Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
IGPB_kratkie_otvety.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
24.12.2018
Размер:
125.6 Кб
Скачать

73. Советское государство в вов. Акупацыённы рэжым. Партызанскі рух.

22 чэрвеня 1941 года – пачатак ВОВ. Падрыхтоўка да наступлення, а не абароны. Адступленне. Рэпрэсіі камандавання да пачатку выйны. Не правельная дзейнасць камандавання. Устанаўленне на захопленных тэрыторыях гітлераўскага рэжыму. Уся тэрыторя Беларусі падзялялася на некалькі частак. Дзеяннне немцааў і правы нямецкіх органаў уладання). Беларутэнія – уваходзіла у рэйсхкамісарыят “Остлянд” – падзялялася на 10 акругоў – галоўны начальнік Кубэ. Акругі падзяляліся на воласі (старасты). Палажэнне паліцыі СС вышэй чым мясцовае палажэнне Кубэ. (Гемлер). Мэта кіравання - як мага больш рабаваць Беларусаў. Акупантам дазвалялася ставарэнне мясцовых урганаў улады на ўзроўні павятовых, валасных, гарадскіх упраў. (ва ўпраўленні стаялі не беларусы). 1943 утварэнне Беларускай Рады Даверу (паражэнне нямецкіх войск). Стварэнне Беларуска Цэнтральнай Рады – мабілізацыя ўсіх нацыянальных сіл на барацьбу з бальшывікамі. Стварэнне партызанскіх атрадаў , а потым іх аб’яднанне ў брыгады. Стварэнне Цэнтральнага Штабу Партызанскага Руху (Панамарэнка).Пазней стварэнне Беларускага Штабу Партызанскага руху. (Партызанскія тэрыторыі).

74. Вызваленне Беларуси ад немцаў. Аднаўленне дзяржаўнага апарата.

Летам 1944 года пачалося новае наступленне Чырвонай Арміі, у выніку якога ўся Беларусь была вызвалена адакупантаў. Кіруючыя органы фарміраваліся з Маскоўскіх кадраў (дапамога кадрамі). Тяжкае матэрыальнае становішча Беларусаў. Дзейнасць жорсткіх крымінальных законаў. Падпісанне акта аб капітуляцыі (у ноч з 8 на 9 мая). 1947 год – 12 абласцей в Беларусі, 175 раёнов, 2522 сельсаветаў.Потым частка абласцей было скасавана (98). Вышэйшы орган улады – Вярхоўны савет. (Прэзідыум вярхоўнага савета) см. Кансціцуцыя 1937 года…Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган – Савет Міністраў БССР абмежаваная кампітэнцыя бо ён падпарадкоўваўся Савету Міністраў СССР. Мясцовыя органы улады складалі абласныя, гарадскія, раённыя, пасялковыя Саветы дэпутатаў працоўных і іх выканаўчыя камітэты.(выбар у Саветы грамадзянамі 18 лет).

75-76 Беларуск дзяржава и права у пасляваенны перыяд. Змены у дзяржауным апараце, пашырэнне правоу рэспублики 50-60е.

Беларуск. Дзярж и права 60-80, конституция бсср

У пасляваенны перыяд галоўнай задачай, якая стаяла перад кіраўніцтвам рэспублікі, было адноўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, а таксама заканчэнне будаўніцтва сацыялізму.

У верасні 1946 года Вярхоўны савет БССР зацвердзіў першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі на 1946-1950 гады, які быў распрацаваны на аснове агульнасаюзнага пяцігадовага плана.

26 сакавіка 1946 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР СНК быў пераўтвораны ў Савет міністраў. Пачалі стварацца новыя саюзна-рэспубліканскія міністэрствы.

У лютым 1947 года на аснове новага палажэння аб выбарах адбыліся выбары ў Вярхоўны савет БССР. Былі сфарміраваны пастаянныя камісіі, выбраны новы прэзідыум, утвораны ўрад рэспублікі, Вярхоўны суд, створана рэдакцыйная камісія, якая займалася ўнясеннем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 года.

На другой сесіі Вярхоўнага савета БССР у ліпені 1947 года быў прыняты закон “Аб змяненні і дапаўненні тэкста Канстытуцыі (асноўнага закона БССР)”. Згодна з ім за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады БССР замацоўвалася права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям’і, права зацвярджаць справаздачы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР. Уносіліся ўдакладненні ў гарантыі правоў грамадзян на адпачынак, адукацыю, артыкул аб роўнапраўі жанчыны з мужчынай дапаўняўся палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.

У гэты перыяд актыўную працу праводзіць Прэзідыум Вярхоўнага савета БССР. У склад Прэзідыума ўваходзілі наступныя адзелы:

  1. Інфармацыйна-статыстычны

  2. Юрыдычны

  3. Па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных

  4. Па падрыхтоўцы да разгляду хадайніцтваў аб памілаванні

  5. Фінансава-гаспадарчы

У склад Прэзідыума таксама ўваходзілі канцылярыя прэзідыума і прыемная старўыні прэзідыума вярхоўнага савета бССР.

Кампетэнцыя Прэзідыума вярхоўнага Савета БССР (1947-1965 гг.)

  • Кіраваў арганізацыйна-масавай працай мясцовых саветаў

  • Зацвярджаў палажэнні аб выбарах

  • Вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў рэспубліцы

  • Ратыфікаваў міжнародныя дагаворы

  • Вырашаў міжнародна-прававыя пытанні

  • Ажыццяўляў норматворчую дзейнасць

25 снежня 1951 года прэзідыум Вярхоўнага савета БССР прымае ўказ “Аб дзяржаўным сцягу БССР”.

24 верасня 1955 года ўказ “Аб дзяржаўным гімне БССР”.

У наступныя гады актывізуецца кантрольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага савета БССР. З’яўляюцца новыя камісіі.

У 1957 годзе дзейнічалі наступныя камісіі:

  1. Па народнай адукацыі і культурна-адукацыйнай працы

  2. Па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню

  3. Па жыллеваму будаўніцтву, камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванню

  4. Па сельскай гаспадарцы

У 1960 годзе было зацверджана палажэнне “Аб пастаянных камісіях Вярхоўнага савета”. Былі вызначаны 2 асноўныя накірункі іх дзейнасці:

  1. Падрыхтоўка законапраектаў

  2. Нагляд за выкананнем законаў і іх эффектыўнасцю

К 1969 году колькасць камісій павялічылася да 15.

У 1957 годзе ў Савецкім Саюзе была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіноваму прынцыпу, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саветаў народнай гаспадаркі (савнаргасаў), пабудаваных па тэрытарыяльнаму прынцыпу. Рэарганізацыя была праведзена на аснове закона СССР ад 10 мая 1957 года “Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам”. Мэта гэтай рэарганізацыі – больш аператыўнае кіраванне народнай гаспадаркай.

У БССР саветы народнай гаспадаркі выступалі ў якасці агульнага органа дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай. Былі надзелены пэўнымі выканаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі. Ажыццяўлялі кіраўніцтва даручанымі ім галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ім у падпарадкаванне прадпрыемствамі , будаўнічымі аб’ектамі і іншымі арганізацыямі. Саўнаргасы выдавалі пастановы, распараджэнні, якія былі абавязковы для выканання усімі прадпрыемствамі і арганізацыямі на тэрыторыі БССР. Пастановы і распараджэнні саўнаргасаў БССР маглі быць зменены, адменены або дапоўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас – калегіяльны орган.

У 1958 годзе ў БССР на аснове агульнасаюзным нарматыўна-прававых актаў быў праведзены шэраг мерапрыемтсваў, накіраваных на паляпшэнне дзейнасці калгасаў і рэарганізацыю машынна-трактарных станцый (МТС).

За гады сямігодкі (59-65) у рэспубліцы былі створаны новыя галіны прамысловасці:

  • Нафтаперапрацоўваючая

  • Электронная

  • Хлопкабумажная

  • Мінеральных угнаенняў

Прадугледжвалася стварэнне нафтадаюываючай прамысловсці.

Законам СССР “Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і пераўтварэння некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання” ад 2 кастрычніка 1965 года і аналагічнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі ліквідаваны. Ствараюцца агульнасаюзныя , саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы. Узрастае актыўнасць Вярхоўнага Савета БССР у заканадаўчай дзейнасці.

З 1959 года па 1967 год Вярхоўным саветам было прынята 124 заканадаўчых акта.

У ліпені 1975 года новы склад Вярхоўнага савета БССР утварыў 16 пастаянных камісій і зацвердзіў рэгламент пасяджэнняў Вярхоўнага савета БССР, які вызначыў парадак работы сесій Вярхоўнага савета, працэдуру ўнясення і разгляду пытанняў павесткі дня пасяджэнняў і заспросаў дэпутатаў, таксама час дакладаў і выступленняў.

Накірункі кантрольна-распарадчай дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР:

  • Удасканаленне арганізацыйнай дзейнасці мясцовых саветаў

  • Развіцце і арганізацыйнае замацаванне грамадскіх арганізацый працоўных

  • Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі

Адносна дзейнасці мясцовых саветаў прэзідыум Вярхоўнага савета БССР кожны год з 1969 года па 1975 год разглядаў 5-8 пытанняў. З 1972 года апарат Прэзідыума кожны квартал выпускаў і рассылаў у мясцовыя саветы спецыяльны інфармацыйны білютэнь. Праводзіў вялікую працу па ўпарадкаванню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання рэспублікі, па арганізацыі выбараў саветаў дэпутатаў працоўных і народных судоў, па тлумачэнню дзеючага заканадаўства, а таксама па ратыфікацыі міжнародных актаў.

З 1959 па 1975 год ім было ратыфікавана больш за 30 міжнародных пагадненняў, дагавораў і канвенцый.

77-78 Узнауленне знешнепалитычнай дзенасци БССР.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]