- •1. Развицце и станауленне беларускай мовы.
- •2. Правапіс галосных о, э, а.
- •3. Правапіс галосных е, ё, я.
- •4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс у, ў.
- •5. Правапіс змягчальнага мяккага знака.
- •6. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •7. Правапіс зычных д-дз, т-ц. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных. Дз, ц пішуцца: 1) перад галоснымі е, ё, я, ю, і: дзень, у хаце, людзі, Цюмень;
- •8. Лексикалогия. Мнагазначнасць слова. Прамое и пераноснае значэнне.
- •10. Сінонімы, іх разрады па значэнню.
- •11. Антонимы. Асабливасци их ужывання.
- •12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.
- •13. Агульная хар-ка спрадвечна бел. Мовы.
- •14. Лексичнае запазычанне са славянских и неславянских моу. Их характэрныя рысы.
- •15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
- •16. Спецыяльна лексик. Спецыфика тэрминау и прафисиянализмау.
- •17. Актыуная и пасиуная лексика. Устарэлыя словы и неалагизмы.
- •18. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
- •19. Прадмет и задачы стылистыки. Функцыянальныя стыли бел. Мовы
- •20. Агульная характарыстыка афіцыйна-дзелавы стылю
- •21. Навуковы стыль и яго разнавиднасци. Хар-ка моуных сродкау.
- •22. Агульная характарыстыка и хар-ка публицыстычнага стылю.
14. Лексичнае запазычанне са славянских и неславянских моу. Их характэрныя рысы.
Запазычаная лексіка – пэўны пласт слоўнікавага складу беларускай мовы, які фарміраваўся на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця, рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычына запазычання слоў – са-цыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя зносіны паміж народамі. Пранік-ненне запазычаных слоў у беларускую мову пачалося яшчэ ў часы ўсходнесла-вянскага адзінства. Адрозніваюць запазычанні з неславянскіх і са славянскіх моў.
Асноўныя прыметы запазычаных слоў з неславянскіх моў:
грэцызмы – пачатковыя гукі [а], [э]: акіян, амонім, этап, эпоха; зычны [ф] у па-чатку слова: філалогія, фантазія; спалучэнне зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: аксіёма, дыск, эліпс, сімптом, сімвал; прыстаўкі а-, ан-(ана-), анты-, эў-: ангідрыд, антысептык, эўфемізм; суфіксы -ад, -ік, -іск, -ос(-ас): лампада, піраміда, графіка, абеліск, хаос, тэрмас, пафас;
лацінізмы – суфіксы -ум, -ус, -тар, -ент(-энт), -ур, -цы(я), -ат: акварыум, ко-нус, аратар, дыктатура, градацыя, апарат, гідрат;
германізмы – спалучэнне зычных [шт], [шп] у пачатку слова: штык, штатыў, шпіль; спалучэнне [хт] у сярэдзіне слова: вахта, шахта, канцавая частка – майстар: капельмайстар, хормайстар;
францызмы – канцавыя спалучэнні -анс, -ёр, -аж(-яж): сеанс, аванс, суфлёр, багаж, пляж; спалучэнні бю, вю, пю, фю, уа, уэ, лье, нье, цье, сье: бюлетэнь, гравюра, капюшон, фюзеляж, вуаль, дуэль, атэлье, канферансье, ранцье; канца-выя націскныя [о], [э], [у], [е]: трумо, кашнэ, рагу, філе; запазычанні з англійскай мовы – канцавыя спалучэнні ер(эр), інг(ынг): фермер, блюмінг, мітынг; пачатковае спалучэнне дж: джып,учэнне дж: джып, Значную частку іншамоўных слоў у беларускай мове складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным з рускай, польскай і украінскай.
Паланізмы – спалучэнні ен(эн), ён(он): кмен, наконт; спалучэнне дл: кудлаты; спалучэнне лу: слуп, тлусты; суфікс –унак: рахунак, падарунак.
Самую вялікую па колькасці слоў групу складаюць запазычанні з рускай мо-вы. Адны з іх узятыя без змен; другія – са зменай марфемнай будовы, трэція створаны з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх слоў. Украінізмы – прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік.
Лексічны склад любой мовы пастаянна змяняецца і папаўняецца пад уздзеян-нем рэчаіснасці.
15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяля-ецца на агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання. Агульнаўжы-вальную лексіку складаюць словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вуснай і пісьмовай формах мовы. Яны зразумелыя ўсім людзям: дрэва, вуліца, добры, ісці, прыгожа, высока, сем і інш. Побач з агульнаўжывальнымі сустрака-юцца словы, якія распаўсюджаны толькі ў асобнай мясцовасці ці сярод людзей адной прафесіі або галіны навукі. Такія словы адносяцца да лексікі абмежавана-га ўжывання. Яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную
Дыялектнымі лічацца словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй. Яны выкарыстоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэдне-бела-рускіх народных гаворках.
Жаргонную лексіку складаюць жаргоны (фр. умоўная гаворка), да якіх адно-сіцца сукупнасць слоў, зразумелых толькі людзям аднолькавых ці блізкіх сацы-яльных, прафесійных або бытавых інтарэсаў.