Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
27
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Жывапіс

Прозвішча

мастака

мастака

Назвы карцін

1

2

М. Філіповіч

«Бітва на Нямізе»,«Ноч на Івана Купалу», «Паўстанне Кастуся Каліноўскага»

Заканчэнне

1

2

В. Волкаў

«Кастусь Каліноўскі», «Партызаны», «Малатабоец», «Плытагоны»

І. Ахрэмчык

«Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР», «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск»

В. Бялыніцкі-Біруля

Жывапісец-пейзажыст, карціны на тэму вясны

Архітэктура і скульптура

Архітэктар

Назвы помнікаў

1

2

І. Лангбард

У Мінску – Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук БССР, Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. У Магілёве – Дом Саветаў

Г. Лаўроў

Беларускі політэхнічны інстытут

З. Азгур

Скульптар, помнік У. Леніну побач з Домам Урада

ў Мінску

Першыя ў Беларусі

  • Першы прэзідэнт АН БССР – У. Ігнатоўскі.

  • Першы рэктар БДУ – У. Пічэта.

  • Першы беларускі прафесар геаграфіі – А. Смоліч.

  • Першы заслужаны артыст БССР – Я. Міровіч.

  • Першы народны артыст БССР – У. Галубок.

  • Першая беларуская савецкая опера «Вызваленне працы» – кампазітар М. Чуркін (1924 г.).

  • Першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера (па аднайменнай аповесці З. Бядулі).

  • Першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» – рэжысёр Ю. Тарыч.

Цікавыя факты

  1. Першым рэктарам БДУ быў У. Пічэта. Даволі хутка ён авалодаў беларускай мовай і карыстаўся ёю. У 1926 г. яму надалі ганаровае званне заслужанага прафесара БССР. Але на жыццёвым шляху з’яві-ліся перашкоды. Спачатку ён быў вызвалены ад пасады рэктара, потым арыштаваны і на 5 год адпраўлены ў ссылку ў Вятку. Пасля працаваў у Варонежы, Маскве, быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У. Пічэта быў таленавітым даследчыкам, выдатным вучоным, гісто-рыкам-славістам, мудрым педагогам, умелым арганізатарам. Сам ён пісаў: «Я аддаў свае сілы і сваю энергію працоўным масам Беларусі».

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74.).

  1. Напярэдадні прыхода Гітлера да ўлады вялікі фізік А. Эйнштэйн (лаўрэат Нобелеўскай прэміі, аўтар тэорыі адноснасці) звярнуўся да афіцыйных улад БССР з прапановай звязаць свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Беларускія вучоныя прынялі гэта з задавальненнем. Першы сакратар ЦК КПБ(б) М. Гікала сам не мог самастойна прыняць рашэнне і тэрмінова звязаўся з Масквою. Сталін адказаў фразай, якая перарасла ў анекдот: «Пусть этот сионист продолжает играть на скрипке у себя дома».

Атрымаўшы адказ, А. Эйнштэйн пераехаў у Амерыку, дзе прадоўжыў сваю працу. Пазней ад імя Акадэміі навук БССР вучонаму было прапанавана выбраць яго ганаровым акадэмікам. Тэкст пісьма быў накіраваны ў ЦК ЦПБ(б). Рашэння па гэтаму пытанню не знойдзена. Так Эйнштэйн мог стаць беларускім акадэмікам двойчы.

(Комсомольская правда, 2004. 29 октября. С. 14.).

  1. Рэпрэсіі супраць так званага нацыянал-дэмакратызма прывялі да вялікіх ахвяр. За 1917–1939 гг. у Акадэміі навук БССР было арыш-тавана 57 чалавек. У акадэмічным інстытуце эканомікі ў азначаны пе-рыяд з 44 тэм надрукавана 24, з якіх забаронена 17. У інстытуце гісто-рыі з запланаваных 97 навуковых работ выдадзена 10, з якіх 7 – кан-фіскавана. Масавым рэпрэсіям падвергнуліся М. Гарэцкі, А. Аляксанд-ровіч, С. Грахоўскі, У. Галубок і інш.

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997. С. 168).