Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.

Еўфрасіння Полацкая (каля 1104–1167)

Дачка полацкага князя Святаслава Усяславіча (унучка У. Чарадзея). Калі даведалася пра намер бацькі выдаць яе замуж, тайна збегла ў манастыр, дзе пастрыглася ў манашкі і атрымала імя Еўфрасіння (першае імя Прадслава). Перапісвала царкоўныя кні-гі, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. У кан-цы жыцця здзейсніла падарожжа ў Палесціну да «труны гасподняй», дзе і памерла. Першая жанчына з усходніх славян, якая была кананізавана ў святыя. Мошчы Еўфрасінні знаходзяцца ў Спаса-Еўфра-сіннеўскім манастыры з 1910 г.

Кірыла Тураўскі

(каля 1130–1182)

Нарадзіўся ў Тураве ў багатай сям’і. Пайшоў у мана-стыр, дзе стаў манахам. Здзейсніў подзвіг стоўп-ніцтва. Каля 1158 г. па просьбе князя і гараджан быў прызначаны епіскапам Турава. Выдатны пісьменнік, прамоўца, пры жыцці яго празвалі Златавустам

Клімент Смаляціч

Нарадзіўся ў Смаленску. З’яўляўся кіеўскім мітра-палітам і пісьменнікам. Захаваўся толькі адзін яго твор «Пасланне Фаме прасвітару»

Аўрамій Смаленскі

Нарадзіўся ў Смаленску ў багатай сям’і. Пасля смер-ці бацькоў раздаў маёмасць манастырам, цэрквам, бедным, а сам пайшоў у манастыр, дзе пражыў каля 50 гадоў. Яго вучань Яфрэм напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага»

Захаванне язычніцкіх традыцый пасля прыняцця хрысціянства Помнікі пісьменнасці

Месца знаходкі

Назва помніка

1

2

Полацк (у рэчышчы Заходняй Дзвіны)

Барысавы камяні (чатыры валуны). Надпісы: «Господи, помози рабу своему Борису» (XII ст.)

Полацк

Надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай, створаным у гонар хрысціянскага свята Уздвіжання. У першай частцы надпісу гаворыцца, што ў 1161 г. Еўфрасіння навечна падаравала крыж царкве Спаса. У другой частцы – малітве – запісаны праклён таму, хто знясе крыж са Спаскай царквы. На ніжняй пласціне ад-варотнага боку крыжа маецца дробны надпіс з імем майстра Богшы (у хрышчэнні Лазара), які зрабіў гэты крыж на сродкі Еўфрасінні

Заканчэнне

1

2

Орша

Рагвалодаў камень. Сын полацкага князя Барыса Раг-валод у 1171 г. загадаў высекчы крыж і надпіс на ве-лізарным камяні вышынёй 3 м

Мсціслаў

Берасцяная грамата, у якой гаворыцца аб куплі пша-ніцы на 4,5 грыўні (пачатак XIII ст.)

Віцебск

Берасцяная грамата, у якой Сцяпан просіць Няжылу купіць яму «жыта за 6 грыўняў» (канец XIII ст.)