Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
27
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Цікавыя факты

1. У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў – заснавальніц ААН, у 1951 г. быў зацверджаны новы дзяр-жаўны сцяг рэспублікі.

Малюнак сцяга, распрацаваны мастаком М. Гусевым, складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя – зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім баку былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Малюнак ар-наменту быў узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцілішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Дзяр-жаўны сцяг у такім выглядзе існаваў да 1991 г.

(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).

2. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР. Гімн з’яў-ляецца ўрачыстай песняй і афіцыйнай музычнай эмблемай дзяржавы. Упершыню ён прагучаў у Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета. Аўтарамі гімна былі паэт М. Клімковіч і кампазітар Н. Сака-лоўскі. Іх патрыятычная песня «Мы – беларусы» прысвячалася дружбе беларускага народа з Расіяй. Заўважым, што даволі доўга БССР не ме-ла свайго Дзяржаўнага гімна. У 1943 г. быў зацверджаны гімн СССР.

У пасляваенныя гады ён гучаў і на тэрыторыі Беларусі як сімвал яд-нання розных народаў у шматнацыянальнай дзяржаве. Песня «Мы – беларусы» сярод іншых музычных твораў удзельнічала ў конкурсе на стварэнне Дзяржаўнага гімна БССР. Пасля адпаведнай перапрацоўкі яна была прадстаўлена Вярхоўнаму Савету БССР і зацверджана ў якас-ці гімна. Дадзены гімн існаваў да 1991 г.

(Герб, флаг и гимн Ресрублики Беларусь/ www.bsuir.by/m).

Пытанні

  1. Вызначце, што абазначаюць элементы Дзяржаўнага сцяга БССР.

  2. Якія асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа і грамадска-палітычнага жыцця краіны ўвасобіў Дзяржаўны гімн БССР.

Гістарычны дакумент «Моральный кодекс строителя коммунизма»

(зацверджаны XXII з’ездам КПСС)

1. Преданность делу коммунизма, любовь к социалистической Родине, к странам социализма.

2. Добросовестный труд на благо общества: кто не работает, тот не ест.

3. Забота каждого о сохранении и умножении общественного достояния.

4. Высокое сознание общественного долга, нетерпимость к нарушениям общественных интересов.

5. Коллективизм и товарищеская взаимопомощь: каждый за всех, все за одного.

6. Гуманные отношения и взаимное уважение между людьми: человек человеку друг, товарищ и брат.

7. Честность и правдивость, нравственная чистота, простота и скромность в общественной и личной жизни.

8. Взаимное уважение в семье, забота о воспитании детей.

9. Непримиримость к несправедливости, тунеядству, нечестности, карьеризму, стяжательству.

10. Дружба и братство всех народов СССР, нетерпимость к национальной и расовой неприязни.

11. Нетерпимость к врагам коммунизма, дела мира и свободы народов.

12. Братская солидарность с трудящимися всех стран, со всеми народами.

(www.gumer.info/.../mor_kod.php).