс утварэння беларускай дзяржаўнасці, афарм-лення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
– характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецка-
га народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.
Дадзеныя матэрыялы складзены на аснове тыпавой праграмы вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі». Між тым абмежаваная колькасць аўдыторных заняткаў і агульнадаступнасць шматлікіх друкаваных выданняў па гісторыі патрабуюць сёння ад студэнтаў самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Пры гэтым адзначым, што пад самастойнай працай разумеюцца рознабаковыя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці пад час аўдыторных і пазааўдыторных заняткаў (у бібліятэцы, дамашніх умовах і г. д.) па выкананню розных заданняў пад непасрэдным або апасродкаваным кіраўніцтвам выкладчыка.
Дадзенае метадычнае выданне прызначана для студэнтаў усіх факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і прызвана дапамагчы ім лепш асэнсаваць тэарытычны матэрыял па найбольш важных і складаных тэмах курса. Рэкамендацыі па пра-вільнай арганізацыі самастойнай працы, вылучэнне характэрных гіста-рычных паняццяў, асноўных падзей і знакамітых асоб накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыйнай сесіі больш рацыянальнай і паспяховай.