Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова шпоры к зачету.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
121.34 Кб
Скачать

16. Спецыяльна лексик. Спецыфика тэрминау и прафисиянализмау.

Спецыяльная лексіка. Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжыва-юцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. У разрад гэтай групы лексікі ўваходзяць тэрміны і прафесійныя словы. Тэрміны – афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэх-нікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Да тэрміналагічнай лексікі адносяцца напрыклад: косінус, алегорыя, акорд. У складзе тэрміналагічнай лексікі вылуча-юцца наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-культурная, навуко-вая і тэхнічная тэрміналогія. Да грамадска-палітычнай тэрміналогіі адносяц-ца: 1) тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: актыў, выбары, дэпутат, пленум, рэферэндум; 2) тэрміны грамадскіх навук: адраджэнне і інш. Да грамадска-культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функцыяніруюць у сферы культуры: 1) музыкі: арыя, саната; 2) тэатральнага мастацтва: авансцэна, дэкарацыя, трупа; 3) кінамастацтва: гукааператар, сцэнарый; 4) выяўленчага мастацтва: жывапіс, пейзаж, нацюрморт; 5) архітэктуры: арка, барока, готыка. Асаблівасцю дадзенай лексікі з’яўляецца тое, што няма строгага размежавання паміж грамадска-палітычнай, культурнай і стылістычна нейтральнай лексікай.

У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін навукі: аазiс, мерыдыян, базальт, амёба, ген, аорта, аксід, гідроліз, анод, вектар, інфі-нітыў, постфікс. Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыя-ніруюць у вытворча-тэхнічных сферах: машынабудаванні, электратэхніцы, гід-ратэхніцы, металургіі, горнай справе: генератар, камера згарання, высакаволь-тны, гідрометр, дэтэктар, домна, забой і інш. Паміж асобнымі пластамі наву-ковай і тэхнічнай тэрміналогіі не існуе строга акрэсленай мяжы, таму ў некато-рых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыяніруюць адны і тыя ж тэрміны:

асіміляцыя – у біялогіі, мовазнаўстве, гісторыі, геалогіі;

дыферэнцыял – у матэматыцы, машынабудаванні;

дыяфрагма – у фізіцы, гідратэхніцы, анатоміі.

Сустракаюцца і такія тэрміны, што шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі: аб’ект, аналіз, аналогія, аргумент, варыянт, гіпотэза, класіфікацыя, эксперымент і інш. Падобныя тэрміны прынята называць агульнанавуковымі.

Існуюць у мове вузкаспецыяльныя тэрміны. Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў пэў-най прафесіі або спецыяльнасці. Яны называюць спецыяльныя прылады працы, дзеянні, з’явы. Прафесіяналізмы знаходзяцца па-за межамі лексікі беларускай літаратурнай мовы; іх значэнні не ўключаны ў слоўнікі. Але прафесіяналізмы выкарыстоўваюцца пісьменнікамі і паэтамі для стварэння праўдзівага мас-тацкага кантэксту.

17. Актыуная и пасиуная лексика. Устарэлыя словы и неалагизмы.

У мове на любым этапе яе развіцця вылучаюцца два вялікія пласты слоў: ак-тыўная і пасіўная лексіка. Да актыўнай лексікі адносяцца агульнаўжывальныя словы, што выкарыстоўваюцца ў розных стылях мовы і вядомыя ўсім яе носьбі-там: дарога, радзіма, жыць, высокі, малады, радасна, мы і інш., а таксама тэр-міналагічныя словы, якія актыўна выкарыстоўваюцца людзьмі: акварэль, ты-паж, матэрыял, гістарызм. У складзе пасіўнай лексікі адрозніваюцца ўстарэ-лыя словы і новыя словы.

Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія з’яўляюцца назвамі тых паняццяў і з’яў, што зніклі з рэальнай рэаіснасці: баярын, войт, земства, калчан, жупан. Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы прадметаў і з’яў рэчаіснасці: бортнік – пчаляр, раме – плячо, раць – войска, лемантар – буквар, жывот – жыццё. Архаізмы маюць сінонімы ў сучаснай беларускай мове, таму што прадметы захаваліся і зараз маюць новыя назвы.

Неалагізмы – гэта словы, якія з’явіліся ў мове як назвы новых прадметаў і не страцілі яшчэ адценне навізны: акрэдытацыя, плюралізм, маркетынг, інтэр-нэт, акцызы, бартэр. Галоўная прымета неалагізмаў – іх навізна, свежасць. Да таго часу, пакуль новыя словы маюць вузкую сферу выкарыстання і зразумелыя абмежаванаму колу людзей, яны ўваходзяць у пасіўны склад лексікі. Аднак новыя словы з цягам часу становяцца агульнавядомымі.