Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
27
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Гістарычны дакумент

  1. Распараджэнне ЦВК БССР (люты 1921 г.):

«Наркамасветы (Народнаму камісарыяту асветы) зрабіць захады да ўзмацнення працы на мове пераважнай большасці працоўнага сялянства Беларусі – мове беларускай. Наркамасветы павінен у сваёй працы зыходзіць з няўхільнай перспектывы планамернага і паступова-га пераходу ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці-белару-сы, на іх матчыну беларускую мову выкладання».

(Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. С.349).

2. Жыццё закон нязломны мае:

ніколі праўда не ўмірае.

Адно хоць зернетка малое

ды застанецца пра былое.

Цудоўны скарб у творчасці народнай

для нас сабраны мудрымі дзядамі.

Яго адкінуць – значыць без пашаны

паставіцца да продкаў працавітых.

(У. Дубоўка. «Ніколі праўда не ўмірае»).

3. – Адкуль сіла такая ў дуба? – пытаецца чароціна.

Ясны волат-дуб адказвае:

– Ты баішся жыцця, затым ты і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб няцяжка было бараздзіць зямлю сваім караннём. Усім ты хочаш унаравіць, ка ўсякаму ты падыходзіш хітрасцю, і змалку ты прывыкла гнуцца. А калі хто гнецца, тым ён паказвае сваю слабасць і поўнае непаважанне к сабе. А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць, папіхваюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцця і ўсю надзею кладзеш на іншых. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабым. А я змалку надзеяўся толькі на сябе і на сілы зямлі і сонца. Змалку навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я не гнуўся. Лепей зламацца зусім, чым гнуцца ўсякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся або выжываем.

(Я. Колас «Дуб і чароціна»).

Пытанні

  1. Якія матывы пераважалі ў творчасці У. Дубоўкі ў 20-я гады ХХ ст. і чаму?

  2. У чым сутнасць коласаўскага разумення чалавечай мары (на прыкладзе апавядання «Дуб і чароціна»)?

Прыкладныя тэмы паведамленняў

  1. Нацдэмы і іх лёс.

  2. Дзмітрый Жылуновіч – кіраўнік, паэт, грамадзянін.

(Дз. Жылуновіч (Цішка Гартны) –

паэт, пісьменнік)

(У. Пічэта – гісторык, першы рэктар БДУ)

(У. Галубок – заснавальнік 1-га беларускага

вандроўнага тэатра)

(Дом Урада ў Мінску (архітэктар І. Лангбард))

(Беларускі тэатр оперы і балета (архітэктар І. Лангбард))

6. Асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры ў другой палове 40-х – 80-я гг. Хх ст. План для самастойнай падрыхтоўкі

  1. Развіццё адукацыі і навукі ў БССР.

  2. Беларуская літаратура.

  3. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.

Паняцці і тэрміны

Дэсталінізацыя – працэс пераадолення культу асобы І. Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабіліта-цыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Прынцып партыйнасці – патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі.

Савецкі народ – новая гістарычная супольнасць людзей, аб узнікненні якой было заяўлена на ХХIV з’едзе КПСС у 1971 г.