Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова шпоры к зачету.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
121.34 Кб
Скачать

21. Навуковы стыль и яго разнавиднасци. Хар-ка моуных сродкау.

Навуковы стыль збліжаецца з афіцыйна-дзелавым аб’ектыўнасцю, акрэсле-насцю, лаканічнасцю выкладу, інфармацыйнай насычанасцю. Навуковы стыль патрабуе адназначнасці і дакладнасці ў выкладзе думак і доказнасці. У навуко-вым стылі ўжываюцца нейтральныя словы з прамым значэннем і спецыяльныя тэрміны: нейтроны, галагены, афрыката, фанема, каэфіцыент. Сучасны навуко-вы стыль вызначаецца ўжываннем формул, схем, графікаў, умоўных абазначэн-няў, прычым не толькі ў дакладных навуках, але і ў гуманітарных – псіхалогіі, гісторыі, мовазнаўстве.

Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца шматкампанентнымі складанымі сказамі з устаўнымі канструкцыямі, з некалькімі дзеепрыметнымі або дзеепрыс-лоўнымі словазлучэннямі. Для навуковага стылю характэрны складаназалеж-ныя сказы, даданая частка якіх заключае асноўную інфармацыю, а асноўная амаль зусім пазбаўлена зместу. Напрыклад: Трэба сказаць, што...; Варта пад-крэсліць, што...; неабходна адзначыць, што...

Адгаліванне навуковага стылю – стыль навукова-папулярны. Гэтыя выданні разлічаны на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца дасягненнямі навукі, тэхні-кі, вытворчасці. Таму ў навукова-папулярным стылі вузкаспецыяльныя тэрміны звычайна не ўжываюцца. Калі ж яны выкарыстоўваюцца, то абавязкова павінны тлумачыцца ў самім тэксце або ў зносках. Навукова-папулярны стыль карыста-ецца вобразнымі сродкамі мовы, гутарковымі словамі. Гэта дае магчымасць пе-радаць навуковую інфармацыю жыва, цікава і даступна.

22. Агульная характарыстыка и хар-ка публицыстычнага стылю.

Сярод кніжных стыляў публіцыстычны займае асобае месца. Галоўнае адроз-ненне публіцыстычнага стылю ў тым, што ён разлічаны не толькі на перадачу пэўнай інфармацыі але і на эмацыянальнае ўздзеянне на чытача. Публіцы-стычны стыль выкарыстоўваецца ў нарысах, артыкулах, закліках, агітацыйна-прапагандысцкіх выступленнях.Значнае месца ў ім займаюць экспрэсіўная і эмацыянальная лексіка. Экспрэсіўная лексіка не толькі называе прадмет або з’яву, але і выклікае іх наглядна-пачуццёвае ўспрыманне. Экспрэсіўная лексіка галоўным чынам ужываецца ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях. У некаторых выпадках экспрэсіўнасць набываюць стылістычна нейтральныя словы. Гэта залежыць ад кантэксту.Нейтральныя дзеясловы спяць, ядуць, копяць атрымліваюць неадабральную экспрэсіўную афарбоўку. Экспрэсіўнымі з’яўляюцца некаторыя граматычныя формы нейтральных слоў: махаць – махнуць; глядзець – глянуць. Эмацыянальнай з’яўляецца такая частка экспрэсіўнай лексікі, якая выражае адносіны да аб’екта размовы. Гэта могуць быць розныя эмоцыі – любоў, пяшчота, адабрэнне, радасць, захапленне, абурэнне, нянавісць, зайздрасць. Напрыклад: прыгожы, цудоўны, праслаўлены, збаўленне, брыдкі, дзікі, шалёны, гарэзлівы.

Сучасны публіцыстычны стыль характарызуецца ярка выражанай ацэначнас-цю: станоўчай ці адмоўнай. Напрыклад: белае золата, электрычныя рэйкі, пра-цаўнікі палёў, камандзіры, лоцманы, часавыя, першапраходцы, адкрыць зялёную вуліцу, даць пуцёўку ў жыццё – станоўчая афарбоўка. Малойчык, распаясаны, бандыцкі напад, судзілішча, наёмныя забойцы – адмоўная афарбоўка.

Сярод граматычных сродкаў публіцыстычнага стылю характэрна: 1) ужыван-не абстрактных назоўнікаў.2) выкарыстанне назоўнікаў у множным ліку. 3) ужыванне дзеясловаў загаднага ладу: разві-вайце, цаніце, пашырайце, узмацняйце, паглыбляйце.Істотнымі рысамі публіцы-стычнага стылю з’яўляюцца – эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць.

8