Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Храналогія

Другая палова XVII ст. – другая палова XVIII стст. – перыяд рэзкага пагаршэння ўмоў для развіцця беларускай культуры; сцвяр-джэнне пераважнасці польскай і лацінскай моў; заняпад беларускага кірылічнага кнігадрукавання.

1736 г. – заснаванне Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоў.

Адукацыя

У брацкіх праваслаўных школах пасля пачатковай адукацыі вывучалі скарочаныя цыклы: цыкл «трывіума» (граматыка, рыторыка, дыялектыка), цыкл «квадрыума» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, у якой бачылі сродак процістаяння каталіцызму.

Уніяцкія навучальныя ўстановы. У іх дзейнасці выразна праг-лядалася тэндэнцыя да сінтэзу духоўных уплываў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. У Беларусі існавалі арыянскія школы і кальвінісцкая гімназія ў Слуцку.

Рэформа адукацыі (17701790 гг.) мела наступныя вынікі: пера-вод выкладання на польскую мову замест латыні, даступнасць і свецкі характар адукацыі, увага да развіцця здольнасцей дзяцей.

Развіццё навукі

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Казімір Семяновіч

Ураджэнец ВКЛ, вынаходнік многаступеньчатых ракет. З'яўляецца папярэднікам Э. Цыялкоўскага і С. Каралёва, дзякуючы працам якіх чалавек пачаў асваенне космасу. У 1650 г. у Амстэрдаме выдаў кнігу «Вялікае мастацтва артылерыі», якая стала падручнікам для гарматчыкаў усяго свету

Ілля Капіевіч

Ураджэнец Мсціслаўшчыны. Па даручэнні Пятра I у 1699 г. у Амстэрдаме падрыхтаваў і выдаў першы да-паможнік па матэматыцы на рускай мове. У Маскве

Заканчэнне

1

2

выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыцы і інш. Усяго ім напісана і надрукавана больш за 20 кніг

Марцін Пачобут-Адляніцкі

Вядомы вучоны-прыродазнаўца, выхадзец з гродзен-скай шляхты. Быў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ (з 1796 г. – галоўнай Віленскай школы). Вывучаў плане-ту Меркурый, адкрыў невядомае сузор'е, вызначыў каардынаты многіх пунктаў у Беларусі і Літве

Жан Жылібер

Французскі вучоны, кіраўнік медыцынскай школы ў Гародні. Яго дбаннем былі створаны пры школе пры-родазнаўчы і анатамічны кабінеты, аптэка, батанічны сад. Аўтар навуковай фундаментальнай працы «Літоўская флора»

Грамадска-палітычная думка

Прозвішча

Дзейнасць

1

2

Казімір Лышчынскі

Шляхціц з Берасцейшчыны, аўтар твора «Аб неіс-наванні Бога». Згодна з прысудам соймавага суда Рэчы Паспалітай быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы

Георгій Каніскі

Царкоўна-палітычны і культурны дзеяч. Выхадзец з Украіны. Прапаведаваў асветніцтва, аўтар шэрагу філасофскіх прац, таленавіты літаратар. Засна-вальнік Магілёўскай духоўнай семінарыі (1756 г.)