Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
27
Добавлен:
02.03.2019
Размер:
11.96 Mб
Скачать

Язычніцкія багі

Пярун – вярхоўны бог ва ўсходніх славян у VI–X стст., бог грому, маланкі, дажджу, вайсковых спраў.

Валос (Вялес) бог жывёлагадоўлі і багацця.

Ярыла бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы.

Сварог бог неба.

Дажбог бог сонечнага святла.

Хорс – бог сонца.

Стрыбог бог ветру.

Цёця – багіня дабрабыту і сямейнага жыцця.

Лёля (Лада) багіня вясны, кахання, дзявочай прыгажосці, апя-кунка шлюбу і сям’і.

Мокаш жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага.

Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда багі пэўнай пары года (вясны, лета, восені і зімы).

Храналогія

863 г. складанне кірылічнай азбукі.

988 г. пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам.

992 г. заснаванне Полацкай епархіі. Першым епіскапам быў пры-значаны Міна.

1005 г. заснаванне Тураўскай епархіі. Першым епіскапам быў прызначаны Фама.

XI ст. створана рукапісная царкоўная кніга – Тураўскае евангел-ле.

1037 г. будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора.

1055 1060 гг. будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

Сярэдзіна XII ст. – будаўніцтва Спаскай царквы ў Полацку.

1113 г. манахам Нестарам складзены летапісны звод «Аповесцъ мінулых гадоў» у Кіева-Пячэрскім манастыры.

1161 г. майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў крыж па заказу Еўфрасінні Полацкай.

Канец XII ст. невядомым аўтарам напісаны мастацкі твор «Слова аб палку Ігаравым».

Месцазнаходжанне першых манастыроў на беларускіх землях

Каля Пінска (Тураўская зямля) – першы на беларускіх землях Лешчанскі мужчынскі манастыр (X ст.), заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам.

Тураў – Барысаглебскі мужчынскі манастыр (епіскапская рэзідэнцыя).

Каля Турава – Варварынскі жаночы манастыр, заснаваны жонкай князя Святаслава Ізяславіча.

Каля Полацка на беразе р. Бельчыца – Барысаглебскі мужчынскі манастыр (XII ст.).

Каля Полацка в. Сяльцо на беразе р. Палаты – жаночы манастыр (XII ст.), заснаваны Еўфрасінняй Полацкай.

Каля Полацка на беразе р. Палаты – Багародзіцкі мужчынскі манастыр (XII ст.), заснаваны Еўфрасінняй Полацкай.

Язычніцкія вераванні старажытных грэкаў, рымлян і беларусаў

Народы, функцыя

Грэкі

Рымляне

Беларусы

Вышэйшы бог

Зеўс

Юпіцер

Белбог (Бялун)

Неба

Зеўс

Юпіцер

Сварог

Гром

Зеўс

Юпіцер

Пярун

Вайна

Арэс

Марс

Пярун

Царская (княжацкая) улада

Зеўс

Юпіцер

Пярун

Маці-зямля

Гея

Тэлус (Terra, Mater)

Маці-зямля

Плоднасць

Дыметра, Дыяніс

Цырэра, Бахус

Ярыла

Каханне, прыгажосць

Афрадзіта

Купідон, Венера

Ляля

Шлюб, сям’я

Гера

Юнона

Лада

Лес, жывёла

Пан

Сільван, Дзіяна

Вялес

Свет памерлых

Аід

Дыспатэр, Плутон

Вялес

Агонь

Гефест, Гесція

Веста

Сварожыч

Сонца

Геліяс, Апалон

Фэб, Сол

Дажбог