Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Храналогія

1803–1804 гг. правядзенне рэформы асветы. У адпаведнасці з рэформай школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад Віленскай навучальнай акругі, цэнтрам якой стаў Віленскі універсітэт. Папячыцелем (кіраўніком) навучальнай акругі быў прызначаны князь Адам Чартарыйскі. У 1829 г. на ўмовах актывізацыі апазіцыйнага грамадска-палітычнага руху Віленская навучальная акруга была рэарганізавана расійскімі ўладамі ў Беларускую навучальную акругу з цэнтрам у Віцебску.

1803–1832 гг. дзейнасць Віленскага універсітэта (з 1796 да 1803 г. – Галоўная Віленская школа). Выкладанне вялося на польскай мове. У 1832 г. Віленскі універсітэт быў зачынены ў сувязі з удзелам яго студэнтаў у паўстанні 1830–1831 гг.

1819 г. – адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ў маёнтку графа М.П. Румянцава (Гомель).

1836 г. – выкладанне ўсіх вучэбных прадметаў было пераведзена на рускую мову, польская мова была выключана з праграм. Асвета пачала будавацца на прынцыпах «праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці». Царскі ўрад адмаўляў існаванне самастойнай беларускай мовы, якая лічылася дыялектам рускай ці польскай.

1840 г. – пачала працаваць Горы-Горацкая земляробчая школа, пераўтвораная ў 1848 г. у земляробчы інстытут – першую ў Расіі вы-шэйшую агранамічную ўстанову. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні 1863–1864 гг. інстытут быў пераведзены ў Пецярбург. Вы-шэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова аднавіла сваю дзейнасць у Горках толькі ў 1919 г.

1862–1863 гг. – выданне газеты «Мужыцкая праўда», ініцыятарамі яго былі К. Каліноўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі.

1886 г. пачалося выданне першай у Беларусі незалежнай газеты «Минский листок». У якасці літаратурнага дадатку да яе публікаваўся «Северо-Западный календарь», які змяшчаў шмат геаграфічных матэрыялаў. 3 1902 г. газета пачала выходзіць пад назвай «Северо-Западный край». Тут была надрукавана паэма «Тарас на Парнасе», змяшчаліся творы Я. Лучыны, К. Каганца, М. Янчука, М. Доўнар-Запольскага. На яе старонках з'явіўся першы друкаваны верш Я. Ку-палы.

1884 г. – утварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы «Гоман». Гоманаўцы былі першымі, хто паставіў пытанне аб праве беларусаў мець сваю самастойную дзяржаву.

1887 г. указ «аб кухарчыных дзецях», забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў.

Канец XIXпачатак XX ст. – тэрмін «Беларусь» і назва «беларус» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў.

1906 г. першае легальнае беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» у Пецярбургу. Былі выпушчаны «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К. Каганца і «Першае чытаннне для дзетак беларусаў» Цёткі. За выданне зборнікаў вершаў «Дудка беларуская», «Смык беларускі» Ф. Багушэвіча і «Жалейка» Я. Купалы Пецярбургскі камітэт па справах друку пачаў крымінальнае праследаванне выдавецтва. На пачатку XX ст. існавалі таксама беларускія выдавецтвы «Наша хата», «Беларус», «Мінчук», «Палачанін».

19061915 гг. – выданне легальнай беларускай штотыдневай газеты «Наша ніва» у Вільні. Газета друкавалася кірыліцай (для праваслаўных беларусаў) і лацінкай (для беларусаў-католікаў). «Наша ніва» займала ліберальныя асветніцкія пазіцыі. Галоўным у сваёй дзейнасці «наша-ніўцы» лічылі барацьбу за захаванне адзінства беларускага народа, пераадоленне яго рэлігійнага расколу. Значную ўвагу рэдакцыя «На-шай нівы» надавала прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры, развіццю беларускай мовы.

1907 г. – стварэнне першай беларускай трупы пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага, у 19101913 гг. дзейнасць першага нацыянальнага пра-фесійнага тэатра пад яго кіраўніцтвам.

1910 г. адкрыццё першага настаўніцкага інстытута ў Віцебску.

Пачатак школьнай рэформы ў Беларусі супаў з падаўленнем паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел студэнтаў і вучняў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут і 8 сярэдніх навучальных устаноў.

Праблемы адукацыі.

  1. У пачатковай адукацыі быў недахоп настаўнікаў. Адкрываліся настаўніцкія семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковай школы. Першая – у 1864 г. у Маладзечне.

  2. У пачатку XX ст. адчыніліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве, Мінску, аднак яны давалі няпоўную вышэйшую адукацыю.

  3. Прафесійна-тэхнічнае навучанне вялося ў 25 ніжэйшых прафесійных навучальных установах. Напрыклад, Горацкае рамеснае вучылішча, Гомельскае чыгуначнае вучылішча.

  4. Вышэйшыя навучальныя ўстановыў Беларусі ў апошняй трэці XIX–пачатку XX ст. адсутнічалі.